Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2
Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Памер: 640с.
Мінск 2019
1 Вознесенсклй А. Гала Шагала // Огонек, 1987, № 4, с. 8.
Нататнікі. Гародня, Вроцлаў, 2012; Быкаў В. Мёртвым не баліць. Без цэнзуры / укладанне, пасляслоўе, каментарыі С. Шапрана. Мінск, 2014; Быкаў В. Ліквідацыя. Без цэнзуры / падрыхт. тэксту, пасляслоўе, каментарыі С. Шапрана. Мінск, 2014.
Стар. 242. У меня два сына, одйн военный, другой врач. — Быкаў Сяргей (нар. у 1952), жыве ў Мінску; Быкаў Васіль (нар. у 1957), жыве ў Гродне.
Стар. 243. Потому что на многйе десятйлетйя многйе пйсателй былй вышйблены йз круга россййской словесностй no разным прйчйнам. Когда-то был вышйблен Есепйн. — Ясенін Сяргей (1895-1925) — расійскі паэт; класік рускай літаратуры. Пасля выступлення на старонках газеты «Правда» члена ЦК ВКП(б) Мікалая Бухарына з артыкулам «Злые заметкн» (у якім аўтар прапаноўваў даць «хорошенышй залп» па «классово чуждому» паэту) пачалася шырокамаштабная кампанія цкавання С. Ясеніна, у выніку чаго ягоныя кнігі доўгі час у СССР не друкаваліся.
Стар. 243. Когда-то не йздавалй совершенно эпохальные вегцй Бунйна. — Бунін Іван (1870-1953) — рускі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1933); у 1920 г. эміграваў ва Францыю. Калі праз два гады ў СССР было заснаванае Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў (орган, які ажыццяўляў нагляд за ўсёй друкаванай прадукцыяй), яго першым цыркулярам быў забаронены ўвоз з-за мяжы твораў, якія носяць варожы ў дачыненні да савецкай улады характар. У гэтым цыркуляры значылася і імя I. Буніна. Да таго ж перыядычна «чысціў» савецкія бібліятэкі ад кніг пісьменніка-эмігранта і Галоўны палітыка-асветніцкі камітэт Наркамасветы РСФСР. Паступовае вяртанне імя Буніна пачалося толькі пасля смерці Сталіна.
Стар. 244. Это относйтся к тому же Шукшйну. — Шукшын Васілій (1929-1974) — расійскі пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр.
Стар. 244. Ведь у нас еіце остры проблемы, связанные с аварйей на Чернобыльской АЭС. — Маецца на ўвазе разбурэнне 26 красавіка 1986 г. чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай атамнай станцыі (Украіна), у выніку чаго адбылося заражэнне вялікай тэрыторыі радыеактыўнымі рэчывамі, ад якіх найбольш пацярпела Беларусь.
Стар. 246. ...Сен-Сймона... — Сен-Сімон Анры (1760-1825) — французскі філосаф, сацыёлаг.
Стар. 247. ...выдаютцегося амерйканского пйсателя Уйльяма Сарояна... — Сараян Уільям (1908-1981) — амерыканскі пісьменнік армянскага паходжання; лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1940), ад якой ён адмовіўся.
Стар. 249 . ...Татьяне Земсковой... — Зямскова Таццяна — расійская журналістка, пісьменніца.
Стар. 250. ...Кайсына Кулйева... — Куліеў Кайсын (1917-1985) — балкарскі паэт; народны паэт Кабардзіна-Балкарскай АССР (1967).
Мужнасць (стар. 251)
Друкуецца паводле 36. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1987, 28 жн. пад назвай «Па праву мастака і мысліцеля». Друкавалася таксама пад назвай «Газета “Літаратура і мастацтва”» ў кн. «На крыжах».
Датуецца часам першай публікацыі (у кн. «На крыжах» памылкова ўказаны верасень 1987 г.)
Артыкул напісаны з нагоды 60-годдзя Алеся Адамовіча (19271994).
