Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Яшчэ забыўся сказаць, што, як бег, яны абстрэльвалі нас і з танкавых гарматаў. I вось адзін снарад разарваўся якраз наперадзе, мяне моцна выцяла ў жывот, - у гарачцы
здалося, што я атрымаў яшчэ і асколак. Асколак у жывот — то вельмі кепска. Хаця сьпярша боль невялікі, гэтыя пара- неныя доўга не жывуць. Я ўжо бачыў такіх. Цела ўсё мок- рае - не зразумець, ці ад поту, ці ад крыві. Перавязаў мяне санінструктар і пакінуў на дарозе, яму трэба было ў роту. У нашай жа арміі быў загад, што байцам забараня- лася пакідаць поле бою дзеля суправаджэньня параненых. Ля сьціртаў грымеў бой, туды пайшлі танкі, і мой сан- інструктар быў там патрэбны. Дарэчы, ён там і загінуў. Там жа загінуў і камандзір роты Міргарад ды і шмат іншых. Сьцірты гарэлі ярка ўначы, і адтуль на дарозе паявілася фурманка з параненымі. Але то была фурманка ня нашай - суседняй часці, і ў ёй сядзела дзяўчына- санінструктарка. Мяне пасадзілі таксама. Празь нейкі час мы спусьціліся з пагорачку, наперадзе ляжала вялікае сяло з царквой. Там дзяўчына ў кагось папытала, дзе санчастка, куды везьці параненых? (Далей было тое, што апісана ў аповесьці «Мёртвым не баліць». 3 абсалютнай дакладнась- цю27.)
13. Ноч у сяле. Сьцірты
У хаце, дзе сабралі параненых, я спаткаў аднакашніка з вучылішча. Таксама параненага. Мы дамовіліся раніцай выбірацца разам. Была там і адна санінструктарка, баявітая дзеўка накшталт маёй Каці. Уначы мы нават выпілі трохі, - знайшлося ў некага. Потым хлопцы апаролі ў падпечку трусоў, давай трусоў гэтых рэзаць. Хоць і параненыя, a есьці хочацца. Бліжэй да ночы разбалелася нага, і я пры- лёг на лаўцы. Апоўначы хтось мяне будзіць - расплюш- чыў вочы, а гэта наш камандзір батальёну капітан Сьмірноў, пытаецца: «Ты паранены? Хадзіць можаш?» Кажу: не. Кры- ху наступаць мог, але сказаў, што не. Ён кажа: «Во зьбіраю батальён...». Закурыў, пагрэўся і пайшоў. Я зноў задрамаў і прачнуўся ад таго, што ўсё хадуном ходзіць, страшэнны абстрэл. Па сяле б’юць мінамёты, чутно, што і танкавыя гарматы таксама страляюць, - гук такі асаблівы, кароткі.
Прыкрыцьця ніякага, мы ж у сваім тыле. Параненыя затрывожыліся і пачынаюць па адным выпаўзаць на вуліцу. А на вуліцы ўжо імчацца фурманкі, ратуюцца. Мой аднакашнік, малодшы лейтэнант, кажа: «Давай пойдзем да царквы, там цераз поле - нашы».
Неяк мы зь ім выйшлі з нашай хаціны, але да царквы не дайшлі, нас абстралялі. Я кажу: «Там мы ня пройдзем» - і вярнуўся, ён пайшоў адзін. Ды празь нейкі час расчыня- юцца дзьверы, і ён падае на парозе зь дзьвюма кулямі ў горле. Крывавая пена з роту і з ранаў. Нешта хацеў мне сказаць, ды толькі хрыпеў. Хутка сканаў на маіх руках. Яшчэ праз гадзіну ў хаце засталіся толькі тыя, што не маглі хадзіць, астатнія паразьбягаліся. Танкі ўжо ўвайшлі ў сяло. Бачу, тут мне не адсядзецца. Нага распухла за ноч і баліць горш, чым напачатку. Ступіць я ўжо не магу. Тады і я выпаўз. У двары нейкі дзядзька з пограбу дае мне пачак аўтаматных патронаў і зноў - кумулятыўную гранату. Пат- ронаў я ня ўзяў — у пісталеце ў мяне былі патроны. A гранату ўзяў. Адкруціў ручку, паглядзеў, ці ёсьць запал. Запал быў на месцы. Так я ўзброіўся і думаю: «Мабыць, то - мой фінал, фініта ля камэдыя». I папоўз на дарогу.
