Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 8

Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 576с.
Мінск 2009
157.69 МБ
Фронт пачынаўся з Дняпра, на ўжо адбітых пад той час пляцдармах. Так што пашэньціла - фарсіраваць Дняпро не давялося. Але і за Дняпром хапіла пекла, у якое мы трапілі. Найперш няўдалае наступленьне на Крывы Рог, адкуль нас турнулі немцы. Кілямэтраў 60 нашая пяхота і танкі адступалі на поўнач. Пасьля, трохі перадыхнуўшы, завязалі баі за Александрыю і Знаменку...
Я быў у звычайным стралковым палку камандзірам уз- воду. Пачалася зіма, сьцюжа, хоць і не такая, як на Волзе. Сёлы ўсе разьбітыя, баі за кожны пагорак, за кожную балку... Ахвяры страшэнныя. Пяхоту выбівалі спрэс.
Страты былі аграмадныя. Трапіўшы ў стэпе пад кулямёт- ны агонь, рота за гадзіну ці не палову байцоў пакідала на сьнезе. Або ў кукурузе. Ці на краі сланечнікавага будыльля. Іншага сховішча тут не надаралася. Падалі забітыя, не ўста- валі параненыя. Кідацца ратаваць каго не выпадала, тое было
справай санінструктараў, калі яны яшчэ ўцалелі. Лёгкапара- неныя ратавалі сябе самі - паўзьлі ў тыл. Суправаджаць іх ніхто ня меў права, тое забаранялася статутам і ўважалася як ухіленьне ад бою. Шмат якія параненыя, калі не маглі самі выпаўзьці, апыналіся параненымі другі раз, a то і забітымі. Мой сяржант, паранены ў сьцягно, перш чым паўзьці ў тыл, захацеў закурыць і счакаў, пакуль хлопцы прыпаляць яму цыгарку. Ды дачакаўся асколка ў жывот. Ня ведаю, ці да- везьлі яго да санчасткі...
Хаваць сваіх забітых нам не даводзілася, звычайна кож- нага пакідалі на тым месцы, дзе яго напаткала сьмерць. He было калі і не было як пад агнём, а пад агнём мы былі заўсёды. Ці кулямётным, ці мінамётным, ці пад абодвума разам. Старэйшыя камандзіры ўсё гналі пяхоту «ўпярод і ўпярод!». Забітых хавалі пасьля, у тыле, пра тое дбалі адмысловыя «пахаронныя каманды». Дзе-небудзь у сяле ці ля дарогі яны капалі братнія магілы, звозілі са стэпу тру- пы. Распраналі, вымалі з кішанёў дакумэнты, зьбіралі на сьнезе зброю. Працы ў іх было шмат, таму ня надта гляд- зелі на тое, труп перад імі ці яшчэ жывы. «У яме дойдзе, - казалі. - А валёнкі спатрэбяцца. Шынялі таксама»... Сьпісы на забітых складалі ў штабе, там жа адзначалі, дзе хто пахаваны. Але тое зусім ня значыць, што ў пэўнай магіле пахаваны пералічаныя асобы. Яны маглі быць пахаваны ў іншай, як і ў гэтай пахаваны зусім іншыя, чым тыя, што пазначаныя ў штабных сьпісах25.
Звычайна ўдзень вялі бой за сяло (а сёлы ж на Украіне вялікія), пад вечар выбілі, немцы пайшлі. Але ж мы ў сяле ня спынімся, трэба ж гнаць немцаў, пакуль яны адступа- юць. Хіба забяжыш, схопіш дзе кавалак хлеба, калі ён ёсьць, якая цётка дасьць цёплага бурака, і - зноў у поле. Зноў бой і агонь - выбухі мін, танкавыя стрэлы з абодвух бакоў. I крыкі начальства, мат-перамат - асабіста і па тэлефоне. Аж пакуль немцы ня спыняцца ў суседнім сяле. Тады і мы спыняемся ў полі.
Ад бяссоньня і стомы стан увесь час быў блізкі да поў- най абыякавасьці. Пад агнём не хацелася акопвацца ці
хавацца. Заб’е - ну і чорт зь ім. Абы хутчэй, менш паку- таваць. Куды болей, чым страх, дацінала сьцюжа. У стэпе, ноччу. Заснуць, аднак, не было як, - мароз змушаў кала- ціцца, дрыжэць, стукаць нагамі. Хоць бы лежачы ў сьнезе. Той стан перапынялі толькі каманды ды мацюкі каман- дзіраў. Ды калі блізкі, ва ўпор, абстрэл. Ці мінамётны агонь. Тады на кароткі час ахопліваў спалох. А затым - зноў стома і абыякавасьць да ўсяго.
