• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    воблака пылу і дыму, і тады нельга згледзець, куды пай- шоў снарад. А збоку відаць.) Так я ляжу, можа, мэтраў празь пяць збоку і ззаду. Гляджу, стрэл і - міма. Другі раз - таксама міма. Трэці раз стрэліў... Раніца была хмарная, таму трасу добра відаць, асабліва бранябойна-трасіруючага снараду. На гэты раз ён ударыўся аб браню і зрыкашэціў - траса пайшла ў неба. Добра, каб пацэліць у борт або ў гусеніцу. Але паспрабуй за паўкілямэтра патрапіць у гусе- ніцу - тут бы ў танк пацэліць. Ня памятаю, колькі мы так зрабілі стрэлаў (дзе ў той гарачцы будзеш што помніць), але нас заўважылі. I калі я, лежачы, махаў рукой, патра- буючы «агонь», непадалёк выбухнуў першы снарад з тан- ка. I мне якраз у руку - асколак. Такі вузкі і востры, засеў між фалангамі пальцаў, з рукі палілася кроў. (Пасьля ў санчасьці доктар спрабаваў выдзерці яго, ды тое не ўдало- ся, выдзіралі ў шпіталі.) Я ўзяўся перавязваць сябе і трохі страціў увагу да танкаў, якія, аднак, памалу рухаліся куды хацелі. Стала патрэбным давярнуць гармату на танк, які нас абстраляў, і калі наводчык зрабіў тое, аказалася, што замінае недалёкі куст... Трэба было камусь яго сьсекчы. A тое ўжо пад агнём і зусім без прыкрыцьця. Каго паслаць? Наводчык крычыць, трэба прыняць рашэньне, і я прыняў... Тое, можа, дасюль на маім сумленьні, але я паслаў таго, з кім у мяне нядаўна здарыўся канфлікт, прыкрая сутычка, калі я хацеў нават застрэліць яго. Бо ноччу на вуліцы, дзе ішлі немцы, ён дэмаскаваў нашу гармату — стрэльнуў у немца. На шчасьце, тады абышлося, і цяпер я скамандваў: Лазук (прозьвішча зьменена), сьсячы куст! Хутка! Ён не адразу і няхутка папоўз зь сякерай і толькі ўзяўся, лежачы, секчы, як зноў выбухнула - на гэты раз ля таго куста, наперадзе, перад гарматай. Салдат там і застаўся. Наступ- ны снарад яны ўсадзілі пад самы ствол... Я ўжо блытаю... Іх было двое, маладзенькіх, дужа падобных адзін на аднаго - Сінцоў і Пронін, абодва малодшыя сяржанты. Дык я ўжо забыўся, хто зь іх быў камандзірам гарматы, а хто наводчыкам. Наводчыка там жа забіла, а камандзіра пара- ніла ў плячо і яшчэ некуды. Яшчэ зараджаючы ацалеў. Гармата перакулілася, завалілася ў варонку, а мы, усе
    параненыя, па канаве, за кусьцікамі падаліся да нашага перадку, на якім ірванулі ў тыл, у санчасьць. Там, помніцца, пераначавалі, а назаўтра на аўтамабілі нас адвезьлі ў ты- лавы шпіталь у Сэксардзе. Гарадок такі кілямэтраў 60 ад перадавой, які мы бралі месяц таму.
    22.	Сэксард [Сегеда]
    Шпіталь мясьціўся ў тамашнім гатэлі ў цэнтры гарад- ка. Здаецца, то быў двух- ці трохпавярховы будынак. Ну- мары, як і ўсюды ў гатэлях, маленькія, цесьненькія. I набіта ў іх так, што ляжалі зноў па два і па тры чалавекі на ложку. I ў салдацкіх, і ў афіцэрскіх палатах. На гэты раз маім напарнікам аказаўся камандзір стралковай роты, пара- нены ў твар. Пазіраў на сьвет ён толькі адным вокам, кармілі яго лыжачкай, не разьнімаючы рота.
    Канешне, ужо тут было іншае шпітальнае жыцьцё, чым на Украіне. Галоўнае, у мяне былі ногі, і я часам выходзіў у горад. Між тым у горадзе ішло цікавае жыцьцё. Увечары працаваў рэстаранчык, дзе вяртлявыя, цыганскага выгля- ду гарсоны налівалі віно — за грошы і так, пад абяцаньне заплаціць заўтра. Усюды былі разьвешаны ружовыя аб- весткі з прапановай запісвацца ў венгерскую кампартыю. За гарадзкой ускраінай у вінаградніках былі вінныя скля- пы, каторыя, канешне ж, разрабавалі вызваліцелі, і адтуль у горад некалькі дзён цякло па канавах віно. Бы кроў. Мы хадзілі туды з бутлямі і каністрамі і прыносілі ў шпіталь пачастунак. Але на ўваходзе стаяў нампаліт, які адбіраў увесь унёсак, скіроўваў яго ў сталоўку. У сталоўцы выдавалі па шклянцы за абедам. Такая была сьмешная норма, якую мы ўсё ж знаходзілі магчымасьць перакрыць шматкроць.
