Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 327. ...былі створаны Інстытут беларускай культуры, а затым і першая Акадэмія навук... — Скарочана — Інбелкульт, вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Інстытут быў заснаваны ў 1922 г., існаваў да 1928 г., калі быў ператвораны ў Акадэмію навук.
Стар. 327. «Маладняк» — аб’яднанне беларускіх пісьменііікаў, якое існавала ў 1923-1928 гг.
Стар. 327-328. Ужо ў канцы дваццатых гадоў была разгромлена Акадэмія навук БССР (першы прэзідэнт якой У. Ігнатоўскі скончыў жыцё самагубствам)... — Ігнатоўскі Усевалад (1881-1931) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык; першы прэзідэнт АН БССР (1928-1930). Падчас кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму быў зняты з пасады прэзідэнта, а затым ЦК КП(б)Б выключыў У. Ігнатоўскага з партыі як «лідара нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі». Выклікаўся на допыты ў ДПУ, пасля аднаго з іх скончыў жыццё самагубствам (па іншай версіі, быў застрэлены супрацоўнікамі ДПУ ў сваім доме).
Стар. 328. Янка Купала і Якуб Колас выступілі ў друку з дзіўным па сваёй недарэчнасці самавыкрыццём нібыта шматгадовай контррэвалюцыйнай, антысавецкай дзейнасці. Аднак нават гэтая крайняя мера не засцерагла Купалу ад арышту, у час якога той зрабіў спробу самагубства. — Абодва беларускія класікі, нягледзячы на афіцыйнае прызнанне літаратурных заслуг, у 1920-1930-я гт. таксама трапілі пад хвалю сталінскіх рэпрэсій. Так, у доме Я. Коласа неаднойчы праводзіліся вобыскі, а самога паэта выклікалі на допыты. Органы НКУС БССР спрабавалі прыцягнуць яго да шэрагу спраў, у тым ліку да сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі», калі па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай і антысавецкай дзейнасці было арыштавана больш за сто дзеячаў навукі і культуры БССР (у тым ліку акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесары А. Смоліч, А. Цвікевіч, пісьменнікі М. Гарэцкі, П. Галавач, У. Дубоўка, А. Дудар, Я. Пушча). У гэты час Колас выступіў у друку з «Адкрытым лістом», у якім асуджаў контррэвалюцыйную дзейнасць асобных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і каяўся ва ўласных «памылках» — пісаў, у прыватнасці: «Катэгарычна парываючы з беларускім нацыянал-дэмакратызмам, які ва ўмовах Заходняй Беларусі перарос у нацыяналфашызм, я безагаворачна асуджаю яго як канцэпцыю рэстаўрацыі капіталізму, канцэпцыю адміраючых класаў, варожых дыктатуры пралетарыяту, як мутную антыпралетарскую плынь у творчым патоку сацыялістычнага будаўніцтва, як агіднае звяно ў іржавым ланцугу шкодніцтва контррэвалюцыйных арганізацый, нядаўна выкрытых у розных месцах Саюза ССР, шпіянажу замежных капіталістычных дзяржаў і генеральных штабаў, рыхтуючых употайку крывавую інтэрвенцыю супроць Саюза ССР»1. Сістэматычна падвяргаўся рэпрэсіям і Я. Купала. Так, у 1921 г. на яго быў накладзены хатні арышт, былі канфіскаваныя рукапісы. У 1930 г. былі раскулачаны маці і ся-
1 Колас Я. 36. тв.: у 20 т. Т. 16. Публіцыстыка (1906-1950) / рэд. тома Т. С. Голуб, М. I. Мушынскі; падрыхт. тэкстаў і камент. A. А. Васілевіч [і інш]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. Мінск, 2011. С. 82-83.
