Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
глядзелі на тое паблажліва, самім перападала. Зноў жа Венгрыя была саюзьніцай Гітлера, таму шмат што дазва- лялася.
Позьняй восеньню фарсіравалі Дунай. Помню, тры дні біліся, і ўсё няўдала. А Дунай там шырачэзны, можа, як Волга. 3 аднаго берагу другі ледзьве відаць. Мы фарсіруем ноччу. Вядома, сьпярша артпадрыхтоўка - даволі слабая, сродкамі штатнай артылерыі. Зь берагу я пастраляю кры- ху на крайнім прыцэле, бяжыць хтось ад камбата: «Спыніць стральбу, - чым будзеш страляць на тым беразе?». У сэн- се, калі на гэтым расстраляеш свой боезапас. To правільна, стральбу спыняем. Празь нейкі час прыбягае начальнік артылерыі - пачаму спынілі артпадрыхтоўку? Немедлен- на агонь! Ну канешне, гэты адказвае за артпадрыхтоўку, a той бераг яго пакуль што не хвалюе. Так дзьве ці тры ночы. Перадавыя роты на плытах і лодках адплываюць па начным Дунаі, і ніхто не вяртаецца. Хіба назаўтра прыб- рыдзе зьнізу па цячэньні мокры салдат, дрыжучы раскажа, як іх там сустрэлі немцы. Так доўжылася да таго часу, пакуль па Дунаі не прайшлі бранякатэры з танкавымі вежамі на палубах, у некаторых былі нават «кацюшы». Яны ўзялі нас на свой борт і высадзілі на тым беразе. Коней пакінулі на гэтым, а там у першым жа венгерскім сяле мой Закіраў раздабыў коней у поўным складзе. Так ад Дунаю пачалі наступленьне ў напрамку на Балатон. Гэта былі жахлівыя баі кожны дзень і кожную ноч.
Памятаю, калі камбат аддаваў загад, мы заўсёды ціка- віліся, хто перад намі: немцы ці венгры? Калі венгры, дык яны надта не супраціўляліся, пад націскам адыходзілі. A немцы, канешне, як заўсёды: колькі хацелі, столькі і абараняліся. Лёгка зьбіць іх з занятых пазыцый было не- магчыма, пакуль яны самі не пакідалі іх.
Стаяла позьняя восень, сьцюжа, слота, дажджы... Сьпярша ад Дунаі ішлі лясістыя пагоркі, а затым раскінуліся бало- цістыя поймы, мэліярацыйныя каналы. Акапацца там не было як, поле бою наскрозь прастрэльвалася. Неяк увесь дзень ішоў дождж, позна ўвечары занялі нейкую вёску, батальён разышоўся па хатах, начальства таксама. Сто-
імленасьць страшэнная, халадэча. Спаць жа ніколі не даз- валялася, калі можна было, хвіліну якую ўрывалі дзе і хто мог. Галоўным чынам як зыйкалі куды камандзіры. Мы закацілі ў нейкі падворак гарматы і тут жа ў хаце прылеглі. Толькі я прыдрамаў, здаецца, а ўжо сьвітае, і за вёскай у лесе ідзе бой. Батальён рушыў туды на сьвітаньні, а нас не гукнулі. Ну, бачу: справы мае кепскія... Бо я з гарматамі абавязаны быць там. А я праспаў. I салдаты мае праспалі. I вось мы рванулі туды цераз поле - пад абстрэлам, што было сілы ў коней. Даскакалі да лесу, а тут якраз камандзір батальёну, адразу да мяне зь пісталетам: за ўкланеньне ад бою... Падобна, ён тут жа хацеў са мной расправіцца, бо батальён ляжыць, а немцы сякуць разрыўнымі, ліха пра- цуюць іх хуткастрэльныя МГ. Але памалу астыў і загад- вае: зьбіць кулямёты! 20 мінут часу. Мы хутчэй гармату ўстанаўліваем, і тут высьвятляецца: няма снарадаў. Рэч у тым, што дзеля гатоўнасьці снарады заўсёды клалі на ста- ніны, а як гналі пад агнём цераз поле, тыя пападалі, рассыпаліся. Дзе цяпер іх шукаць?
У нашым жа перадку былі толькі бранябойныя і падка- ліберныя, якімі тады не стралялі.
Кулямёты сякуць, толькі вецьце сыплецца. Камбат кры- чыць: «Быкаў, агонь!» А чым агонь? Гэта было, канешне, жахліва, я тады хацеў, каб мяне як найхутчэй забіла. Усё ж паслаў перадок на поле, пазьбіралі ў быльнягу снарады, пачалі мы страляць. Словам, у гэтым лесе яны калашмацілі нас добра, а што мы зрабілі ім нашым агнём, тое невядома. Можа, зьбілі, а можа, тыя пад вечар самі адышлі.
