Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 466. К честй A. Т. Кузьмйна, он с должным понйманйем отнесся ко всей этой ucmopuu, не стал нас распйнать... — Быкаў пісаў у «Доўгай дарозе дадому»: «Доўга з Масквы не было ніякага адказу, затым абодвух падпісантаў нечакана паклікаў Кузьмін. Ён зачытаў нам частку паперы, што атрымаў з апарату ЦК. Там паведамлялася, што з нагоды скаргі двух літаратараў у ЦК КПСС праведзена старанная праверка дзейнасьці тав. Сеўрука У. Н. і што ніводзін факт, прыведзены ў іхнім лісьце, не пацьвердзіўся. Дырэктары выдавецтваў і рэдактары часопісаў паказалі, што тав. Сеўрук не ажыцьцяўляў у адносінах да іх ніякага дыктату, што патрабаваньні да пісацеля Адамовіча былі зроблены па іх асабістай ініцыятыве. У заключэньне сакратару ЦК КПБ загадавалася прыняць меры ўзьдзеяньня на двух беларускіх паклёпнікаў, якія дапусьцілі неадэкватныя выпады супраць адказнага работніка ЦК КПСС. Адамовіч слухаў усё тое, і ягоны твар браўся чырвонымі плямамі, я ж адчуваў зласьлівую радасьць за сябра — будзеш ведаць, як скардзіцца! Прачытаўшы, Кузьмін таксама заўсьміхаўся — ну што мне з вамі рабіць? Былі б члены партыі — паставіў бы пытаньне аб выключэньні, а так... Перадам у прафсаюзную арганізацыю, сказаў ён і шчыра засьмяяўся. Мы сумна засьмяяліся разам»2. У сваю чаргу А. Адамовіч сведчыў: «Через какое-то время нас с Быковым прлгласлл к себе секретарь ЦК КПБ A. Т. Кузьмлн, едлнственный, с кем мы находллл обгцлй язык, л с понлмаювдей усмешкой подал наше плсьмо л к нему прллагаемые документы, обьясненля, обвлненля (в наш с Быковым адрес).
Та папка о многом нам поведала. Во-первых, что мы жаловаллсь на то, что нас мало лздают л мало ездлм по загранлцам. (Прллагался документ, что все совсем наоборот.) Дальше, что Севрук В. Н. не только не надоел лнтелллгенцлл за 25 лет слденля «на печатл», но, наоборот, работать с нлм — отрада л удовольствле (плсьма руководлтелей ллл замов “Советского плсателя”, СП СССР, “Ллтературной газеты”). Н т. д. л т. п.
Васлль мрачно смотрел на меня: ну, что, говорлл я тебе? А я был в восторге: мастер есть мастер, даже еслл он на твоей сплне выкаблучлвает чечетку! A. Т. Кузьмлн смотрел на нас, как взрослый на
1 Гэтае выданне, т. 8, с. 376.
2Тамсама, т. 8, с. 376-377.
безмозглых юнцов, пообеіцал: в покое он вас не оставнт, но будет теперь поосторожнее»1.
Зноў гучыць баявая труба (стар. 466)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1990, 27 ліп., дзе ўпершыню апублікавана з падзагалоўкам «Ліст у рэдакцыю».
Датуецца часам першай публікацыі.
Ліст за подпісамі В. Быкава, Р. Барадуліна і Міхася Тычыны (нар. у 1943), беларускага крытыка і літаратуразнаўцы, з’яўляецца рэакцыяй на артыкул «Пафос беспочвенного отрнцання» кандыдата філалагічных навук В. Юдзіна, які быў надрукаваны ў часоп. «Полнтнческнй собеседннк», 1990, № 7 і ў якім разноснай уніжальный крытыцы была падвергнута новая кніга Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі» (дакладней — фрагменты з яе, што былі надрукаваныя ў «Комсомольской правде», 1990, 15 лют.).
Стар. 467. Называючы пры гэтым імя М. Шолахава, літаратуразнаўца В. Юдзін забывае, што яго герой пасля ўсяго перажытага ўзняў вочы ў неба і ўбачыў «чорнае сонца». — Размова ідзе пра галоўнага героя рамана «Ціхі Дон» Грыгорыя Мелехава, які, пахаваўшы галоўнае каханне свайго жыцця — Аксінню, узняў вочы на неба: «В дымной мгле суховея вставало над яром солнце. Лучн его серебрнлн густую седнну на непокрытой голове Грнгорня, скользнлн по бледному п страшному в своей неподвнжностн лнцу. Словно пробуднвшнсь от тяжкого сна, он поднял голову н увндел над собой черное небо н ослепнтельно сняюшнй черный днск солнца». М. Шолахаў прыгаданы ў артыкуле В. Юдзіна ў наступным кантэксце: «Нскусство, взявшее за образец “мрак безнадежностн”, теряет право называться нскусством, нбо оно не стнмулнрует к жнзнн, добру, гуманнзму, а в лучшем случае пасснвно констатнрует ннзменные стороны бытня, ннчего положнтельного ему не протнвопоставляя. Но ведь “красота спасет мнр”! He намн сказано. Подлннное нскусство во все времена отлнчалось прежде всего тем, что, не отворачнваясь от дурных сторон жнзнн, не нгнорнровало самую жнзнь, светнло людям вдохновенным положнтельным ндеалом, неустанно звало к торжеству добра н справедлнвостн, то есть подлннно высокое нскусство всегда обогаіцено столь же высокнм благородным нравственным стержнем.