стра Купалы. Пасля ж з’яўлення артыкула «Шлях паэта» Л. Бэндэ, у якім паэт абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму», Купалу выклікалі на допыты ў ДПУ, інкрымінуючы лідарства ў «Саюзе вызвалення Беларусі». 20 лістапада 1930 г. пасля «гутарак» у ДПУ Купала зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. 14 снежня 1930 г. ён быў вымушаны апублікаваць у «Звяздзе» «Адкрыты ліст», у якім пісаў пра «шкоднасць і гібельнасць таго шляху, на якім памыкаліся беларускія нацыянал-дэмакраты павярнуць ход гісторыі», і парываў «катэгарычна і беспаваротна ідэйна і арганізацыйна з беларускім нацыянал-дэмакратызмам, як з нейкай хвароблівай зданню»1. «Адкрыты ліст Я. Купалы» не быў першы сярод пакаянных лістоў, у якіх вядомыя людзі публічна «прызнаваліся» ў «памылках», — першы такі ліст быў напісаны 30 лістапада 1930 г. Коласам, затым з’явіліся лісты У. Ігнатоўскага, 3. Бядулі і іншых. На думку даследчыкаў, яны пісаліся пад прымусам, і магчыма меркаваць, што «Адкрыты ліст Я. Купалы» мог быць напісаны не самім паэтам — яго аўтарам мог быць сумна вядомы крытык-вульгарызатар Лукаш Бэндэ.
Стар. 328. Застрэліўся кіраўнік рэспублікі А. Чарвякоў, загінуў М. Галадзед... — Чарвякоў Аляксандр (1892-1937) — беларускі палітычны дзеяч; першы старшыня прэзідыума Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР ад БССР (1920-1937), старшыня СНК БССР (19201924), першы народны камісар замежных спраў БССР (1920-1923). У канцы 1920-х на пачатку 1930-х А. Чарвякоў быў абвінавачаны ў тым, што падзяляе праваапартуністычныя погляды М. Бухарына, затушоўвае вядучую ролю прамысловасці і г. д. Асабліва жорстка крытыкавалі Чарвякова падчас XVI з’езда КП(б)Б — ад яго патрабавалі тлумачэнняў, чаму ён не выкрыў ніводнага ворага народа, і абвінавачвалі ў тым, што ён з’яўляецца ідэйным натхняльнікам і кіраўніком нацыянал-апартуністычнай плыні ў партыі. Дэлегаты патрабавалі выказаць яму палітычны недавер. Падчас перапынку з’езда А. Чарвякоў застрэліўся ў сваім кабінеце. Рэабілітаваны ў 1957 г. Галадзед Мікалай (1894-1937) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня СНК БССР (1927-1937). Быў арыштаваны ў Маскве і накіраваны ў Мінск, дзе падчас допыту ў НКУС выкінуўся з акна пятага паверха. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Стар. 329. I пэўны артыкул Канстытуцыі БССР наконт прызнання дзяржаўнасці беларускай мовы быў зменены такім чынам, што беларуская мова была з яго выключана. I гэты сумны выпадак адбыўся на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі пры маўклівым удзеле дэпутатаў-пісьменнікаў, пад старшынствам народнага пісьменніка рэспублікі. — Размова, мусіць, ідзе пра Івана Навуменку (1925-2006), народнага пісьменніка Беларусі (1995), які ў 1985-1990 гг. быў старшынёй ВС БССР.
1 Купала Я. Поўны зб. тв.: у 9 т. Т. 8. Артыкулы, нататкі, выступленні. Калектыўныя творы. Мінск, 2002. С. 117, 118.
Стар. 329-330. Пасля амаль сямідзесяцігадовага забыцця толькі нядаўна выдадзена кніга паэта дзівоснага таленту Алеся Гаруна. — Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр; 1887-1920) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Мусіць, маецца на ўвазе кн.: Гарун А. Матчын дар: думы і песні; 1907-1914 гг. / факсімільнае выданне. Мінск, 1988.
Стар. 330. Цяжка зразумець, чым кіраваліся аўтары газеты «Советская Белоруссйя», якія ў канцы мінулага года выступілі з серыяй артыкулаў, што па сутнасці мелі на мэце апраўдаць рэпрэсіі трыццатых гадоў адносна «нацдэмаўшчыны» і абяліць іх непасрэдных выканаўцаў. Справа дайшла да кур’ёзу: аўтар аднаго з такіх артыкулаў В. Пепяляеў красамоўна пераконваў чытача ў немагчымасці апраўдання беларускіх «нацыяналістаў», у ліку якіх называў імя расстралянага акадэміка Сцяпана Некрашэвіча, пастановай Вярхоўнага суда СССР яшчэ ў пяцідзясятыя гады цалкам рэабілітаванага з прычыны адсутнасці за ім складу злачынства. — Некрашэвіч Сцяпан (1883-1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі); арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; у 1931 г. высланы на 5 гадоў у Сарапул (Удмурція, Расія); у 1936 г. тэрмін высылкі прадоўжаны на 2 гады; паўторна арыштаваны ў 1937 г. Расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны (па другім прысудзе — у 1957 г., па першым — у 1988-м; адноўлены ў званні акадэміка ў 1978 г.).
