Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 8

Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 576с.
Мінск 2009
157.69 МБ
Васіль Быкаў
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
Рэдакцыйная калегія:
БЫКАВА I. М„ КАЗАКОЎ В. М„ ПАШКЕВІЧ A. А„ САЧАНКА (ПЯТРОВІЧ) Б. П„ СІНЬКОВА Л. Д„ ТЫЧЫНА М. А„ ШАПРАН С. У.
Кіраўнік праекту — КАЗУЛІН А. У.
Васіль Быкаў
Поўны збор твораў
Том
8
Мэмуарная проза
Мінск
Саюз беларускіх пісьменьнікаў Масква
ТАА «Выдавецтва “Время”»
ББК 84Бел7
Наклад гэтага выданьня бясплатна перадаецца у бібліятэкі Беларусі.
Укладаньне Алеся Пашкевіча, камэнтары Алеся Мікуса, Алеся Пашкевіча, Сяргея Шапрана
к 05 БыкаЎ В’
° Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 8. Мэмуарная проза. - Мінск: Саюз беларускіх пісьменэнікаў; Масква: ТАА «Выдавецтва «Вре- мя», 2009. - 576 с.
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Бе- ларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладаньня тамоў найперш уліч- валася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза - усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
ISBN 978-5-9691-0072-2
ISBN 978-5-9691-0429-7 (т. 8)	© Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009
Доўгая дарога дадому
Кароткае прадмоўе
Перш за ўсё хачу папярэдзіць чытача, што гэтая кніга — твор вельмі інтымны, суб’ектыўны, аднабаковы, якім, зрэшты, ці не заўжды зьяўляецца мемуар, успамін, сьведчаньне. Думаецца, у тым ягоная сіла, але адначасна і слабасьць, падстава для прэтэнзіяў і нязгоды. У сваё апраўданьне магу толькі сказаць, што ня меў жаднага намеру каго-небудзь абразіць, што-колечы скрывіць ці знарок падаць у неадэкватным сьвятле.
Балыпыня названых у творы пэрсонаў прыведзеная пад іхнімі сапраўднымі імёнамі. Хіба ў асобных выпадках імёны зьмене- ныя — зь меркаваньняў павагі да годнасьці тых пэрсонаў ды і ў інтарэсах аўтара. Наколькі тое магчыма, аўтар імкнуўся прытрымлівацца храналёгіі, хаця тое не заўжды ўдалося. Асабліва там, дзе падзеі адбываліся паралельна або выпадалі з пэўнага лягічнага ланцугу.
Выбачаюся перад тымі, каго не ўпамянуў тут, пра каго напісаў мала ці тым болей ня так, як яны заслугоўваюць. Перад тымі, каго засмуціў названымі фактамі або празьмернымі азначэньнямі. Знарок нікога не хацеў пакрыўдзіць. Прабачце мне!
А ў т а р
1.	Ваколіцы. Возера
Родная мая мясьціна, мабыць, ня надта тыповая для раўніннай поўначы Беларусі - дужа зрыты рэльеф, пагоркі і лагчыны, раўкі, балацявіны і азёры. Азёраў дык нават зашмат - палявых і лясных, круглых, крывулястых, часам з голымі, а ў бальшыні з аброслымі трысьнягом берагамі. Ну і, вядома, лясы. Чырвоных бароў, праўда, засталося няшмат[:], бары высякалі, асабліва пасьля войнаў - на будоўлю, дровы, на продаж. Палі амаль паўсюль цесныя, лапікамі на пагорках, нізінах, часьцяком парэзаныя раў- чукамі з алешнікам на схілах. На тых лапіках пад лесам, каля балотаў, па-над рэчкамі ці азёрамі рассыпаліся вёскі - невялікія, з крывымі вуліцамі, a то і зусім бяз вуліцаў, - з дарожкай ад хаты да хаты. He хутары і ня вёскі, але так, мабыць, было зручней гаспадарыць, бо гаспадарка ахоплівала хату, хлявы, сьвіран, варыўню, гумно з токам, паветкай і пуняй. Нават невялікая вёска здалёку рабіла ўражаньне немалой забудоўкі. Цягам часу будынкаў усё менела[:] гарэла, бурылася, пераносілася да калгасных пад- воркаў — абораў ды канюшняў. Менела і людзей. Цяпер у маіх Бычках' два дзясяткі самотных хатаў, палова зь якіх стаяць пустыя. У астатніх дажываюць свой век нямоглыя пэнсіянэры.
