• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Але і добра, што я адышоўся зь перадавой (бо наўрад ці я адважыўся б у гэткай сытуацыі з’язджаць з поля бою), безь мяне хлопцы ўратавалі гарматы, а галоўнае - урата- валіся самі. Неяк і нам пашэньціла жывымі дабегчыся да ўкрыцьця, а танкі далей не пайшлі. Пасьля неяк разабраліся. Але я доўга прыглядаўся, калі бачыў, што нехта староньні ідзе на агнявую: ці ня той капітан? Ён не прыйшоў. Зда- ецца, у нейкім сэнсе ён быў неблагі сьмершнік, пра што сьведчыў той ранейшы выпадак з гарматамі лейтэнанта Беражнога. Я ўжо гатовы быў у тым упэўніцца.
    Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў право- браз сваёй будучай Джуліі. У гарадку тым, як, зрэшты, і ў многіх іншых аўстрыйскіх гарадках, было шмат прыгна- ных з усходу (ды і з захаду таксама) рабочых, што працавалі на аўстрыйскіх вайсковых заводах. Жылі яны ў вялізных даўгіх бараках, а як горад займала Чырвоная армія, разбры- даліся, хто куды. Вядома ж, кіруючы найперш на радзіму, калі тое было магчыма. Неяк мы сталі калёнай машын з гарматамі на гарадзкой вуліцы, чакалі, пакуль начальства наперадзе штось вырашыць. I тады ля машын паявілася спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убраньні, якая нешта пыталася ў салдат, што сядзелі ў кузавах. Аказваецца, пыталася пра нейкага Івана. Канеш- не, амаль з кожнага кузава ёй адгукаўся які-небудзь Іван, але дзяўчына круціла галавой - не. Так яна абышла ка- лёну, не знайшоўшы таго, хто быў ёй патрэбны. Тады я падышоў да яе і папытаўся, каго яна шукае? На кангламе- раце нямецка-руска-італьянскіх словаў яна распавяла, то яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага
    Івана, зь якім летась разам уцякала з канцлягеру. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлягер, а што ста- лася зь Іванам, яна ня ведае. Цяпер яна мае надзею знайсьці яго сярод чырвонаармейцаў. Канешне, то была марная на- дзея. Але невялічкая тая гісторыя запомнілася мне, каб гадоў пра 20 зрабіцца «Альпійскай баладай»42.
    26.	Канец вайны
    А ў другім месцы, заняўшы агнявыя пазыцыі на гарадз- кой ускраіне, мы пастукаліся ў дзьверы бліжняга катэджу. Нам адчынілі адразу - на парозе стаяла маладая дзяўчы- на ў белым фартушку, якая спытала па-расейску, што нам трэба. Тое нас дужа зьдзівіла, і мы ў сваю чаргу спыталі ў яе, ці яна руская? Так, быў адказ, яна руская. Але тут жыве пан прафэсар, ён стары і просіць яго не турбаваць. Але хто такая яна і чаму тут? А яна з Днепрапятроўску і служыць у пана прафэсара, які зусім цывільны чалавек і вельмі добра адносіцца да яе. Тое нас зьдзівіла яшчэ болей: гэтая зямлячка абараняе немца? I, падобна, не зьбіраецца пушчаць нас у гэты заможны катэдж. Тое ўжо абурала. Нехта з нас падвысіў голас, нехта схапіўся за пісталет. Тады мой сябра, таксама ўзводны Валька Бахцігозін, ра- шуча мовіў: стойце, адставіць! Пайшлі назад... Мы пайшлі адтуль, знайшлі іншае прыстанішча, дзе нас ніхто не спы- няў. He запрашаў, але і не спыняў. Пасьля я папытаўся ў Валькі, чаму ён стаў у абарону тае зямлячкі, і Валька сказаў, што ў Эўропе трэба паводзіць сябе цывілізаванымі людзьмі, а ня хцівымі азіятамі. Тое мне запомнілася. Як і сам Валька - самы малады з нашых узводных, далёкі нашча- дак польскіх ссыльных у Сібіры, родам з гораду Ачынска, адзіны сын у матулі, якая ці ня кожнага дня слала яму на фронт пранумараваныя лісты і прасіла яго рабіць гэтак- сама, - яна працавала бухгалтаркай. Валя так не рабіў, хоць меў добрую натуру і любіў сваю маму. Начальства недалюблівала надта маладога і нейкага не характэрнага для ўзводных хлопца. А я любіў Валю. Пасьля вайны з
    усіх нашых ветэранаў найбольш хацеў адшукаць Валю Бахцігозіна, ды марна...