Можно лн такой стержень обнаружнть в главах кннгн С. Алексневнч? Вряд лн. Опускаясь в глубнны человеческой мерзостн, нельзя забывать о небе н солнце, способном высветнть в человеке прекрасное. Ярчайшлй прнмер тому — пренсполненное гуманнстн-
1 Адамовнч А. Так онн намн руководнлн // Лнт. газета, 1990, 2 мая.
ческого огня творчество Достоевского, Толстого, Чехова, Шолохова, Леонова...»
Стар. 467. ...на мёртвых дзеячаў «мадрыдскага двара»... — Жартаўлівы выраз «таямніцы мадрыдскага двара» звычайна ўжываецца з нагоды сенсацыйнага выкрыцця якой-небудзь таямніцы. Фразеалагізм узнік пасля з’яўлення рускага перакладу рамана «Таямніцы Мадрыдскага двара» нямецкага пісьменніка Георга Борна.
Стар. 468.Iўсё той жа славуты савецкі «новояз», народжаны ў час вострай ідэалагічнай барацьбы з замежнымі «спецслужбамі»: «отцыйзвергй», «досужйе судйлйгца», «подлйнные патрйоты», «славные советскйе парнй», «этакйе хлюпйкй-многострадальцы с йх пацйфйзмом, слаіцаво-прйторной сентйментальностью, брезглйво расторгнувшйе всякйе духовные связй с Родйной, свойм народом». — Цытаты з артыкула В. Юдзіна.
Будучыня Беларусі (стар. 468)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1990,3 жн. пад назвай «Васіль Быкаў: Будучыня Беларусі залежыць ад адзінства і згуртаванасці сіл» у рубрыцы «Дэпутацкі клуб “ЛіМа”». Гутарку вёў Сяргей Навумчык.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 468. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. — Декларацыя была прынята 27 ліпеня 1990 г.
Стар. 470. ...кандыдатура крайне непапулярнага Я. Лігачова... — Лігачоў Ягор (нар. у 1920) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, сакратар ЦК КПСС (1983-1990).
Стар. 470. ...калі на выбарах старшынь пастаянных камісій «падсякала» Канаплю, Баршчэўскага, Вярцінскага... — Канапля Яўген (1939-2010) — дырэктар Інстытута радыебіялогіі АН БССР; у 1990— 1995 гг. — дэпутат ВС Беларусі XII склікання. Баршчэўскі Лявон (нар. у 1958) — беларускі філолаг, перакладчык, крытык, грамадскі і палітычны дзеяч; у 1990-1995 гг. — дэпутат ВС Беларусі XII склікання; член камісіі па пытаннях адукацыі, культуры і захавання гістарычнай спадчыны, а таксама член камісіі па міжнародных справах і знешнеэканамічнай дзейнасці. Вярцінскі Анатоль (нар. у 1931) — беларускі паэт, драматург, крытык, перакладчык; у 1986-1990 г. — галоўны рэдактар газ. «Літ. і мастацтва»; у 1990-1995 гг. — дэпутат ВС Беларусі XII склікання, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член канстытуцыйнай камісіі.
Стар. 470. ...што было ў Расіі пасля лютаўскай рэвалюцыі. — Лютаўская рэвалюцыя — масавыя антыўрадавыя выступы петраградскіх рабочых і салдат петраградскага гарнізона, якія прывялі да звяржэння расійскай манархіі і стварэння Часовага ўрада. Рэвалюцыйныя падзеі ахапілі перыяд канца лютага пачатак сакавіка 1917 г.
Да поможет вам Бог! (стар. 474)
Друкуецца паводле кн. «На крыжах», дзе апублікавана пад назвай «Журнал “Полнтнка” (Внльнюс)». Упершыню надрукавана на літоўскай мове пад назвай «Да поможет вам Бог!» у часоп. «Полнтнка» (Вільнюс, Літва), 1990, № 8.