Наш падворак у вёсцы быў крайні, далей - поле і па- рослы алешнікам ды ляшчыньнікам роў. 3 тым ровам найперш зьвязанае маё маленства; у ім, асабліва ўлетку, было безьліч зманлівага і цікавага. Там зьліваліся дзьве ручаіны, утвараючы вадзяныя запруды на камянях, сьцеж- ку заўжды перакопвалі кратовыя норы, крыху далей, на схіле, зеўрала барсукова нара, а ўнізе, пад абрывам, бруіла з-пад камянёў крынічка. Усе даваенныя гады мы бралі зь яе ваду, якую, аднак, ня дужа лёгка было цягаць па крутых сьцежках, асабліва ўзімку. Але калодзежу на падворку мы
ня мелі, а вада з крынічкі была дужа добрая - чыстая, заўжды сьцюдзёная і смачная, як казала маці. У калодзе- жах такой не бывае.
Над ровам удалечыні відаць былі цёмныя купкі ельніку, то - Гаі, Бліжнія і Дальнія, куды дзятва пачынала хадзіць зь Вялікадня, калі падсыхалі сьцежкі. Там мясьціўся зусім ужо інакшы сьвет - лясны, змрочны і таямнічы. У Піліпаўку чулася, як там выюць ваўкі, хаця адмысловае ваўчынае месца звалася Ваўкоўшчынай, яно было збоч і далей ад Гаёў, за іншым, яшчэ глыбейшым ровам. Увогуле равоў у нас хапала, усе зарослыя хмызьняком, з крутымі, галава- ломнымі схіламі.
Пачаў сябе памятаць, можа, гадоў зь пяці. Першыя мае ўражаньні ад навакольнага сьвету, аднак, зьвязаныя з во- зерам.
Мой сябра Валодзя Галавач, старэйшы за мяне на тры ці чатыры гады, аднойчы сказаў: пойдзем на возера. Ка- нешне, гэта было дужа зманліва, але ж далёка - можа, кілямэтры два. Для пяцігадовага то сапраўды цэлы сьвет. Прытым усё самавольна, без дазволу бацькоў. I вось мы пайшлі. Трэба было перайсьці поле, ільняную ніву, пера- лезьці цераз глыбачэзную, страшную аўражыну, узьлезьці на крутую гару [-] і ўжо зь яе бачным рабілася возера, якое няроўным блішчастым лапікам разьлеглася ў лесе, Той бераг таксама гарысты, круты, парослы ельнікам ды дубамі; а на гэтым - хмызьняк, драбналесьсе. Перад са- мым возерам такі спрытны беражок зь пясчанай водмель- лю, збоч вялізная крутая гара з дубамі. Казалі, там некалі было паганскае капішча. I вось я ўпершыню ўбачыў гэткі цуд. Надвор’е было ціхае, летняе, дык той бераг спакойна вісеў у вадзе ўніз галавой — і елкі, і дубы. Тое захапляла. Усё самае рамантычнае ў маім дзяцінстве зьвязанае менавіта з тым возерам. Пасьля там купаліся, вудзілі рыбу, лавілі ракаў, - тыя яшчэ вадзіліся. Калі трохі падрос, памятаю, хадзілі ноччу са смаляком. Смаляк запаліш, a яны вакол выпаўзаюць на водмель, нават страшнавата робіцца. A то засунеш руку ў падмытае карнявішча на беразе, а ён - цоп за палец, і цягнеш яго. Трохі далей на
балоцістым беразе ў хмызьняку жылі бабры, ладзілі свае хаткі. Часам можна было бачыць (асабліва ўвечары), як яны плывуць, што-небудзь цягнучы да свайго жытла.
Цікава зазначыць, што за час, які мінуўся з моманту маіх першых уражаньняў ад возера, шмат што - калі ня ўсё - у навакольлі зьмянілася. Ня стала прыазёрных вё- сак, пабурыліся ў вайну, ды так і не аднавіліся мястэчкі, паадыходзілі ў іншы сьвет людзі. А возера ніколькі не зьмянілася. Усё той жа бераг, тыя ж яго абрысы, водмель і зарасьнікі трысьнягу побач. I нават тры старыя алешы- ны на беразе як расьлі на пачатку мінулага стагодзьдзя, так растуць і цяпер. I той бераг такі ж круты і лясісты, недаступны ні зімой, ні ўлетку. Сапраўды, неўміручае і нават нязьменнае мілае маё азярко, якое я буду любіць да скону дзён. Возера тое называлі Белякоўскім - па назову бліжняй, дарэчы, уцалелай за вайну вёскі. А гістарычны назоў ягоны - Гарадзень, мабыць, паводле памянёнага ўжо капішча. А крыху далей - зьвязанае з гэтым рачулкай возера Камароўскае. To большае, з астраўком, і побач зь ім, бы спарыш, меншае. А паміж імі па мастку праходзіла дарога. I вось, памятаю, гэта таксама было ў дваццатыя гады, калі аднаасобна жылі, настала нейкае сьвята, магчы- ма, Сёмуха, паехалі мы сям’ёй у Стайкі на набажэнства. Казалі, прыехаў архірэй. На гэтай дарозе з гары панёс конь, і мне, малому, здалося, што якраз той кіруе ў возера. Дужа спалохаўся. Дзякуючы таму спалоху запомніў і паез- дку, і возера, і сябе малога. А возера таксама прыгожае, на астраўку менскія археолягі раскапалі стаянку нэалітычнага чалавека. Так што мясьціны гэтыя былі даўно абжытыя, але ацалелыя праз тысячагодзьдзі.
