Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 316. Дагэтуль грамадства рэспублікі ганебна-моўчкі перажывае драматычную гісторыю з кнігай Алега Бембеля. Грунтоўная сацыялагічная праца гэтага вучонага, якую горача ўхваліў прадмовай незабыўны і сумленны Ул. Караткевіч, стала прычынай звальнення аўтара з пасады, выключэння з партыі. — Бембель Алег (нар. у 1939) — беларускі філосаф, паэт, публіцыст. Вядомы найперш як аўтар выдадзенай у Лондане працы «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс»
(1985), прысвечанай моўнай сітуацыі ў БССР і рэальнаму стану беларускай мовы ў СССР. Пасля выхаду кнігі А. Бембель быў выключаны з КПСС і звольнены з Інстытута філасофіі і права. Аддзел эстэтыкі і псіхалогіі, дзе ён працаваў, быў распушчаны.
Стар. 317. Хоць бы лёс нашага Алеся Адамовіча, гэтай светлай галавы не толькі ў беларускай, але, можа, і ў сусветнай літаратуры. У той час, як ён дзейнічаў агульнапрынятымі сродкамі літаратуры і публіцыстыкі, на яго падзейнічалі іншымі метадамі, што і прывяло да яго выезду з рэспублікі. Цяпер ён — дырэктар Усесаюзнага інстытута кінамастацтва, у той час як у нас яго не стрывалі на пасадзе аднаго са йіматплікіх загадчыкаў аддзелаў Інстытута літаратуры. Тое ж самае можна сказаць і пра другога беларускага вучонага Вячаслава Сцёпіна, які год назад у Маскве стаў не толькі кіраўніком інстпытута, але і быў абраны членам-карэспандэнтам AH СССР. — Актыўнасць А. Адамовіча па зборы інфармацыі пра наступствы аварыі на ЧАЭС і рэальную пагрозу для насельніцтва Беларусі дорага каштавала не толькі самому пісьменніку, але і тым, хто яго падтрымліваў: былі пазбаўленыя сваіх пасадаў дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР Васіль Несцярэнка (1934-2008), прэзідэнт АН БССР Мікалай Барысенка (1923-2015), сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі Аляксандр Кузьмін (1918-2003). Сам Адамовіч быў вымушаны з’ехаць у Маскву, дзе з ініцыятывы кінарэжысёра Э. Клімава стаў дырэктарам Усесаюзнага інстытута кінамастацтва. Сцёпін Вячаслаў (1934-2018) — беларускі і расійскі філосаф і арганізатар навукі. 3 1981 г. быў загадчыкам кафедры філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ. У 1987 г. пераехаў у Маскву, дзе ўзначаліў спачатку Інстытут гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі AH СССР (1987-1988), затым Інстытут філасофіі АН СССР (1988-2006; з 1992 г. — Інстытут філасофіі РАН); акадэмік РАН (1994); прэзідэнт Расійскага філасофскага таварыства.
Стар. 317. ..Алега Лойкі... — Лойка Алег (1931-2008) — беларускі паэт, празаік, літаратуразнавец, педагог.
Стар. 317. ...У. Якутава... — Якутаў Уладзімір (нар. у 1926) — беларускі пісьменнік.
Стар. 317. ...Эрнеста Ялугіна... — Ялугін Эрнест (нар. у 1935) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Стар. 318. ...братоў Грыцкевічаў, Гадзенчыка, Круталевіча, Пазьняка, Ткачова з Гродна. — Грыцкевічы Анатоль (1929-2015) і Валянцін (1933-2013) — беларускія гісторыкі. Гадзенчык — тут памылка, насамрэч Галенчанка Георгій (нар. у 1937) — беларускі гісторык, кнігазнавец. Круталевіч Вадзім (1922-2006) — беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг. Пазьняк Зянон (нар. у 1944) — беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст. У 1988 г. адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. Заснавальнік і старшыня БНФ «Адраджэньне» (1989-1999); дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990-1996); кіраўнік КансерватыўнаХрысціянскай партыі БНФ (з 1999). У 1996 г. быў вымушаны эмі-
граваць. Ткачоў Міхась (1942-1992) — беларускі гісторык, археолаг, грамадска-палітычны дзеяч.