Зіма на Украіне, можа, і не такая лютая, як у Расеі, але таксама сьцюдзёная — са сьнегам і вятрамі, асабліва ў раўнінным стэпе. Апрануты я быў у тое, што нам выдалі ў вучылішчы - шынэлак, кірзовыя боты, шапка. У палку атрымаў толькі трохпалыя рукавіцы і аўчынную камізэльку, якая ўвогуле мяне ратавала. Тым болей, што тыднямі дня- валі і начавалі ў полі. Каскі я не надзяваў. Аднойчы надзеў на шапку, але яна дрэнна трымалася там, і мой памкамуз- вода, сталы сяржант, кажа: «Што карысьці зь яе! Кідай к чортавай матары...» Перад тым на краі кукурузнага поля забіла нашага самага маладога ва ўзводзе байца - куля трапіла ў каску, калі той ляжаў у ланцугу, і прабіла яе наскрозь. Як увайшлі ў сяло, дзе пад вербамі ляжала некалькі забітых немцаў у касках, усё той жа памкамузво- ду па чарзе стрэліў кожнаму ў голаў, і ўсе каскі аказаліся прабітыя. Дык я і кінуў у сьнег сваю. Адразу стала спрыт- ней, і я не пашкадаваў ні разу. 3 салдатаў таксама мала хто насіў каску - хіба самыя абачлівыя. I я ня чуў, каб яна каго ўратавала. Асабліва ў наступу.
Там у першым баі загінуў мой сябра Коля Перажны, зь якім мы ў адным узводзе вучыліся ў Саратаве. Як нас разьмяркоўвалі па часьцях у Ануфрыеўцы, ён усё наракаў, што не далі пісталетаў, якія належалі камандзірам узво- даў. Тады сказалі - там атрымаеце. Коля так і не дачакаў- ся свайго ТТ, раней атрымаў кулю ў сэрца. Другому сябру, Валодзю Леўчуку, пашэньціла болей - ён дайшоў да Бугу, дзе на пераправе быў цяжка паранены. Болей на фронт ня трапіў, жыцьцё дажываў кульгавым інвалідам-франтавіком.
Мяне ж пакуль што кулі і снарады міналі, толькі ад- нойчы марознаю ноччу ў стэпе згубіў рукавіцы і добра прымарозіў рукі. Але ў тым сам вінаваты. 3 абмаражэньнямі да дактароў лепей было не зьвяртацца, тое нярэдка ўважа- лася як знарок і суседзіла з трыбуналам.
Мой першы бой у якасьці камандзіра ўзвода ня надта запомніўся. Помню толькі, як ротны, нейкі камлюкаваты, цывільнага выгляду чалавек у паўшубку, гнаў салдатаў і мяне разам праз шырокае поле кукурузы, пакуль мы ня трапілі пад агонь.
Залеглі. Пасьля ішлі зноў. Ноччу ішлі ў батальённай калёне. Зранку і ўвесь дзень нас жахліва бамбілі нямецкія самалёты, і мы то разьбягаліся па стэпе, то зноў зьбіраліся на дарозе. Неяк спыніліся на краі сяла ў пустой аборы, ротны сказаў, што трохі адпачнем і будзем атакоўваць каша- ру за дарогай. I толькі я задрамаў у кутку на саломе, як усчалося бамбаваньне, трэба было вымятацца ў стэп - пад агонь з-за дарогі. Ротны застаўся ў аборы, дзе яго і забіла пры другім налёце «юнкерсаў». 3 камандзіраў у роце я зас- таўся апошні, таму да мяне і прыбег намесьнік камандзіра палку - наступаць, такую тваю маць! Пайшлі наступаць - ланцугом па полі да кашары. На гэты раз нам пашэнціла, агню не было, мы дабрылі да развалюхі-кашары, дзе не знайшлі нікога, немцы вымеліся. Каб чаго ня сталася, я паслаў у тыл аднаго сяржанта далажыць, што кашара ўзята. Як высьветлілася пасьля, таго няварта было рабіць. Сяржант вярнуўся і сказаў, што камандзір палку аб’яўляе мне падзя- ку. Што ж, добра. Мы залеглі за кашарай у сьнезе, згаладне- лыя, замерзлыя. I мой памкамузводу кажа: а давайце ў каша- ру, трохі пагрэемся. Тым болей, што салдаты дзесь раздабылі тэрмас шнапсу. Акурат для сугрэву.
