Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Н, конечно же, есть непременные утверждення, что все “неформалы” льют воду на мельннцу нашнх недругов, дают пніцу разным радноголосам, вроде пресловутой “Свободы”.
...Вот такая “Справка”. Пусть простнт нас нензвестный автор этого документа, но многое в нем вызывает недоверне. Уж больно густа черная краска, слншком знаком язык.
Поэтому мы попроснлн прокомментнровать “Справку” н снтуацню в обіцественном двнженнн республнкн лауреата Ленлнской премнн, народного пнсателя Белорусснн, народного депутата СССР Васнля Быкова».
Стар. 405. Едйнственный кандйдат в народные депутаты СССР первый заместйтель предсовмйна Белоруссйй Ю. Хусайнов... — Хусаінаў Юрый (1929-1996) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч; у 1982-1991 гг. — першы намеснік старшыні Савета міністраў БССР.
Стар. 405. Трагйческйй опыт Мйнска й Тбйлйсй... — Мусіць, маецца на ўвазе разгон АМАПам мітынга-рэквіема «Дзяды» 30 кастрычніка 1988 г. у Мінску і спецаперацыя па разгоне мітынгу каля дома ўрада ў Тбілісі, якая была ажыццёўлена ў ноч на 9 красавіка 1989 г. з дапамогай унутраных войскаў МУС СССР і Савецкай Арміі і якая прывяла да чалавечых ахвяраў (19 загінулі, больш за 250 звярнуліся ў бальніцы).
[Прамова на I з’ездзе БНФ] (стар. 408)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях», дзе апублікавана пад назвай «Прамова на I з’ездзе БНФ». Упершыню ў скарачэнні — газ. «Літ. і мастацтва», 1989, 7 ліп. пад назвай «Адгорнем новую старонку...». Пад назвай «Адгорнем новую старонку» і з падзагалоўкам «Выступленне на Устаноўчым з’ездзе Беларускага народнага фронту» друкавалася ў зб.: 3 гісторыяй на «Вы»: публіцыстычныя артыкулы
/ уклад. У. Арлова. Мінск, 1991. Друкавалася таксама пад назвай «Прамова на I з’ездзе БНФ» у кн. «На крыжах» і ў 36. тв.: у 6 т., т. 6.
Можа быць датавана не пазней чэрвеня 1989 г.
Прамова В. Быкава была зачытана падчас устаноўчага з’езду Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне» (24-25 чэрв. 1989 г.); сам пісьменнік не прысутнічаў на з’ездзе з прычыны запланаванай паездкі ў Іспанію.
[Коллектнвное пнсьмо народных депутатов CCCP]
(стар. 410)
Друкуецца паводле газ. «Советская Белоруссня», 1989, 1 верас., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Обраіценне группы народных депутатов СССР» у рубрыцы «Строка в закон».
Датуецца часам першай публікацыі.
Снндром непрнятня (стар. 413)
Друкуецца паводле кн. «На крыжах», дзе апублікавана пад назвай «Еженедельннк “Московскне новостн”». Упершыню — газ. «Московскне новостя», 1989, 10 верас. пад назвай «Снндром непрііятня» ў рубрыцы «Нацнональный вопрос».
Датуецца часам першай публікацыі.
Назад ці наперад? (стар. 416)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1989, 24 лістап. пад назвай «Назад ці наперад?» і з падзагалоўкам «Некалькі меркаванняў аб перабудове». Друкавалася таксама — газ. «Правда», 1989, 24 лістап. пад назвай «Жажда перемен»; пад назвай «Газета “Правда”» — у кн. «На крыжах»; пад назвай «Назад ці наперад?» — у 36. тв.: у 6 т., т. 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 420. міністр фінансаў БССРБ. I. Шаціла — Шаціла Баляслаў (1919-2009) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 1965-1990 гг. — міністр фінансаў БССР.
