• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

    Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
    Васіль Быкаў

    Памер: 640с.
    Мінск 2019
    181.27 МБ
    ца на важныя грамадскія праблемы, дык яе было куды больш. Канечне, тут нельга вінаваціць толькі аўтараў, відаць, многае залежыць ад часу, атмасферы, грамадскага жыцця, ад літаратурнай практыкі выдаўцоў, газет, часопісаў. Але вы ведаеце вядомае выказванне Бялінскага, які вельмі катэгарычна ставіў гэтае пытанне: сацыяльнасць або смерць. Так што трэба дамагацца большага ўвасаблення гэтай сацыяльнасці. I менавіта пачатковец, які знаходзіцца бліжэй за ўсе іншыя літаратурныя пакаленні да вытокаў жыцця, іменна на сённяшнім часе, можа знайсці гэтую сацыяльнасць у болыпай меры і данесці да чытача на старонках літаратуры. Таму што пісьменнікі старэйшага пакалення, на маю думку, хоць і валодаюць вопытам, у меншай меры валодаюць вастрынёй успрымання новых з’яў, ім цяжэй узняць надзённую праблему на грамадскі агляд. А пачаткоўцы, якія жывуць у самай гушчыні жыцця, менавіта цяпер толькі і могуць гэта зрабіць. Таму трэба быць смялейшымі. Дарэчы, я маю на ўвазе сацыяльнасць у шырокім сэнсе, не толькі, скажам, эканоміку, хаця гэта таксама важна, але наогул — і псіхалогію, і тыпы чалавечых характараў, і іншыя аспекты.
    — Культура творчасці — вельмі шырокае паняцце. А вось канкрэтна, ці адчувалі вы у творчасці ўплыў эстэтыкг экзістэнцыялізму?
    — Бачыце, у кожнага творцы ёсць нейкая філасофія, калі яна нават не выкладзена ў сістэме нейкіх лагічных паняццяў. Я не надта знаёмы з экзістэнцыялізмам, больш, так сказаць, спасцігаў яго на прыкладзе мастацкіх твораў, выразнікаў гэтага кірунку. Лічу што гэта філасофія непрымальная цалкам для нашага грамадства, але што датычыць мастацтва, яна мае вельмі многа слушных момантаў, якія ігнараваць наша мастацтва не можа. Прызнаючы нейкія пастулаты гэтай філасофіі, мы вымушаны карыстацца імі ў мастацтве. Скажу, што літаратурныя рэчы, дапусцім, творы Сартра або Камю — гэта выдатныя рэчы, якімі ні адна літаратура не можа грэбаваць. Я ведаю, што Аляксандр Твардоўскі вельмі высока цаніў многія творы Сартра, а таксама «Чуму» Камю. I я гэтак жа высока стаўлю іх і думаю, што ў наш час, час складаны і цяжкі, у нечым нават пагрозлівы і страшны, проста немагчыма не ўспомніць тыя адкрыцці, не прыняць іх пад увагу, якія ўжо былі зроблены тым самым Камю.
    — Як вы ацэньваеце экранізацыю сваіх твораў?
    — Як ацэньваю? Экранізацыя — гэта творы іншага мастацтва, хоць яны зроблены паводле літаратурных твораў. Я, напрыклад, лічу, што кіно пэўным чынам паразітуе на лі-
    таратуры, гэта значыць, замест таго, каб, будучы самастойным мастацтвам, займацца стварэннем яго ў першааснове, яно бегае, так сказаць, па вярхах літаратуры, па часопісах і хапае адтуль, што можна схапіць. I заўсёды гэта — другаснае. Бывае, праўда, калі зроблена на ўзроўні, вельмі рэдка бывае, калі зроблена лепш, чым у літаратуры, а звычайна — на два парадкі горш, і выступае гэта экранізацыя ні чым іншым, як гаворкай пра тое ж, толькі іншай мовай. Арыгінальных сцэнарыяў становіцца ўсё менш, таму што кінематаграфісты не хочуць рызыкаваць. У іх ёсць, безумоўна, свае цяжкасці. I таму я даўно ўжо нічога не чакаю ад экранізацыі. Ёсць экранізацыі лепшыя, ёсць горшыя, але такіх, у якія я быў бы ўлюбёны, якія, будучы маімі па ідэі, па задуме, з’явіліся б для мяне нечым вельмі ўзрушальным і прываблівым, такіх экранізацый нешта я не бачу — ні па ўласных творах, ні па творах іншых.
    — Як складваўся ваш літаратурны лёс у сэнсе друкавання?