Курапаты — дарога смерці (стар. 318)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1988, 3 чэрв., дзе апублікавана ў якасці прадмовы без назвы да артыкула «Курапаты — дарога смерці» 3. Пазьняка і Я. Шмыгалёва. Друкавалася таксама ў зб.: Сучаснік-89: нарысы, інтэрв’ю, публіцыстыка / уклад. В. Супрунчук; рэдкал.: Л. Левановіч (гал. рэд.) і інш. Мінск, 1989; пад назвай «Газета “Літаратура і мастацтва”» ў кн. «На крыжах»; у якасці ўступнага слова да артыкула «Курапаты — дарога смерці» 3. Пазьняка і Я. Шмыгалёва ў зб.: Курапаты. Менск-Ню-Ерк, 1993; пад назвай «Курапаты — дарога смерці» — у 36. тв.: у 6 т., т. 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Перадгісторыя напісання артыкула вядомая з аповедаў В. Быкава і 3. Пазьняка. Апошні прыгадваў: «Я пазнаёміўся з Васілём Уладзімеравічам Быкавым у траўні 1988 года. Гэта быў актыўны год у маім жыцьці: Курапаты, Мартыралёг Беларусі, Народны фронт. У траўні я зрабіў першыя археалягічныя раскопкі ў Курапатах, запісаў разам зь Яўгенам Шмыгалёвым1 сьведкаў расстрэлаў і, абагуліўшы матэрыял, выклаў яго ў вялікім артыкуле “Курапаты — дарога сьмерці”, які аднёс у газэту “Літаратура і мастацтва”. [...]
Матэр’ял прынялі добра, але параілі заручыцца ўступным словам Васіля Быкава, каб мець болып сілы для змаганьня. (Нагадаю, што кожны нумар “ЛіМа” праходзіў праз трайную цэнзуру — ЦК КПБ, Міністэрства культуры і Галоўліт.)
Я пазваніў Васілю Уладзімеравічу, мы спаткаліся і пазнаёміліся. Гаварылі мала. Я коратка абмаляваў сітуацыю і выклаў сваю просьбу. Мне здалося, што Быкаў быў крыху насьцярожаны. “Апінію” ў афіцыйных колах я меў нядобрую, мяне ўважалі за нацыяналіста і антысаветчыка, з-за чаго савецкая ўлада пастаянна мяне ў чымнебудзь перасьледавала. Быкаў моўчкі кідаў на мяне ўважлівыя позіркі і, відаць, хацеў зразумець, ці сур’ёзны я ёсьць чалавек, ці варта са мной займацца. Артыкул ён узяў і хутка напісаў вельмі добрую і прыхільную прадмову. Яна сыграла станоўчую ролю, выбівала ў партыйных цэнзурыстаў аргумант тыпу “да кто он такой” (гэта пра мяне), бо побач быў Быкаў»2. Іншым разам 3. Пазьняк пісаў: «Гэта
1 Шмыгалёў Яўген (1928-2000) — беларускі інжынер-канструктар, вядомы найперш як сааўтар, разам з 3. Пазьняком, артыкула «Курапаты — дарога смерці».
2 Пазьняк 3. Дарагі Васіль Уладзімеравіч... // Наш Быкаў. С. 160,161.
была бомба пад Савецкі Саюз. Агітаваць Быкава не было патрэбы. Гэта выглядала б смешна. Тут павінен быў стацца выбар»1.
У сваю чаргу, В. Быкаў сведчыў: «Галоўным рэдактарам “ЛіМу” тады быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары — Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў — прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 1930-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба “паплавок” — кароценькая прадмова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе “Радуга”. У той жа дзень Пазьняк пазваніў, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы — Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзясят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі.
Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. А прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю “ЛіМу” падхапілі некаторыя расейскія СМІ, польская “Газэта выборча”, а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьследваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць»2.
Едннственный шанс (стпар. 319)
Друкуецца паводле кн. «На крыжах», дзе апублікавана пад назвай «Газета “Советская культура”». Упершыню — газ. «Советская культура», 1988, 11 чэрв. пад назвай «Едннственный шанс» у раздзеле «Проблемы, суждення». Друкавалася таксама ў зб.: Говоря откровенно: заметкн пнсателей о межнацнональных отношеннях / сост. Г Нванова, В. Канунннковой. М., 1989.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул «Едннственный шанс» з’яўляецца, па сутнасці, перапрацаваным перакладам на рускую мову выступлення В. Быкава на майскім пленуме СП БССР (гл. «[Выступленне на пленуме СП БССР (май 1988 г.)]>). Падчас публікацыі ў кн. «На крыжах» у артыкуле — калі параўнаць з публікацыяй у газ. «Советская культура» —
1 Пазьняк 3. Ён заўсёды быў, каб падаць руку... // Народная воля, 2003, 21 жн.
2 Гэтае выданне, т. 8, с. 379-380.
быў скарочаны наступны фрагмент: «Недавно в культурной жнзнн нашей республнкн случнлось ЧП, чрезвычайное пронсшествне: однн нз лучшнх нашнх поэтов, неутомнмый борец за перестройку, народный поэт республнкн Пнмен Панченко прннародно распротался с родным языком, перестал на нем піісать по той прнчнне, что древннй белорусскнй язык теряет сферу своего употреблення, становнтся “языком для узкого круга”. Что это, еслн не безмерное несчастье нацнн? Несчастье, свалнвшееся отнюдь не в последнне годы, вызревшее нсподволь н нмеюіцее очень определенную первопрлчнну, названне которой — антндемократнзм».
Учора і сёння (стар. 326)
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Друкавалася таксама ў 36. тв.: у 6 т., т. 6. і ў кн. «На крыжах» — на рускай мове і пад назвай «Журнал “Дружба народов”, № 9».
Магчыма датаваць 1988 г.
Артыкул «Учора і сёння» з’яўляецца, па сутнасці, дапрацаваным перакладам на беларускую мову выступлення В. Быкава падчас круглага стала, арганізаванага рэдакцыяй часоп. «Дружба народов» з удзелам Сяргея Аверынцава (1937-2004), расійскага філолага, культуролага, філосафа, літаратуразнаўцы і перакладчыка, Вячаслава Усеваладавіча Іванава (1929-2017), расійскага лінгвіста, перакладчыка, семіётыка і антраполага, ІгараДзядкова (1934-1995), расійскага літаратуразнаўцы, і Атнера Хузангая (нар. у 1948), чувашскага крытыка. Матэрыялы круглага стала былі падрыхтаваны да друку Аляксандрам Архангельскім, Наталляй Ігруновай, Аленай Сяславінай і апублікаваны пад назвай «Нацня. Язык. Лнтература» ў часоп. «Дружба народов» (1988, № 6; у кн. «На крыжах» памылкова пазначаны № 9 і ў якасці года публікацыі — 1987).
Стар. 326. Што адбываецца ў рэспубліцы, у адной з суверэнных рэспублік СССР, даўняга і раўнапраўнага члена ААН? — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый — міжнародная арганізацыя, якая была створана для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Статут ААН быў зацверджаны і падпісаны ў чэрвені 1945 г. прадстаўнікамі 50 дзяржаў, у тым ліку Беларускай і Украінскай ССР — рэспублікамі, якія панеслі падчас Другой сусветнай вайны найбольшыя страты. Неўзабаве да дзяржаў — заснавальнікаў ААН далучылася Польшча.