• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Ускараскваюся на гару пад Саўчонкі. Тут у крайняй хаце жыве мой аднаклясьнік Мішка Саўчанка. Але ён - нейкі чужы. Дружыць з іншымі хлопцамі.
    Добра на возеры, але ж заўтра - на пасту. Падышла радоўка.
    Паста - мой самы нялюбы абавязак.
    Радоўка прыпадае кожнага тыдня. Вёска невялікая, кароў няшмат. Статак пасуць па два пастухі на дзень. Гэты аба- вязак дапякае штогод - ад вясны да позьняй восені. Праў- да, у школьную пару - толькі пасьля заняткаў, а ўлетку - дзень цэлы. Ад зары да зары. Дужа не хацелася ўставаць рана, мама будзіла колькі разоў. Урэшце зьлязаў зь сена ў паветцы, сонны выганяў кароўку. Колькі памятаю, была ў нас Акулярка, рабая, чорна-белая кароўка з плямамі, бы акулярамі, на вачох. Яна карміла сям’ю гадоў дзесяць. Скончыла свой век у вайну, калі яе забралі партызаны - на ўласны пракорм.
    Пасьвіць жывёлу не было дзе - уся зямля была занятая пад культуры. Заставаліся парасьнікі, раўкі, пералескі. Трэ- ба было бегаць і бегаць, каб не разбрыліся каровы. Трохі лягчэй рабілася, як пачыналі жаць-касіць - тады на по- жнях і ржэўніку. Ногі былі ўсе паколатыя, балючыя. Ран- іцой (пад восень асабліва) дапякалі росы - сьцюдзёныя, золкія. Ад іх лыткі браліся болькамі. Доўга не гаіліся.
    Улетку ганялі жывёлу на паўдзён. Тое давала гадзіны тры перадыху ад палявой гарачыні. А пасьля зноў - у поле, да захаду сонца.
    Бацькі ў той час - абодва на полі. Касьба, сушка, звозка сена. Затым - жаць. Бабы ў белых хусьцінках скрозь па полі. Снапы ставілі ў бабкі, так дасыхала збожжа. Звозіць сена даручалі старэйшым хлопцам - тое было цікава. Асаб- ліва сядзець высока і пазіраць адтуль на абшары. Але ж дарогі... Аднойчы і я пакіраваў канём з брыкай. Ды на павароце з дарогі ў вуліцу крута падвярнуў брыку і абяр- нуўся. Дужа спалохаўся. Брыгадзір, аднак, ня лаяўся. Толькі болей мне таго не даручаў.
    Улетку пасьля пятай клясы пасьвіў коні. Пасьвілі ўдвох зь Ільлюком, маім стрыечным братам, - мы ўдзень, а яго- ны бацька, мой дзядзька Сьцёпка, уначы. Зноў рана ўста- ваць і ісьці куды ў дальняе поле - за Гаі ці ў Мамоны, дзе ўночы пасьвіліся калгасныя коні. Коні, вядома, не каровы, спутаныя і спакайнейшыя, але таксама кожны з норавам. Разбрыдуцца - пашукаеш. A то ўлезуць у пасевы, зробяць патраву. Патрава - то найгорш, брыгадзір пагражае афор- міць штраф і спагнаць з бацькі. Але ўдзень, як прыгрэе сонца, можна пасядзець у цяньку і пачытаць кніжку. На полудзень па чарзе зь Ільлюком езьдзім конна - на якім- небудзь маладым каньку. Раніцай коней разьбіраюць кал- гасьнікі - у плуг, барану, у калёсы і брыкі. Коні худыя, на кепскай пашы за ноч не напасьвіліся, мужчыны кураць і лаюцца. Дзядзька Сьцёпка лае мяне, што спазьніўся на зьмену. Але пакуль я знайшоў яго ў парасьніках, сонца паднялося высакавата...
    Пасьля сёмаё клясы пільнаваў сад у Астроўшчыне.
    Астроўшчына - шляхецкі фальварак, вёсачка ў шэсьць двароў. (Пасьля іх зьвезьлі ў Бычкі, ліквідавалі Астроў- шчыну.) Але тут вялікі стары сад - грушы, яблыні, вішні. Мне далі ружжо без патронаў, і я хаджу вакол і па садзе, пільную. Вакол ціха, нікога няма, тады я сядаю ва ўтуль- нае месца пад клёнам, дзе пасьля збудаваў шалаш, і - чытаю. Памятаю, тою парой чытаць цікавага не было чаго - чытаў Салтыкова-Шчадрына. Але тое нецікава5. Упоўдзень, як калгасьнікі ішлі на полудзень, хто-ніхто зь іх забягаў у сад. Мой абавязак быў - ня даць ірваць яблыкі. А як не
    дасі? Казаў: «Ня рві, дзядзька, a то падам сьпіс у кантору». А той адказваў: «Ну калі падасі, дык і нарву. Тады ўжо ўсё роўна». I рваў. Так што ўсё адно - ці падасі сьпіс, ці не, усё роўна нарве. А некаторыя яшчэ абяцалі спусьціць штаны ды [неразборліва] крапівой. Прыкрая была справа - вар- таваць сад. Ледзьве дабыў да канца лета.