    Добрае было жыцьцё ў шпіталі, але, як і ўсё добрае, хутка скончылася. Якраз пад новы год немцы прарвалі наш фронт, і іх танкавы авангард апынуўся на ўскраінах гораду. Ноччу ўсіх нас паднялі, і хто мог хадзіць, - пеха- той, за паўсотню кілямэтраў на пераправу ў Байю.
    Была завея, валіў сьнег. Я, яшчэ два лейтэнанты і шпі- тальная сястрычка Галя адмахалі за ноч тыя кілямэтры, выйшлі на бераг Дунаю, дзе месьціўся гарадок Байя. Там была пераправа. Але на пераправу нас не пусьцілі, загра- датрад хацеў усіх заарыштаваць найперш за тое, што мы былі бяз зброі. Як дэзэртыры ці тыя, што хочуць здацца ў палон. Свой штатны ТТ пасьля раненьня я змушаны быў здаць у полк, а «вальтэр» у мяне адабралі ў шпіталі - «з аружыем не паложана». Ад заградатраду выбавіла нас Галя, мы пайшлі ніжэй па Дунаі і пераправіліся церазь яго па лёдзе, між шугі і палонак. Перайшлі Дунай, пераначавалі ў нейкай хаце - мокрыя, утраіх на адным ложку. Назаў- тра дабрылі да новага шпіталю. Рана мая была лёгкая, там зь яе выцягнулі асколак, застаўся толькі невялічкі абло- мак, які ў мяне і дагэтуль. Нашу ў руцэ як памяць.
    У тым тылавым шпіталі ў Сегедзе я быў нядоўга, пад канец месяца выпісаўся. На спадарожных машынах скіраваў у аддзел кадраў арміі, дзе атрымаў накіраваньне - на гэты раз вышэй, у армейскую супрацьтанкавую брыгаду (ШТАБР). Там былі 76-мм гарматы, што мне здаваліся асілкамі пасьля мае саракапяткі. Памятаю, ішлі ў Дунапа- тай, дзе фармавалася брыгада, з двума лейтэнантамі - Івановым і Рыжковым. Гэтыя па вайсковай адукацыі (яшчэ даваеннай) належалі да карпусной артылерыі і дужа беда- валі, што іх заслалі цяпер у супрацьтанкавую, дзе «ствол доўгі, а жыцьцё кароткае». Але іх паслалі туды пасьля штурмбату, у якім яны адбылі свой тэрмін, бо з’яўляліся акружэнцамі і да вызваленьня прасядзелі ў Адэсе. Яны, апанураныя, бедавалі, а я радаваўся, бо для мяне тое было падвышэньнем. Я вырываўся з пакутніцы-пяхоты.
    23.	ШТАП. Разгром
    У лютым наш полк (ІПТАП35) сваім ходам выехаў на фронт і заняў пазыцыі ззаду за пяхотай. To быў супраць- танкавы абаронны раён (ПТОР) на кірунку верагоднага прарыву нямецкіх танкаў. Гэтая верагоднасьць была вызна-
    чана кімсь з д’ябальскай дакладнасьцю, бо хутка гэты полк быў дашчэнту разгромлены за адзін ранак. Амаль нічога не засталося: ні гарматаў, ні нашых цягачоў - «сту- дэбэкераў». I гэта за тры месяцы да канца вайны, і такая колькасьць танкаў. (Адкуль яны браліся, можна прачы- таць у нядаўна перакладзеных успамінах Альбэрта Шпэ- ера, рэйх-міністра па ўзбраеньні. Ён там распавядае, як перабудаваў нямецкую вытворчасьць на вайсковы лад. У тым ліку і на выпуск танкаў, самалётаў і ўсяго іншага, чаго ў іх хапала да канца вайны.)
