Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
У скульптурнай клясе мастацкага вучылішча гліну для лепкі аднекуль прывозілі, а фарбы для маляваньня трэба было купіць. Пакуль што мы абыходзіліся акварэльлю, бо масьляных фарбаў, пра якія ўсе марылі, набыць маглі хіба некаторыя. У нас маслам працаваў хлопец з Азэрбайджа- ну (пасьля і яшчэ адзін), астатнія толькі пазіралі, як ён ліха «кладзе мазкі». Мы ж ашчадна размазвалі акварэль- лю на невялікіх аркушах таўставатай паперы.
А пасьля, як адмянілі стыпэндыю, ня стала за што купіць і акварэлі. Найлепшы гатунак зь яе лічыўся «мядовы», і ён быў даволі дарагі.
Горад вабіў, цікавіў, часам захапляў сельскага жыхара будынкамі і вітрынамі. Зрэдзьчас заходзіў у сабор, дзе аб- разоў ужо не было, а з вышыні гайдаўся знакаміты ма- ятнік Фуко - як доказ таго, што Бога няма і зямля круц- іцца. Іншыя саборы пад той час ужо паўзрывалі. Заўжды галодных студэнтаў, аднак, найбольш вабілі сталоўкі, пат- кнуцца ў якія патрэбна была адвага. Найперш - чыстыя абрусы. Зноў жа афіцыянткі ў белых фартушках. Неяк яны дужа прыдзірліва аглядалі нас, сарамлівых падлеткаў, прымалі з усьмешкай наш сарамлівы «заказ». Заказ быў болей чым сьціплы: каша (пшонная ці пярловая) з лыжач- кай масла наверсе, 200 грамаў хлеба і чай. Kama каштава- ла 60 кап. Наедак зь яе порцыі для нас быў ніякі. Калі са стыпэндыі мы замаўлялі па дзьве порцыі, і то было мала.
У асноўным харчаваліся хлебам з кіпнем - па бохану на дзень. Тое каштавала 1 рубель. Аднойчы, як жылі на Смаленскім базары, падрабілі пару рублёў: намалявалі аква- рэльлю, добра пацерлі (бы старая паперка), і прадаўшчы- ца не заўважыла. Але толькі аднойчы. Болей не адважы- ліся, дый хутка атрымалі стыпэндыю.
Віцебск тады, канешне, быў традыцыйна мастацкі го- рад, меў музэй; на вуліцы Гогаля недалёка ад плошчы быў музэй славутага Пэна, якога незадоўга перад тым загадка- ва забілі. У невялікім пакоі і на драўлянай лесьвіцы віселі
яго карціны, выкананыя ў стылі дабротнага рэалізму - шаўцы, старыя яўрэі, коні, выявы старадаўняга Віцебску. Пра ягонага славутага вучня Марка Шагала, які тады жыў у Парыжы, у яго родным горадзе нічога не было вядома. Бы ён і ня меў ніякага дачыненьня да гэтага гораду. Але час мяняецца, і праз шмат гадоў я ўжо быў у ліку тых, хто на Пакроўскай вуліцы адкрываў скульптурны помнік сла- вутаму земляку.
Я там правучыўся няшмат. Увосень саракавога году аб’явілі «радасную» навіну: пастановай ураду стыпендыі адмяняюцца, за ўсе матэрыялы і падручнікі трэба плаціць. Як было жыць, ня толькі вучыцца? Грошай мне з дому ніколі не прысылалі, ды я і не прасіў. Аднойчы бацька, як ехаў у горад, заехаў да дзядзькі Сьцяпана, пазычыў тры чырвонцы, якія я расьцягваў, як мог. Найбольш - на хлеб, якім звычайна мы харчаваліся. Устанеш раненька, гадзін у 6, і - да хлебнай крамы ў чаргу. Чарга вялізная, усе ча- каюць. Гадзін у восем прывозяць хлеб, пачынаецца штур- ханіна. Карткі пад гэты час ужо адмянілі, дык па хлеб у горад рынуліся з навакольных вёсак, зь іншых раёнаў. На хлеб выдаткоўваўся ня больш за рубель, бо трэба ж было яшчэ купіць фарбы. Ды і з брызентавых гамашаў вылезьлі пальцы... Спрабавалі мы з хлопцамі перабівацца такімі- сякімі заробкамі[:] на грузавой станцыі, шчотачнай фаб- рыцы. У Віцебску, як ні дзіўна, да самай вайны захаваўся дробны прыватны сэктар. Недзе на вуліцы, што вяла да аэрапорту, убачылі маленькую такую крамку, над дзьвя- рыма было няўмела напісана «Головные уборы шью» - стары Абрам шыў там шапкі. I вось, памятаю, мы ўдвух з Шаўчонкам, хлопцам з Палесься, пайшлі туды. (Шаўчонак пасьля таксама кінуў вучобу, - не было як вучыцца. Ня меў абутку, дык ён асеньняй парой, па гразі хадзіў у рас- таптаных бурках.) Дамовіліся з гаспадаром зрабіць яму прыгожую шыльду, ён паабяцаў за тое 15 рублёў. Знайшлі нейкую здатную фанэрыну, загрунтавалі, напісалі «Галаў- ныя ўборы». На адным канцы дошкі намалявалі кепку, a на другім капялюш. Панесьлі заказ. Гаспадар паглядзеў, паглядзеў і кажа: а чаму капялюш? Што, я капелюшы
раблю для буржуяў? I ня ўзяў шыльду, адмовіўся. Відаць, быў напалоханы з часоў нэпа.