Калісьці над возерам ля вёскі Белякоўшчына стаяў ма- ёнтак пана Рудаміна (дарэчы, славуты род часоў ВКЛ), у якім колькі год мясьцілася школа. Пасьля школу перавялі ў Двор-Слабодку, а Рудамінаў маёнтак разабралі на бяр- веньне і перавезьлі ў Вушачу пад райвыканкам, які там і быў да самай вайны. Возера без жытла асірацела, хаця недалёка былі вёскі - Саўчонкі-дольнія і Саўчонкі-гаране. Цяпер пра іх сьведчаць толькі аброслыя маліньнікам камяні
падмуркаў. Далей па рэчцы была вёска Вітава з мастом, грэбляй і мураваным млынам. Вітава і млыну даўно няма, але вёска Чарапоўшчына на гары пакуль што стаіць, прыту- ліўшыся да зьдзічэлага саду і дамоўкі пана Маліноўскага. Яшчэ ў 20-я гады то была здатная будыніна з вэрандай, зашклёнай разнаколернымі шкельцамі, а галоўнае - з мэталічнай вінтавой лесьвіцай на другі паверх. I тое ды іншае дужа захапляла дзятву, мы бегалі туды паглядзець хоць знадворку. У сярэдзіну не пушчалі, там была важная ўстанова - сельсавет, на ганку якога тупаў міліцыянт з наганам на баку.
2.	Бацькі. Школа. Кублічы
Пра дзядоў-прадзедаў ведаю няшмат, мабыць, мала за- хавалася пра іх у нашай сямейнай памяці. Ці, можа, бацькі ня мелі патрэбы распавядаць пра іх дзецям. Сьпярша тое насамрэч было малым нецікава, а пасьля не было каму слухаць. Ведаю толькі, што адзін дзед быў патомны рыбак, усё жыцьцё лавіў рыбу. Тую справу перадаў сыну, брату маёй маці - Лявону, які таксама лавіў рыбу. Другі дзед быў селянін-адыходнік, сэзонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцьця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода. Баба жыла ў вёсцы, але рана памерла, вялікіх уражаньняў па сабе не пакінула. Бацька Уладзімер Хведаравіч2 у маладосьці ня- мала пабадзяўся па сьвеце і толькі на старасьці жыў у роднай вёсцы. Як цяпер пагляджу, гэта, можа быць, самае нешчасьлівае пакаленьне, якое за ўсё свае жыцьцё долі ня знала. Адно бязладзьдзе, рэвалюцыі, войны. Ды калектыві- зацыя. Ды барацьба з ворагамі народу... Голад, кроў і па- куты.
Зямлі было мала, казалі тады - два надзелы, дык баць- ка кожнае лета хадзіў у адыходнікі — на цагельныя заводы ў Латвію, пасьля служыў чатыры гады ў царскай арміі, у Горадні, дзе, дарэчы, пасьля і мне давялося жыць. Толькі прыйшоў са службы, пачалася Першая сусьветная вайна,
быў змабілізаваны ў самсонаўскую армію, недзе ў Аўгус- тоўскіх лясах трапіў у палон і апынуўся ў Нямеччыне. Працаваў у баўэра. У палоне, казалі, было па-рознаму, як дзе і каму. На заводах і ў шахтах дык дужа кепска, а ў прыватных гаспадароў, здаралася, і нішто. Канешне, трэба было працаваць, але немцы кармілі, апраналі, неяк клапа- ціліся аб працаўніках, ня тое, што пасьля на радзіме, у калгасах. Бацька часта ўспамінаў свой палон добрым сло- вам, што ў мяне, вечна галоднага падлетка, выклікала непаразуменьне і зайздрасьць. Яшчэ бацька быў на гра- мадзянскай вайне, наступаў на Варшаву. А перад тым палякі наступалі на нас, у ваколіцах вёскі адбыўся бой, было шмат забітых з абодвух бакоў. Тое месца, дзе ляжалі забітыя, пасьля доўга называлі Бітаю пожняй.