• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Вось цяпер я ўспамінаю і хачу зазначыць, што ўсё ж такі дзеці - жорсткі народ. I нават у нечым па-жывёльна- му люты. Ну, натуральна, тое залежыць ад сацыяльнага стану, выхаваньня, гэта само сабой. Як і ў дарослых. Але дарослы чалавек мае нейкае права на годнасьць, хоць бы на асабістую. А малы? Ён жа ня мае ніякіх правоў, a то і ўяўленьня пра тыя правы. Ён прывык думаць, што ўсё вырашае сіла - улады, дарослых, старэйшых сяброў... I заўсёды знойдзецца нехта старэйшы ці дужэйшы, а то і з садысцкімі схільнасьцямі, які дыктуе свае законы. I часта меншы не разумее, што тое няправільна, што павінна быць іначай. I не паскардзіцца, бо ведае, што яго не абароняць. I ведае таксама, што скардзіцца кепска - тое яму ўнушылі рана, асяродзьдзе, a то і бацькі. Настаўнікі таксама. Рос- там я быў не малы, але худы і слабы, і з тае прычыны ў розных сутычках ня мог адчуваць перавагі. Перавага была за іншымі - болей дужымі, а галоўнае - болей нахабнымі. У мяне не было нахабства. Во тут я і прыпамінаў мяккі матчын характар, які я ўнасьледаваў і які мне нямала шко-
    дзіў зь дзяцінства. Зноў жа ў дзяцінстве я быў схільны востра перажываць свае ды і чужыя няшчасьці. Асабліва як пачасьціліся рэпрэсіі, сялянскі хапун. I сябраваў з хлоп- цамі, што засталіся без бацькоў, якіх іншыя стараніліся ці грэбавалі, бо ж - ворагі народу. У нас тады вёска была двароў на дванаццаць, праўда, хутары яшчэ пасьля пад- сялілі. Дык з гэтых дванаццаці гаспадароў шасьцёх узялі. Цёмных калгасыіікаў, былых беднякоў. Узялі і Бобрыка. Мабыць, яму тая «Ннва» з царамі ды графінямі бокам вылезла. Быў яшчэ Дзям’ян Азевіч, інвалід Першай сусь- ветнай вайны з сухой паралізаванай рукой, якую насіў у чорнай пальчатцы. Ён зарабляў на хлеб рамонтам гадзінь- нікаў, якія несьлі яму з усёй акругі. I ён усе іх рамантаваў — насьценныя, кішэнныя, будзільнікі і г. д. I нават больш - шкло ў іх ставіў. А шкло дзе возьмеш? Дык ён купляў шкло для лямпы, з выпуклай часткі выразаў самы пятачок і ставіў. Я, калі вучыўся, колькі год насіў яму гадзіньнікі зь мястэчка, пераважна ад настаўнікаў. Пакладу ў карабок ад запалак і прынясу. Ён шкельца ўставіць, аднясу назад. A тады нясу рубель за працу. I ён заўсёды дасьць 20 капеек. Вось і гэтага інваліда ўзялі. А ягоны сын у гэты час, так- сама Дзёмка, служыў на Далёкім Усходзе. А пасьля, у вай- ну, пайшоў у партызаны і ваяваў да перамогі. Ваяваў за савецкую ўладу, якая панішчыла ягонага бацьку. Але — не пакрыўдзіўся, за што, як вядома, хвалілі бальшавікі. Што «не азлобіўся». Як быццам за тое сапраўды можна было не азлобіцца.
    Улетку на Пятроўскім лузе бабы зграбалі сена. Надвя- чоркам ля мастка спынілася райкомаўская эмка, зь якой вылез нейкі чын у пінжаку. Ён загадаў брыгадзіру дзядзь- ку Антону сабраць баб да кучы.
    Хутка ўсе і сабраліся на скрытным прылесным пагорку, пасталі, зморана абапершыся на граблі. Рабкамавец раз- гарнуў газэту і пачаў чытаць. У войску арудавала група шкоднікаў і шпіёнаў на чале з маршалам Тухачэўскім ды іншымі. Яны труцілі чырвонаармейцаў, падсыпалі ім у харч бітае шкло, выдавалі замежнікам вайсковыя сакрэты. Вяр-
    хоўная калегія Вайсковага трыбуналу прысудзіла іх да расстрэлу, і ўчора прыгавор быў выкананы. Слаўныя савец- кія чэкісты не спудлавалі і на гэты раз.
    Бабы плакалі[:] гэта ж трэба, такія падлюгі. «Добра, што іх выкрылі, a то майму малодшаму ўвосень прызывац- ца, далібог атруцілі б» - плакала ад радасьці адна баба з Слабодкі. «Анягож, - пагаджалася другая. - Ці ім шкода нашых хлопцаў. Зьвяругі такія».
    Брыгадзір Антон зацята маўчаў. Невядома, што было ў яго ў думках. Але ён быў разумны мужык, і мы, дзеці, неяк паважалі яго. Толькі чаго ён маўчаў - тады было нам невядома.
