Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Стар. 341. ...вспомйнал художнйк в кнйге «Моя жйзнь». — Цяжка вызначыць, паводле якой крыніцы цытуецца М. Шагал, бо хоць кніга «Маё жыццё» была напісана на рускай мове і неаднаразова выдавалася на еўрапейскіх мовах, аднак упершыню па-руску выйшла толькі ў 1994 г. і — у перакладзе з французскай, бо арыгінал успамінаў быў згублены (Шагал М. Моя жлзнь / пер. с франц. Н. Мавлевлч; послесловле, коммент. Н. Апчлнской. М., 1994).
Стар. 341. ...в мастерскую Ю. М. Пэна... — Пэн Юдаль (18541937) — беларускі мастак і педагог, сярод вучняў якога былі Марк Шагал, скульптар Восіп Цадкін (1890-1967), мастак і архітэктар Лазар Лісіцкі (1890-1941). Ю. Пэн быў забіты невядомьімі ў сваёй кватэры.
Стар. 341. ...наркома просвеіценйя A. В. Луначарского... — Луначарскі Анатоль (1875-1933) — савецкі дзяржаўны дзеяч, філосаф, пісьменнік, мастацтвазнавец; акадэмік AH СССР (1930); нарком асветы РСФСР (1917-1929); старшыня Вучонага камітэта пры ЦВК СССР (1929-1933); адзін з арганізатараў савецкай сістэмы адукацыі.
Стар. 342. Кажется, блйзок к положйтельному разрешенйю вопрос об открытйй музея вйтебской художественной школы в зданйй, где когда-то размеіцалйсь мастерскйе Казймйра Малевйча й УНОВМСа. — Малевіч Казімір (1879-1935) — расійскі мастак-авангардыст, тэарэтык мастацтва і педагог польскага паходжання; заснавальнік супрэматызму; у 1919-1922 гт. пражываў у Віцебску, дзе быў кіраўніком майстэрні ў Народным мастацкім вучылішчы, якое пэўны час узначальваў Марк Шагал. УНОВІС («Утверднтелн нового нскусства») — авангарднае мастацкае аб’яднанне, якое было створана К. Малевічам у Віцебску.
Стар. 342. вдова художнйка Валентйна Грйгорьевна — Бродская Валянціна (1905-1993) — другая жонка М. Шагала.
[Выступленне на ўстаноўчым сходзе Беларускага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі»] (стар. 343)
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1988, 28 кастр., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Уступнае слова Васіля Быкава». Друкавалася таксама ў кн.: Быкаў на Свабодзе (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) 2-е выд., дапоўненае. [Без м.], 2005.
Можа быць датавана 19 кастрычніка 1988 г.
Выступленне В. Быкава на ўстаноўчым сходзе Беларускага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі», які адбыўся 19 кастрычніка 1988 г. у памяшканні касцёла Святога Сымона і Святой Алены (у той час Дом кіно).
В. Быкаў выступіў на сходзе двойчы — беручы слова другім разам, прапанаваў абраць старшыню «Мартыралога Беларусі», казаў, у прыватнасці: «Гэты чалавек павінен быць пазбаўлены таго вялізнага недахопу, які ёсьць ва ўсіх нас, які выхаваны ўсімі папярэднімі гадамі, — ён павінен быць пазбаўлены страху. Найперш страху перад начальствам. I такім чалавекам (я думаю, што вы мяне падтрымаеце) я назаву Зянона Станіславіча Пазньяка»1. Гэтаму запярэчыў прадстаў-
1 Навумчык С. Сем гадоў Адраджэньня, або Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995). Варшава, Прага, 2006. С. 14.
нік ЦК КПБ Расціслаў Бузук, але Быкаў тут жа правёў галасаванне. У выніку старшынёй «Мартыралогу Беларусі» быў абраны Зянон Пазьняк, які неўзабаве паставіў на галасаванне прапанову аб утварэнні Аргкамітэту Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».
[Марк Шагал] (стар. 345)
Друкуецца паводле газ. «Московскле новостл», 1988,30 кастр., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «На своем поле как подполыцлкл: Марк Шагал — поэт н гражданлн» у рубрыцы «Аванс?» (верагодна меркаваць, што назва, ва ўсялякім выпадку першая яе частка, дадзена рэдакцыяй газ. «Московскле новостл»).
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 345. Сборнйк стйхов поэта-художнйка подготовйло к йзданйю мйнское йздательство «Мастацкая літаратура» в прекрасных переводах другого выдаюгцегося мастера Вйтебіцйны Рыгора Бородулйна. — Шагал М. Паэзія / [пер. з ідзіш Р. Барадуліна, Л. Бярынскага; іл. М. Шагала.] — Мінск, 1989.
[Ннтервью газете «Московскне новостл»] (стар. 346)
Друкуецца паводле газ. «Московскле новостн», 1988, 6 лістап., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Белорусская лнлцлатлва» ў рубрыцы «Ннтервью “МН”». Гутарку вёў Леанід Міласлаўскі.
Датуецца часам першай публікацыі.
Інтэрв’ю папярэднічае ўступнае слова: «Плсатель Алесь Адамовлч, говоря о поллтлческой обстановке в Белорусслл, вспомнлл Вандею — область во Францлл, актлвно сопротлвлявшуюся революцлл 1789 года (“Огонек” № 39). Белорусская пресса откллкнулась на художественный образ статьей (перепечатанной почтл всемл республлкансклмл газетамл), где Адамовлч представляется человеком некомпетентным л слабо разблраюіцлмся в слтуацнл. Через несколько дней учредлтельное собранле обіцества памятл жертв сталлнлзма “Мартлролог” решлло создать лнлцлатлвную группу Народного фронта Белорусслм. Этот шаг творческой лнтелллгенцлл стал поводом для новых публлкацлй л публлчных длскусслй. Ндеологлческле “штыкн”, встретлвшле лнлцлатлву “Мартлролога”, — тревожный слмптом актлвного торможешія перестройкл в республлке, счлтает белоруссклй плсатель, член правленля “Мартлролога” л лнлцлатлвной группы Народного фронта Васлль Быков. Публлкуя беседу с нлм, редакцля готова предоставлть слово стороннлкам протлвоположной точкл зренля».