    У нас у вёсцы таксама быў сад. Садок, як звычайна яго называлі. Садок я любіў - зь вясны, як ён быў у квецені, да восені, як пасьпявалі яблыкі. I асабліва грушы - вялікія фунтоўкі і спасаўкі. Спасаўкі высьпявалі да Спаса. Яшчэ да таго часу я зь зямлі прыкмячаў, каторая дзе па сонцы сьпела найперш, і ў зручны час узьлязаў на дрэва. Смач- ныя былі грушкі. Зь яблыкаў смачны быў апорт - адно яго дрэва, але апорты ды іншыя сьпелі позна. Самай, аднак, позьнясьпелай расла ў кутку садка адна дзікая яблынька. Казалі, некалі гэты дзічок пасадзіў дзед, меўся прышчапіць лепшую, ды сьмерць не дала, застаўся дзічок, заўжды аб- сыпаны дробненькімі дужа кіслымі яблычкамі. Іх мы зьбіралі ўвосень і ссыпалі на ropy ў падстрэшша. Яны там мерзьлі, але ўзімку давалі сок, які з содай пілі - нейкі дзівосны пеністы напой, што любіла мама. Тая яблынька, здаецца, і цяпер стаіць адна ў былым садку - старая, скручаная, зьнявечаная часам. Але яшчэ нешта родзіць - крыху зна- ёмых маленькіх яблычкаў. Іншых дрэўцаў ужо даўно няма.
    Без гаспадароў сад нядоўга жыве.
    Неяк зімой у школьную пару я захварэў.
    Вядома ж - прастуда. Ногі заўсёды мокрыя ў худых чаравіках, на плячах - сьвітка ды сарочка, пакуль дабя- жыш да Кубліч, акалееш добра. А і ў школе халаднавата. Дужа кашляў, асабліва ўначы. Бацька лаяў: я ж казаў, ня бегай, сядзі лепш дома, дык трэба табе на лёд, у сьнежкі, з мальцамі. Цяпер во кашляй!
    Як ужо добра зьлёг, з тыдзень не паднімаўся, бацька прывёз з Кубліч фельчара Дашкевіча. Той паслухаў грудзі праз трубку, сказаў ляжаць, на двор не хадзіць. Выпісаў мікстуру ад кашлю. Так я праляжаў, мабыць, зь месяц. Бы
    нічога не балела, але кашаль біў няшчадна, у грудзёх хры- пела. I нічога не хацелася есьці. Якраз выдалася нішчым- ная пара, запусьцілася карова. Hi малака, ні мяса. Адна бульба і капуста. Памятаю, бацька з маці раніцой гаво- раць: мусіць трэба зарэзаць авечку, бо Васька не папра- віцца, нічога ня есьць... А я аж спалохаўся, бо любіў тую авечачку (было іх усяго дзьве). Кажу: ня трэба рэзаць, я папраўлюся.
    Авечку не зарэзалі, але Васька папраўляўся дужа па- волі, ледзь-ледзь. Мама плакала, яна ўжо пахавала гады тры таму старэйшую дачку, Антаніну, што памерла такса- ма праз прастуду. Памятаю, ляжала 16-гадовая дзяўчынка на стале ў вянчальным строі (што маці некалі ўбіралася на вянчаньне), і мяне дужа дзівіла тое ўбраньне. Усе пла- калі. А я ня плакаў - быў малы і не разумеў, што такое сьмерць.
    Вялікае сьвята здаралася ў школе, калі раптам абвяш- чалі, што пасьля трэцяга ўроку будзе кіно. На жаль, тое выдаралася рэдка, можа, раз у чвэрць, і разам для ўсёй школы. Бы мурашнік, вясёлыя і дурасьлівыя, мы высыпалі на двор, дзе строіліся ў калону і з настаўнікамі, радасныя і ажыўленыя, кіравалі ў ДСК (Дом сац[ыялістычнай] куль- туры). Ужо ўсе ведалі, якое будзе кіно (пра вайну пера- важна), рассаджваліся на лаўках і чакалі, калі выключыц- ца сьвятло і застрыкоча апарат. Пачатак фільму зачаро- ўваў, усе заміралі, хапаючы зрокам тытры. У нямых філь- мах гэтых тытраў было шмат. Трэба было пасьпяваць іх чытаць і глядзець за падзеяй. Фільмы ўсе падабаліся, тады не выпадала «кепскіх» фільмаў. Ідучы дахаты, абмяркоў- валі, спрачаліся. Уночы некаторыя моманты сьніліся - кіно працягвалася.
