• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    15.	Пагорак. Санінструктаркі
    Празь дзень ужо трываў бязьлітасную агнявую калат- нечу, ад якой грунтоўна адвык за шпітальныя месяцы. Труд- на было зноў прывыкаць, асабліва як неўзабаве на нас наваліліся нямецкія танкі. Аднойчы пры перамене пазы- цыяў наляцела шасьцёра «юнкерсаў», якія канчаткова дабілі батарэю, і мы засталіся без гарматаў.
    Сталася так, што пяхота пайшла наперад, а мы адста- вал і, трэба было мяняць пазыцыі. Падагналі перадкі, пры- чапілі гарматы... Але неўзабаве за пагоркам наткнуліся на вінаграднік, ад якога павярнулі ў аб’езд, да дарогі. Тут якраз і наляцелі нямецкія пікіроўшчыкі. Адзін зь іх павяр- нуў да нас і сьпікіраваў на гармату. Першаю бомбай разьбіла перадок, перабіла станіны з сашнікамі, параніла каня, які, аднак, тузаўся, спрабуючы падняцца. Тады два іншых са- малёты сьпікіравалі на ўцалелую гармату, якую ездавыя што было сілы гналі ўздоўж вінаградніку. Гэтую яны най- перш абстралялі з кулямётаў і паклалі коней. Затым стала ўсё прасьцей. Салдаты, натуральна, адбегліся ў вінаграднік, а гэныя з двух заходаў ушчэнт раскалашмацілі гармату. Два салдаты (ездавыя) былі там забітыя, два параненыя, снарады зь перадкоў раскіданыя выбухамі па ўсім віна- градніку. А мы з камбатам толькі надарвалі горлы ад крыку, а зрабіць не маглі нічога. Усё сталася цягам якіх пяці хвілінаў.
    Уцалелі дванаццаць салдатаў, я і камандзір батарэі — капітан. Салдатаў аддалі ў батальёны на папаўненьне, a мы сядзім на КП за ўзгоркам. У мяне настрой - горш не прыдумаеш[:] толькі прыйшоў у «вязучую» дывізію, і на табе - зноў разгром. Капітан не сумуе: ён атрымаў новае прызначэньне — начальнікам артылерыі суседняга палку. А начальнік артылерыі - гэта не камандзір батарэі, бяры вышэй, і рызыка мінімальная - жыць будзеш. Вось ён дастаў фляжку са сьпіртам, мы трохі выпілі. Капітан чакае канавода з канём, якога ўжо за ім паслалі з новае службы. А во і канавод, вядзе на повадзе ладнага коніка для новага
    начарта. Мы разьвітваемся. «Ну, Быкаў, жадаю табе да- жыць да пабеды». Ты дык, можа, і дажывеш, думаю я. A мне... Зь ціхай зайздрасьцю праводзіў яго. Наш КП, можа, за кілямэтар ад пярэдняга краю, але за пагорачкам. А яму трэба ехаць у тыл, але таксама цераз пагорачак, дарэчы, увесь раскапаны міннымі выбухамі. Праўда, ёсьць і другая дарожка - у аб’езд, па лагчынцы. Гляджу, мой капітан даскакаў да гэтай разьвілкі, трохі прымарудзіў, мабыць, рашаючы, куды скіраваць. I скіраваў наўпрасткі, цераз пагорак. Дужа порстка паехаў. I вось ён выскоквае на пагорак, а тут міны - бах, бах! Ён хутчэй. А міны зноў бах, бах, бах! I ўсё там завалакло дымам ды пылам. А як тое воблака зьдзьмула ветрам, гляджу, конь бяжыць з па- горку, повад матляецца, а седака няма. Канавод вярнуўся адзін. А ўвечары выцягнулі забітага капітана. Во такі ён, вайсковы лёс!
    Пад Унгенамі - ёсьць такая памежная станцыя перад Румыніяй (дзе пасьля мытнікі рабілі свой славуты савецкі «шмон») - сталі у абарону. Калісьці мы гэтую станцыю бралі, здавалі таксама. Гэта перад якой - «Праклятая вы- шыня30. Паколькі я без гарматаў, паслалі мяне на ПНП (перадавы назіральны пункт) камандзіра палку дзяжурыць ноччу. Камандзір палку на сваім КП сьпіць (отдыхает, на уставном языке), а мы павінны ня спаць, глядзець і слу- хаць. У маім падначаленьні разьведчык і тэлефаніст. Уво- гуле ПНП - гэта земляная шчыліна, трохі прыкрытая жэрдкамі з плашчпалаткай наверсе. На перадавой усталя- валася некаторае зацішша, асабліва ўначы. Перад намі трошкі ўбаку на нэўтралцы месьціцца невялічкае малдаў- скае сяльцо, хатаў, можа, 10-15. Людзі адтуль, канешне, уцяклі ў тыл, хто ж уседзіць там пад абстрэлам. Некалькі хатаў ужо згарэла, а рэшта пакуль стаіць. Мой разьведчык надыбаў там ноччу нейкага дзядзьку, які застаўся пільнаваць хату. Ну і, канешне, у яго ёсьць некалькі курыц і віно. I вось мы аднойчы... Камандзір палку калі пазвоніць ноччу гадзінаў у дванаццаць, а так - цішыня. Тэлефаніст заста- ецца, а мы ідзём, тым болей блізка, можа, якіх метраў сто ўніз па схіле. Дзядзька зловіць нам курачку, абскубе, зва-
    рыць (уначы дыму не відно), прынясе гарлачык віна. Мы самі паямо ў цяпле і тэлефаністу прыхопім у кацялочку. У полі халадэча, а ў хаце добра. Вырашылі, што можна і кімарнуць з гадзіну ў цяпле. Так мы там пасьвіліся. He сказаць, што часта, але разы чатыры хадзілі.
    I вось аднойчы - яшчэ курачка не зварылася, - што такое?.. Страляніна, выбухі гранатаў, нейкія крыкі... Мы, канешне, кулём на гароды... Побач яшчэ нехта бяжыць, страляюць з аўтаматаў, нічога не разабраць у цемры. Пры- беглі на ПНП, а там тэлефаніст ужо апраўдваецца, каман- дзір палку крычыць у трубку: што адбываецца, дзе Быкаў? У сяле гараць хаты, - страляніна, праўда, сьціхла. Я пачаў тлумачыць: хадзіў даведацца, што там здарылася. А зда- рылася тое, як пасьля высьветлілася, што туды хадзілі не толькі мы з разьведчыкам, але хадзіў і камандзір баталь- ёну з начальнікам штабу, да таго ж хадзілі і немцы такса- ма. Во яны і сутыкнуліся. Пабілі нашых, начальніка штабу ўзялі ў палон. Пасьля пачалося расьсьледаваньне, намі зай- маўся с ь м е р пі, але неяк абышлося. Hi я, ні разьведчык, ні тэлефаніст ня выдалі нашыя паходы па начах, а так роз- нае магло быць. Маглі прыпісаць кантакт зь немцамі.
    Санінструктарамі ў войску часта былі дзяўчаты. Праў- да, на перадавой звычайна сустракаліся тыя, што не спа- трэбіліся ў тылах. Прыгажэйшыя, маладзейшыя, канешне, заставаліся пры штабах, на розных тылавых пасадах. Штабоў жа, як і тылоў, хапала: апроч вайсковых яшчэ ж і палітадзьдзельскія штабы, штабы тылу ды контрразьведкі с ь м е р ш. Хоць паводле штату дзяўчаты і лічыліся санінструктарамі, сувязісткамі, снайпэрамі, але жылі пры начальстве. Кожны маёр, палкоўнік, тым больш - генэрал меў сабе ППЖ, і тое было як бы ўзаконена. Рэдка якая маладая і прыгожая апыналася ў батальёне, ня кажучы ўжо пра роту. I яны не былі дурніцамі, ня дужа імкнуліся на перадавую. Па дарозе ў дывізію я спаткаў дзяўчыну, старшыну ці сяржанта па званьні, якую таксама накіроўвалі ў нашу часьць. Прыгожая дзяўчына, маладая, здаецца, вострая на язык. Яна ішла ў дывізійны батальён сувязі, але я падумаў, што наўрад ці затрымаецца ў тым баталь-
    ёне. Якраз пра тое мы тады гаварылі, і яна так калюча адказвала. Потым я пайшоў далей, у полк, батальён, a дзяўчына засталася ў штабе дывізіі. Празь нейкі час суст- ракаю яе ўжо ў нашым палку, пытаюся: чаго гэта вы тут? А яна кажа: перавялі. Ну, перавялі дык перавялі. А пасьля ўжо, калі я быў камандзірам узводу аўтаматчыкаў і бегаў пад агнём з аднаго флангу на другі, якраз пачуў знаёмы голас. Ля КП батальёну. Трохі мне стала цікава, зазірнуў у ровік, а там ля тэлефона - тая дзяўчына. Я пытаюся: што, зноў перавялі? Так, кажа, ня ўжылася з ротным у палкавой роце сувязі... Значыць, не захацела спаць зь ім, во ён і сьпісаў яе ў батальён. Так яе характар і прывёў яе на самую перадавую. А так бы скончыла вайну ў тыле, пры ўзнагародах. А тут ці хоць жывая засталася, ня ведаю.
