• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Што праўда, болей мяне ня білі, яшчэ палаяўшыся, адвялі ў цесную камеру ў сутарэньні. Тут было цёмна, адчувалася прысутнасьць людзей, і я прысеў каля ўваходу. Але неўза- баве прывялі і яшчэ некага, пасьвяціўшы ліхтарыкам, мяне змусілі перасесьці далей. Я прысланіўся плячмі да сьцяны і, здаецца, задрамаў трохі.
    Як стала днець, прачнуўся. У камеры трохі пасьвятле- ла. Тут сядзела чалавек восем, я паўзіраўся ў маіх суседзяў. Адзін ляжаў на баку, выцягшы даўгія ногі ў высока накру- чаных абмотках. Другі сядзеў побач, на галаве ў яго была фуражка з зоркай над казырком. А яшчэ адзін ляжаў ля мяне, ён быў у белай вышыванцы, з рукамі, закладзенымі назад. Я не адразу здагадаўся, што яны ў яго зьвязаныя, і незнарок памкнуўся іх разьвязаць. Але чалавек тузануўся і прастагнаў: «Не чапай, застрэляць». I я адвярнуўся.
    Дзіўна, што да паўдня з камэры нікога не выводзілі, a прывялі яшчэ трох. Усе тут маўчалі, толькі адзін з пры- ведзеных пачаў плакаць, і на яго крыкнулі: «Сьціхні! Разь- нюніўся...» Усе чагосьці чакалі і слухалі, што адбываецца знадворку. А там сапраўды штось адбывалася, грукацелі машыны, чуліся крыкі камандаў ці што. Упаўдзён адбыла- ся жахлівая бамбардзіроўка гораду, усё скляпеньне трэсла- ся, аж сыпалася са столі. Недзе паблізу стралялі кулямёты, але зенітак не было, як стрымана зазначыў мой сусед у абмотках.
    Пад вечар некалькі чалавек вывелі, болей не прывялі нікога. У камеры павальнела, але знадворку цішэй ня ста- ла. Недзе, даволі блізка, бахала артылерыя. Я зноў трохі
    задрамаў. А прачнуўся ад таго, што дыхнула сьвежым па- ветрам, у дзьвярах стаялі вайскоўцы ў плашчпалатках. Ботамі яны пабудзілі тых, што былі бліжэй, і загадалі вый- сьці. Дужа хутка ў другім канцы будынку пачуліся стрэлы. «Чатыры», - са страхам мовіў хтосьці ў камеры. Твар майго суседа ў вышыванцы стаў зусім белы, бы абсыпаны мукой. Дзьверы затым пачалі часта расчыняцца, падобна, пачалі выводзіць усіх, па чарзе. Недзе, ня так далёка, ус- чалася страляніна, празь якую мы чулі некалькі блізкіх стрэлаў. Чарговы раз прыйшлі два - малады ў сіняй фу- ражцы і сталы, вусаты чырвонаармеец зь вінтоўкай. Гэты, вусаты, кіўнуў мне - на выхад, і я паслухмяна падняўся. He памятаю, як выйшлі са склепу, цераз выбрукаваны двор завярнулі за вугал мураванага будынку на вытаптаныя грады агароду. I там пад старым дашчатым плотам я зглед- зеў у крапіве даўгія ногі ў высока накручаных абмотках. I я не стрымаўся — сьлёзы самі ручаём паліліся з вачэй. Чырвонаармеец прыпыніўся, бы зьдзіўлены маім бязмоў- ным плачам, і раптам кажа: «Пацан, бяжы! Хутка!». I я рвануў цераз бульбоўнік да блізкай праломіны ў плоце, чакаючы, што ён зараз у мяне стрэліць. Ён і сапраўды стрэліў, але ўгару, як я зразумеў бегучы, хоць і не азірнуўся нават.
    Я бег і за плотам, празь нейкія агароды, пералез цераз драцяную загародку, абабег пахілыя хлеўчукі, анынуўся ў аброслым дзядоўнікам завулку. Добра, вайскоўцаў тут не было, толькі нейкая цётка зь вядром высунулася з-за вуг- ла, я моўчкі яе абмінуў і нарэшце выбраўся да чыгункі. Тут зьніякавеў трохі, ня ведаючы, куды падацца - управа ці ўлева? Пайшоў улева, - каб ад вадакачкі, што блізка высіла- ся над дахамі. ТахМ неўзабаве спаткаў дзядзьку-чыгуначніка, які з мэталёвым чамаданчыкам у руках ішоў кудысь ці аднекуль. Я папытаўся, у якім баку Харкаў, і дзядзька, паўзіраўшыся ў мяне, моўчкі махнуў рукой - там. Я і пайшоў па пуцях на захад. Па дарозе ісьці было нельга, дарогі былі забітыя войскамі, што адступалі, бежанцамі - пешымі і на вазах. Я шпарыў па чыгунцы, кіраваў у Валчанск — гарадок пад Харкавам, дзе, як дачуўся раней, фармаваліся
    запасныя часткі. Каманда, ад якой я адстаў, накіроўвалася менавіта туды. Але дзе быў той Валчанск? Ці сапраўды пад Харкавам, як паказаў мне чыгуначнік? Болей папы- тацца не было ў каго. Ды я і баяўся пытацца.