А на вуліцы ўжо, мабыць, нашыя схлынулі, нікога няма. Танкі ўсё страляюць, асабліва на тым канцы сяла. I тут па- яўляецца параконная фурманка, на ёй чалавек пяць салдатаў. Ага, думаю, стой! Крычу ім і махаю гранатай. Калі ня спыняц- ца, думаю, запушчу ў іх гранатай. Але чорта яны спыніліся, пранесьліся міма. Рашучасьці кінуць гранату ў мяне не хапіла. Ды ўсё ж там знайшлася добрая душа, фурманка спынілася. Саскоквае адзін у паўшубку, падбягае да мяне, хапае пад пахі. Так я апынаюся ў фурманцы. I як урэзалі мы з таго сяла ў поле, вырваліся, можна сказаць, з-пад танкаў. А тыя не сьпяшаюцца нас даганяць, - страляюць з гарматаў, болей цераз нашыя галовы па тых, што далёка наперадзе. У паветры толькі фыркаюць танкавыя балванкі. Я аберуч тры- маюся за нешта ў фурманцы і гляджу назад, на сяло. Ля царквы бачу нашу санчасьць у няхуцавай мазанцы. Адзін танк там раптам спыняецца і з вуліцы двума стрэламі б’е па хаціне, тая зпікае ў воблаку пылу. I ўсё. Мабыць, тыя, што
там заставаліся, абстралялі яго ці кінулі гранату, во танк і расправіўся зь імі. Па ўсёй верагоднасьці, тое ж назіраў ад- некуль і мой камбат, які заходзіў перад тым, як пайсьці зьбіраць батальён. Дык ён, канешне, рашыў, што там застаўся і Быкаў. Так мяне сыіісалі зь ліку жывых, бо ў той полк я больш не вярнуўся.
Ёсьць і яшчэ адна версія паходжаньня мае «пахаронкі». Рэч у тым, што на тое поле пад Севярынкай наш полк не вярнуўся, начальства скіравала ягоную рэшту ў іншым кірунку. Забітыя заставаліся ў стэпе. Іх замяло сьнегам. I толькі як вясной сьнег растаў, пачалі вытайваць трупы, якія сяляне крукамі звалоквалі да саней і везьлі ў Севя- рынку. Ля аднаго зь іх, мабыць, знайшлі маю палявую сумку зь сякімі-такімі дакумэнтамі і палічылі, што той «падсь- нежнік» ёсьць Быкаў.
Пасьля ў Севярынцы на братняй магіле зрабілі нейкі помнік зь некаторымі прозьвішчамі загіблых, сярод якіх апынуўся і я.
Пасьля ў мяне было яшчэ некалькі дзён прыгодаў, прык- ладна такіх, як апісана ў «Мёртвым не баліць». Дарэчы, гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесьць, дзе ўсё ці амаль усё — праўда. Але менавіта тое, што праўда, і стала непрымальным для сацрэалізму. Можна сказаць, што га- лоўным ворагам гэтага славутага мэтаду была праўда. Праў- ду адсочваў увесь дзяржаўна-партыйны інстытут выдаў- цоў, рэдактараў, рэцэнзэнтаў і крытыкаў. У той час, як валадары нашых думак не пераставалі правакацыйна агітаваць: пішыце праўду! Колькі нашага брата, пісь- меньнікаў, пагарэла менавіта на праўдзе... А на хлусьні, наадварот, рабілі кар’еру.
Далей нас, параненых, везьлі кудысь на брані нашых танкаў. Была ноч, сьветлая, зімовая. I нас раз за разам бамбілі нямецкія самалёты. У часе бамбовак танкі спыняліся, і танкісты хаваліся пад імі, каб, калі загарыцца, пасьпець адбегчыся. А я ні зьлезьці, ні адбегчыся ня мог і ляжаў пад бомбамі зьверху. Толькі моцна трымаўся, каб ня скінула
выбухам. Але пасьля адной асабліва лютай бамбоўкі, калі на сельскай вуліцы згарэлі дзьве машыны, ня вытрываў і скаціўся долу. Узьлезьці назад не ўдалося, і я запоўз у нейкую хату. Танкі пайшлі далей. Куды? - я ня ведаў, ды і танкісты самі ня ведалі. Даведаліся пасьля. Дык запоўз я ў хату, хтосьці памог, узьлез на ложак. Цёмна, ноч. На стале нешта стаіць, гаршчок нейкі. Сунуў туды руку, нама- цаў яшчэ цёплы бурак і пачаў яго есьці. Побач на ложку хтосьці ўжо ляжаў, мая рука ўсё трапляла ў штось мокрае на саломе, ды мне было не да таго. Я адразу заснуў. А як прачнуўся, пачало сьвітаць, гляджу на суседа, а гэта немец, обэрлейтэнант. Але ўжо нежывы, ужо сьцюдзёны і нават задубянеў. А быццам быў жывы, як я ля яго клаўся.