    Маладыя ў войску, тым болей на фронце, былі пад узь- дзеяньнем магіі зброі, асабліва стралковай. Нашыя «дра- гункі» (ня кажучы ўжо пра «СВТ») нікому не падабаліся. Кожны баец пры выпадку наравіў замяніць гэтую даўжэз- ную няўклюду на які карабін ці трафэйную нямецкую. Таксама як і аўтамат ППШ - праслаўлены (як і ўся на- шая зброя, прапагандай) ды няўклюдны. Канешне, нямецкі «шмайсэр» быў ва ўсіх адносінах лепшы, але яго трэба было «дастаць». Як і патроны да яго. Зноў жа, на тую замену дужа коса глядзела начальства, магло ўгледзець у тым палітыку. Прасьцей было зь пісталетамі - ня так кідаліся ў вочы. Я першай парой абыходзіўся без ТТ, які належаў [па званьні], але які не далі, у пяхоце меў ППШ, таго было даволі. Але пасьля набыў «парабэлум», які доў- га ў мяне быў на дзязе. Праўда, як сталі ў абарону ў Мал- давіі, ня стала нямецкіх патронаў, дык я, калі была патрэ- ба, страляў зь яго нашымі, ад ППШ - яны падыходзілі, хаця білі карацей, чым нямецкія. Пасьля атрымаў ТТ, a «парабэлум» замяніў на «Вальтэр» - так і хадзіў з двума пісталетамі на дзязе. Толькі ў шпіталі застаўся бяз зброі, за што ледзьве ня трапіў пад расстрэл заградатраду на Дунайскай пераправе ў Венгрыі.
    Страляць зь пісталета ў жывога немца, на шчасьце, не давялося, у аўтаматчыках страляў з аўтамата - на адлег- ласьці, па тых, што ўцякалі, аднойчы - што атакавалі. Быў бой у траншэях, які апісаны мной у «Яго батальёне»31, але там болей за ППШ ішлі ў ход гранаты - свае «лімонкі» і нямецкія «яйкі».
    16.	Барсучэнь
    Вясной баі скрозь прыціхлі, фронт стаў у абарону. Пасьля таго, як мы ня надта ўдала аддзяжурылі на ПНП, мяне выклікаюць у штаб палку і ставяць новую задачу: з групай салдатаў (12 чалавек) паехаць у прыфрантавую вёску Бар- сучэнь і заўтра ж выселіць зь яе ўсё насельніцтва. Сяляне могуць з сабой узяць тое, што ўлезе на воз. Другі раз нельга. Зразумела? Іспалняйце...
    Пайшоў з салдатамі шукаць тыя Барсучэні. Аказалася, за пагорачкам, кілямэтрА праз паўтара ад перадавой. Знай- шоў старшыню сельсавету, растлумачыў задачу. Памочнікам у мяне быў старшына Ганчарэнка, былы бухгалтар з-пад Віньніцы. Сяляне асабліва не пярэчылі, — трэба дык трэ- ба: вайна ж. Хто ведае, што тут задумалі гэтыя рускія разам зь немцамі, якія за бугром? Пагрузілі на свае куру- цы дзяцей, пасьцелі, паклалі колькі мяхоў кукурузы і паехалі, як было загадана, на пятнаццаць кілямэтраў у тыл. Мы таксама, як было загадана, у абодвух канцах вуліцы збудавалі з жэрдак шлягбаўмы, паставілі вартавых. Выб- раўшы лепшую хату, я вугалем напісаў на белай сьцяне «камэндатура».
    Пачалася новая, тылавая служба ў да часу абязьлюдзе- лай вёсцы. Галоўны сэнс тае службы, як пасьля зразумеў, палягаў у тым, каб ня даць сялянам карыстацца ўласным харчам, бо той харч канфіскоўваўся дзеля патрэбаў фрон- ту. Неўзабаве ў сяло прыехалі нейкія тылавыя часьці, штаб армейскага інжынэрнага батальёну, яшчэ нехта. Пачалі гас- падарыць, грузіць на машыны ўсё, што засталося з пра- дуктаў, - галоўным чынам кукурузу, збожжа, муку. У
    Малдавіі на гэты конт — ня тое, што на Украіне, правізіі хапала. У кожнай гаспадарцы быў хлеб, нават белы, быў сыр, сушаныя фрукты, алей, малако. Калгасы малдаванаў абрабаваць не пасьпелі, цяпер законна рабавалі войскі, якім з тылу перасталі вазіць правізію. Увесь вайсковы транспарт быў заняты падвозам боепрыпасаў - рыхтаваў- ся «бросок на Балканы». Высялялася шырачэзная 15-кіля- мэтровая паласа па ўсёй Малдавіі. Але ж заставалася віно, якое таксама было ў кожнага гаспадара, і яго нельга было ўзяць на адну фурманку. Віно закопвалі. Ды наіўныя былі тыя малдаване - хіба ад савецкага салдата можна было штосьці схаваць? Тым болей віно? У кожнага салдата пры вінтоўцы быў шомпал, які выдатна выконваў ролю «вінашукальніка». Празь якіх дзён дзесяць раскапалі і выпілі ўсё. Часам між п’янымі салдатамі ўзьнікалі бойкі і нават перастрэлкі, за віно і за хаты таксама. Гэта калі адны часьці яшчэ ня зьехалі, а іншыя прыехалі і патрабу- юць жытла. Часта прыяжджала палкавое начальства - пракантраляваць і выпіць таксама, пакуль яшчэ было што.