• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Мама распавядала, некаторыя зь сялянаў зьдзіралі зь іх боты, апратку. Тое распавядала з асуджэныіем, амаль спалохам (гэта ж - вялікі грэх!) і паказвала ў вуглу хаты дзірку, дзе засела куля, што прыляцела ўсё адтуль, зь Бітай пожні. Я таксама не любіў тую пожню, але болей за калю- чую траву, што расла там і дужа калола босыя ногі.
    Бацька ўспамінаў, як ва Усходняй Прусіі (у Аўгустоўскіх лясох) трапіў у палон да немцаў. «А куды ты дзеў вінтоўку?» - цікавіўся я. «Павесіў на сук у лесе», - казаў бацька. I я шкадаваў: нашто ў лесе, лепш бы прынёс дамоў, я б зь ёй гуляў. Мне ў той час было гадоў пяць.
    Маці Ганна Рыгораўна3 паходзіла зь вёскі Завулак, якая апынулася па той бок мяжы, пад Польшчай. За мяжой застаўся і яе брат, той, што лавіў рыбу. Яна ўвесь час па ім гаравала, асабліва як агітатары распавядалі, што пра- цоўныя ў Полыпчы гібеюць без правоў і бяз хлеба. Для нас, дзяцей, гэта таксама была нейкая драма, спасьцігнутая ў надта раньнім узросьце. Я быў старэйшы. Праўда, была яшчэ старэйшая за мяне сястра Антуніна, але яна памерла ў пятнаццаць гадоў... Пасьля мяне нарадзілася сястра Валя, а ў 30-м годзе — брат Мікола (памёр у 2000-м). Ну, калі яшчэ казаць пра бацькоў... Бацька быў даволі строгі да нас, дзяцей, увогуле мы яго пабойваліся. Маці ж, наадва- рот, - дужа мяккая і жальлівая, я ніколі ня чуў ад яе
    гучнага слова - усё з ласкай і добрасьцю. I я лічу, што гэта кепска. Жыцьцё - усё ж бязьлітасная рэч, для яго яшчэ ў дзяцінстве патрэбна загартавацца характарам. Я ж засвоіў ад маці занадта шмат мяккага, што мне неяк шкодзіла - на вайне і пасьля вайны. Асабліва ў войску, дзе ў пашане пэўная зьвераватасьць характару.
    Мабыць, варта яшчэ зазначыць, што вёска наша была ў якіх-небудзь двух кілямэтрах ад мяжы з Польшчай4, і тая акалічнасьць накладвала свой адбітак на шмат што - побыт, палітыку, самаадчуваньне людзей.
    Шмат рамантычнага па маладосьці, а таксама драма- тычнага зьвязанае ў мяне зь мяжой. У Кублічах побач са школай была памежная камэндатура, каля школьнага два- ра - канюшня і цір ці стрэльбішча, дзе памежнае началь- ства страляла з рэвальвераў. Па дарозе ў школу і са шко- лы можна было бачыць памежнікаў, якія ўсё кудысь ехалі - конна, групамі, па два, зь вінтоўкамі і шашкамі, у прыго- жых, скрыпучых сёдлах. Камандзіры жылі ў мястэчку, а іх жонкі-настаўніцы вучылі нас у школе. Памежнікі часам паказвалі кіно ў вёсках, былі як бы шэфы. На нейкае сьвя- та на местачковай плошчы наладжвалі джыгітоўку - на конях, шашкамі «секлі лазу». Усё тое было цікава. А ўлет- ку купалі коней на Камароўскім возеры, мы памагалі. He абыходзілася, канешне, і без драматычных падзеяў. Памя- таю, неяк узімку прымчалася начальства, усіх мужыкоў выгналі ў засады - пільнаваць парушальнікаў мяжы, і тыя дзень і ноч сядзелі ў кўстоўі, каб падаць сігнал, калі заўважаць каго. У канцы 20-х - пачатку 30-х з Полыпчы на гэты бок ішло нямала народу, у асноўным моладзі, пасьля вядомага разгрому кампартыі і камсамолу. Хлопцы ішлі вясёлыя, нават з гармонікамі, - як жа, вырваліся з-пад панскага гнёту ў новы сьвет. Мы бачылі, як іх ранкам вялі з заставаў у камэндатуру, і яны пасьміхаліся. А пасьля, як ужо мы ішлі са школы, іх на аўтамашынах везьлі далей, і рукі іх былі закладзеныя назад ці, можа, зьвязаныя, і яны не пасьміхаліся. Аднойчы на мяжы нехта забіў пагранічніка, і яго хавалі ўсім раёнам на кірмашовай плошчы ў Кублічах. Як цяпер разумею, забілі таго не абавязкова палякі ці пару-
    шальнікі, а зусім магчыма - свае ў мэтах правакацыі, як гэта яны здаўна рабілі. Усё тое афарбоўвала дзяцінства ў часам ненатуральныя, звыродлівыя колеры. Асабліва калі мець на ўвазе некаторыя наступныя падзеі...