Датуецца часам першай публікацыі (у кн. «На крыжах» названы ліпень 1990 г. у якасці даты першапублікацыі, між тым у картатэцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазначана: часоп. «Полнтнка», № 8, то бок магчыма меркаваць, што жнівеньскі, але ўдакладніць гэта не ўяўляецца магчымым з той прычыны, што сам часопіс выявіць не ўдалося).
Стар. 475. Можно по-разному относйться к акту 11 марта... — 11 сакавіка — Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы. У гэты дзень у 1990 г. Вышэйшая Рада Літоўскай ССР абвясціла пра аддзяленне ад СССР і пра намер аднавіць незалежную Рэспубліку Літва.
Стар. 476. Почтй загнанный в подполье, этот фронт органйзацйонно оформйлся благодаря участйю й поддержке «Саюдйса», граждан славного Вйльнюса, предоставйвшйх белорусам возможность провеcmu в нем свой первый сьезд. — «Саюдыс» — грамадска-палітычная арганізацыя Літвы, якая ў 1988-1990 гг. узначаліла працэс выхада Літоўскай ССР са складу СССР. Устаноўчы з’езд БНФ праходзіў у Вільнюсе 24-25 чэрвеня 1989 г.
Полной справедлнвостн! (стар. 477)
Друкуецца паводле «Лнт. газеты», 1990, 29 жн., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Размышлення по поводу Презлдентского Указа».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул В. Быкава — рэакцыя на ўказ прэзідэнта СССР М. Гарбачова аб вяртанні савецкага грамадзянства шэрагу дзеячаў рускага замежжа і членам іх сямей: В. Аксёнаву, У. Вайновічу, В. Карчному, Л. Копелеву, А. Салжаніцыну і іншым — усяго 23 былым грамадзянам СССР. Тут жа надрукаваныя інтэрв’ю двух з іх — крытыка, дысідэнта і праваабаронцы Льва Копелева (1912-1997) і пісьменніка і дысідэнта Васілія Аксёнава (1932-2009), якія былі
пазбаўлены савецкага грамадзянства ў 1981 г. і далейшае сваё жыццё правялі ў эміграцыі.
Стар. 477. Онй устройлй его выдворенйе, дйрйжйровалй многолетней травлей, угрозамй й ложью выбйвалй подпйсй под йсполненнымй фалыййвого гнева пйсьмамй, которые распространялй во всесоюзной прессе — от «Правды» до последней заводской многотйражкй. Мм надо было не только заклеймйть, стереть в «бумажную пыль» велйкого гражданйна русской землй, но й запачкать подлостью как можно болыйе ймен, в том чйсле й честных. — Менавіта Палітбюро ЦК КПСС было рэкамендавана ў 1973 г. пачаць публікацыю рознага кшталту калектыўных лістоў «ад імя вучоных і інтэлігенцыі», у якіх бы асуджаўся акадэмік А. Сахараў1. Так 29 жніўня 1973 г. у газ. «Правда» з’явілася «Пнсьмо членов Академнн наук СССР», у якім сорак акадэмікаў заявілі, што «в последнне годы академнк А. Д. Сахаров отошел от актнвной научной деятельностн н выступнл с рядом заявленнй, порочаіцнх государственный строй, внешнюю н внутреннюю полнтнку Советского Союза». А ўжо праз два дні ў «Правде» быў апублікаваны ліст вядомых савецкіх літаратараў, якія абураліся паводзінамі не толькі А. Сахарава, але і А. Салжаніцына. Пад лістом значыліся імёны Ч. Айтматава, Ю. Бондарава, В. Быкава, Р. Гамзатава, А. Ганчара, М. Грыбачова, С. Залыгіна, В. Катаева, А. Кешокава, В. Кажэўнікава, М. Луконіна, Г. Маркава, I. Мележа, С. Міхалкова, С. Нараўчатава, Б. Палявога, С. Сартакова, К. Сіманава, С. Смірнова, К. Федзіна, А. Чакоўскага, М. Шолахава і інш. Зрэшты, гэта быў толькі пачатак санкцыяванай ЦК КПСС кампаніі — лісты супраць Сахарава і Салжаніцына друкаваліся ў «Правде» (і не толькі там) яшчэ працяглы час. У выніку ў кампанію асуджэння былі ўключаны многія вядомыя прадстаўнікі мастацтва і культуры: Д. Кабалеўскі, Г. Свірыдаў, С. Тулікаў, А. Хачатуран, Ц. Хрэннікаў, Д. Шастаковіч, Р. Шчадрын, А. Эшпай, Р. Аляксандраў, А. Алаў, В. Артманэ, С. Бандарчук, С. Герасімаў, М. Данской, В. Жалакявічус, А. Згурыдзі, Л. Куліджанаў, Я. Матвееў, Ю. Озераў, Ю. Райзман, Г. Рашаль, В. Ціханаў, В. Санаеў, I. Хейфіц, Л. Чурсіна, С. Юткевіч і інш.