Стар. 420. Вядомая Балтыйская акцыя трох народаў, у якой прынялі ўдзел некалькі мільёнаў людзей... — Маецца на ўвазе так званы Балтыйскі шлях, мірная акцыя ў трох прыбалтыйскіх рэспубліках СССР, якая прайшла 23 жніўня 1989 г., калі два мільёны жыхароў Эстоніі, Латвіі і Літвы выбудавалі жывы ланцуг даўжынёй амаль у 600 км, злучыўшы такім чынам Талін, Рыгу і Вільнюс. Акцыя была прымеркавана да 50-годдзя з дня падпісання пакта МолатаваРыбентропа і ставіла на мэце прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці
да гістарычных падзей, якія змянілі статус краін Прыбалтыкі (паводле пакта і сакрэтнага пратаколу, СССР і Германія падзялілі сферы ўплыву ў Еўропе: Латвія, Эстонія, Фінляндыя, усходнія вобласці Польшчы і Бесарабія адыходзілі СССР, Літва і захад Полыпчы — Германіі.) Арганізатарамі «Балтыйскага шляху» былі Народны фронт Эстоніі, Народны фронт Латвіі і літоўскі «Саюдыс». Акцыя прадэманстравала жаданне народаў Прыбалтыкі аддзяліцца ад СССР.
Стар. 423. Але восьД. Юрасаў нядаўна паведаміў у друку, што ўжо ў 1987 годзе знішчаны архіў Вярхоўнага суда СССР, усе яго сумныя і крывавыя справы. — Юрасаў Дзмітрый (нар. у 1964) — расійскі гісторык-архівіст, праваабаронца; адзін са стваральнікаў «Мемарыяла» — няўрадавай арганізацыі, галоўнай мэтай якой было даследаванне палітычных рэпрэсій у СССР. Працуючы захавальнікам фондаў Асаблівага архіва Вярхоўнага суда СССР і Ваеннай калегіі, Д. Юрасаў таемна выпісваў звесткі з судовых, касацыйных і рэабілітацыйных спраў, капіяваў спісы расстраляных. За год працы ў архіве склаў каля сотні запісных кніжак са спісамі рэабілітаваных, але ўсе яны былі канфіскаваныя падчас вобыску на кватэры ў 1987 г.
[йнтервью газете «Во славу Родяны»] (стар. 427)
Друкуецца ў скарачэнні паводле газ. «Во славу Роднны», 1989, 6 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Васнль Быков: Вечен огонь нз подвмга» ў рубрыцы «Армня: взгляд с познцнн перестройкн». Інтэрв’ю ўзяў падпалкоўнік М. Захарчук.
Магчыма датаваць двума гадамі — 1986, 1989. Гэта абумоўлена наяўнасцю іншага варыянта інтэрв’ю, які быў надрукаваны пад назвай «Обелнскн Васнлня Быкова» ў газ. «Во славу Роднны» значна раней — 6 жніўня 1986 г. Размова, пэўна, ідзе пра першае інтэрв’ю М. Захарчука з В. Быкавым, якое праз тры гады было пашырана і выйшла ў газ. «Во славу Роднны», 1989, 6 снеж. Праўда, наступныя фрагменты з першага інтэрв’ю ў пазнейшую рэдакцыю не патрапілі:
«Я сам долгое время состоял в кадрах, служнл в Белорусском, Одесском, Дальневосточном округах, побывал на Сахалнне, на Курнлах. Теперь мой сын Сергей служнт офнцером-связнстом. Он уже догнал меня в званші — майор. Так что военное окруженне для меня — прнвычное».
«Хорошо помню первый бой, хотя я в нем участвовал скорее как “наблюдатель”, а не как солдат. Это было под Харьковом. У меня н сейчас перед глазамн — болыпое свекловнчное поле, село в отдаленнн. Вндны только соломенные крыпш, утопаюшне в садах. Там был протнвннк.
Н вот в контратаку на врага устремшшсь кавалернйскне подразделення. Судя по всему, конннкн прнбылн нздалека. Всадннкн былн запыленные н экнпнрованы по-походному: с переметнымн сумамн
у седел, влптовкамл л шашкамл, средствамл протлвохлмлческой заіцлты для себя н лошадей.
Мы, наспех вооруженные новобранцы, должны былл прлкрывать лх атаку с фланга. Несколько млнут кавалерлсты скакалл в полной тншлне, а потом по нлм ударллл фашлстскле пулеметы, пушкл. Дело довершллл “юнкерсы”...
Почему-то мне болыпе всего врезаллсь в память болтаюгцлеся трубкл лошадлных протлвогазов...»
«В тех январсклх боях под Клровоірадом полегло много нашлх бойцов. Нх хоронллл в братской могпле в Северлнке. Наверное, там подобралл л мою полевую сумку. Все это л дало командлрам основанле предположлть, что я поглб. Моя фамллля была наплсана на обеллске павшлм волнам. Вот вкратце вся лсторля».
Стар. 427. Пйсемскйй — Пісемскі Аляксей (1821-1881) — рускі пісьменнік.