Стар. 346. Нз последнйх публйкацйй в «Вечернем Мйнске» стало йзвестно, чтоместпная обіцественность выступает протйв «антйнародного Народного фронта». Его йнйцйаторов называют экстремйстамй, белорусскую молодежь йз обіцества «Талака» — нацйоналйстамй. Многйе сравнйвают тон статьй о «Талацэ» с образцамй довоенной разгромной публйцйстйкй. Но ведь в статье есть й факты? — Мусіць, размова ідзе пра артыкул: Дорожклн Н., Барданов А., Флллмонов А., Жмуровсклй Д., Доморад К. Эволюцля поллтлческого невежества // Вечернлй Млнск. 1988. 21 окт.
Стар. 346. Одйн йз подпйсавшйх ее, доктор йсторйческйх наук А. Фйлймонов... — Філімонаў Аляксандр (1918 -2007) — беларускі гісторык; старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР; доктар гістарычных навук, прафесар; Герой Савецкага Саюза. Сярод аўтараў артыкула таксама пазначаны Мікалай Дарожкін (1905-1993), акадэмік АН БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч навукі БССР; Аляксандр Барданаў (1920-2011), адказны сакратар Мінскай секцыі Савецкага камітэта ветэранаў вайны, Герой Савецкага Саюза; Дзмітрый Жмуроўскі (1918-2010), прафесар кафедры гісторыі КПСС БДУ імя У I. Леніна, доктар гістарычных навук, Герой Савецкага Саюза; Канстанцін Дамарад (1918-2001), намеснік старшыні савета ветэранаў Мінскага абласнога партызанскага аб’яднання, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Стар. 346. Знаете, как органйзовывалась дйскуссйя с неформальным клубом «Современнйк» no поводу самой йдей Народного фронта? Парткомы предпрйятйй мобйлйзовалй в Дом полйтпросвета около 900 человек... дать отпор «врагам перестройкй». — Размова, мабыць, ідзе найперш пра публікацыю ў газ. «Вечернлй Млнск» (1988, 24 кастр.) пад назвай «Нам с вамл не по путл!», якая завяршаецца «Резолюцлей», што была прынятая «представлтелямл обіцественностл города, прлсутствуюіцлмл на длскусслл» 22 кастрычніка ў Доме палітасветы:
«Группа самозванцев, прлсволвшлх право представлять все населенле республлкл, обьявнла себя лнлцнатлвной группой по созданлю Народного фронта Белорусснл.
Мы категорлческл протлв созданля надуманных органлзацлй.
Мы выражаем недоверле созданной группе л счлтаем ее неправомочной л недействнтельной.
Мы осуждаем антлдемократлчные л безответственные действля отдельных ллц, самодеятельных групп, возомнлвшлх себя едлнственнымл борцамл за перестройку, а на самом деле вносяіцлмл в жлзнь людей хаос л неуверенность.
Мы требуем от руководства республпкл, местных органов Советской властл прнзвать к порядку зарвавшлхся самозванцев.
Хватмт безответственных лозунгов!
Хватлт пустой болтовнл л крлкллвых млтллгов!
Пора перестройку двлгать деламл!»
Стар. 346. редактор «Огонька» Коротйч — Кароціч Віталій (нар. у 1936) — украінскі і расійскі пісьменнік, публіцыст; у 1986-1991 гг. — галоўны рэдактар часоп. «Огонек».
Стар. 347. На собранйй «Мартйролога» был представйтель ЦК Компартйй Белоруссйй Р. Бузук. — Бузук Расціслаў (нар. у 1946) — беларускі партыйньі дзеяч і тэатразнавец; у 1976-1982 гг. працаваў у Міністэрстве культуры БССР (начальнік упраўлення кадраў вучэбных і навуковых устаноў, затым начальнік упраўлення па справах мастацтваў); у 1987-1989 гг. — намеснік загадчыка аддзела культуры ЦК КПБ.'
Дубннкн протнв гласностн? (стар. 348)
Друкуецца паводле кн. «На крыжах», дзе апублікавана пад назвай «Журнал “Огонек”». Упершыню — часоп. «Огонек», 1988, № 47 пад назвай «Дубннкн протнв гласностн?» у рубрыцы «Прошу слова!».
Датуецца часам першай публікацыі.
Гісторыя напісання артыкула вядомая з аповеда В. Быкава: «Якраз у гэты час [...] насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды — сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх — справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі — з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там дарогу калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. I ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.
Ранкам я зьвязаўся з маскоўскім часопісам “Огонек” (рэдагаваным тады В. Кароцічам), які быў самым радыкальным друкаваным органам краіны і шмат пісаў пра перабудову. У рэдакцыі сказалі, што прышлюць у Менск спэцкора, але матэрыял пра інцыдэнт патрэбны тэрмінова ў нумар. Ноччу я напісаў артыкул, перадаў яго па тэлефоне, і ён хутка зьявіўся ў “Огоньке”. Артыкул называўся “Дубінкі замест перабудовы”. Гэта быў ці ня першы матэрыял наконт падаўленьня нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі.