Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2 Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990) Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 2

Артыкулы, эсэ, прадмовы, выступленні, інтэрв’ю, гутаркі, калектыўныя творы (1981 -1990)
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 640с.
Мінск 2019
181.27 МБ
Верны высакародным ідэалам гуманістычнага мастацтва, Алесь Адамовіч здаўна, можа яшчэ з канца 50-х гадоў, вядзе бязлітасную барацьбу супраць шэрасці, бяздарнасці і канфармізму, якія сталі ваяўнічаю пошасцю ў нашай літаратуры. Вядома, тое не прыносіць яму суцэльных поспехаў, часам яму помсцяць жорстка і балюча; мусіць, літаратурная барацьба — справа не меней жорсткая, чым барацьба класавая, хай сабе і ў межах аднаго грамадства. Літаратура, аднак, даўно ўжо прывыкла, што адамовічавы прысуд пэўнаму твору — неабвержны і канчатковы, бо заўжды заснаваны на скрупулёзнай доказнасці і бездакорным літаратурным гусце. Абвергнуць крытычныя адамовічавы вердыкты яшчэ не ўдавалася нікому. Вядома таксама ягоная непрыязь да неўтаймаванай бюракратызацыі літаратуры, да эфемерных літпасад, прэмій і званняў. I гэта зразумела. Самому Адамовічу не трэба ніякіх званняў, апроч літаратурнага імя, здабытага талентам і сумленнем. I гэта выдатна.
Буйнамаштабнаму таленту Адамовіча, аднак, заўжды цесна ў рамках аднойчы абранай ім галіны, нават аднаго мастацтва. I ягонае свядомае імкненне да ўніверсальнасці і шырыні не магло не прывесці да самага сінтэтычнага мастацтва сучаснасці — кіно. Кінематаграфічны лёс Адамовіча, на шчасце, быў да яго літасцівы, мабыць, таму, што даў яму адэкватнага па таленту
рэжысёра ў асобе Элема Клімава. За шмат гадоў напружанай працы, пошукаў і знаходак, апантанай барацьбы з тагачаснай кінабюракратыяй быў створаны сапраўдны шэдэўр — «Ідзі і глядзі», які трыумфальна абышоў экраны ўсіх кантынентаў. Гэты фільм стаў падзеяй сусветнага кінематографа, адзін з самых лепшых майстроў якога, амерыканец Стэнлі Крамер, нават прапанаваў Адамовічу сваё супрацоўніцтва ў стварэнні сумеснага савецка-амерыканскага фільма. Беларускае кіно, такім чынам, выходзіць на сусветную арэну, і ў тым немалая заслуга нашага славутага земляка.
Алесь Адамовіч нямала зрабіў для росквіту нацыянальнай літаратуры, усёй сучаснай гуманістычнай культуры. Можна сказаць, што ягоная проза і публіцыстыка, густа насычаныя думкамі і ідэямі, сёння актыўна спасцігаюцца чалавецтвам. Але, думаецца, увесь Адамовіч яшчэ як след не засвоены грамадствам. Мабыць, у поўнай меры ім суджана быць спасцігнутым пасля — ВЯЛІКАЕ БАЧЫЦЦА на адлегласці. У дадзеным выпадку — на адлегласці часу, які, калі ён наступіць, расхіне ўсю веліч гэтага чалавека, мысліцеля і мастака, якога дала свету наша беларуская зямля.
[1987]
ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ
3 усёй магчымаю шчырасцю хачу прызнацца, што даўно і сардэчна люблю Пімена Панчанку — паэта, чалавека і грамадзяніна.
Зрэшты, мусіць, не любіць Пімена Панчанку немагчыма.
Больш за паўстагоддзя набатныя гукі ягонай паэзіі трывожаць чалавечыя душы, сярод дробязнага вэрхалу, лакейскай угодлівасці і аказёненага пустаслоўя будзяць у людзях пачуццё чалавечай годнасці, прагу душэўнай чысціні, веру ў ідэал. Апроч таго ёсць яшчэ Панчанка-асоба; хоць, вядома, цяжка размежаваць песняра і чалавека, але тут абодва яны бездакорныя — пазбаўленыя фальшу, поўныя рэвалюцыйнай нескаронасці ў барацьбе за праўду і справядлівасць. Сапраўды, у Панчанку на дзіва арганічна знітаваліся чыста асабістыя якасці і ягоны паэтычны дар — без намёку на раздвоенасць, без ценю канфармізму, дробязнага разліку, якія, здараецца, сваёй іржой наскрозь праядаюць творчую асобу. Мабыць, праз усё
сваё жыццё ён пранёс непрыняцце бюракратызму, гэтай пачвары нашага часу, якой ён аднойчы і назаўжды аб’явіў вайну і ўпарта вядзе яе дзесяцігоддзі. Натуральна, што гэты ягоны вораг плоціць яму тым жа. Зрэшты, чалавек такога складу і паэт такога таленту не можа чакаць індыферэнтнасці да сябе, яго або любяць, або ненавідзяць. Гэтак жа і Панчанку. Але мяне цешыць, што яго любіць народ і вартыя людзі. А хто ненавідзіць, можна сабе здагадацца.
Пімен Панчанка адзін з тых нешматлікіх ужо народных апосталаў, якія ў наш тэхналагічны век увасабляюць жывую і мудрую сувязь даўніны з сучаснасцю, сапраўды народны, нацыянальны пачатак са складанай урбаністычнай сутнасцю, асэнсоўваючы ў сваёй паэзіі праблемы гэтага гістарычнага для нацыі сацыяльнага пераўтварэння. Панчанка ведае, як было, і адтуль, з даўніны, чэрпае тое лепшае, што давала нацыі сілу выжыць у віхурах ліхалеццяў, сродкамі сваёй палымянай паэзіі нішчыць заганы часу, карослівую пошасць масавай культуры і касмапалітычнай усёеднасці. Ягоная шматгадовая барацьба за жыццё роднай мовы можа служыць узорам для нашчадкаў, прыкладам самаадданасці і прынцыповасці не толькі на словах, а і на труднай, клопатнай, часам не зусім бяспечнай справе. У гэтым сэнсе Пімен Панчанка — сапраўдны народны інтэлігент, які ў высях узнёслай паэзіі не парывае з самай празаічнай будзённасцю народнага жыцця, узвышаючы яго да высокага паэтычнага гучання. Ягоная паэзія — пераважна набатная трыбуна народнай справядлівасці, але і замілаваная радасць быцця, ціхай прыгажосці, несціханы гімн роднай прыродзе, якая заўжды неверагодна шмат значыла ў нацыянальнай паэзіі. Сапраўднае мастацтва, паэзію і літаратуру Панчанка адчувае як вялікі цуд існавання, канкрэтнае ўвасабленне высокай духоўнасці. Гэтае адчуванне вызначала ягоную пазіцыю ў бытнасць яго рэдактарам часопіса «Маладосць», вызначае і цяпер у стаўленні да сучасных твораў. Ён не здольны сфальшывіць нават з самых прыязных меркаванняў, ягоны прысуд творам калегаў заўсёды прамы, часам жорсткі, але заўжды вычарпальны і справядлівы. Цікавыя матывы ягонага стаўлення да людзей, калег і знаёмых, у якіх (матывах) так шмат ад уласнае бескампраміснай сутнасці і чысціні, як гэта ўжо рэдка сустракаецца ў сучасным даволі-такі амбівалентным чалавеку. Пэўна, што чалавек з максімалізмам такога парадку сам можа быць толькі гранічна максімалісцкім у дачыненні да сябе самога.
Пімен Панчанка прайшоў немалы шлях у жыцці, вялікі шлях у нацыянальнай літаратуры. Натуральна, на тым шля-
ху не толькі гучалі фанфары перамог, але былі і паражэнні, жыццёвыя нягоды. He заўжды верна служыла здароўе. Вайна і ўсё з ёй звязанае, мітрэнгі ідэалагічнай барацьбы, калялітаратурная калатнеча, якая заўсёды скіравана супраць самых таленавітых, не мацуюць нікога. Але Панчанка выстаяў і прыйшоў да свайго юбілею, бы той нескароны дуб — з абламаным голлем, пасечаны маланкамі, але з горда ўзнятай верхавінай. А галоўнае — поўны той дзівоснае сілы абнаўлення, якая асабліва патрэбна грамадству цяпер, у час усенароднай перабудовы. Знамянальна, што менавіта ён першы ў беларускай паэзіі паўстаў супраць застойнага тлену мінулых гадоў, горача падтрымаў ідэі перабудовы, у каторы раз сваім пранікнёным голасам закляйміў бюракратызм, у паядынак з якім зноў кінуўся па-рыцарску, сам-насам, не думаючы пра тое, чым гэта можа абярнуцца для яго асабіста.
У тым сапраўдны характар барацьбіта і гарачая душа патрыёта.
У тым нязгасны ўрок новым пакаленням паэтаў, сведчанне таго, што яшчэ не сатлела на Белай Русі адчуванне годнасці і высакародства. Калі ёсць такія людзі, дык існуе і надзея на будучыню. Менавіта да гэтае будучыні і вядзе прыклад вялікага паэта роднай зямлі — Пімена Панчанкі.
Упэўнены, што гэтымі скупымі радкамі выказваю пачуцці многіх. Пачуцці любові і ўдзячнасці тых, каму яшчэ дарагія прынцыпы праўды і справядлівасці.
Хай лёс шмат гадоў шчасліва спрыяе гэтаму найлепшаму з паэтаў і найсумленнейшаму з людзей нашай зямлі.
[1987]
[КОЛЛЕКТНВНОЕ ПНСЬМО
В РЕДАКЦНЮ ГАЗЕТЫ «СОВЕТСКАЯ
КУЛЬТУРА»]
В нюле этого года в Мннске вышел в свет первый номер нового журнала «Полнтнческнй собеседннк». Здесь помеіцена статья кандндата фнлософскнх наук В. Бегуна «Украденный фонарь гласностн», во втором — статья «С познцнй абстрактного гуманнзма», напнсанная тем же В. Бегуном совместно с доктором фнлософскнх наук В. Бовшем. Ннже мы вернемся к
«украденному фонарю», начать же свой разговор хотйм с замечаннй, касаюшйхся статьй, созданной «тандемом». Этому выступленйю В. Бегуна й В. Бовша предпослано пнсьмо группы чйтателей — военнослужагцйх Советской Армнн, которые предьявляют серьезные полйтйческйе обвйненйя йзвестному белорусскому пнсателю Алесю Адамовнчу, заявляя, что он нй много нй мало «поставйл под сомненйе правомерность ответного удара в случае ймперйалйстаческой агрессйй протйв нашего государства, сползает на позйцйй, которые протаворечат положенням программы КПСС относйтельно оборонной полйтйкй». Авторы статыі «С позйцйй абстрактного гуманйзма» с этймй обвнненнямн волностыо согласны: онй развйвают тезйсы пйсьма, переводят йх в сйстему «доказательств», начнная с такого допуіценйя: «Вот начннается эта война, пряходйт агрессор, й он, как некогда фашястскйе палачн, пытает й ставнт к стенке вашйх родйтелей... понятно поведенне каждого в этом случае — нужно зашйтйть отца й мать... Как же йначе?.. Оказывается, есть шісатель, который убеждает нас, что теперь так нельзя. Необходймо, говорят он, поіцадйть палача, йбо возмездне чревато страшнымн последствнямй»...
Вопрос: в какой кнйге Алеся Адамовйча, в какой статье, в каком выступленйй пнсателя В. Бегун й В. Бовш обнаружйлй подобную чушь? Где й когда пнсатель сказал, что веобходнмо пошадйть палача, дабы йзбежать страшной местн? Нет у него такого высказыванйя! Налротйв, все творчество Алеся Адамовнча, начнная с первого его романа «Война под крышамй» й кончая сценарнем фнльма «Йдн й смотря», проннкнуто непрнмйрймостью к врагу, страстным облнченйем фашйзма. 14 знаем это не только мы, но й многомнллйоный всесоюзный чйтатель, знают это сотнй тысяч чйтателей за рубежом. Выходйт, что не знают этого лйшь В. Бегун й В. Бовш. Вынуждены напомннть йм об этом, а также нэпомнйть о том, что Алесь Адамовлч в годы Велпкой Отечественной войны в пятнадцать мальчйшесклх лет стал подполыцйком, потом партазаном, что боевую медаль «За храбрость» он получйл раньше, чем паспорт, й мы счйтаем котунством представлять его в образе непротавленца злу, в образе труслявого созерцателя казнй собственных родйтелей!..
В. Бегун й В. Бовш не случайно обходят военную бйографню пнсателя, его военную прозу, фйльм «Ндй й смотрй», снйскавшнй мйровое прнзнанйе. Здесь йм, как говорйтся, крыть нечем. Проповедь «непротнвленйя злу насйлйем», «буржуазный вацйфйзм» онй усматрйвают в публйцйстйческйх высту-