    — Я пачынаў друкавацца даволі актыўна. Звычайна ў «Маладосці». Сустракаліся і пэўныя цяжкасці. Хоць гэта было і непрыемна для мяне, можа, і для нашай літаратуры, ну, а калі зазірнуць трошкі далей, дык можна ўбачыць, што з многімі літаратарамі было куды горш. I цяпер, у сучасны момант, калі такога няма, дык цяперашнія беды літаратурныя проста не ідуць ні ў якае параўнанне з тымі падзеямі, якія мелі месца некалі, у тым ліку і ў крытыцы, і ў выдавецкай справе. Ну што можа быць цяпер для літаратара самае цяжкае? Ну, не надрукуюць яго твор па нейкіх прычынах. Адхілены ён, дапусцім, у адным выдавецтве, у другім, трэцім і чацвёртым. Я ведаю па сваёй практыцы і практыцы другіх пісьменнікаў, што ўсё-такі калі твор таленавіты, калі ў ім нешта ёсць, дык пасля некаторых кампрамісаў, узаемных вядома, усё-такі гэты твор з’явіцца. Возьмем прыклад з практыкі апошніх год — «Ягадныя мясціны» Еўтушэнкі. Раман цяжка праходзіў першадрукаванні. Я ведаю, што Еўтушэнка абхадзіў ці не ўсе маскоўскія часопісы, і не толькі маскоўскія, і ніхто з іх не ўзяўся яго друкаваць. Канечне, у такім выпадку вельмі шкада, што траціцца час, марнуюцца аўтарскія сілы, ён не можа працаваць над нечым іншым. Так можа прайсці некалькі гадоў, але ў рэшце рэшт твор з’явіцца, як гэта атрымалася і з Еўтушэнкам, часопіс «Москва» надрукаваў яго раман. Прычым асаблівых страт я там не бачу, раман гэты так ці інакш ацэнены, і ён увайшоў ужо ў літаратуру. Таму не трэба падаць духам, апускаць рукі, калі ў вас напачатку нешта такое здарыцца, скажам, не надрукуюць або надрукуюць і пакрытыкуюць. Бо літаратура — справа зменлі-
    вая і цякучая. I тое, што, скажам, на сучасным этапе прызнана выдатным, шэдэўрам, за які і прэміі даюць, пасля нейкага часу, бывае і кароткага, становіцца нічога не вартым у літаратуры, і шум, ажыятаж, які быў, заціхае, марнее і проста знікае. А бывае, што раптам як бы ўваскрасаюць старыя рэчы. Узяць той жа феномен з творам Булгакава, які пры жыцці не выдаваўся, а ўбачыў свет пазней. Цяпер мы бачым, наколькі папулярны Булгакаў, яго «Майстар і Маргарыта».
    — Скажыце, што вы зараз пішаце?
    — Як заўсёды, пачаў новую аповесць, але нешта яна слаба ідзе, бо папярэдняя аповесць, маю на ўвазе «Знак бяды», неяк яшчэ да ладу не даведзена, асобным выданнем пакуль не выйшла, таму, канечне, аўтарская свядомасць скіравана туды, час ад часу трэба ўмешвацца ў старую рэч, якая на грані «отторження», але канчаткова не «отторгнута». He ведаю, як у каго, a ў мяне пакуль папярэдняя рэч канчаткова не будзе «отторгнута» ад маёй свядомасці, я не магу аддацца як след новай рэчы.
    — Ці няма у вашых задумах рамана пра сучаснасць?
    — Раман пра сучаснасць я не пішу. Лічу, што ёсць аўтары, якія бліжэй стаяць да сучаснасці, маладзейшыя, вось вы напрыклад, вам бы і пісаць раманы аб сучаснасці. Гэта так толькі здаецца, а час хутка бяжыць, пройдзе якіх дваццаць гадоў, і нехта з вас, ну не ўсе, магчыма, а некаторыя, будуць сядзець на гэтым месцы, дзе я сяджу, а там будуць сядзець іншыя людзі, і будзе ісці гаворка, і з’явяцца творы вельмі важныя і цікавыя, можа быць, лепшыя, чым стварыла ранейшае пакаленне пісьменнікаў. Але яно так і будзе, гэта безумоўна. Як бачыце, я лічу, што кожны аўтар павінен перш за ўсё памятаць аб уласным вопыце, у яго няма другіх сродкаў, другіх магчымасцей, чым толькі ўвасобіць у літаратуры менавіта свой уласны вопыт. Гэта найперш.
    Ну што ж, калі пытанняў болып няма, тады я хачу ў заключэнне пажадаць вам таго, пра што я сказаў — новых твораў, новых імён, новых поспехаў, ну і, канечне, самага важнага: не адрывацца ад народа, хаця гэтая справа можа паказацца такой даволі простай, але яна вельмі складаная і праблематычная. Таму — трымаць руку як мага шчыльней на пульсе народнага жыцця, там вы ўбачыце многа праблем і загадак, але там жа ляжаць і ўсе адгадкі на ўсе загадкі.
