Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Другі мой сябра быў хлопец іншага складу. Ня буду называць яго прозьвішча, але гэта таксама быў наш узвод- ны, старшы лейтэнант, якога я [зваў] Валодзя. Родам ён быў з Уладзівастоку, хаця ня надта распавядаў пра свой горад. Ён быў захоплены іншым горадам - Соф’яй, як яго называлі балгары. I аднойчы захапіўся дзяўчынай, балгар- кай. Канешне, на сваю бяду... Рэч у тым, што тады ўсе і ўсялякія нашы кантакты з іншаземцамі ня толькі не дазва- ляліся, а жорстка прыпыняліся. Нельга было і небясьпеч- на пасябраваць з балгарынам, калі выпіць зь ім ці нават некалькі разоў запар сустрэцца, каб тое не рабілася вядо- ма нашаму міламу с ь м е р ш у, які за мяжой шчыраваў з падвоеным імпэтам. Валодзя ня толькі пасябраваў, ён
закахаўся ў студэнтачку Веру, дачку нейкага высокага бал- гарскага ўрадоўцы, члена ЦК балгарскай кампартыі. Ва- лодзя меркаваў, што тая акалічнасьць - членства яе бацькі ў ЦК - яму штосьці дазволіць. Аказалася, нічога не даз- воліла.
У балгарскі пэрыяд нашага жыцьця хутка ўспыхнуў і незвычайна абвастрыўся сум па далёкай радзіме. Дужа хацелася дамоў. Для спатканьня з роднымі, якіх ня бачылі даўгія гады, а таксама са звыклай зь дзяцінства прыродай, ландшафтам, побытам. Родныя мясьціны сьніліся ноччу і клікалі да сябе, кранаючы душы, гучалі галасы бацькоў, што даходзілі ў сумных лістах. На радзіме быў голад і бязладзьдзе, мы ж у Балгарыі жылі ў адноснай сытасьці, хацелася дапамагчы, чым было можна. Аднак, выслаўшы атэстат, сам застаўся з капейкамі — толькі на цыгарэты. Тое дужа хутка азмрочыла мой паўсядзённы побыт.
Амаль увесь волыіы час, якога, зрэшты, было няшмат, мы бавілі ў горадзе, мілай Сафіі. Там былі мастацкія музэі, дзе я зь цікавасьцю і ўпершыню разглядаў некаторыя творы буржуазнага, «салоннага» жывапісу, першы раз пабываў у оперы, вядома ж, на расейскіх спэктаклях («Евгеннй Оне- гнн», «Князь Нгорь»). Балгары тады і пасьля ставілі най- болей расейскія творы. Неяк у вулічным натоўпе са зьдзіўленьнем назіраў, як адмыслова прывезеныя для таго з Расеі экскаватары і бульдозэры бурылі каменную ага- роджу царскага палацу ў цэнтры Сафіі. Які энтузіязм панаваў тады сярод люду — прагналі цара-крывапійцу! (Каб праз паўстагодзьдзя зь няменшым энтузіязмам вітаць ягонае вяртаньне.) Палітычны клімат у краіне ўсё болей вызначалі камуністы - мясцовыя з падтрымкай і пад кіраў- ніцтвам прыезджых дарадцаў. Неўзабаве пачалі выкры- ваць ворагаў балгарскага народу, здраднікаў, кшталтам Васіла Каларава, якіх патрабавалі расстраляць. Што і было зроблена. (Ведама ж, як не зрабнць, калі народ просіць.) На такім палітычным фоне пачалося і доўжылася Валодзева каханьне: бацька ягонай каханкі, здаецца, трапіў у апалу.
Валодзя пачаў таіцца, усяляк хаваць свае сустрэчы зь Верай. На вуліцы тое было складана, на кватэры ў яе
бацькоў немагчыма. У гарнізоне за ім, вядома, было налад- жана сачэньне, с ь м е р ш сачыў за кожным крокам. Некалькі разоў яго выклікалі і папярэджвалі. У парткаме пагражалі выключыць з партыі. Валодзя не хацеў быць выключаным, бо тады б яго адразу выслалі на радзіму, ён хацеў быць зь Верай. У такі час ён даверыўся мне і прасіў дапамагчы. Гэта мы зь ім хадзілі ў той выхадны на Віташу, дзе ён астаўся начаваць. Чамусьці той факт яму трэба было ўтаіць, і ён папярэдзіў мяне, каб я сказаў (калі паклі- чуць), што мы ўвечары разам вярнуліся ў горад і я ўвесь час быў зь імі. Розныя запіскі Веры, яе фотаздымкі ён хаваў сьпярша пад верхняй дошкай нашага стала ў інтэрнаце, пасьля, як згледзеў, што іх там хтось апароў, перадаў мне. Я насіў іх у сваёй палявой сумцы - на заняткі, у поле, артпарк. Але аднойчы не знайшоў іх там - скралі, калі я абедаў у сталоўцы. Мяне паклікалі ў аддзел контр- разьведкі і пыталіся пра Валодзю. I пра тое, што было ў ягоных тых паперах. Я сказаў, што чужых папераў не чытаю. А калі б там былі шпіёнскія зьвесткі, — спыталіся ў мяне, - і вас залічылі ў шпіёнскія сувязьнікі? Што я мог ім сказаць? Там былі лісты пра каханьне, я ведаў гэта, хоць і не чытаў іх.