7. ФЗН. Шостка
Так ляснуў наш заробак. Яшчэ пашвэндаўшыся па го- радзе і нічога нідзе не здабыўшы, я зразумеў, што ў вучы- лішчы больш не ўтрымаюся, з мастацтвам прыйдзецца канчаць. Пайшоў у канцылярыю па дакуманты. Там наш выкладчык літаратуры, здаецца, прозьвішчам Леванёнак, кажа: «Шкада, Быкаў, - мог бы вучыцца...» Мне таксама было шкада, але як вучыцца? Аднёс у камісіёнку апошнюю сарочку, купіў білет да Полацку і яшчэ дзьве булкі, якія і зьеў, прысеўшы ў сквэрыку, дзе цяпер помнік Пушкіну. Прыехаў у вёску, пайшоў у сваю школу, у дзясятую клясу. Але з вучобай тут здорава адстаў. Ды новыя парадкі і ў школе. Падручнікі цяпер аказаліся платныя, трэба купіць. Але і купіць няма дзе, не хапае падручнікаў. Дома раней- шая галеча, калгаснае бязладзьдзе. Hi хлеба, ні дроваў. Якраз у гэты час пачынаецца набор у новаарганізаваныя іпколы прафэсіянальнага навучаньня (ФЗН), і я хутка зноў апынуўся ў Віцебску. Што ў Віцебску - мяне радавала. Знаёмы горад, любыя музеі. I ўспаміны. Невясёлыя, аднак, успаміны... У школе вучылі на будаўнікоў: муляры, бэтоншчыкі, арматуршчыкі - усё дужа далёкае ад мастац- тва. Мастацтва рабілася ўсё больш недаступным. Трэба было працаваць - на сьцюжы, з растворамі. Але тут кар- мілі, давалі прытулак у інтэрнаце, а пасьля яшчэ пачалі і апранаць. У вучылішча я не хадзіў, хіба калі ўвечары падыходзіў пад вокны, бачыў наверх фіранак захінутыя анучамі скульптуры на станках. Было сорамна і балюча...
Зіма таго году была надта сьцюдзёная, зь вятрамі і маразамі. Мы ж працавалі і вучыліся скрозь на сьцюжы. Памятаю, муравалі дом на Суражскай шашы, я клаў вугал, для чаго патрэбны быў спрыт і галоўнае - дакладнае вока, каб не скрывіць. Бегалі грэцца ў суседні цэх чарапічнай фабрыкі, дзе было зацішней. А мой вугал атрымаўся трохі
пахілы ў адзін бок, наш настаўнік Андрэй Іванавіч быў незадаволены, і я нейкі час перажываў з тае прычыны. (Дарма, аднак, перажываў. Хутка ад таго дому застанецца адна куча друзу. А пасьля вайны не застанецца і друзу, які зьнікне пад быльнягом і крапівой.)
На пачатку чэрвеня — выпуск. Нам аб’явілі, што пае- дзем працаваць на Украіну, у горад Шостку. Пакуль былі зборы, я адпрасіўся зьезьдзіць на радзіму. Рэч у тым, што якраз у Шостцы жыў мой дзядзька... Гэта таксама гісторыя, гісторыя лёсу. Дзядзька колісь быў актывістам, зрабіў ней- кую партыйную кар’еру, працаваў нават рэдактарам газэ- ты дзесь на Палесьсі. Але пакуль ён служыў Савецкай уладзе, тая раскулачыла дома бацьку, брата, - саслала ў Сібір. Мабыць, нясоладка стала сыну, і ён дзеля паратунку апынуўся на Украіне, таксама ў Шостцы. Прыехаў я дамоў, пайшоў да дырэктара школы, распавёў пра сваё становішча. Дырэктар Сьлімборскі паспачуваў ня надта ўдалай кар’е- ры свайго колішняга выдатніка і даў мне не атэстат, a табэль за дзясятую клясу, дзе сам праставіў патрэбныя адзнакі. Мой плян быў такі: у Шостцы я здам экстэрнам экзамэны за сярэднюю школу і паступлю ў тамашні індус- трыяльны інстытут, да якога мае нейкае дачыненьне мой дзядзька. Ён і Сьлімборскі былі знаёмыя...