    ...Мы вярталіся дадому, а ўздоўж дарогі карчавалі лес экскаватары, пашыралі шашу. Толькі невялічкая палоска хвоі ад-
    дзяляла іх ад Дома творчасці. Ішло, так сказаць, звычайнае жыццё, у якім — няспынная барацьба.
    — Чаму вы пачалі пісаць? — спытаўся я ў пісьменніка.
    — У тым, што я пачаў пісаць, пэўную ролю адыграў палемічны момант. Справа ў тым, што ў першыя гады пасля вайны ў літаратуры былі пашыраны творы аб вайне, якія мала дастасоўваліся да майго асабістага ваеннага вопыту і ўзнікала такое ўражанне, што іх аўтары проста не ведалі нечага істотнага з вайны, што ведаў я. (Вядома, як пазней высветлілася, справа была не ў веданні, многія ведалі нават больш.) I вось тады я пачаў з няўмелых і наіўных уласных твораў, паступова на ўласных няўдачах прабіваючыся да нечага большага і значнага.
    — Што стымулюе вашу творчасць?
    — Вядома, найлепш стымулюе поспех, але і няўдача таксама. Няўдача, можа, нават больш, бо дадае жадання напісаць лепш. Горш за ўсё — адсутнасць таго і другога, маўчанне крытыкі і раўнадушша чытача. Яны проста пазбаўляюць аўтара волі, і калі аўтар не графаман, то ў такім выпадку ён не хуткае возьмецца за наступны твор.
    — У вас больш за сто выданняў на замежных мовах. Гэта немалая лічба, ёю мог бы ганарыцца любы пісьменнік. Ці думаеце вы, працуючы над творам, пра замежнага чытача, чытача міжнароднага? Я маю на ўвазе — пра тыя з’явы і праблемы сучаснасці, якія хвалююць сёння ўсё чалавецтва.
    — Я ўжо некалі адказваў на гэтае пытанне і магу толькі дадаць, што замест нейкай абстрактнай фігуры чытача найперш стараюся бачыць Ісціну, якая, як гэта паказвае жыццё і практыка многіх літаратур, будучы належным чынам увасобленай, блізкая і зразумелая розным чытачам — айчынным і зарубежным. Тым болып што ў наш час яна, гэтая Ісціна, робіцца ўсё болып універсальнай і яе відаць здалёку — цераз усе акіяны і кантыненты. Імя яе — Мір і Жыццё.
    [Снежань 1983 г.]
    [СЕРГЕЙ ЗАЛЫГНН]
    Около трндцатн лет назад Сергей Павловнч Залыгнн вошел в большую лнтературу co страннц «Нового мнра», который тогда редактнровал незабвенный Александр Твардовскнй,
    люблвшлй л умевшлй открывать таланты в самых отдаленных уголках Росслл.
    Это его появленле в столь серьезном журнале было естественным н правомерным: располагая недюжлнным жлзненным опытом, Сергей Залыглн прлнес в ллтературу ряд важных жлзненных проблем, отразлв лх с глублной л блеском лстлнного таланта. Последуюіцле публлкацлл С. Залыглна сделалл его лмя шлроко лзвестным в стране, некоторые лз нлх вызвалл серьезные споры в ллтературных кругах, но нл одно лз пролзведенлй Сергея Залыглна не оставляло члтателя равнодушным, так ллл лначе затраглвая самые болевые точкл в сознаннл современного человека.
    Обладая разностороннлм лнтературным дарованлем, которому по плечу художественное воплотенле самых разллчных сторон человеческого бытля, Сергей Залыгнн тем не менее снлскал всеобіцее прлзнанле как знаток деревнн, пслхологлл шлроклх крестьянсклх масс Слблрл в годы революцлонного перелома л последуюіцнх соцлальных преобразованлй в Росслл. Теперь, по прошествлл ряда лет, особенно влдно непреходяіцее значенле для ллтературы самобытных залыглнсклх образов — Чаузова, Мегцерякова, Брусенкова, целой плеяды крестьянсклх характеров лз его «Комлсслл», колорлтных л обаятельных женсклх образов, густо рассыпанных по странлцам залыглнсклх пролзведенлй. Ллтературный талант Залыгнна нелзменно подкупает своей жлзненной емкостью л многогранностью, нередко поражая шлротой плсательского позланля, глублной постлженля характеров л эпохл. Залыглн умеет услышать л передать на сволх странлцах л гневный гул революцлолной толпы, л тлхлй, лсстрадавшлйся голос женпілны, задавленной жлзпью, обстоятельствамл, страхом за ее малолетнлх детей. He чужды ему л дела нашлх современнлков, людей эпохл НТР, лх далеко не традлцлонные заботы, характеры научных работнлков с лх спецлфлческлмл проблемамл, в чем, естественно, проявляется давнлшнлй авторсклй лнтерес к науке — предмету увлеченля его молодостл.