Стар. 252. ...ягоны безразважны ўдзел у ліквідацыі пагрозы чарнобыльскай катастрофы — учынак, што, як вядома, каштаваў Адамовічу немалых страт, затое дапамог людзям засцерагчыся ад вялікай нечаканай бяды. — Адразу пасля аварыі на ЧАЭС А. Адамовіч, сустракаючыся з навукоўцамі, пачаў збіраць засакрэчаную інфармацыю, якая датычылася ўзроўню радыяцыйнай забруджанасці беларускіх населеных пунктаў і вынікаў лячэння. Публікуючы гэтыя факты, па сутнасці, менавіта Адамовіч прарваў інфармацыйную блакаду. Аднак, не абмежаваўшыся гэтым, ён адвёз ліст асабіста Генеральнаму сакратару ЦК КПСС М. Гарбачову, у якім апісаў маштабы трагедыі і назваў першыя крокі, якія трэба зрабіць для выратавання насельніцтва Беларусі. Ужо праз тры дні ў Мінск прыехала камісія з 60 чалавек, якую сустрэлі беларускія чыноўнікі, абвінаваціўшыя Адамовіча ў беспадстаўным панікёрстве.
Стар. 252. ...ён кінуў усе свае літаратурныя клопаты і разам з Брылём і Калеснікам падаўся ў народ запісваць — не сваё — народнае веданне вайны, ратаваць ад забыцця трагічныя лёсы «хатынскіх вёсак». — Калеснік Іван (1932-1979) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык. Маецца на ўвазе праца на кнігай «Я з вогненнай вёскі...», што была напісана ў сааўтарстве А. Адамовічам, Я. Брылём і I. Калеснікам.
Стар. 254. Стэнлі Крамер (1913-2001) — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар.
Прызнанне ў любові (стар. 254)
Друкуецца паводле часоп. «Маладосць», 1987, № 8, дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Віншуем з юбілеем!».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды 70-годдзя Пімена Панчанкі (19171995). У БДАМЛМ (ф. 37, воп. 1, адз. зах. 591, арк. 11-13) захоўваецца машынапіс артыкула (3 арк.) пад назвай «Прызнанне ў любові» і закрэсленым падзагалоўкам «Да сямідзесяцігоддзя Пімена Панчанкі» з незначнымі аўтарскімі праўкамі стылістычнага характару.
Стар. 255. ...у бытнасць яго рэдактарам часопіса «Маладосць»... — П. Панчанка ўзначальваў часоп. «Маладосць» у 1958-1966 гг. У часы ягонага рэдактарства ў «Маладосці» былі надрукаваныя амаль усе першыя аповесці Быкава: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», а таксама апавяданне «Адна ноч».
[Коллектлвное пнсьмо в редакцню газеты «Советская культура*] (стар. 256)
Друкуецца паводле газ. «Советская культура», 1987, 3 кастр., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Кто украл “фонарь гласностл”?» у рубрыцы «Почта редакцлл».
Датуецца часам першай публікацыі.
Сярод падпісантаў калектыўнага ліста Святлана Алексіевіч (нар. у 1948), Аляксандр Дракахруст (1923-2008), Навум Кіслік (1925-1998), Віктар Казько (нар. у 1940), Алесь Разанаў (нар. у 1947), Валянцін Тарас (1930-2009), Канстанцін Тарасаў (1940-2010).
Стар. 256. ...В. Бегуна... — Бягун Уладзімір (1929-1989) — беларускі публіцыст; кандыдат філасофскіх навук; старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. Найбольш вядомы як барацьбіт супраць сіянізма, іўдаізма і масонства.
Стар. 256. ...В. Бовшем. — Боўш Віктар (1930-2005) — доктар філасофскіх навук (1982); загадчык аддзела крытыкі буржуазнай філасофіі і ідэалогіі антыкамунізма Інстытута філасофіі і права АН БССР.