    Увогуле тады мне пашэнціла. Як збоч ад дарогі ў лесе знайшоў сваю каманду, тая ўжо строілася для фармоўкі. Я вельмі ўзрадвваўся, пачуўся амаль шчасьлівым. Але ж у мяне не было ніводнага дакументу, усё засталося ў Белга- радзкай камэндатуры. Добра, што камандзіры ня надта прыдзіраліся - не было часу, ды й хлопцы пацьвердзілі: то наш. I я ці не ўпершыню адчуў радасную еднасьць калектыву, яго шчасьлівую перавагу перад задушанай жыцьцём адзінкай. Пра свае драматычныя прыгоды ў Бел- гарадзе доўга нікому не распавядаў, пра дакументы пасьля пісаў, што страчаныя падчас вайны. Бяз пэўных падрабяз- насьцяў*.
    Нас сфармавалі ў новую каманду, далі нейкую б/у абмун- дзіроўку, але замест зброі - рыдлёўкі. Абвясьцілі, што з гэтага дня мы - у складзе армейскага інжынэрнага бата- льёну. Прыбыло нейкае начальства, і нас зноў павялі ка- паць траншэі на поўнач ад Харкава. Праз колькі дзён выдалі вінтоўкі - па адной на дзесяць чалавек, і мы адчулі сябе байцамі непераможнай Чырвонай арміі. Неўзабаве пача- лася катавасія. Падышоў фронт, пачасьціліся бамбёжкі. Пра- рывы нямецкіх групаў, паветраныя дэсанты, якія належа- ла адбіваць, але часьцей мы ад іх уцякалі. Аднойчы нас кінулі на прыкрыцьцё нашай кавалерыйскай контратакі. Там я ўпершыню адчуў увесь жах гэтай вайны.
    3 22 чэрвеня да 10 кастрычніка 1941 году асобымі аддзе- ламі НКВД і заградатрадамі войскаў НКВД па ахове тылу затрымана 657 364 вайскоўцаў, што адсталі ад сваіх частак і ўцякалі з фронту. Асобымі аддзеламі арыштавана 25 878 ча- лавек, астатнія сфармаваны ў баявыя часткі і адпраўлены на фронт. Паводле пастаноў асобых аддзелаў і паводле прыгаво- раў вайсковых трыбуналаў расстраляна 10 201 чалавек... (3 даведкі намесьніка начальніка асобага аддзелу НКВД СССР Мілыптэйна.) [Зноска аўтара.]
    Ноччу на ўскрайку кукурузнага поля мы выкапалі акоп- чыкі. Наперадзе - бураковая ніва, а за ёй вялізнае ўкраін- скае сяло. Учора мы празь яго ішлі. А затым ішла кавале- рыя - іпмат кавалерыі. Дагэтуль бачу: запыленыя, стомле- ныя коні і людзі, вакол пыл, пыл... На Украіне ўлетку заўсёды пыл на дарогах. Кавалерысты, відаць, ішлі здалё- ку, удзень над імі вісела нямецкая авіяцыя, увесь час бамбіла. Навакольле ўсё гарыць... А яны ўзброеныя так: вінтоўка за сьпінай, шашка, процігаз, перамётныя сумкі ля сёдлаў... Чамусь запомніліся конскія процігазы. На сядле сумка вялі- кая, і ад яе ідзе тоўстая гафрыраваная трубка, бы кішка, і маска, - надзяваецца каню, калі газавая атака, якіх, дарэ- чы, нідзе на вайне не было. На сьвітаньні коньнікі кінуліся на сяло ў атаку, на нямецкія танкі. Немцы падпусьцілі іх даволі блізка і з кулямётаў наладзілі ім такое, што Божа мой! Празь якіх дзесяць хвілін усе адхлынулі назад. I вось бяжыць конь у пене, безь седака, a то сядок вісіць зь сядла ўніз галавой. Конь падае, б’ецца, зь ягонага бруха вываль- ваюцца вантробы ды яшчэ кішка гэтая процігазная цяг- нецца. Усё навакол пашкуматана кулямётнымі чэрга.мі. Ху- ценька мы адтуль драпанулі - усе, пешыя і коньнікі - у лясок, атака захлябнулася, і болей яе не ўзнаўлялі. Танкі пайшлі далей.