    Тады, як я хварэў, якраз паказвалі «Чапаеў», і я яго прапусьціў. Шкадаваў шмат год, то была найбольшая, можа, крыўда школьных гадоў. Але хто вінаваты? Такі выдарыў- ся лёс.
    Часам, хоць і рэдка (мабыць, яшчэ да калгасаў), кіно прывозілі і ў вёску. Між вокнаў нацягвалі белую палатніну,
    прыносілі лаўкі. Між імі ў парозе ставілі апарат з двума коламі, да лаўкі прыладжвалі дынаму, якую па чарзе круцілі маладыя мальцы. Малышня ўпокат клалася пад экранам і ўпівалася ў яго позіркамі. Стужка нярэдка рвалася, кінамэ- ханікі там поркаліся, абразалі, клеілі. Абрэзкі кідалі на пад- логу, і дзятва іх хапала. Пасьля мы разглядвалі іх на сьвятло, тое было ня менш цікава, чым увесь фільм цалкам.
    Позьняй восеньню зь пятай клясы езьдзілі ў Вушачу на зьлёт ударнікаў. Ехалі ўтрох з настаўнікам Жырковым на фурманцы. Было сьцюдзёна (ці не з таго і захварэў), доб- ра прамёрз. Настаўнік з жалем глядзеў на мяне і суцяшаў: я таксама некалі ехаў у горад во ў такой рудой сьвітцы... У Вушачы нас прэміявалі[:] Сьвярдлова Мэера - фотаа- паратам, а нас зь яшчэ адным вучнем - каляровымі алоў- камі ў прыгожым пэнале.
    To было маё першае падарожжа за межы вёскі і Куб- ліцкай школы.
    Другое сталася ўлетку, як ехаў у піянэрлягер у Стайкі. Стайкі былі пад Леплем, лягер - у вясковай школе. Мне сказалі яшчэ вясной, што паеду туды, і я чакаў месяц ці болей. Урэшце сабралі ў Кублічах вучняў шэсьць, у тым ліку мяне і знаёмага ўжо вучня з старэйшай клясы Мэера Сьвярдлова. Да Вушачы везьлі фурманкай, а адтуль да Лепля - грузавіком. Дарога дужа прыгожая - лес, азёры, і вецярок у твар. Тое ўражвала.
    Лягер ня надта спадабаўся - арганізаванасьць, лінейкі, фіззарадкі. Чытаць было што, але на тое не было часу - скрозь мерапрыемствы. Затое кармілі добра. Пасьля вяс- ковай галадоўкі мы ўсе елі кашу з хлебам, над чым пась- міхаліся «гарадзкія», і мне было сорамна. Чамусьці ня памятаю вялікай радасьці ад таго лягеру, якога я так чакаў. Хіба дарога туды. Якая была назад - не запомнілася.
    Вялікі клопат для бацькоў (дый для нас) была апратка і абутак. Асабліва апошні. Зімой, бывала, на золку сплю і чую, як бацька калупаецца над маімі башмакамі - зашы- вае, падбівае - рамантуе. Калі зусім не было як раманта-
    ваць, ягоны сын надзяваў калодкі або апоркі, што надта сарамаціла яго. Але інакш не выпадала. Тое ж і з вопрат- кай. Новую кашулю ці штаны пашыць не было з чаго - у крамах не прадавалася, а свайго (зрэбнага) наткаць было немагчыма - лён увесь забірала дзяржава. Памятаю, ад- нойчы пад восень мама пашыла мне новую сарочку зь дзьвюх белых (у кропачку) жаночых хусьцін з абрэзанымі шлячкамі. Але ў адным месцы шлячок вылез і стаўся для мяне сарамлівай пакутай.
    У сёмай клясе маці справіла мне пінжак, які пашыла яе сяброўка ў Кублічах Рыва (Рывітка). Для таго трэба было астрыгчы авечак, расчасаць воўну (часалі ў Кублічах мы з мамай). Я круціў часальную машыну. Пасьля мама прала, а затым фарбавала ніткі і ткала - кросны былі здаўна, толькі стаялі бяз справы пад сьцяной. У тым пінжаку я хадзіў два гады ў школу, фатаграфаваўся на пашпарт. I зьняў толькі, як той прадраўся - на локцях пераважна.
    Прынялі ў піянэры, выдалі чырвоныя гальштукі з прыго- жымі мэталічнымі зашпількамі, якія нам дужа падабаліся. Болей за гальштукі. Але бабы ў вёсцы сьмяяліся, а нека- торыя і лаяліся, казалі: бязбожнікі. Дык мы да Кубліч гальштукі хавалі ў кішанях, зашпільваючы на паваротцы да школы. Пасьля заняткаў там жа зьнімалі.