• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    У Кублічах, як у кожным беларускім мястэчку, тады было шмат яўрэйскіх дзяцей, зь якімі мы разам і вучыліся, і сябравалі. У нашай клясе палова вучняў былі яўрэйскія рабяты. Я сябраваў з братамі Сьвярдловымі - Мэерам і Лейбам. Мэер быў старэйшы, ішоў на дзьве клясы напе- радзе, а зь Лейбам мы хадзілі ў адну клясу. Загінуў мой Лейба-Лёва ў [19]41-м годзе, расстраляны разам з усімі кубліцкімі яўрэямі ў Вушачы, а Мэер жыў у Маскве, пра- цаваў на нейкай паштовай скрынцы. Неяк прыязджаў у Менск, і мы разам езьдзілі ў мястэчка нашага маленства, дзе не засталося і сьледу ад хаты Сьвярдловых. Ды і на- огул мала што засталося ад Кублічаў - усё пабамбілі, папа- лілі, панішчылі ў вайну... А колісь гэта было слаўнае ста- ражытнае мястэчка, пазначанае на картах XVI стагодзь-
    дзя, з праваслаўнай царквой (былой уніяцкай), у якой мяне хрысьцілі і дзе я пазнаў першае прычасьце. У Кублічах нарадзіўся Вярыга-Дарэўскі, вядомы літаратар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Была таксама сінагога, школа і нават пажарня побач з царквой, аптэка, кузьня. Галоўнае месца, аднак, ля кірмашовай плошчы займаў чыр- воны цагляны будынак межавой камендатуры. Сьпярша ён проста прымыкаў да плошчы, затым яго абгарадзілі высокім дашчатым плотам з колам на рагу — у выглядзе турэлі, да якой прыладзілі ручны кулямёт. У 30-я гады пабудавалі новую, неблагую школу, але садралі крыжы з царкоўных купалоў, каб тыя нельга было згледзець з-за мяжы, бо ж - арыенціры для «міравой буржуазіі», якая толькі і цікуе, каб разбурыць Кублічы. Але бурыць іх пачалі самі. Усё царкоўнае майно сканфіскавалі або проста расьцягалі ваяўнічыя атэісты, якімі абавязаны былі быць усе піянэры, камсамольцы, бальшавікі, настаўнікі і актывісты. I мы[,] піянэры-актывісты, цягалі з царквы і дралі старажытныя фаліянты, клеілі з царкоўных рукапісных пэргамэнтаў папяровых зьмеяў, якія запускалі ў ветраныя дні. 3 цар- коўных жа рызаў раённы быткамбінат пашыў цюбіцейкі, у якіх шмат гадоў хадзілі ўлетку нашыя хлопцы. У першы год вайны ўсё яўрэйскае насельніцтва акупанты выгналі ў Вушачу і расстралялі ля могілак. Перад вызваленьнем Кублічы былі ўшчэнт разбамбаваны і спалены. Цяпер гэта захудалая вёска зь некалькімі сілікатнымі будынінамі на пачатку.
    Так, рэлігійна-хрысьціянскія традыцыі марнелі, цэрквы, касьцёлы зачыняліся, сьвятароў саджалі. Але заставалася прывабнасьць старажытных традыцыяў - Калядаў, Дзядоў, Купальля. Асабліва Купальля. У ноч на 7 ліпеня вясковая моладзь, якой тады было куды больш, чым цяпер, ладзіла смаляное кола ці якую дзягцярную карчашку і на пагорку за хатай Галавачоў запальвала яе на высока ўзьнятай жардзіне. I тут жа ўсе разьбягаліся, хто куды. Неўзабаве з Кубліч ска- каў конны памежны нарад, скідваў і тушыў тую карчашку. Памежнікі лаяліся[:] паліць агонь на Купальле забаранялася. Чаму? Таму! - быў лаканічны адказ.
    За лесам (парасьнікамі) знаходзілася яшчэ адно мяс- тэчка — Селішчы. To ўжо быў каталіцкі цэнтар рэгіёну — зь вялікім касьцёлам, кляштарам, крытым бліскучай бе- лаю бляхай, якая была відаць аж з нашага поля. Там круглы год зелянелі хвоі на каталіцкіх могілках з дужа файнымі мармуровымі помнікамі і надпісамі лацінкай. У сярэдзіне могілак між хвояў высілася белая мармуровая скульптура анёла-дзяўчыны - вядома ж, на магіле памерлай. Мы дужа баяліся таго помніка, ня ведаю чаму.
    Цяпер Селішчы - таксама захудалая вёска з пабура- ным касьцёлам і бязладнымі могілкамі.