    Потым яшчэ было нямала такога ж, бязладнага і дурно- га. Мы будавалі для маршала Будзённага камандны пункт, на якім Сямён Міхайлавіч ледзьве ня трапіў у палон. Ады- ходзілі на Стары і Новы Аскол... Недзе ўвосень, здаецца, у кастрычніку, армію нарэшце вывелі пад Варонеж, яна ўжо была небаяздольная, адны рэшткі.
    9.	Станцыя Гразі. Салтыкоўка
    Апынуліся на станцыі Гразі, там усчалася перафармоў- ка. I тут аказалася, што паводле тылавых законаў 23-і год нараджэньня прызываецца, а 24-ы - яшчэ не. I вось нас усіх, хто быў з 24-га года, сабралі разам. А трэба сказаць, што такіх набралася няшмат, бо ўкраінцы - ня дурні, яны
    далёка ад дому не адыходзілі, звычайна вярталіся. Ну a мне куды было вяртацца? Беларусь засталася за тысячу кілямэтраў, ня дойдзеш. I я змушаны быў цягнуцца з усімі. Дык сфармавалі з маіх аднагодкаў калёну, выдалі па тры буханкі хлеба і, як былі, у зашмальцаваных ватоўках, не зважаючы на зіму — у пілотках, выправілі ў тыл. Але зноў пад камандай падпалкоўнікаў [запасу] — каб не разьбегліся. Ішлі ў Саратаўскую вобласьць...
    Харчаваліся зноў самапасам — хто чым знойдзе. Сяляне часам кармілі, усё ж то быў тыл, і шмат у каго мужчыны былі на фронце, людзі спачувалі вайскоўцам. Тым больш такім жаўтаротым, як мы. Хаця гледзячы дзе. На станцы- ях, дзе ўсё было абабрана, нічога нам не надаралася, а ў сёлах трохі перападала. Пакуль дайшлі да Саратаўшчыны, абнасіліся і абязножалі. Чаравікі мае сталі такія, што і парцянкі вылезьлі. А тут пачаліся халады. Цёплага ж на нас не было нічога. Памятаю, нейкая цётка дала мне вяза- ны шалік[,] і ўсё. Нарэшце дабрылі да станцыі Салтыкоў- ка, гэта ў самым канцы 41-га. Там нас разьмеркавалі па калгасах. Мы з адным хлопцам, Лёшкам Арловым (дарэ- чы, таксама ўшацкім) трапілі ў недалёкі калгас...
    Сяло было вялікае (дзіўна, забыў яго назву), на по- ўдзень ад ст[анцыі] Салтыкоўка. Калгас, здаецца, меў на- зву «Камінтэрн». Мы зь Лёшкам Арловым жылі недалёка адзін ад аднаго, але спатыкаліся рэдка - тое ў нашых гаспадароў не было прынята. Я ўвесь дзень, зьезьдзіўшы зранку ў стэп і прывёзшы мерзлага будыльля, сядзеў дома. Рабіць не было чаго, чытаць таксама. Гаспадары амаль не размаўлялі між сабой (нявестка варагавала зь сьвякроўю), гаспадар быў на працы. Але была малая, гадоў шэсьць дзяўчынка, - мілае, прыхільнае стварэньне, якая не ады- ходзіла ад мяне цэлы дзень, патрабуючы што-небудзь рас- павядаць. Я распавёў ёй усе казкі, што ведаў, распавёў пра Беларусь зь яе лясамі, птушкамі і зьвярамі. Але таго было мала. Тады, неяк дастаўшы ў суседзяў таўсты том акадэ- міка Тарле - пра Напалеона, пачаў ёй чытаць. Наўзьдзіў, яна слухала, і мне была палёгка.
    Там мы праседзелі ў калгасьнікаў амаль усю зіму 1942 году. Калгас выдзяляў проса - па кіляграму на тыдзень. Гэтае проса трэба было абадраць на цёрцы, атрымаць пшано. У сям’і, дзе я жыў, былі гаспадар-камбайнёр, які меў бронь, гаспадыня, малая дзяўчынка і бабка. Бабуля гэтая, сьветлая ёй памяць, і варыла мне кашу. Сям’я, на- туральна, харчавалася асобна, а я - пшоннаю кашай, што па тым часе зусім няблага. У нас да вайны пшано было далікатэсам. Памятаю, у Віцебску талерачка такой кашы з чайнай лыжачкай масла зьверху каштавала 60 капеек. Тут масла не было... Увогуле было галаднавата, заўсёды хаце- лася есьці... Малады ж быў.