Валодзю арыштавалі, паклікаўшы ў палітаддзел. Ідучы туды, ён прадчуваў тое і толькі шапнуў мне: у шэсьць нуль-нуль схадзіць на Арлоў мост і перадаць Веры, каб не чакала. Што я і зрабіў. Пра лёс Веры нічога не дазнаўся, бо хутка расфармавалі брыгаду і нас раскідалі па розных месцах Балгарыі. Адрасу яе я ня ведаў. (Вось яшчэ адзін нерэалізаваны - «негатыўны» сюжэт з маёй далітаратурнай біяграфіі.)
29. Мікалаеў
Нядоўгі час пасьля я правёў у стралковай дывізіі пад Бургасам, але і тую расфармавалі, вывеўшы на станцыю Кодыма Адэскай вобласці. Са станцыі Унгены мы ішлі пешым маршам — якраз па тых месцах, дзе два гады таму
ваявалі. У тое лета на поўдні панавалі страшэнная засуха і яе звыклы спадарожнік - голад. Малдаўскія сёлы стаялі паніклыя, безь людзей, людзі сышлі на поўнач - Украіну, Чарнаўцы. Забег я ў сяльцо пад вышынёй, куды хадзілі ўначы і дзе нас ледзьве не захапілі ў палон. У тым сяльцы я не сустрэў ніводнага чалавека, яно зусім абязьлюдзела. He было і гаспадара, які частаваў нас курацінай. Адна лебяда ў дварах, поле чорнае, выпаленае сьпякотай. У вайну не было гэткага...
Улетку я быў ужо ў Мікалаеве, у тамашняй стралковай дывізіі. Дывізія стаяла ў летніх лягерах пад Цярноўкай за Бугам. Упершыню тады давялося напоўніцу зьведаць усе пяшчоты стэпавага поўдню. Найперш даліся ў знакі вецер, пыл і пясок. Страшэнная сыіёка, і нідзе ніводнага дрэўца. Усё ў пыле - пасьцелі ў палатках, пыл на сталах у летняй сталоўцы, на посудзе, на апратцы людзей. Неаднойчы тады ўспамінаў я нашы мілыя лясы-пералескі, клёны і дубы пры- садаў, іх паласатыя цені цераз вуліцу. Прыгажуны - ляс- ныя азёры... Праўда, тут блізка была рака, але ля ракі патрулі — пільнуюць, каб ніхто не падышоў і блізка. Такі ўжо спрадвечны прынцып у войску: куды трэба, туды не пушчаць. I гнаць, куды нікому ня трэба. Усе заняткі на голай, без травы, стэпавай роўнядзі, усё назіраецца са штаб- нога пагорку. Як заўсёды ў мірны (ды і ваенны) час, заняткі, страявая і палітпадрыхтоўка. Усё на сьпёцы, з ранку да вечару.
Там мяне ўпершыню пасадзілі на гаўптвахту - утапіўся салдат. Пасьля заняткаў пайшоў самавольна на Буг, бух- нуўся ў ваду і ня вынырнуў. Можа, знарок, а можа, і не. Але хто вінаваты? Вядома ж, камандзір узводу. Хоць каман- дзір у той момант быў на інструктажы па палітзанятках. Ды ўсё роўна пасадзілі. На гарнізоннай гаўптвахце парадкі катаржныя, - ні сядзець, ні ляжаць. У пяць пад’ём, лежакі выносяць. Каб не садзіліся, на цэмэнтную падлогу выліваюць пару вёдзер вады. Камэндант - зьвер. Мала банальных зьдзекаў, яшчэ ўносіць асабісты элемэнт - увесь дзень люта лаецца, абражае апошнімі словамі, бы ўласных заклятых ворагаў.