    Вёска наша ў асноўным была праваслаўная, але з хута- роў падсялілі некаторых каталікоў. Прозьвішчы такія: Ля- віцкі, Блажэвіч, Корсак, - іх у першую чаргу і пабралі. Забралі таксама нашага суседа Барыса. Браў звычайна раённы ўпаўнаважаны НКВД Перацяцькін. (I потым пасьля вайны прыяжджаў, - мабыць, пацягнула на месца злачын- ства.) Ну і памежнікі стараліся - не так пільнавалі мяжу, як хапалі сонных мужыкоў з гэтага боку. Хоць і вартавыя мяжы, але ж адна сыстэма - НКВД. Ніхто з рэпрэсаваных не вярнуўся, хоць і ўсе рэабілітаваныя. Узялі тады таксама некалькіх настаўнікаў, у тым ліку і нашага дырэктара Кар- чэўскага, які мне гамашы купіў. Але і саміх памежнікаў, камандзіраў таксама арыштоўвалі. Напрыклад, капітана Акулава, мужа нашай настаўніцы. Цікава, што ў ролі сэк- сотаў-стукачоў выкарыстоўвалі старэйшых вучняў. Як судзілі дырэктара, дык наша адна вучаніца была на судзе сьвед- кай супраць яго. Гэта гадоў у 15. Мабыць, як і ўсюды. A пры мяжы асабліва.
    I ў кожнай вёсцы былі ў іх сэксоты, дзе лепшыя, дзе горшыя, актыўныя і ня вельмі. Нам у гэтым сэнсе, мабыць, не пашэнціла. У вясковую абшчыну ўлез чужынец, прыш- лы чалавек, - пасьля грамадзянскай прыстаў да мясцовай кабеты. Ня ведаю, адкуль ён быў родам, але НКВД наладзіў зь ім вельмі цесны кантакт. I ён нават ня надта таіўся, яшчэ пахваляўся, што памагае чэкістам. Недзе ў пяцідзясятых
    гадах, як я прыяжджаў да бацькі, ён прыходзіў таксама і за чаркай гаварыў, што хацеў пасадзіць бацьку, была прычына, ды пашкадаваў. I бацька яму быў удзячны. Ня ведаю, што ён меў на ўвазе. Можа, мамін «кантрабандны» пераход?
    Мабыць, варта ўспомніць гэты «крымінальна-палі- тычны» ўчынак. Як я ўжо казаў, мама паходзіла з таго боку мяжы і ўсе тыя гады ня мела ніякай сувязі з братам. Нават ня ведала, ці жывы ён. У трыццаць дзявятым годзе пасьля ўзьяднаньня паявілася нейкая надзея хоць бы ат- рымаць вестку. Новую мяжу адсунулі за Беласток, але ста- рую не ліквідоўвалі. Ахоўвалі па-ранейшаму пільна, каб ніхто - ні адтуль, ні туды. Мы чакалі. Але неяк галоднай парой маці наважылася і пайшла - цераз лес, балота, каля возера, ужо дарогу яна памятала зь дзяцінства. I прай- шла. I вярнулася. I прынесла галодным гасьцінцы - у мяшэчку трохі мукі і бараньнюю лытку. Аказалася, што брат пад панскім прыгнётам усё ж жыве лепей, чым сяст- ра-калгасьніца, у якой на стале даўно няма хлеба. Пасьля мама баялася, што хтось данясе і яе пасадзяць. Але не пасадзілі, і мы ўжо думалі, што ніхто ні пра што не дазнаў- ся. Аказваецца, некаторыя дазналіся...
    6.	Віцебск
    Улетку паслаў дакумэнты ў Віцебск, у мастацкае вучы- лішча. Мабыць, дарэчы будзе зазначыць, што тое маё ра- шэньне не было нечаканым, па ўсёй верагоднасьці, так вымагаў лёс. Жыць у калгасе рабілася неяк, голад і рэпрэсіі гналі людзей прэч. Але дарослыя ўцячы з калгаса нікуды не маглі, хіба што моладзь, падлеткі. Якраз на гэтым часе ў школе паявіўся новы піянэрважаты, малады хлопец Віктар Кандрацкі, які ажаніўся з нашай Клаўдзяй Якаўлеўнай. Працаваў ён няшмат і раптам зьнік, аказваецца, паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднойчы ўлетку мы сустрэліся ў Кублічах, і ён расказаў пра вучобу, паказаў свае студэнцкія малюнкі. Сказаў, што даюць інтэрнат і нават плоцяць стыпэндыю - аж 60 рублёў. Заахвочаны ім,
    я пайшоў да дырэктара па свой клясны табель. Дырэктар сьпярша не пагаджаўся, усё ж я быў выдатнікам у школе. Але мусіў табель аддаць*. Во бацька і кажа: «Едзь куды- небудзь, бо тут ад галадухі зачахнеш. А там, у Віцебску, будзеш хоць стыпендыю мець. 60 рублёў - гэта ж грошы!» Праўда, бацька меў розум сялянскі, і яму ня дужа падабаў- ся мой мастакоўскі выбар. Ён усё казаў: «Лепей бы выву- чыўся на настаўніка ды паступіў у партыю, як наш Новікаў. Начальнікам стаў». На бацькаў жаль, таго мне не было суджана... Зрэшты, як і стаць мастаком...