    Быў ужо май, цьвіў бэз. Стаялі каля невялічкага горна- га гарадка ці, можа, пасёлачку, празь які праходзіла ас- фальтаваная шаша. Пазыцыі займалі за лесапільняй, мес- ца было зацішнае. Немцы з-за пасёлку зрэдчас пастрэльвалі зь мінамётаў, разьбіваючы апошнія ўцалелыя дамоўкі. Я на лесапільні раздабыў веласіпед і вучыўся езьдзіць на ім - у дзяцінстве ж не давялося. Аднойчы разагнаўся з горкі і на павароце нечакана зьбіў таго сьмершаўца. Абодва паля- целі на асфальт, разадраў капітану штаны. Падняўшыся, ён пачаў бэсьціць мяне і напомніў пра мае размовы пад агнём на полі, пра якія ён не забыўся. Я тады нават струх- нуў, бо думаў, што капітан усё ж забыўся на іх. Але неяк абышлося. Капітана хутка перавялі некуды, на яго месца прыехаў іншы - на гэты раз з танкавых войскаў. Хаця эмблемы яны насілі на выбар - якія ім падабаліся.
    Так настала сёмае мая. Мы - усё ў тым пасёлку, пяхота таксама на ягонай заходняй ускраіне. Амэрыканцы яшчэ далёка. I вось уначы нашыя радысты дачуліся, што заўтра падпісаньне капітуляцыі Германіі. А мы атрымліваем за- гад: у 19.00 атака на нямецкія пазыцыі. Падрыхтавацца да атакі, ставіць гарматы на прамую наводку, суправаджаць пяхоту агнём і коламі. Ну, мы найперш напісалі лісты дадому, маўляў - ідзём у апошні бой. Калі што, дык.... Псыхалягічны стан болей чым паршывы, бо пераналадзіліся ўжо на мір, паявілася ўжо надзея, што выжылі. А тут...
    Праўда, яшчэ памарудзілі з гадзіну, а тады пасьля ка- роткага артналёту паднялася пяхота. Але немцы не стра- ляюць, во дзіва! Калі пяхота дабрыла да варожых тран- шэяў, тыя аказаліся пустыя. Немцы змыліся. I начальства загадала чапляць за машыны гарматы і даганяць немцаў. Але безь пяхоты. Калі што, самім быць за пяхоту. I за артылерыю таксама. Што ж, мы паехалі. Ехалі ўсю ноч і ранак. Немцаў дагналі. Далей усе дарогі былі запруджаны нямецкімі калёнамі - пяхота, артылерыя - усе кіруюць на захад, здавацца амэрыканцам. Нам яны здавацца ня хо- чуць. А мы і не бярэм. Мы атрымалі новую задачу - як мага
    хутчэй злучыцца з саюзьнікамі. А гэтых мы проста мінаем. Некаторыя зь немцаў буркаюць «Гітлер капут» і ўскідваюць руку. У каторых на руках гадзіньнікі, нашыя іх зьнімаюць. Гадзіньнікі - самы папулярны трафей. Некаторых раззброй- ваем. Асабліва тых, хто ў эсэсаўскай форме.
    Дамчалі да ракі Энс, у цэнтральнай Аўстрыі. Гэта быў мой апошні рубеж той вайны. За ракой амэрыканцы. Пакі- далі на лужку абы-як пастаўленыя машыны, пачалі «сус- трэчу». Нас на той бок не пушчалі, затое амэрыканцы сва- бодна прыйшлі на гэты бок. Некаторыя з амэрыканцаў мелі славянскае паходжаньне (пераважна з палякаў), а ў нас былі хлопцы з Заходняй Беларусі, якія разумелі па- польску, такім чынам устанавіліся зносіны. Яны нам дарылі свае гадзіньнікі, запальнічкі, розную драбязу - на памяць. Мы ім што маглі падарыць - зорку зь пілоткі. Але знай- шлося віно, і мы добра ўпіліся разам — пераможцы розных армій і нацыянальнасьцяў. I ўсе паснулі проста ў кузавах нашых «студэбэкераў». Начальства некуды зьнікла, можа, да іншага начальства, у кожнага знайшлася свая кампанія.
    Уначы я прачнуўся і пабрыў у горад. Маленькі такі гарадок, але спрытны, як і ўсе іхнія гарады. I не разбура- ны, цэлы. Бачу ў адным месцы сьвятло з фараў, і нашы салдаты штось робяць. Аказваецца, тут харчовы склад гэ- тага гораду. Хлопцы прынесьлі супрацьтанкавую гранату і бабахнулі ёю па замку - дзьверы і праваліліся. А там процьма скрынак, мяхоў — сьпіртное, кансэрвы, мука, шака- ляд... Пачалі выгрузку. Я таксама зьбегаў да сваіх, прыг- наў «студэбэкер». I мы нагрузіліся. Але не абдзялялі і аў- стрыйцаў, якія прыйшлі да пераможцаў. Аўстрыякі жылі галаднавата, харч быў па картках. Падышоў адзін дзядуля зь місачкай, просіць дазволу набраць мукі. Кажу, што табе місачка — бяры мех. Кажа - цяжка. Але падстаўляе згор- бленую сьпіну, салдаты навальваюць яму мех мукі, пай- шоў дзед хістаючыся. Мы сталі добрыя, чужога дабра не шкадавалі... Можа, і добра рабілі, то была наша ноч, ноч пераможцаў. Наступны за ёй дзень ужо належаў ня нам.