Як я ўпамінаў ужо, другая гармата ў мяне была без прыцэлу, а без прыцэлу якая ж стральба? Такім чынам, у запасе заставалася, апроч гарматы, яшча пара коней, шэсьць чалавек салдатаў. Я іх трымаў у тыле, - што ім рабіць на перадавой? На перадавой у нас ладныя хлопцы Сьвінцоў і Пронін, камандзір і наводчык - харошы наводчык. A старшы сяржант Закіраў, спэц па конях, у нас за інтэнданта. Пакуль мы гібеем пад агнём, цягаем сюды-туды нашу гар- мату, вядома ж, у холадзе і голадзе, яны там дзесь у бліжняе вёсцы для нас стараюцца. I во, як пацішэе пад вечар, па-
цямнее, глядзім, Закіраў з салдатам паўзуць. Цягнуць нам у вядзерцы мяса ці кураціну, белага хлеба пару боханаў у рэчмяшку і віна ў тэрмасе ці каністры. Во тады мы раска- шуем - між станін, за гарматным шчытом.
Пасьля высачэзнага дрыкганта, пакінутага на тым бе- разе, Закіраў дастаў мне маладую кабылку, якая двойчы ўратавала мне жыццё. Аднаго разу, як наступленьне трохі прыпынілася, выклікае мяне камандзір батальёну. Быў ве- чар, туман, дробны дожджык сыпле. Месца незнаёмае, мы толькі надвячоркам тут апынуліся, але мне чамусьці зда- лося, што КП34 блізка, за пагоркам. I я паехаў. Страляніны блізка няма, і я ехаў, ехаў, ды раптам ня ведаю, куды ехаць. Чую нейкія галасы, павярнуў да іх, гляджу: на касагорчы- ку вінаграднік і на ягоным краі нешта капаюць. Паціху пад’яжджаю бліжэй, прыслухаўся - немцы! Завярнуў у іншы бок, ехаў, ехаў, узьбіўся на нейкую дарогу, а там нямецкія машыны ідуць...
Я быў без аўтамата, зь пісталетам, бо аўтамат мне яшчэ ў пяхоце абрыдзеў. Ды й нязручны ён з гэтым барабанным магазынам. Лепш што лягчэйшае. Нямецкі «шмайсэр», напрыклад. Але да нямецкага патрэбны патроны, якіх не заўсёды хапала. Здавалася тады, што во за пагорак заеду, і там КП. А тут нешта ні пагорка, ні КП. I я ўжо ня ведаю, як быць? I тое натуральна, бо я заехаў да немцаў. Але адчуваю, што мая кабылка ўсё некуды бярэ ўбок, і я думаю: хай сама ідзе. Повад пусьціў, і яна пайшла. Рухава гэтак пайшла. Цераз пагорачак перайшла, пасьля ўзьлескам, сю- ды-туды і прывяла мяне да лагчынкі. А там пасьвяцца коні нашага камэнданцкага ўзводу. Там блізка быў і КП камандзіра батальёну.
А потым яе забілі, пада мной, хоць мяне яна ўратавала. Гэта пазьней. Помню, пяхота ўзяла нейкае вялікае мадзь- ярскае сяло ці гарадок нават, мы сьпяшаемся на ўскраіну, дзе ідзе бой, ды тут паяўляюцца нейкія два маёры, кры- чаць: «Срочно вон туда, направо! Нямецкія танкі! Іх трэба спыніць». I ўжо там ідзе страляніна. Паскакаў я направа, але аказалася, што тыя зьвесткі пра танкі былі спазьне- лыя, танкі ўжо ўвайшлі ў вуліцы. I вось на адным паваро-
це (вуліца літарай Г загіналася) я і падляцеў пад чаргу, з танку сьцебанулі па маёй кабылцы, і яна з усіх ног рухну- ла пад плот. Толькі крывавае шмацьцё ад яе паляцела, мяне запырскала крывёй. Але кабылка, падаючы, шпурля- нула мяне за агароджу, у гарод... Як пасьля празь дзень салдаты зьнялі сядло, дык яно скрозь было пасечанае кулямі. А я адтуль выпаўзаў агародамі. Гармату завярнулі ў другую вуліцу, добра, што гармата за мной не пасьпела... Дарэчы, пасьля ўжо каня ў мяне не было, ня стала як езьдзіць. Наступ наш замарудзіўся, - ад сяла да сяла бо- лей па-пластунску. Скрозь у полі каналы, канавы, а баі кожны дзень і кожную ноч. Выматвалі так, што і есьці ня хочацца, толькі б упасьці і ляжаць. Але дзе ўпадзеш? Трэба акапацца, а неяк. Капнеш на штых лапатай, а там вада. Во ў гэтую гразь кладзешся і ляжыш пад агнём - жыць жа ўсё роўна хочацца. А тут надвор’е паскуднае, кожны дзень макрата, дождж. Калі танкі паяўляюцца, тут ужо настае гарачка, тут ужо потам абліваешся.
