• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Зьверху нешта абрушваецца, падае, вые. Быццам сырэ- ны. Аказваецца, пікіруюць «месэршміты». А ў нас на агня- вой была скрынка ракет - звычайных для ракетніц на выпадак начной стральбы. Дык самалёты абстралялі і пад- палілі ракеты. Тыя гараць і ўзрываюцца. Асколкаў няма, але... Ракеты там асьвятляльныя, каляровыя, букетныя, усё гэта гарыць, пыхае, ірвецца, і роў абрынаецца зьверху. Адзін самалёт адыдзе, за ім пікіруе другі, і з кулямётаў лупяць. Я ўжо ня памятаю, ці яны адляцелі, ці яшчэ пікі- равалі, але мы пачалі тушыць пажар. I вось тады да на- шага слыху данеслася, што насоўваецца і горшае. Зямля хадуном захадзіла, дрыжыць і, канешне, - знаёмы гул. Калі ветрам трохі аднесла дым ад гарэлых ракетаў, зірнуў я на дарогу, што была збоч. А трэба сказаць, полк разьмяшчаў- ся так: дзьве батарэі з гэтага боку, тры з таго. Тое назы- ваецца - асядлаць дарогу. Дык вось па той бок дарогі за пасадкай прэ натоўп танкаў. Здалося, менавіта натоўп, ідуць суцэльным гуртам, бы каровы на вадапой. Ніякага там баявога парадку, толькі пярэднія страляюць з гарматаў. Вось так, не спыняючыся, прайшлі і палову нашага палку, бы зьлізалі. Бы яго і не было - ні гарматаў, ні машын, ні людзей. Тут да мяне прыбягае камбат, старшы лейтэнант Ахрын (жыве ў Нікалаеве, зрэдчас мы перапісваемся): «Вы- тасківай пушку, падагнаць машыны!.. Матаем адсюль!» Падагналі «студэбэкеры», выцягнулі гарматы і некуды ўбок. Па рацыі камандзір палку загадаў - наперарэз танкам. Але тут трапілі ў нейкае забалочанае кустоўе, машыны пачалі грузнуць, пасьля прабіраліся па зарослых дубняком пагорках. Вядома ж, спазьніліся куды трэба было і трапілі пад абстрэл з танкаў, якраз на палявым касагоры, які вы- датна прастрэльваўся зь сяла. У нас было машынаў двац- цаць, гармат меней - дзьве батарэі. I мы рашылі, што
    трэба прарывацца па адной машыне. Машына разганяец- ца і як мага шпарыць па касагоры, а танкі страляюць. Так адна пройдзе, а другую спаляць. Я праскочыў, не пацэлілі. Іншых пападбівалі і папалілі...
    Яшчэ празь дзень засталася ў нас адна мая гармата з машынай, радыёстанцыя і штабная машына. Астатнія ўца- лелыя пайшлі іншым кірункам, бо ўсім разам прайсьці было нельга. Але з намі камандзір палку палкоўнік Пара- монаў, штаб, некалькі тылавікоў і аўтаматчыкаў. Прыпы- ніліся ноччу ў нейкім венгерскім фальварку - вялікі дом пад чарапіцай, стайні, аборы. Наперадзе шырокі магістральны канал, там пантонная пераправа, і нам трэ- ба на той бок. Але пераправа ўжо захопленая немцамі, нам далей ходу няма. Пад кустоўем у канцы падворку паставілі гармату. Перад намі шырокі роў, а за ім дарога на перап- раву. I на гэтую дарогу ўранку хлынуў усё той жа танкавы натоўп. У паветры - гул, гром, лязгат гусеніцаў, нават блізка нічога нельга пачуць.
    I тут прыбягае да мяне парторг - камандзір палку зага- даў адкрыць агонь. Ну што ж, агонь дык агонь. Але ці доўга так пастраляеш? Наводчык прыцэліўся і стрэліў. Я побач сачу - ці пацэліў? Ды бачу, снарад пайшоў высока ў неба. Што такое? — крычу наводчыку, той удакладніў на панараме прыцэл. Зноў стрэліў. Я чакаю, каторы танк спы- ніцца, ды дзе там! Снарад б’е ў зямлю побач. Тады кідаюся да гарматы... А ў ёй ёсьць такі механізм - паралелаграм зь цягай, якая злучае панараму са ствалом. Куды ствол, туды і прыцэл - паводле ідэі. Але як мы цягалі гармату па лясах і пагорках, зрушылі тую цягу, і цяпер панарама і ствол не паралельныя. Трэба рамантаваць.