Стар. 257. Этому выступленйю В. Бегуна u В. Бовша предпослано пйсьмо группы чйтателей — военнослужтцйх Советской Армйй, которые предьявляют серьезные полйтйческйе обвйненйя йзвестному белорусскому пйсателю Алесю Адамовйчу... — У лісце, які быў падпісаны палкоўнікамі Д. Напалкавым, В. Троіцкім, В. Вераценнікавым, Е. Сіненкам, маёрам Г. Комавым і кандыдатам гістарычных навук Л. Смілавіцкім, гаворыцца, у прыватнасці: «...белоруссклй плсатель А. Адамовлч неоднократно выступал с познцлй пацлфлзма, а в последнее время поставлл под сомненле правомерность ответного удара в случае лмперлаллстлческой агресслл протпв нашего государства. В ответ — молчанле. Как понлмать такую “безгласность”? Нам думается, что плсатель относлтся к члслу так называемых “непрлкасаемых”, чье мненне выше всякой крлтлкл. Но ведь гласность предполагает сопоставленле взглядов по разллчным вопросам, в том члсле л по столь важному, как борьба за млр.
Нас тревожлт сползанле отдельных плсателей, особенно А. Адамовлча, на позлцлл, которые протлворечат положенлям программы КПСС относлтельно обронной поллтлкл, а также распространенле непротлвленческлх воззренлй средл некоторых граждан.
Вот почему прослм опубллковать наше тшсьмо н рассмотреть пацііфлстскле взгляды А. Адамовлча с позлцлй лдеологлл маркслзмаленлнлзма».
Стар. 258. Той же стпрастпью пронйкнута й статья В. Бегуна «Украденный фонарь гласностй» в первом номере «Полйтйческого собеседнйка», в которой автор унйчйжйтельно, йздевательскй отзывается о творчестве художнйка Марка Шагала. — У сваім артыкуле («Поллтлческлй собеседннк», 1987, № 1) У. Бягун пісаў, у прыватнасці: «Достаточно прлвестл хотя бы два лз множества фактов: на картлне “веллчайшего” художннка, названной “Россмя, ослы л другле”, нашу страну слмволлзлрует осел, женіцлна без головы л купол церквм с крестом; внлманле к Ллозно ллл Влтебску он [М. Шагал. — Уклад.] не подтвердлл нлчем, зато его любовь к Нзраллю обіцелзвестна — там он украшал зданля кнессета л слнагогл, ублажал подарком Голду Менр1, за что л получлл премлю лменл Вольфа. Тем не менее уже лзрасходовано много тнпографской краскл на доказательство какой-то “ностальглл” л “любвл к родлне” этого парлжанлна. [...]
Мало сказать, что Шагал жлл в Влтебске, — важнее то, что он там делал. Об этом как раз л не говорлтся. Между тем лстлна такова, что Влтебсклй художественно-практлческлй ннстнтут, которым некогда руководлл ІІІагал, лмел, по докладу губернской комлсслл рабочекрестьянской лнспекцлл, “лсключлтельно отрлцательные стороны, заключаюіцлеся в прлчлненлл уіцерба республлке”. Уіцерб состоял в том, что в лнстлтуте нашлл прлбежліце дезертлры, спекулянты л другле темные ллчностл, а подллнных художнлков было мало».
Стар. 259. ...для экстремйстов пресловутой «Памятй». — Нацыянал-патрыятычны фронт «Памяць» (вядомы таксама як таварыства «Памяць») — руская ўльтраправая антысеміцкая манархічная арганізацыя, якая ўзнікла ў 1980 г. у Маскве і якая прэтэндавала на ролю галоўнага ідэолага рускага нацыяналістычнага руху.
Стар. 259. ...М. Шатрова... — Шатроў Міхаіл (сапр. Маршак; 1932-2010) — расійскі драматург, сцэнарыст.
Стар. 259. У. Черчйлль — Чэрчыль Уінстан (1874-1965) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1940-1945,1951-1955); ганаровы член Брытанскай акадэміі; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1953).
1 Голда Меір (1898-1978) — дзяржаўны дзеяч Ізраіля ўкраінскага паходжання (нарадзілася ў Кіеве, дзяцінства прайшло ў Пінску), прэм’ер міністр Ізраіля (1969-1974).
[Монолог, запнсанный Геннаднем Жаворонковым]
(стар. 260)
Друкуецца ў скарачэнні паводле газ. «Московскне новостн», 1987, 6 снеж., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Чтобы не было стыдно жнвым» і з падзагалоўкам «Штрнхн к неоконченному портрету пнсателя Васнля Быкова» ў рубрыцы «Советскне знаменнтостн — 12 нмен года». Запісаў Генадзь Жаўранкаў.
Датуецца часам першай публікацыі.