8. Украіна. Вайна. Белгарад
Пагодным чэрвеньскім ранкам мы прыяжджалі на Украі- ну... Белыя мазанкі, таполі, нечуваная мова на станцыях, гогалеўскія асацыяцыі пераносяць мяне ў іншы сьвет, ра- мантычны і казачны. Ня думалася тады, што гэтак шмат драматычнага і трагічнага будзе зьвязана ў мяне з гэтай краінай.
He пасьпеў агледзецца, як сьлед пазнаць горад і нават адшукаць дзядзьку, як выбухнула вайна.
Прызнацца, тое маладых сьпярша і ня надта палохала. Была ж толькі нядаўна фінская вайна, перад тым - выз- вольны паход у Заходнюю Беларусь, усё сканчалася тры-
юмфам перамог. Пераможам і тут. Тым болей, калі намі кіруе непераможны таварыш Сталін. Але пакрысе рабілася сумна, а затым і страшнавата. Хацелася дамоў, бліжэй да родных мясьцінаў. Ды не было як. Калі нямецкі вермахт захапіў Менск і Гомель, падступіў пад Кіеў, нас змабі- лізавалі цераз ваенкамат. Сьпярша на абаронныя работы. Можа, месяц капалі даўжэзны і глыбокі супрацьтанкавы роў, здаецца, пад Пірагоўкай, які затым кінулі, бо немцы ўжо замыкалі сваё акружэньне Кіеўскага катла...
Пачынаецца эвакуацыя. Тысячныя калёны 17-18-гадо- вых юнакоў пацягнуліся пыльнымі дарогамі на ўсход. Стаяла паўднёвая сьпёка. У сёлах і гарадках, дзе мы праходзілі, нас праводзілі жанчыны і дзяўчаты, давалі якую ежу, сада- віну, махалі хусткамі. Некаторыя плакалі. Мы паводзілі сябе вольна, жартавалі. Нас, жменьку беларусаў, ніхто не аплакваў, нашыя плакальшчыцы засталіся далёка. Але і ўкраінкі нас шкадавалі і любілі. На ўскраіне старажытна- га Глухава адна чарнакосая ўкраінка падбегла і пацалава- ла мяне - то быў першы хвалюючы дзявочы пацалунак у маім жыцьці. Начавалі звычайна ў гумнах, аборах, ужо апусьцелых школах. Хлопцы-ўкраінцы дужа добра сьпявалі. Як ні былі стомленыя за дзень, у цемрыве летняй зорнай начы дзе-небудзь на краі сяла доўга гучала самая любімая і знаёмая «Распрагайтэ, хлопці, конэй та лягайтэ спачы- вать, а я пійду ў сад зэлэній та крынычэньку копать». Як разьвіднее - пад’ём і на сьпякотную дарогу, пакуль ня зьявяцца ў небе нямецкія каршуны.
Харчуемся, чым дзе прыйдзецца. Болей самапасам. Быў вялікі ўраджай яблыкаў, гародніны. Забягаем у прыдарож- ныя крамы, у якіх, аднак, амаль пуста. Усё расхапалі да нас. У Белгарадзе я спрабаваў купіць фруктовага чаю, які можна было есьці, ды загруз у натоўпе каля прылаўка. Праз тое адстаў ад калёны, а затым і згубіў яе. Пакуль бегаў па забітых войскамі вуліцах, настала ноч. Стомлены зайшоў у паўразбураную бомбай хаціну і заснуў. Пабудзілі камэнданцкія патрулі. Адвялі ў камэндатуру. Там уначы допыт - хто такі, чаму адстаў, зь якой мэтай? Абшукалі, адабралі дакументы. Знайшлі ў маёй валізцы карту - выдра-
ны з падручніка аркушык, на якім я, грамацен, адзначаў, як рухаецца фронт. Той аркушык мяне ледзь не загубіў. Лейтэнант у сіняй фуражцы, што дапытваў мяне, пасьля першых жа словаў выцяў у адно вуха, затым зь іншай рукі - у другое: «Почему скрывался?» Я спрабаваў давесьці, што адстаў ад каманды, што іду з Сумской вобласьці. A мой сьледчы на тое адказваў: «Все так говорят, грубо ра- ботают вашн фашнсты, по шаблону. Но мы выбьем нз тебя прнзнанне, японскнй городовой!» Тую адмысловую лаянку я тады чуў упершыню і запомніў на ўсё жыцьцё.