    Школа ў вёсцы арганізавалася на мяжы 30-х гадоў, сьпярша гэта была пачатковая школка ў сялянскай хаце. Хата тая і дасюль стаіць, пасьля вайны ў ёй жыў мой брат Мікола. А тады гаспадары проста перасяліліся ў трысь- цен, а большы пакой аддалі пад школу. Там паставілі два даўгія сталы і сабралі чалавек пятнаццаць вясковай драб- наты. Настаўнікам быў Антон Васільевіч Аўласенка зь вёскі Дарошкавічы. Дарэчы, ягоная дачка жыве ў Менску, заму- жам за старэйшым Машэравым. Сталася так, што ўсе мае сябры былі старэйшыя за мяне і пайшлі ў школу раней, a мне толькі шэсьць год. Сяджу адзін дома, а ў школе штось адбываецца цікавае, і я таксама хачу туды. Тады аднойчы бацька ўзяў мяне за руку і павёў да настаўніка. Пагаварыў зь ім, і Антон Васільевіч кажа: хай ходзіць. Даў мне сшы- так, пяро, а Валодзя Галавач, зь якім я хадзіў на возера, павёў на замерзлае балота, акуратна зрэзаў ножыкам чара- цінку, уставіў туды пяро. I пачаў я вучыцца.
    Відаць, да гэтага часу (а можа, трохі раней) адносіцца маё знаёмства з мастацкай літаратурай. Яшчэ чытаць ня ўмеў, і першы мастацкі твор мне прачытаў бацька. Гэта быў знакаміты «Гой» Міхася Лынькова («I плакала Ры- ва...»). А ў школе неяк прынёс настаўнік некалькі дзіцячых кніжак, пачаў раздаваць для чытаньня - на табе, на табе... Мне дасталася тоненькая кніжачка, казка «Царэўна-лягуш- ка», а Валодзю - «Канёк-гарбунок». Гэта была мая першая школьная крыўда: не хацеў я чытаць пра «лягушку» - хацеў пра каня-гарбунка. Абдзяліў лёс на першым этапе. У другую клясу пайшоў ужо ў іншую вёску - у Двор-Сла- бодку. Гэта трошкі далей, але школа там была лепшая, у былой панскай сядзібе. Пад школу адвялі палову панскага дома з вэрандай, кафлянай грубкай і вялікімі вокнамі. Вучыў нас малады настаўнік Сьцяпан Рыгоравіч Троцкі, а такса- ма ягоны калега Крацёнак. Першы цяпер на пэнсіі, доўга працаваў у Браславе. Тады быў вясёлы, нязлы, мы яго любілі.
    Ён вучыў, здаецца, адну зіму. Пасьля прыйшоў іншы - Сяргей Сьцяпанавіч Новікаў, паходжаньнем з нашае вёскі. Гэты ўжо быў супрацьлегласьць ранейшаму, - даволі строгі чалавек, парцеец, ён арганізоўваў калгасы ў нашай акрузе і загінуў у партызанах, у час знакамітага разгрому, названага пасьля «прарывам». У яго была свая, партыйная сістэма навучаньня: вельмі ён напіраў не на мову ці арыфмэтыку, a на грамадазнаўства, на гісторыю таксама. У пакоі, дзе мы вучыліся, было дзьве клясы - два шэрагі партаў. Калі ў адной клясе ішоў вусны ўрок, дык у іншай - пісьмовы, значыць, самастойны. Ды бывала так, што я свае задачы хуценька парашаю і сяджу, слухаю, пра што ідзе гаворка ў старэйшай клясе. Неяк сталася, што некалькі разоў, калі там ніхто ня мог адказаць на нейкае пытаньне настаўніка (памя- таю, нешта пра Парыжскую камуну), дык я паднімаю руку, і Сяргей Сьцяпанавіч мяне выклікае, а пасьля сарамаціць старэйшых за тое, што яны ня ведаюць. Вось так я паак- тыўнічаў пару разоў, і настаўнік кажа: няма чаго табе там сядзець, перабірайся сюды. Так сярод зімы ён перавёў мяне ў чацьвертую клясу. Хаця тое мне не пайшло на карысьць. Бо скончыў я чатыры клясы ў дзесяць год, а што далей? Сярэдняя школа ў Кублічах, за тры кілямэтры, дык бацька і кажа: «Куды табе, малому, далёка хадзіць? Хадзі зноў у Слабодку». I пайшоў я зноў у чацьвертую клясу, абы вучыц- ца. Значыць, у трэцюю клясу хадзіў паўгода, а ў чацьвертую - два гады. Пасьля пайшоў у Кублічы, дзе была сярэдняя школа і куды хадзілі хлопцы і дзяўчаты з усяе акругі.