Стар. 427. Жюль Верн — Верн Жуль (1828-1905) — французскі географ і пісьменнік, адзін з пачынальнікаў навуковай фантастыкі.
Стар. 427. Вальтер Скотт, Майн Рйд — Скот Вальтэр (1771— 1832) — англійскі пісьменнік і гісторык шатландскага паходжання, пачынальнік жанра гістарычнага рамана. Томас Майн Рыд (18181883) — англійскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў.
Стар. 427. ...Большой Северйновкой... — Насамрэч Вялікая Севярынка.
Стар. 429. В румынском городке за Прутом мне попался бывшйй однополчанйн, который счйтался погйбшйм й «посмертно» был удостоен высокой боевой награды за храбрость. Однако оказалось, что он попал в плен й, надеясь перехйтрйть врага, запйсался к власовцам. Думал, перебежйт к нам — не получйлось. Так вознйкла йдея «Сотнйкова». — Гл. артыкул «Як была напісана аповесць “Сотнікаў”» (гэтае выданне, т. 10, кн. 1, с. 231-237).
Стар. 429. К образу учйтеля йз «Обелйска» прямое отношенйе ймеет й польскйй педагог Януш Корчак, который no собственной воле прйнял смерть вместе с пйтомцамй — варшавскймй детьмй, й йзвестная трагедйя школьнйков в югославском городе Крагуеваце. — Корчак Януш (сапр. Гольдшміт Эрш Хенрык; 1878-1942) — польскі педагог, урач, дзіцячы пісьменнік; адхіліўшы прапановы аб уцёках з варшаўскага гета, разам з 200 выхаванцамі і персаналам дома сірот загінуў у нацысцкім канцлагеры. Што датычыць трагедыі ў сербскім г. Крагуеваце, то тут у кастрычніку 1941 г. нямецкія войскі ў адплату за 70 забітых партызанамі нямецкіх салдат і афіцэраў расстралялі 7 тысяч жыхароў горада, сярод якіх было каля 300 вучняў і 18 настаўнікаў мясцовай гімназіі.
[Ннтервью газете «Московскне новостн»] (стар. 433)
Друкуецца паводле газ. «Московскне новостн», 1989, 17 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Облава: дналог по прочтеннн рукопнсіі» ў рубрыцы «Лмтература н нскусство». Інтэрв’ю ўзяла Вольга Мартыненка.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 434. Жуков — Жукаў Георгій (1896-1974) — савецкі военачальнік; у часы Другой сусветнай вайны камандуючы вайскамі шэрагу франтоў; намеснік Вярхоўнага Глаўнакамандуючага; Маршал Савецкага Саюза (1943); Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956).
Стар. 434. ..Дантона... — Дантон Жорж Жак (1759-1794) — французскі рэвалюцыянер, палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Першай французскай рэспублікі.
Стар. 435. ...Гегеля tutu Шопенгауэра... — Гегель Георг Вільгельм Фрыдрых (1770-1831), Шапенгаўэр Артур (1788-1860) — нямецкія філосафы.
Кроў і праклён (стар. 437)
Друкуецца паводле: 36. тв.: у 6 т., т. 6, дзе апублікавана пад назвай «Прадмова да кнігі А. Лукашука». Упершыню — Быкаў В. Кроў і праклён / Лукашук А. Здзек: нарысы. Мінск, 1989. Друкавалася таксама пад назвай «Прадмова да кнігі А. Лукашука» ў кн. «На крыжах».
Датуецца часам першай публікацыі.
Перадгісторыя з’яўлення прадмовы вядомая са слоў Аляксандра Лукашука (нар. у 1955), беларускага журналіста, дырэктара Беларускай службы Радыё «Свабода»: «...Дзясяты пад’езд дому на Танкавай, я знаходжу ў паўцемры паштовую скрынку і апускаю рукапіс. Па-мойму, другі экзэмпляр, першы — у рэдакцыі. Канец 1980-х, кніжку рыхтуе часопіс “Маладосць”, першапачатковая назва “Сталін цэліцца ў нас”, здаецца, ужо замененая на “Зьдзек”. Але рэдакцыя баіцца, што без аўтарытэтнай прадмовы надрукаваць ня ўдасца. Праз два дні Васіль Уладзімеравіч тэлефануе забраць тэкст з клясычным “быкаўскім” загалоўкам “Кроў і праклён”. Вось тады я ўпершыню хіба і пабачыў яго зблізку»1.