    Кублічы да вайны былі сельсавецкім цэнтрам, а Вуша- ча - раённым. У маім тагачасным уяўленьні то было ўжо горадам, далёкім і зманлівым - з клубам, сталоўкамі і нават кнігарняй. У кнігарні вісела знакамітая карціна Зайцава (рэпрадукцыя, вядома) - «Чапаеў на кані», - у бурцы, з апушчанай бліскучаю шабляй. Захапляла нату- ральна выпісанае неба (тады яшчэ гэтак умелі) з прыгожымі аблокамі, і я, зрэдчас бываючы ў Вушачы, заходзіў у кні- гарню палюбавацца на Чапаева.
    3.	Настаўнікі. Канец школы
    Але Кублічы... Як я ўжо казаў, тут была новая, драўля- ная школа са сьветлымі клясамі, фізкультурнай пляцоўкай побач. I, канешне, з новымі настаўнікамі. Рускую мову і літаратуру выкладала Клаўдзя Якаўлеўна Пашута, мала- дзенькая дзяўчына, якая толькі што прыехала з Полацкага педтэхнікуму. Мы любілі яе проста за маладосьць, хоць і настаўніца яна была неблагая. I ўсё ж беларускім дзецям руская мова давалася няпроста, асабліва дыктанты, усялякія сачыненьні. Я ж пад той час захапляўся кніжкамі, абы- якімі - рускімі ці беларускімі, - таму і руская мова ў мяне ішла без асаблівых праблемаў. Беларускую мову выкладаў Андрэй Дзям’янавіч Курчанка - змрачнаваты чалавек, да- волі строгі настаўнік. Трэба сказаць, ён выдатна ведаў сваю
    справу, і, паколькі быў строгі, усе мусілі сур’ёзна вучыць беларускую мову. Ну а мне яна давалася проста, можа, таксама дзякуючы таму, што і я пабойваўся Андрэя Дзям’янавіча. Хаця ён выклікаў мяне рэдка і ніколі не даваў адказаць да канца. Толькі я пачынаў, як ён казаў: сядай! I ставіў пяць. (Ці - «выдатна», я ўжо забыўся, якія адзнакі тады былі. Сыстэма ж адукацыі ў нас пэрманэнтна мяня- ецца.) Як бы там ні было, беларускую граматыку я надоў- га засвоіў (ведама ж, наркамаўку) і, можа, толькі цяпер пачынаю забываць. А яшчэ быў настаўнік Красінцаў, які выкладаў фізыку, гісторык і географ Жырноў. Гэта такса- ма былі слаўныя настаўнікі, сьветлая ім памяць.
    У тыя гады я ўжо захапіўся чытаньнем. Але дзе браць кнігі? Канешне, у школьнай бібліятэцы, якая была ня дужа багатая, ды ўсё ж клясыка ў ёй знаходзілася, і беларуская і руская, і што-нішто з сусьветнай. Найперш прыгодніцкая літаратура - ад Жуль Вэрна да нашага Янкі Маўра6, кнігі якога я вельмі любіў. Дужа папулярную на той час «Як гартавалася сталь»7 чыталі па чарзе ўсёй школай. Адной- чы я захварэў і доўга не хадзіў у школу, затое чытаў, і перачытаў усё, што было ў Слабодскай школе, а гэта пера- важна руская клясыка. Тады ж адолеў «Вайну і мір», тры тамы «Ціхага Дону», шмат што з Ганчарова8, Тургенева9, а таксама Зарэцкага10, Гартнага11, Галавача12. Доўга нідзе ня мог дастаць коласаўскую «Дрыгву», пра якую дазнаўся са школьнай граматыкі. Дык падпільнаваў, як яна паявілася ў нарыхтоўчай краме ў Селішчах. Але ж дзе было ўзяць грошы? Звычайна летняй парой дзеці дралі лыка лазы, крушыны, усё тое сушылі на сонцы і здавалі ў нарыхтоў- чыя канторы. Чарговы раз занёсшы ладны бярэмак кары ў Гушчынскую Слабодку, я займеў магчымасьць купіць «Дрыгву». Як усё тое было прачытана, ішло паляваньне на кніжкі па сябрах і знаёмых. Скажам, дачуўшыся, што ў кагосьці ёсьць якія незнаёмыя кніжкі, я прасіў даць пачы- таць. На два дні, на адну ноч. Памятаю, з намі ў школе вучыўся Баброўскі, здаецца, зь вёскі Чамярычына. Ягоны бацька ці дзед былі настаўнікамі яшчэ за царскім часам, і
    пасьля іх застаўся сундук з кніжкамі. Во гэта быў скарб! Баброўскі прыносіў мне кніжкі ў школу, я да яго бегаў па кніжкі і ўлетку. Чытаў пераважна выданьні XIX стагодзь- дзя - Маміна-Сібірака13, Караленку14, Станюковіча15, Па- мялоўскага16, некалькі раманаў Шэльлера-Міхайлава17 ды іншых. У яго ж неяк знайшоў рэдкую па тым часе кнігу Жуль Верна «Нз пушкн на луну», якая мне дужа спадаба- лася. Дазнаўшыся, што на беларускай мове яе няма, я сам пераклаў яе з расейскай, паслаў у Менск у газэту «Піянэр Беларусі», каб там надрукавалі і пазнаёмілі беларускіх дзяцей з гэтым творам. Канешне, тое было наіўна, але кніжны сьвет ужо звыкла стаў для мяне ня меней значны за рэаль- ны. У дзіцячыя гады адбывалася нейкае душэўнае фарма- ваньне, можа, болей важнае за ўплывы рэальнага сьвету...