    Калі замярзала балота, у школу хадзілі наўпрасткі - па алешніку, цераз пагорак і далей на балота. Там трэба было абысьці хамлачок алешніку з дрыгвяністай асакой, перабрацца цераз зарослую аерам рачулку і ўскараскацца на крутаваты схіл перад Кублічамі. Шлях быў цяжкі, але цікавы: на балоце трапляліся зайцы, можна было спугнуць курапатак у асацэ. Аднойчы ў зімовых прыцемках мне трапіў- ся воўк, нейкі час мы зь ім ішлі ў адным накірунку, я - па сьцежцы, а ён зводдаль па цаліку. Пасьля разышліся - кожны сваёй дарогай.
    На балоце перад школай разьлеглася невялікае азярко, недаступнае ўлетку, затое дужа цікавае восеньню, як пак- рыецца тонкім празрыстым лёдам. Там можна было па- коўзацца ўранку, дасьледаваць, што на неглыбокім тваніс- тым дне. На дне дзе-нідзе, ледзьве варушачы плаўнікамі, драмалі язі ды шчупакі. Варта было прадзяўбсьці паціху невялічкую палонку і скіраваць на рыбіну зробленыя з тоўстага дроту восьці, як тая рабілася тваёй хвалюючай здабычай. Тым звычайна займаліся некаторыя старэйшыя хлопцы, малым дазвалялася хіба паназіраць зблізку.
    Лета, лецечка, лецейка...
    Лета чакалася, марылася, набліжалася ў думках-мроях. А яно марудзіла, вясна доўжылася. Вясна - таксама няб- лага, але ж - школа. Іспыты-экзамэны кожны год, за кож- ны клас. Ізноў жа - бясхлебіца, шчаўё ды крапіва. Траўнікі, ад якіх баліць у роце.
    Ды во нарэшце школа ззаду, падручнікі - на паліцу. Лес ужо апрануўся ў лістоту, вакол зелена. Крыху кепска - бяз школы няма кніжак, чытаць няма чаго. Затое - воля і - возера. Наладжваем вуды. Кручкі здабылі загадзя, ёсьць пару з вушкамі, a то цяпер у крамах - толькі з пляскатымі канцамі. Тыя дрэнна трымаюцца ў валасянай, зьвязанай вузялкамі лесцы. Тую «леску» вяжам з валасоў, выдраных з хваста белай кабылы. На жаль, яна адна ў калгасе - белая. Брыгадзір сварыцца... Але брыгадзір увогуле добры, Антон Стрыжонак, і сварыцца ён нязлосна.
    На рыбу я ўстаю на зары і - на возера. Вядома ж, Белякоўскае (так мы яго завем). Каб ня йсьці праз Саў- чонкі, дзе нядобрыя рабяты (могуць пабіць), узьлязаю на гару ля Саўчонак-Гараняў, адтуль сьцежкай праз алешнік да возера. Чарвякі тут жа, у беразе. Настае вялікая пільніца - я і паплавок, нічога больш не існуе. Першая паклёўка, кругі па вадзе. Але паклёўка - яшчэ ня рыбіна. Рыба клюе вельмі ашчадна, баючыся ці што. Сонца ўскочваецца над лесам, прыгравае плечы ў кашулі, а ў мяне толькі дзьве платвічкі. Да абеду, можа, чатыры. Мяняю месца, хаджу сюды-туды па беразе. Месцаў, здатных для рыбалкі, тут,
    аднак жа, няшмат - усё трысьцёг, гарлачыкі. Бяда, калі адарвецца кручок. Бывае, што ён апошні.
    Пад полудзень на бераг прыходзіць хто-небудзь з нава- кольных вёсак, мала знаёмы. Здаля чую размову: хто то вудзіць? - Ды гэта Ладзімераў малец. 3 Бычкоў... Значыць, ведаюць. Але я ня ведаю, добра гэта ці не. Можа, лепш, каб ня ведалі. Бо, кажуць, вудзіць рыбу ня можна. Лавіць можна толькі дзяржаўным рыбакам. Я ж - не дзяржаўны.
    Намокшы моцна зьнізу, нарэшце вылязаю з вады, ад- касваю мокрыя штаніны. Хочацца есьці. Улоў мой - пяток платвічак і адзін акунёк. Панясу маме, хай сасмажыць.