    На ўступныя экзамэны ехаў цягніком, гэта быў мой першы выезд у вялікі сьвет, зь перасядкаю ў Полацку, у якім я таксама быў першы раз. Выехалі на золаку, па да- розе пераняў дождж, добра вымаклі. Сушыўся, ходзячы ран- кам па Полацку. Пасьля звыклага вясковага гарадзкое нава- кольле ўражвала незвычайна, усё там было новае і цікавае. Вузкія, крывыя, брукаваныя вулічкі, крамы... Таксама і ў Віцебску, які ўразіў мяне шматлюдзьдзем і... трамваямі. Зь некаторым страхам ехаў на трамваі ад вакзалу ў цэнтар. На плошчы віселі вялізныя каляровыя рэклямы кінатэатраў, недалёка высіўся аграмадны сабор і вежа ратушы.
    Вучылішча месьцілася ў добрым старым дамку буржуаз- нага выгляду, з мазаічнай падлогай у вэстыбюлі. (Здаецца, цяпер там музычная школа. Будынак захаваўся, не пабурылі ў вайну.) Галоўныя экзамэны былі, вядома ж, па мастацтву, мы малявалі акварэляй нацюрморт з гаршкамі. Пасьля іншыя прадметы, якія я здаў пасьпяхова, і, вярнуўшыся дамоў, ат- рымаў паведамленьне аб залічэньні ў студэнты.
    У інтэрнаце мастацкага вучылішча былі толькі матра- цы з ваты - камячыстыя і нязручныя, на іх і спалі. Коўдры трэба было прывезыді з дому, і я прывёз стракатую коўд- рачку, вынятую маці з куфра як самую каштоўную. Тка- ная яна была накшталт крыжыкаў - белае з чорным, і мае злыя сябры адразу ўбачылі ў ёй штось папоўскае. Ад іхніх
    * Тры папярэднія сказы выкрасьленыя аўтарам у кніжным выданьні.
    папрокаў мне было сорамна, і я накрываўся коўдрай толькі ў сьцюжу, зьверху яшчэ клаў тужурку. Тужурка тая даста- лася мне ад першага мужа мамы, які ў рэвалюцыю прые- хаў з Курляндыі, прывёз самыя каштоўныя рэчы (тужурку, залачоныя запанкі для кашулі, цэлюлёідныя каўнерыкі і манжэты), склаў у куфар. I паехаў у Пецярбург, дзе і пра- паў. Мама чакала яго ці ня год пяць, а пасьля, схадзіўшы пешшу на паклон да Ефрасіньні Полацкай, выйшла замуж за суседа-ўдаўца Уладзімера.
    Увосень пачалася вучоба: жывапіс і малюнак, якія вык- ладаў стары Лейтман, усе іншыя прадметы, як і ў школе. Жылі мы сьпярша ў інтэрнаце на Магілёўскай плошчы, цяпер яе няма - перайменавалі ў Савецкую. Ці, можа, Цэнтральную. А потым, забыўся зь якой прычыны, нас чатырох пасялілі ў прыватным доме на Смаленскім кірма- шы. Здаецца, раней тая плошча называлася Краснаю. Празь нейкі час у вучылішчы арганізавалася скульптурнае аддзя- леньне, і я зь невялікай групай хлопцаў перайшоў туды. Скульптурныя клясы мясьціліся ў бакавым завулку перад былой ратушай і мастацкім музэем. Вучыла нас скульптар Ганна Іванаўна Бяляева, паходжаньнем, здаецца, з Кіева. (Пасьля вайны нідзе ня чуў пра яе, мабыць, прапала.) Дырэктарам вучылішча быў Іван Восіпавіч Ахрэмчык. Там жа знаходзілася ягоная майстэрня, на першым паверсе, з вокнамі, якія выходзілі на вуліцу. Вокны вялізныя, як і належыць для мастакоўскай майстэрні. Калі пачынала цямнець, уключае сьвятло, а шторы не зашморгвае, і мы глядзім, што ён робіць. Помніцца вялікая, на ўсю сьцяну палатніна, на якой недамаляваныя абрысы Леніна і Сталіна на нейкім зьезьдзе. Тады гэтая тэма была абавязковай. Скульптура ўвогуле давалася мне лёгка, але падабалася менш, чым жывапіс. Шмат ляпілі анатомію - фрагмэнты клясыкаў, мікелянджаляўскага Давіда — насы, вушы, твар, — тое было няцяжка. Болей клопату было з кампазыцыямі — адна- і дзьвюхфігурнымі. Маёй курсавой работай стала фігура пагранічніка ў шынялі, зь вінтоўкай і біноклем каля вачэй. Выкладчыца пахваліла.