Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Трудная была тая зіма, сьцюдзёная, а галоўнае - дай- мала адзінота, адарванасьць ад звыклых мясьцінаў, ад радзі- мы, што апынуліся пад акупацыяй. Лёшка жыў цераз да- рогу ў суседзяў, і нашаю зь ім задачай было забясьпечыць гаспадароў палівам. Палівам служыла будыльлё сланечніку, што застаўся пад сьнегам у стэпе. Для таго мелася пара гаспадарскіх буркаў на двух. I вось часьцяком (разы два- тры на тыдні) едзеш з санкамі ў стэп, пералазіш яр і на- ломваеш там мёрзлага будыльля, вязеш яго ў сяло. Зь цяжкім возам перабрацца цераз крутыя схілы было няпроста, доб- ра нарвеш кішкі. А як вылезеш мокры ад поту, успомніш свой роў ля роднае вёскі, паглядзіш на чырвоны марозны захад, дзе далёка-далёка засталася радзімая старонка, і ўжо не стрымаеш сьлёз. Тым болей, што вакол расхінуўся марозны стэп, ніхто тут цябе ня бачыць, можна не саромецца. Адзінота, закінутасьць, адчуваньне поўнага сіроцтва — балючыя самот- ныя пачуцьці, якіх да таго перажываць не даводзілася. Пер- шы, але не апошні раз было тое...
He сказаць, што да нас там адносіліся кепска, - як і да ўсіх. Але на нейкім часе стала нам нязмогла, і мы з Лёш- кам вырашылі рушыць на захад. Беларусь была пад аку- пацыяй, але ж там былі партызаны. Зноў жа фронт, жахі якога памалу сталі забывацца, і нам захацелася туды. Ад- нойчы і рванулі. Ды недалёка. Наіўных уцекачоў на захад затрымалі на першым жа чыгуначным мосьце, вярнулі ў раённы НКВД у Рцішчаве. Там зноў пачалося тое, што
некалі са мной у Белгарадзе. Дапытвалі, хто нас паслаў на мост і зь якім заданьнем? Тое, што мы прабіраліся на захад, у бок фронту, выклікала ў начальнікаў недавер, нават абурэньне. Ім трэба было пераканаць нас і сябе, што мы ішлі ў тыл і зь нейкаю мэтай. Зь якой?
Выбавіў нас адтуль выпадак іншага кшталту. Уначы прывялі нейкага крымінальнага вепрука, які тут жа, у пакоі дзяжурнага, усчаў бойку. Быў надта дужы, паперакуліў усю мэблю, пачаў душыць начальніка, і да яго кінуліся ўсе міліцыянты, якія там былі. А мы зь Лёшкам тым часам ціхенька высьлізнулі празь дзьверы. Зноў вярнуліся ў кал- гас, да ранейшых гаспадароў, якім штось ня дужа складна схлусілі. Ня ведаю, ці паверылі.
10. Аткарск. Саратаў
Дажылі там да вясны, а затым, здаецца, у красавіку, у калгас прыйшла разнарадка на моладзь - зноў у ФЗО. Вядома ж, мясцовым сваіх шкада, прызначылі нас, а нам толькі таго і трэба. I вось мы зь Лёшкам зноў апынуліся ў ФЗО, на гэты раз недалёка, у Аткарску... Дарэчы, нялішне зазначыць, што шмат каму зь перадпрызыўнай моладзі тыя ФЗО-ФЗН далі часовы, але неабходны хлеб і прыту- лак, сталіся, так бы мовіць, прафэсыйнай акадэміяй, ня- рэдка апошняй у іхнім кароткім жыцьці. Бо хутка затым - прызыў, фронт і канец усяму. Толькі і ўспамінаў з цы- вільнага жыцьця - невялічкая групка аднагодкаў, самот- ных фэзэушнікаў...
У Аткарску была чыгуначная школа, вучыўся там на пуцейца: рамонт пуці, падбіўка шпалаў, разводка... I гэта першую палову лета 42-га году. Надта сьпякотнага, дарэ- чы, здаецца, у нас такой гарачыні не бывала. Было трудна, мазалі на далонях ад кувалды і рыдлёўкі. Затое кармілі, што тады было важна.