    Удзень зьявілася вялікае начальства, усіх чужынцаў выгналі з гэтага берагу на той, на мосьце паставілі трай-
    ную варту. Нікога - ні туды, ні адтуль. А мы толькі марылі пачаставаць нарабаваным нашых саюзьнікаў. He ўдалося. Полк хутка адвялі ў тыл, пад горад Леабэн, дзе ў лесе найперш загадалі здаць усё здабытае тою ноччу. Калі не дачакаліся добраахвотнай здачы, начальства пайшло само і выгрузіла з аўтамабіляў нашыя запасы - бутэлькі, сыр, шакаляд. Сказалі, будзеце атрымліваць у парадку харча- ваньня. Нічога не атрымалі. Тыя скрынкі паехалі ў тыл.
    Праз пару дзён полк пастроілі на лужку з нагоды пера- могі. Палічылі, хто самы старэйшы (ня ўзростам, а па часе прабываньня ў палку), хто найболей заслужаны (лічы - узнагароджаны). Даўжэй за ўсіх праслужыў у палку начфін, а самы ўзнагароджаны - камандзір маёй гарматы стар- шына Лук’янчанка. Але заслужана ўзнагароджаны гэты немалады ўжо сялянскі сын аднекуль з Кубані. Камандзіры батарэяў узнагароджаныя ня надта, узводныя яшчэ меней. Ордэн Чырвонай зоркі - звычайная наша ўзнагарода за вайну. У мяне таксама. А Вальку Бахцігозіна так і не ўзнагародзілі нічым. Раней усё казалі - малады, пасьпее... А тут і вайна скончылася.
    Празь дзень-другі - новы загад: падрыхтавацца да мар- шу. Куды? Кажуць, быццам аж у Сафію. Празь Венгрыю, Югаславію, Румынію. Па сьлядах нядаўніх баёў. Выцягнулі на дарозе калёну, але перад тым, як рушыць, начальства пайшло трэсьці машыны. Камбрыг сказаў: «Я вас барахоль- шчыкамі цераз Эўропу не павязу». Зноў загад: здаць усё майно, прадукты, нічога, апроч боепрыпасаў, у кузавох не павінна быць. Пачалі адбіраць. Пажылыя ветэраны, што праваявалі ўсю вайну, у каго панішчана ўсё на радзіме, голыя дзеці і галодныя жонкі, ледзьве ня плачучы, прасілі: ну дазвольце хоць гэтыя гамаіпы адвезьці. Ну хоць гэтыя падэшвы на боты. Нічога не дазвалялася. Тады з машын пачалі кідаць усё ў раку, што цякла побач з дарогай, і па ёй паплылі ўсялякія шмоткі, гітары, скрынкі з правізіяй, a то і бутэлькі. Хай прападзе, але не здамо. Хаця хапіла і здадзе- нага. Толькі начальнік палітаддзелу ўжо з Балгарыі адправіў тры «студэбэкеры» ў Адэсу, дзе жыла ягоная сям’я. He адсталі ад яго і іншыя начальнікі, у тым ліку і новы начальнік аддзелу контрразьведкі с ь м е р ш.
    27.	Балгарыя. Камсорг
    Па наплыўным мосьце цераз прыгажун Дунай пераехалі ў братнюю Балгарыю, дзе мне наканавана было пражыць год. Балгары спатыкалі нас, бы родных, бы вызваліцеляў, якіх вечна любілі. Варта было сысьці з машыны, як цябе тут жа абкружалі сяляне: братушкі, братушкі, добра дошлі! Тут жа паяўлялася чарка або кварта, пілі за Расею, за Балгарыю, за вечную дружбу. Здавалася, той дружбе ня скончыцца век. (Як праз 20 гадоў я зноў прыехаў у Сафію, пачуў ад балгараў такі анекдот. Да дзеда Тодара ў віна- граднік прыбягаюць дзеці, радасна кажуць: дзед Тодар, дзед Тодар, рускія на Месяц паляцелі! Дзед выпрастаўся. Што - усе? Слава табе, Гасподзь!) Дваццаці гадоў хапіла, каб ад векавой дружбы нічога не засталося. Апроч хіба маляўнічых абдымкаў Брэжнева з Жыўкавым.