    Далажыў парторгу, той пабег дакладваць камандзіру палку. Разумны чалавек быў наш палкоўнік Парамонаў, вылаяўся і махнуў рукой. Бо што тут можна зрабіць? I хто вінаваты? Пакуль мы мітусіліся, танкі прайшлі на перап- раву і за пераправу. А нас тым часам з вышынь за кана- лам пачалі абстрэльваць свае цяжкія мінамёты. Мабыць, бачаць, што сноўдаюць нейкія людзі, во яны і б’юць, толькі чарапіца з дахаў разьлятаецца. Тут мяне кліча камандзір
    палку і, паколькі я праштрафіўся, дае заданьне перабрац- ца за канал і наладзіць сувязь з тымі мінамётчыкамі. Для таго выдзяляе мне чалавек пяць артылерыстаў, нейкіх пры- блудных сапёраў і нашага батарэйнага старшыну Жарава. Што ж, сабралася група чалавек дванаццаць, прыгнуўшы- ся, пабеглі па полі. Але далёка не адбегліся, гляджу - нічога ня выйдзе: тыя з-за каналу адразу накрылі нас аг- нём. Залеглі, што рабіць? Двух параніла ўжо, некага забіла. Старшыне асколак у задняе месца ўпіўся. А да каналу яшчэ ісьці ды ісьці... Мінамётчыкі, канешне, падумалі, што гэта немцы. Ну і вырашыў я вярнуцца. Забралі двух паране- ных, забітых пакінулі, і ўсё пад агнём, між разрываў прыйшлі на фальварак. Камандзір палку нават ня лаяўся, сам усё бачыў.
    Праўда, мінамёты неўзабаве перанесьлі агонь далей, рашылі, мабыць, што з фальваркам скончана. I мы там неяк даседзелі да ночы. Ноччу вырашылі прарывацца, бо іншага выйсьця няма. Паслалі лейтэнанта Борматава (ця- пер палкоўнік, жыве ў Крывым Розе) разьведаць перапра- ву - ці цэлая. Ці, можа, мінамётчыкі яе ўжо расстралялі. Аказалася, пераправа цэлая, канешне, пад аховай (побач стаяць два бронетранспарцёры) і пад’езд да яе перагаро- джаны шлягбаўмам. У нас адна гармата, машына з рады- ёстанцыяй, яшчэ машынаў штук пяць. Першым пусьцілі мой «студэбэкер», затым астатнія. Задача — зьбіць шляг- баўм і праскочыць на той бок каналу. Але і на тым беразе таксама немцы, пасьпелі ўжо захапіць пляцдарм. Чуваць, там ідзе бой, усё грукоча і грыміць. Мы з камбатам стаім на падножках абапал кабіны, у кузаве салдаты са зброяй напагатове. У прыцемках пад’ехалі да шлягбаўма, насуст- рач выскачыў немец з кружком чырвоным, бліснуў нам, штось крыкнуў... «Студэбэкер» усё ж магутная машына, як урэзаў ён у гэты шлягбаўм, той і адляцеў. Мы праскочылі цераз пантоны на той бок, там адразу каменны дом і па- варотка на вуліцу. А ззаду пачалася страляніна, але мы па гэтай вуліцы рванулі, як толькі можна было ў прыцемках. Здаецца, усе праскочылі, толькі самую заднюю машыну падбілі. Адразу за паселішчам прыпыніліся, бо нас абстра-
    лялі ўжо свае, паранілі двух салдатаў у кузаве і прабілі кола ў маім «студэбэкеры».