У Аткарску, школе чыгуначнікаў, тое сьпякотнае лета міналася на чыгунцы, у працы, да якой дабіраліся пехатой,
па шпалах. Часам заходзілі кілямэтраў за дзесяць, адтуль - на абед, і зьвечара дадому. Ля ракі Мядзьведзіцы пад ку- стамі чуўся піск марзянкі - то трэніраваліся дзяўчаты- сувязісткі. Ля іх праходжваліся іхнія настаўнікі - афіцэры. У жніўні ў войска мяне праводзіла адна маладая жанчын- ка, што рабіла ў школе. Яна дужа шкадавала мяне. Казала, толькі вясной праводзіла брата, гэткага, як я, і ўжо празь месяц атрымала «пахаронку» - з-пад Сталінграду. У мяне не было хатняга адрасу, дык яна сказала, каб я запісаў яе адрас у Аткарску. Я абяцаў... Але пасьля падумаў: нашто? Мала ёй братавай «пахаронкі»?
Ну а ў жніўні 42-га прызыў хлопцаў 1924 году нара- джэньня, і адразу - у запасны полк пад Тацішчавам.
Запасны полк у Тацішчаве нагадваў мурашнік і быў увесь у зямлі. Тысячы салдатаў жылі ў зямлянках, вучылі- ся побач у полі. Дысцыпліна была жалезная, камандзіры - яшчэ цімашэнкаўска-варашылаўскай школы - ад сяржан- таў да палкоўнікаў. Муштравалі звычайна строем: шагіс- тыка, поўзаньне, акопваньне. I пастаянныя пераклічкі, праверкі, - каб не дэзэрціравалі. Але было і зьнікалі - учора быў, а сёньня няма. I ніхто ня ведае, куды дзеўся.
Вінтовак нам там не давалі, былі толькі вучэбныя, якія мы вучыліся разьбіраць і зьбіраць. Скардзіцца на ўмовы забаранялася, на самадурства камандзіраў таксама. Палі- трукі сачылі за дысцыплінай і рабілі палітінфармацыі аб становішчы на франтох. Асабліва на Доне, дзе фронт ужо быў прарваны, і немцы перлі на Сталінград.
Там шмат было мясцовых, землякоў, саратаўскіх. Толькі мы зь Лёшкам пачуваліся чужымі. Але хутка нас разлу- чылі: мяне - у Саратаў, Лёшку - у Вольск. Больш я яго ня бачыў. I нічога пра яго ня чуў. Па ўсёй верагоднасьці, прычына таму - усё Сталінград. У Саратаве я затрымаў- ся, а Лёшка ў Вольску - наўрад.
Тое паселішча вядомае шмат каму зь ветэранаў, многія там спасьцігалі сваю першую вайсковую навуку, якую памя- таць будуць доўга. Той полк дзейнічаў, відаць, ці не да
канца вайны - рыхтаваў кадры, салдацкія і сяржанцкія,— для перамогі.
Праўда, мне давялося прабыць там нядоўга, на пачатку верасьня мяне накіравалі ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча.
Пачаліся вучэбныя будні. Ужо там дасталося, як не даста- валася нідзе і ніколі. Кожны дзень па 10 гадзін заняткаў — рэдка ў клясах, болей на пляцы і ў полі, - у сыіёку, дождж і мароз, у нашых клясычных, на «рыбіным мяху» шыняль- ках. Апроч таго, абаронная праца пад горадам - немцы падышлі ўжо да Саратава і бамбавалі яго кожную ноч. У асноўным цалялі ў камбайнавы завод, які на той час рабіў самалёты, і ў нафтаперагонныя крэкінгі. Нас на ноч кідалі на дзяжурства - ліквідоўваць пажары, як загарыцца за- вод, бо выпуск прадукцыі працягваўся і пад бомбамі. Гэта выглядала так: як толькі сьцямнее, аб’яўляецца трывога. Паяўляюцца самалёты, вешаюць у небе свае асьвятляль- ныя бомбы САБы. На зямлі ад іх — бы ад сонца, а ў небе не відаць нічога. I пачынаюць сыпаць бомбы. Усё вакол хадуном ходзіць. Нам дык яшчэ трываць можна, мы сядзім у шчылінах, калі загарыцца, тушым, выкочваем на двор самалёты. Хаця былі і ў нас ахвяры. Але гэта ніпіто ў параўнаньні з тым, як даставалася нашым курсантам на крэкінгах зь іх вялізнымі ёмкасьцямі нафты. Там усё па- лыхае, не сьціхаючы ні ўдзень, ні ўначы. I хлопцы гараць, няма чаго і хаваць. Цэлыя аддзяленьні, узводы не вярталіся з гэтага мора агню. I так амаль да зімы. Зімой тое спыні- лася, як немцаў акружылі пад Сталінградам.