    Паэзія, у тым ліку і расейская клясыка, мала краналі. Трохі пазьней, у юнацтве, пачаў падабацца Лермантаў18. I я зразумеў, чаму, калі пасьля вайны прачытаў у Буніна19, што Лермантаў, а зусім ня Пушкін20 - першы паэт Расеі.
    Некалькі год у школе я сядзеў за адной партай з Шуркам Андрэйчыкам. To быў ціхманы, задуменны хлапец, добра вучыўся па матэматыцы. Лепш за мяне. Але я лепей пісаў дыктоўкі і сачыненьні. Тады мы стварылі пэўную каапэра- цыю і памагалі адзін аднаму: ён мне па матэматыцы, а я яму па мовах. Зь цягам часу я зусім занахабнічаў і на ўроках матэматыкі чытаў пад партаю кніжкі. Так доўжылася, аж пакуль дырэктар Сьлімборскі, ён жа выкладчык матэматыкі, мяне не злавіў і не паставіў двойку. Мусіў выпраўляцца. Было сорамна, бо па астатніх прадметах меў адны пяцёркі.
    Тут, можа, трэба сказаць яшчэ пра адно школьнае за- хапленьне - маляваньне. Маляваць пачаў рана, можа, з трэцяй ці чацьвертай клясы, - як звычайна, алоўкам ці акварэльнымі фарбамі для насьценнай газэты, розныя школьныя дапаможнікі - карты, схемы... Але якое выяў- ленчае мастацтва ў вёсцы? Ды ўсё ж знайшлося. У сусед- няй вёсцы Астроўшчына жыў селянін Бобрык, бедны - бяднейшы, можа, за ўсіх. Але ў часы грамадзянскай вайны ён быў слугою ў якогась заможнага двараніна недзе ў Сібіры,
    казалі, нават у губэрнатара. Дык ён прывёз на радзіму некалькі карцін алеем, маленькіх такіх эцюдзікаў. Яшчэ ён прывёз гадавыя пераплёты часопісаў «Ннвы», «Огонька» за некалькі год. «Огонька» нават з пачатку стагодзьдзя аж да 1916 году. Там было шмат рэпрадукцыяў - чорна-бе- лых і каляровых таксама. Я браў у яго тыя пераплёты- падшыўкі, чытаў, разглядаў малюнкі тагачасных мастакоў. Ну і, канешне, сам маляваў. Пасылаў кудысьці на конкур- сы свае малюнкі, перапісваўся, здаецца, зь Менскім ці Віцеб- скім домам піянэраў. Там былі мэтадычныя кабінэты, ад- куль мне прысылалі заданьні...
    Што ж да кніжак, дык яны таксама маюць сваю пару, кожную зь іх трэба чытаць у пэўным узросьце. Цяпер дык шкадую, што рана перачытаў якраз самыя значныя кнігі, зь якіх у дзіцячым узросьце ўзяў далёка ня ўсё, што нале- жала ўзяць. Але, можа, і памыляюся. Можа, менавіта ў раньнім узросьце яны і маглі закрануць штосьці ў душы, а пасьля ўжо рабілася позна. I пасьля кранала-камячыла жыцьцё, а не ўплывала літаратура.
    Апроч клясыкі, у гэтую пару давялося прачытаць некаль- кі кніжак, якія так ці інакш штось закранулі ў дзіцячай душы і засталіся ў памяці. To выпадковыя кніжкі, часам малавядомых аўтараў. Прачытаў і доўга ня мог забыць ваеннага трагізму кніжкі «У якуцкай тайзе» I. Строда21. Або «Ад’ютант генэрала» Май-Маеўскага22 - гэтую прад- цечу шмат якіх наступных «шпіёнскіх» ці «разьведчыцкіх» кніжак пазьнейшых часоў. «Сіўцоў вражак» Асоргіна23 рас- крыў вочы на пасьлярэвалюцыйны час у Маскве. Вядома ж, жахлівы час, убачаны, аднак, з пазыцый трохі інакшых, чым мы звычайна сустракалі ў савецкай літаратуры. Гэта была літаратура 20-х гадоў, творы «папутчыкаў», а не пісь- меньнікаў-камуністых. Зь беларускіх у гэтым шэрагу по- мняцца «Прысады» М. Зарэцкага ды хіба «Спалох на за- гонах» П. Галавача. Асабліва фінал гэтай хрэстаматыйнай аповесьці.