    Што да Венгрыі, дык немцы ўсю зіму грамілі там два ўкраінскія франты - Маліноўскага і Талбухіна. Калатне- ча была страшэнная, але яна засталася амаль невядомай у Саюзе, замоўчанай савецкімі СМІ. Толькі пасьля апуб- лікаваньня мэмуараў маршала Маліноўскага стала відаць, што абстаноўка ў Венгрыі склалася тады катастрафічная. Немцы разграмілі некалькі нашых армій (асабліва даста- лося 3-му Украінскаму фронту маршала Талбухіна), выйшлі да Дунаю. Мяркуючы па ўсім, Сталін ня ведаў, як рата- ваць фронт, і, паводле сьведчаньня Маліноўскага, даў пра- ва яму і Талбухіну вырашыць: пакідаць фронт на правым беразе ці эвакуяваць яго на левы. А што такое - эвакуя- ваць фронт? Гэта ж маса войска, тэхнікі, зноў жа — тылы. Пераправы ж былі ўсяго дзьве, - пантонныя цераз Дунай. I Маліноўскі піша, што яны з Талбухіным прынялі ра- шэньне эвакуяваць, каб выратаваць фронт. Але ў тыя дні якраз пайшоў лёд па Дунаі, шуга, якія і зьнесьлі абедзьве наплаўныя пераправы. Такім чынам, фронт павінны быў ратаваць сябе сам. Там шмат загінула, а мы ўратаваліся. 3 ранейшай маёй дывізіі мала каго засталося. Зараз наладж- ваюць сустрэчы франтавікоў, і я кожны раз пытаюся, хто ёсьць з 924-га палку? Некалькі тылавікоў, доктар з санчасьці ды тыя, хто, як я, выбыў па раненьні ў сьнежні.
    I вось я ваюю ў артылерыйскім супрацьтанкавым палку.
    Увогуле, малапрыемная справа апынуцца сярод незна- ёмых людзей у якасьці новенькага, да каго ўсе прыглядаюцца, бы правяраюць. Я ўжо ведаў тое паводле
    ранейшага вопыту і стараўся не спудлаваць. Тое, што звы- чайна даравалася свайму, сталаму, наўрад ці даравалі б новенькаму.Гэта ў рознай ступені адносілася як да началь- ства, так і падначаленых, роўных табе таксама. Сталы можа дзе і спалохацца, лішне засьцерагчыся, новенькі ж ня мае на тое права.
    А ўжо калі спатрэбіцца кім ахвяраваць, ці кім рызык- нуць, дык тут новенькі будзе якраз дарэчы36.
    Але тое няпроста, як і ўсё на вайне. Найперш таксама аказваецца, што нашыя 76-мм гарматы супраць танкаў малаэфэктыўныя. Увогуле тая гармата - не супрацьтан- кавая, проста яе выкарыстоўваюць у гэтай якасьці. Бо іншых няма. Адлегласьць прамога стрэлу ў яе малая, прабойная сіла снараду таксама. Прыцэльныя магчымасьці кепскія - горшыя, чым у саракапяткі. Наогул якасьць зброі - заўсё- ды наша самае злабадзённае пытаньне. У шпіталі ці дзе ў зацішку мы болей за ўсё пра тое гаворым - якая гэта дрэнь нашы аўтаматы, кулямёты, гарматы ды і танкі. Але на палітзанятках пра тое сказаць немагчыма, бо ва ўсіх газэтах напісана, што наша зброя лепшая за нямецкую, што ў немцаў усё дрэнь ды эрзацы. I хлеб, і мыла, і кава. Ды яшчэ сьмярдзючы дуст, якім яны перасыпаюць усё ў бліндажах. Куды лепей, як мы, вошы смажыць у бочках. Часам нам чытаюць загады пра выпадкі, калі некаторыя афіцэры асуджаны вайсковым трыбуналам за пахвалу ня- мецкай зброі. Тым болей нямецкай тактыкі. Нашая такты- ка таксама лепшая за нямецкую, чуем мы, і толькі некато- рыя з нас пры тым крыва ўсьміхаюцца. Але маўчаць.
    Тады мы таксама займалі ПТОР37 — гэта значыць, разь- мяшчаліся на танканебясыіечным напрамку, на прамой наводцы. Да пярэдняга краю, можа, кілямэтры два. Стаім, відаць, з тыдзень. Увогуле спакойна, хіба толькі даймае нямецкая авіяцыя. Але дзе яна не даймае? Цераз дарогу ад маіх гарматаў разьмяшчаюцца агнявыя пазыцыі майго сябра лейтэнанта Беражнога, які дужа любіць кніжкі, заў- сёды нешта чытае. Я таксама люблю пачытаць. Неяк узяў у яго «Сястру Кэры» Драйзера, але прачытаць не пасьпеў, і ўвечары ён прыйшоў да мяне па кніжку. Я папрасіў адтэрміноўкі, і Беражны пайшоў на свае пазыцыі.
    А ранкам прачынаюся ў зямлянцы (зямляначкі ў нас былі дужа саплівенькія). Прачынаюся ад прадчуваньня таго, што нешта здарылася. Сьпярша не магу зразумець, што? Страшэнны роў, дым і агонь. Выскокваю зь зямлянкі і зноў не магу зразумець нічога. Нічога не відаць, дым есьць вочы.