Аднойчы, зноў жа ўвосень 42-га, батальён кінулі пад Сталінград. Пешым маршам дайшлі да Камышына. У Камы- шыне, аднак, нас ператрэсьлі: палову з кожнае роты пакінулі, а палову паслалі на падмацаваньне Сталінграду. Рэшта вярнулася ў Саратаў. У тым ліку і я. А мой тава- рыш зь Беларусі Коля Іваноў пайшоў у Сталінград і, вя- дома ж, загінуў. Пасьля вайны спрабаваў знайсьці ягоных родзічаў. Але ж... Івановых у нас дужа многа. Пасьля яшчэ было нямала выпадкаў, калі ноччу па трывозе паднімаюць роту, выстрайваюць і зачытваюць сьпісы тых, хто зараз жа адпраўляецца на станцыю, у маршавую роту, на фронт.
Цяпер з вышыні ваеннага вопыту і перажытых гадоў нельга не зьдзіўляцца, чаму і як там нас вучылі. Галоўнай, мабыць, як і здаўна ў расейскім войску, была страявая - пляцавая ваенная навука, паводле якой ацэньвалася ўсё астатняе. Усё астатняе падганялася пад яе. Нават тактыка зь яе строга рэглямэнтаванымі парамэтрамі ў абароне і ў наступленьні. На вайне ніхто іх не трымаўся, бо было непа- трэбна. На вайне аказалася, што той камандзір мае най- большы посьпех, які хутчэй за іншых адрынуў даваенную навуку і творча экспэрымэнтуе, асобна падыходзіць да кожнага бою. Можна сказаць, што вайну рабілі дылетан- ты. Даваенныя прафэсыяналы збанкрутавалі ў самым яе пачатку. Але каб зразумець тое, трэба было набыць пэўны вопыт, а мы такія былі зялёныя...
Пра камандзіраў можна б расказаць шмат - розныя былі. Камандзірам нашай роты быў старшы лейтэнант Грыб, немалады ўжо чалавек, беларус, аднекуль з Гомель- шчыны. Можа, менавіта дзякуючы яму я скончыў гэта вучы- лішча, дайшоў да выпуску. Неяк непрыкметна, па-зямляц- ку ён мной апекаваўся. А можа, таму, што вучыўся я і вучылішча скончыў на «выдатна». Як бы цяпер сказалі, - з чырвоным дыплёмам. Але тады толькі павесілі маё фота на ганаровую дошку выпускнікоў... А там - запомніўся інтэлігентны выкладчык тапаграфіі, якому я часам маля- ваў карты-схемы, — Рамественскі, на той час ужо інвалід вайны. Камандзірам батальёна быў маёр Анціпас, грэк. Вядома, на фронт грэкаў не пасылалі, скарыстоўвалі ў тыле, але гэта быў ладны камандзір, з традыцыямі старога царскага афіцэра. Чаго ня скажаш пра цэлую плойму мала- дзейшых гарладзёраў, выхаванцаў Варашылава і Цімашэнкі. (Ды Бог ім судзьдзя.) Гэтыя муштравалі пераважна васемнаццацігадовых бязглузда і жорстка, найперш каб самім ацалець ад вайны, пераседзець яе ў тыле. Тое, аднак, удалося далёка ня ўсім. У свой час іх таксама паслалі пад зьнішчальны агонь, і шмат хто зь іх там пагінуў. Што трохі іх выбачае...
11. Фронт. Кашара. Севярынка
Увосень 43-га прысвоілі званьне малодшага лейтэнан- та. Пагоны выдалі залатыя, на якія кожны з выпускнікоў прышпіліў па адной маленькай зорачцы. Атрымалася даволі прыгожа, пайшлі сфатаграфавацца. Ды атрымаць фота не пасьпелі — ноччу ўсіх паднялі для адпраўкі на станцыю, дзе ў тупіку стаялі пустыя таварныя вагоны. Праўда, з жалезнымі печкамі, і то добра.
Ехаць давялося доўга, месцы ў вагонах абсталёўвалі самі - цягалі на станцыях дошкі для нараў. Прадукты атрымалі мукой, па кіляграму на чалавека, з тае мукі пяклі на печ- ках ляпёшкі, якімі і харчаваліся ўсю дарогу.
А тыя прыгожыя пагоны ніяк нам не паслужылі. У ды- візіі, куды ўрэшце прыйшлі, начальнік штабу сказаў про- ста: «Зьняць! Тут вам не парад». Зьнялі, але палявых не атрымалі і пайшлі ў бой беспагоннымі. Я да зімы хадзіў- бегаў у шынялі без пагонаў, трымаючы залатыя ў сумцы. Пасьля старшына роты зьняў з забітага артылерыста зя- лёныя, якія ці не паўгоду давялося насіць на сваіх юначых плячох.