Стар. 331. Каваленка Віктар (1929-1997) — беларускі крытык, літаратуразнавец, пісьменнік; член-карэспандэнт АН БССР (1984); доктар філалагічных навук (1978). 3 1958 г. — у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР; у 1982-1997 гг. — дырэктар Інстытута.
Стар. 331. ...хай не будзе яго ў «іхняга» Шагала. — Мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала з’явіўся ў Віцебску толькі ў 1997 г.
Стар. 335. Ключэўскі Васілій (1841-1911) — расійскі гісторык.
Мова — душа народа (стар. 335)
Друкуецца паводле зб. «Сучаснік-89». Упершыню — газ. «Нзвестня», 1988, 8 кастр. пад назвай «Васнль Быков: Язык — душа народа». Інтэрв’ю ўзяў Міхась Шыманскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю ў газ. «йзвестня» папярэднічае ўступнае слова: «Культура языковых взанмоотношеннй в нашнх нацнональных республнках, развнтне языков коренных нацнональностей н нацнональных меньшннств, обученне языкам народов СССР н русскому языку как средству межнацлонального обіцення — круг этлх вопросов глубоко волнует члтателей. В потоке откллков на статьн Э. Кондратова “Нашнх душ связуюіцая нлть” (№ 75), В. Шеллке “Расслышать друг друга”
(№ 168) л друглх сталклваются разные мненля. Напрлмер, мысль В. Шеллке о том, что каждый вправе сам решать, лзучать ему ллл нет язык той нацмональностл, средн людей которой он жлвет, вызвала резкую отрнцательную оценку у большлнства члтателей.
Нормы пользованля языкамл нацлонального л межнацлонального обгценля закреплены в Констлтуцлл СССР. Но в жлзнл осуіцествленле провозглашенного Основным законом шло непростым путем.
По просьбе редакцлл ознакомлвшлсь с члтательской почтой, плсатель Васлль Быков выражает свой взгляд на этл проблемы».
Стар. 340. «Тутэйшыя», «Талака», «Паходня» — «Тутэйшыя» — беларускае літаратурнае таварыства, якое існавала ў 1986-1990 гг. (у ягоны склад уваходзілі А. Бяляцкі, П. Васючэнка, С. Кавалёў, У. Сцяпан, А. Сыс і інш.). «Талака» — гл. каментары да выступлення Быкава на пленуме СП БССР (май 1988 г.). «Паходня» — гісторыкакультурнае таварыства, заснаванае ў Гродне ў 1986 г.
[Коллектнвное пнсьмо в редакцню газеты «Советская культура» о созданнн музея Марка Шагала в Внтебске] (стар. 341)
Друкуецца паводле: Быков В., Бородуллн Р, Вознесенсклй А., Слмановлч Д. О музее Марка Шагала в Влтебске / Шагаловскнй сборнлк: матерлалы I-V Шагаловсклх дней в Влтебске (1991-1995) / ред.-сост. Д. Слмановлч. Влтебск, 1996, дзе месцам першапублікацыі пазначана газ. «Советская культура» (кастр. 1988), але ліст за гэты перыяд у «Советской культуре» не выяўлены. Друкавалася таксама ў газ. «Влтебсклй курьер», 1990, 22 верас. пад назвай «О музее Марка Шагала в Влтебске».
Гіпатэтычна магчыма датаваць 1988 г.
Аўтарам гэтага калектыўнага ліста быў беларускі паэт Давід Сімановіч (1932-2014), які жыў у Віцебску і намаганнямі якога ў тым ліку быў створаны Музей Марка Шагала. Як прыгадваў Д. Сімановіч, першым ліст падпісаў В. Быкаў, прапанаваўшы паправіць фразу: «Вся жлзнь л творчество Шагала связаны с Влтебском» (прыбраць слова «жлзнь»). Меркавалася, што ліст мог таксама падпісаць А. Адамовіч, але ён у гэты час знаходзіўся ў Іспаніі.