Пагрэцца, аднак, не пасьпелі, як зь недалёкай кукурузы выпаўзьлі тры бронетранспарцёры і адкрылі па кашары шквальны агонь. Mae паўскоквалі і без усялякай на тое каманды сыпанулі назад, да дарогі. За імі дзе паўзком, a дзе подбегам рушыў і іх няхуцавы камандзір. Там пад аб- стрэлам даседзелі да ночы. А як сьцямнела, на дарогу прыбег намесьнік камандзіра палку, які тут жа паабяцаў мяне
расстраляць, калі я да ранку не вярну страчаную кашару. Аказваецца, ён ужо далажыў пра яе ў дывізію, а яна зноў апынулася ў немцаў. Становішча маё было такое, што горш не прыдумаеш. Ля кашары стаяць тры бронетранспарцё- ры, а ў мяне засталося якіх пятнаццаць салдатаў. Як яе ўзяць?
Аднак мусіў браць. Уначы пры бліскучай поўні пайшлі, ды хутка вярнуліся зноў: немцы не падпусьцілі і да паловы поля. Стаў чакаць ранку і свайго прысуду. Але за той час штось сталася на фланзе — страляніна, крыкі. Хутка ад- туль бяжыць аўтаматчык, - на штаб напала нямецкая разь- ведка, намкампалку патрабуе, каб усе мы - неадкладна туды, на дапамогу. Пабеглі на дапамогу, ды спазьніліся. Немцы ўжо вымеліся, а намкампалку забіты. Уранку ля школы два маіх салдаты капалі яму магілу. А да нас у роту прыйшоў новы камандзір лейтэнант Міргарад, зь якім я праваяваў да калядаў. Нейкім чынам той выпадак адбіўся ў напісаным праз дваццаць гадоў апавяданьні «Ранак-сьві- танак».
На стэпавай роўнядзі ваяваць было цяжка, схавацца ад кулямётнага агню не было як. Ды й ад мінамётнага такса- ма. Адзіным укрыцьцём служылі няўбраныя ўлетку куку- рузныя палеткі ды адзінокія сьцірты ў стэпе. Але апошнія часьцей за ўсё былі здрадніцкім зманам, бо немцы здалёк бачылі, а болей ведалі, што за імі заўсёды хаваліся, і ста- ранна абстрэльвалі іх. А іх выбіралі для схову ад агню і ветру тыя, што былі трохі ў тыле: санітары з параненымі, абозьнікі, камандзіры. Там яны часьцей за ўсё і гінулі - у тыле пяхотных ланцугоў. У той час, як у ланцугу было часам схоўней.
3 баямі мы займалі вялікія і малыя сёлы, ішлі далей. A ў гэты час ззаду, у занятых сёлах пачыналі дзейнічаць тылавыя службы, штабы і палявыя ваенкаматы. Гэтыя зьбі- ралі ўсіх, хто там сядзеў з 41-га. Такіх набіралася нават зашмат, - партызанаў жа там не было, усе дома. Найперш зьбяруць у стэпе вінтоўкі, што засталіся каля забітых-па- раненых. Забітых яшчэ не пахавалі, а іхнімі вінтоўкамі ўжо ўзбройваюць прызыўнікоў. Абмундзіроўкі няма, і яны
так, у хатнян апратцы, зь «сідарамі» за сьшнан ідуць у ланцуг — атакаваць суседняе сяло. Няшмат, аднак, даходзіць да таго сяла. Тады пачынаецца ўсё спачатку.
3 камандзірамі тое ж самае, кадравых мала. У нас у роце было толькі два афіцэры - я і камандзір роты. Тады людзей- на ўзводы нават не дзялілі, не было каго. Добра, калі пісар пасьпее перапісаць прозьвішчы, a то ідуць безыменнымі. I гінуць. Таму столькі ў нас цяпер «нензвестных солдат», «пропавшнх без вестн». Такі быў улік. У пяхоце не было ніякага ўліку. Во кулямёты ўлічвалі, гарматы, танкі. Нават снарады начальства лічыла, бо за іх адказнасьць мела. А за людзей адказваў адзін Гасподзь Бог...
Новы, 1944 год сустрэў пад сьціртай у засьнежаным полі. Як пацямнела, бой стаў сьціхаць, - немцы таксама хацелі сустрэць навагодзьдзе. Старшына прынёс вячэру - пярловы суп. Той, хоць і пляскаўся ў тэрмасе, але даўно прастыў і быў сьцюдзёны. Хлеб дык і наогул зьмерзлы — секлі нямецкім штыхом. Але нам, тром афіцэрам, менавіта пад новы год выдалі доппаёк - па жмені сухога пячэньня і баначку шпротаў на трох. Жуючы з кішаня тое пячэньне, я і задрамаў пад сьціртай, не дачакаўшыся запаветнага часу зьмены году.