Аднойчы прыпыніліся ў нейкім графскім маёнтку, суну- ліся ў барак, дзе былі кватэры для тутэйшых парабкаў. Графа, вядома, тут не было, парабкі засталіся і спачуваль- на паставіліся да нашых салдатаў, частавалі віном і распавядалі пра сваё панявольнае жытла. Нашыя заці- каўлена слухалі: колькі зараблялі грошай, хлеба і нават віна. Распавёўшы пра сябе, тыя пыталіся: ну, а як у вашых калгасах? I хто-небудзь з нашых, падумаўшы, пачынаў хлусіць - і пра грошы, і пра хлеб, стараўся, каб было больш, чым у венграў. Іншыя змрочна маўчалі.
21. Падбіты танк. Другое раненьне
Памятаю, мае саракапятчыкі адзін танк падбілі - якраз перад фальваркам, зь якога, дарэчы, нас толькі што выбілі — і нас, і пяхоту. Як і належала ў такім выпадку, трэба, каб пісьмовае пацьверджаньне было ад камандзіра батальёну. Яшчэ ня скончыўся бой, рвуцца снарады, і я думаю: дажы- вём да вечара, тады і аформім. А пад вечар наляцелі «мэ-
сэршміты», пачалі пікіраваць з равунамі, выбілі нас і ад- сюль. I мы драпалі сьледам за пяхотай, кацілі па полі нашу саракапятку. Пакуль ня ўперліся ў каналы. Вось так: наперадзе канал і збоку канал. Каналы не шырокія, пяхота перабралася на той бок і на ўзьлеску заняла пазыцыі. A нам як перабрацца? Нам цераз каналы перабрацца немаг- чыма. I вось мы гармату паставілі на броўцы і ляжым, чакаем. Калі танкі пойдуць, дык нам будзе хана. Але якраз сьцямнела, і яны не пайшлі. Толькі аднойчы ўлупілі бал- ванкай у броўку, заляпіла мяне гразёй. Уначы танкі кудысьці сышлі, пяхота вярнулася на гэты бок. Раніцой, атрымлі- ваючы ў камбата задачу, я сказаў пра падбіты танк. А ён кажа: хо! Ужо трэці за сёньня дакладвае пра падбіты танк. Учора я сваім мінамётчыкам падпісаў. Mae саракапятчыкі засталіся мной незадаволеныя - празяваў, камандзір, узна- гароды дастануцца іншым. Спрытнейшым. Што ж, правільна! Трэба ўмець ня толькі падбіваць, а і падпісваць. Апошняе, можа быць, нават важней. Ня толькі на вайне.
Тым часам надвор’е зьмянілася, ноччу добра падмарозіла. Той фальварак пяхота ўсё ж узяла, выйшла на яго другі бок. Роты пайшлі абапал прасёлку, абсаджанага дрэвамі і кустамі. Ды нядоўга ішлі, зноў - танкі. Кулямётным агнём яны паклалі пяхоту ў чыстым полі. Трэба акапацца, а як? Мёрзлую зямлю ня надта бярэ лапатка. Так і ляжаць, не страляючы нават. Гэта ў кіно прыгожа паказваюць, як з гранатамі паўзуць пад танкі, шпурляюць, узрываюць. A тут танкі падышлі метраў на 400 і спыніліся. Далей не ідуць. А батальёны ляжаць. Усё, бы на далоні, і яны сна- рад за снарадам у кожнага байца. Выбіваюць батальён. Мы разьвярнулі саракапятку акрай дарогі. Але для сара- капяткі ўсё ж далекавата. Хоць мы і ў баявых парадках пяхоты, мне нават здавалася, што метраў на паўсотню наперадзе ад яе. Мабыць, яна трохі адбеглася ад танкаў, a мы не пасьпелі. Але танкі нас ня так добра бачылі за дарожнымі прысадамі. Кусьцікі рэдзенькія, ды ўсё ж трохі нас прыкрывалі. Мой наводчык распачаў агонь. Памятаю, я ляжаў збоч ад гарматы. (Каб бачыць свой выбух, нале- жала ляжаць збоку. Калі стрэліць гармата, узьнімаецца