Пад восень захварэў, паклалі ў шпіталь. На гэты раз у самы здатны для таго час - перад інспэктарскай правер- кай. Шпіталь вокнамі выходзіў на пляц фізгарадку. Ін- спэкцыю прыехаў рабіць сам камандуючы Адэскай вайско- вай акругай маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Мы назіраем з другога паверху шпіталю, як ён тое робіць. Усіх афіцэраў - маладых і старых - пастроілі ў шэраг ля фіз- культурнага снараду «кабылы». Камандзір палку каман- дуе: упярод! Да кабылы валюхаста бяжыць які-небудзь лысы, таўставаты, гадоў пад 50 маёр, камандзір батальёну, робіць спробу пераскочыць, ды дзе там, саступае ўбок. Наступны - тое ж самае. Ну, маладзейшыя, узводныя пераскокваюць, і то ня ўсе. Хто не пераскочыў - у асобны шэраг. Такіх апынулася бальшыня. I маршал пачынае мацюгацца: зажраліся, распанелі, ня хочаце добрасумленна служыць савецкай радзіме, вялікаму таварышу Сталіну... Во як трэ- ба — вучыцеся! Падтыкае пад дзягу полы шыняля, карот- кая разьбежка і - гоп! Пераскочыў. I загадвае камандзіру палку: трэніраваць! Як натрэніруюцца, далажыць. Сеў у свой «віліс» і паехаў. «Дурак, хоць і Жукаў», - кажа яму ўсьлед сівы начфін артпалку.
Увечары адзін хворы, капітан-артылерыст, які ў вайну служыў на Першым Украінскім фронце, распавёў, як ка- мандуючы фронтам Жукаў ліквідоўваў увосень 43-га нямецкі прарыў пад Жытомірам. Езьдзіў, як заўсёды, на «вілісе» з бронетранспарцёрам галаварэзаў-аўтаматчыкаў і бартавым аўтамабілем ваеннага трыбуналу. Дзе якая няўстойка, хапаў першых жа, хто трапляў пад руку, - салдат ці афіцэраў - загадваў аўтаматчыкам расстраляць. 3 кішанёў яшчэ не астылых трупаў трыбунальшчыкі даставалі дакумэнты і афармлялі прысуд. Маршал сам не забіваў і нічога не падпісваў, тое рабілі іншыя - паводле ўсіх правілаў вай- сковай юрыспрудэнцыі.
Позьняй восеньню перайшлі на зімовыя кватэры. Сал- даты - у старыя, мікалаеўскага часу казармы, афіцэры - хто куды, на прыватныя кватэры. Перад тым я спаткаў майго сябра Вальку Бахцігозіна, зь якім разлучыўся ў Сафіі. Валька ўсё малодшы лейтэнант, але служыць у артпалку,
дзе, канешне, болей прэстыжна і спакойна, чым у стралко- вым. Валя ўзяў мяне да сябе на кватэру, якую нядаўна зьняў у старой адзінокай бабулі. Бабуля пусьціла нас з умовай, што на зіму мы дастанем ёй дроў. Мы абяцалі, хаця дзе іх дастаць, ня ведалі самі. Зрэшты, так і не дасталі і перажылі зіму ў няпаленай хаце, амаль не распранаючы- ся нанач. Харчаваліся ў сталоўцы, разам з салдатамі: суп вермішэлевы, каша пярловая, чай, часам кампот. I то доб- ра. Гараджане і таго ня мелі, жылі голадна, прадукты - па картках. У горадзе можна было купіць шклянку віна - сухога ці паўсухога. Звычайна вырашалі, колькі градусаў, што будзе мацней? Што мацней, тое і пілі. Але, як вядома, напой зь віна слабы...
Вайна ў гэтым паўдзённым горадзе нібы і не спыняла- ся. Стралялі на вуліцах, асабліва ўначы. Былі выпадкі нападу на нашыя каравулы, што ахоўвалі прадуктовыя склады. Нападалі на афіцэраў, рабавалі ўначы. Адзін каман- дзір роты, позна ідучы з казармы дадому (жыў далекавата, за паркам Пятроўскага), прыхапіў з сабой пісталет, што ўвогуле не дазвалялася. Якраз ля парку яго спаткалі двое: зьнімай шынэль, давай сапагі... Ротны дастаў пісталет і стрэліў, забіў аднаго. Другі ўцёк. I во суд ваеннага трыбу- налу: за забойства грамадзяніна такога грамадзянін такі (наш капітан) прыгаворваецца да шасьці гадоў лягероў. Пасьля суду капітан кажа: «Які ж я дурань! Хай бы яны мяне да кальсонаў распранулі, голы б дабег дамоў. А так...». Судзьдзі яму спачувалі, але - закон!