    Неўзабаве паявілася начальства, і мы занялі абарону пад вышынямі. У пяхотным ланцугу паставілі гармату. 3 тыдзень ішлі баі за тыя вышыні, але танкі далей не пайшлі. Мабыць, сваю задачу яны выканалі, паехалі на іншы ўча- стак. А тут калашмацілі адна адну пяхота, вышыні на не- калькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Я з гарматай акапаў- ся пад самай вышынёй, тое нас, мабыць, і ўратавала. Бо тых, што былі ззаду, немцы расстрэльвалі з вышынь, а нас пад носам ня бачылі. Там у нас загінуў падпалкоўнік Аў- чароў, капітан Кавалёў, двое ўзводных і шмат салдатаў. Аднойчы пяхота ўцякла, пакінула маю гармату, якую мы не маглі выкаціць. Але абышлося — уратаваў туман. A ўвогуле маю гармату ратавала нашая самаходка, што зга- рэла ў першы дзень і прыкрыла нас сабой з боку ад кана- лу, адкуль наш пляцдарм прастрэльвалі немцы. Яшчэ нас бамбілі свае «кукурузьнікі» - жаночы авіяполк. Кожную ноч вешалі ў небе ліхтары і пачыналі кідаць бомбы. Добра, што яны не цалялі - проста разгружаліся... У перапынках паміж бамбоўкамі прыходзіў нампаліт маёр Цквітарыя, тлумачыў нам загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, звароты Ваеннага савету наконт таго, каб ні кроку назад. Як пачыналася бамбоўка, ён кідаўся да ровіку, але быў тоўсты, няспрытны, месца ў цесным ровіку яму не хапала. Тады ён крычаў: «Я намесьнік камандзіра палку, прыказы- ваю асвабадыт места...». Як ён хутка сыходзіў, на вышыні пач[ын]алі працаваць нямецкія «гукаўкі». Праіграўшы «Сьценьку Разіна» або «Ямшчыка», яны абрыналі на нас шквал уласаўскай прапаганды накшталт таго, што пад кіраўніцтвам Гітлера пачаўся пералом у вайне, што ня сёньня, дык заўтра мы будзем тут канчаткова дабітыя, таму трэба ратаваць сваё жыцьцё, а не паміраць за Сталіна і ягоных жыдоў-камісараў. Але тая прапаганда ўжо ні на кога ня дзейнічала, мы ўжо выдатна разумелі, што час Гітлера мінаўся.
    Дзесьці ў гэты час мы атрымалі новыя, 57-мм гарматы. Гэта ўжо былі добрыя супрацьтанкавыя гарматы - з доўгім
    ствалом і вялікай прабіўной сілай снараду. Яны нам адра- зу спадабаліся. Я сам прыстраляў іх паводле ўласнага спосабу - з дапамогай біноклю. Трапнасьць іх таксама была выключная, і мы шкадавалі толькі, што паявіліся яны ў нас гэтак позна. Але і тое добра. У хуткім часе яны нам паслужылі, як за ўсю вайну не служылі іншыя гарма- ты.
    24.	Наступ па Венгрыі
    16 сакавіка магутным выбухам на сьвітаньні (гэта нем- цы ўзарвалі ўсё тую ж пераправу пад Шаманторніяй) пачаўся іхні адыход і нашае наступленьне на захад. Наступалі па тых жа мясьцінах, дзе месяц таму абараняліся, дзе наш полк разграмілі нямецкія танкі.
    Як праяжджалі каля маёй агнявой пазыцыі, дзе гарэлі ракеты, спыніліся, і камандзір палку загадаў завярнуць убок, на старыя пазыцыі разгромленых батарэяў, забраць уцалелыя снарады. Мы адчапілі гармату і на «студэбэке- ры» паехалі недалёка ад дарогі ў поле. На падножку ма- шыны да нас ускочыў капітан-сьмершавец, і я з пэўнай трывогай падумаў: навошта?
    Пазыцыі ўзводу Беражнога былі крайнія, мы адразу ўба- чылі яго разьбітую гармату, разварочаны гусеніцамі ровік, некалькі трупаў салдатаў і яго самога - на броўцы ровіку з раскінутымі рукамі. Дзяга зь яго была зьнятая, пісталета не было ўжо, з гімнасьцёркі хтосьці зьвінціў ордэн Чырво- нага сьцягу. Залітая крывёй гімнасьцёрка ссохлася. Скрынкі са снарадамі былі ўсе побач, але гармата... У вогуле яна была цэлая, толькі ствол — пялёсткамі ўбакі. Значыць, узарваная. Гэта было вельмі кепска. Гляджу на капітана, a той падышоў, пруцікам пастукаў па ствале і кажа, пазіраючы нам у вочы: «Глядзі, гэта ж трэба было, так трапіць. Трапіць у самы ствол!» - кажа так, каб усе пачулі. I салдаты каб учулі, і я таксама. Я паглядзеў на яго і крыху зьдзівіўся, a пасьля зразумеў, што капітан гэта - знарок. Бо сам ён артылерыст (ва ўсякім разе такія эмблемы насіў) і ў гэткіх
    справах павінны быў разьбірацца. Канешне, падарваў не Беражны, ён ужо забіты, значыць, хтосьці з жывых. To ўжо была падсудная, трыбунальная справа, і с ь м е р ш мог яе раскруціць. А ён даў нам знак, што лічыць гармату разьбітай з нямецкага танку. I праўда, болей размоў аб тым не было. Забралі некалькі скрынак снарадаў. Забітых не ўзялі, іх павінны былі пахаваць тылавікі, мы сьпяшаліся, бо немцы адступалі.