Ранкам пачаўся бой, ужо за гэтае сяло. Помню, узышло сонца, усё ярка высьвеціла. На вуліцы нейкія выкрыкі, хтосьці кудысь бяжыць, а ў мяне, відаць, тэмпэратура пад- нялася, і я перастаў разумець, што адбываецца. I ад гэтай калатнечы, і ад недасыпаньня. Ва ўсякім разе я ўжо ня ведаю, хто ў сяле - нашы ці немцы? Бо страляніна чулася ў адным канцы, пасьля ў другім, раздаваліся незразумелыя крыкі, затым усё прыціхла. Думаю, што ж я тут буду ля- жаць, чаго дачакаюся? Выпаўз у сені. Каля дзьвярэй адга- роджаны дошкамі засек з бульбай, такой дробненькай, мабыць, на корм. Я прылёг на гэтую бульбу, дастаў пісталет і ляжу. Чую, бягуць па вуліцы, па дварах, але быццам гаворка ня наша, значыць, немцы. Дзьверы зачынены, але калі іх расчыніць, дык я тут жа, насупраць дзьвярэй, можа, трошкі збоку. I вось туп-туп па двары. Адчыняюцца дзьве- ры - немец! Адной рукой трымае дзьверы, а ў другой - аўтамат. А я зь пісталетам гляджу на яго. Канешне, я магу стрэліць у кожную сэкунду, а яму для таго трэба перахапіць аўтамат у правую руку. I вось я ня стрэліў, а ён кінуў дзьверы і павярнуўся назад.
Я там праляжаў яшчэ нейкі час. Пасьля, як можна было меркаваць, немцы адсюль адышлі. Па вуліцы пайшлі нашы машыны. Праўда, адкуль і куды - не зразумець. Але я ўжо выпаўз з падворку і стаў ля паркану. Ідзе бензазапраўш-
чык, я пачаў махаць рукой, ды ён не спыніўся. Стаю, гля- джу яму ўсьлед. Той выехаў зь сяла, едзе палявой дарогай, а там раздарожжа. Ён скіраваў улева, у бок невялікага ярка, а з таго ярка па дарозе - трасы. Запраўшчык і пыхнуў, бы факел.
Пасьля мяне ўсё ж падабрала адна машына і давезла да чыгуначнага пераезду. Там былі нашы матацыклісты зь нейкага разьведбату і яшчэ нейкія байцы. Мы сунуліся ў чыгуначную будку - можа, аднак, гэта былі чыгуначныя казармы. Рабочыя ў іх жылі. I там - жах адзін. Ляжаць на падлозе чалавек пятнаццаць нашых забітых... Аказваецца, танкісты ўчора пасьцягвалі сюды сваіх параненых, а па чыгунцы ходзіць нямецкі бронецягнік, - гэта ж яшчэ ў іхнім тыле. На досьвітку ў тую казарму зайшлі немцы зь цягніка і ўсіх параненых пастралялі. Дзядзька-рабочы кажа: «Ратуйцеся, хлопчыкі, яны хутка зноў вернуцца!». Ну мы і пайшлі. Але куды? Ззаду чыгунка з бронецягніком, зьле- ва відаць, як за аўражынай немцы штосьці капаюць, далей шаша, па якой гужом ідуць нямецкія машыны, пэўна, вы- яжджаюць з Кіраваграду. А наперадзе - міннае поле, - яшчэ ўказальнікаў не прыбралі, на дарозе шыльдачкі з «Міпеп». Але іншае дарогі ў нас няма, а за полем хоць сьцірты, нейкае сховішча. I старшы лейтэнант, які быў сярод нас, кажа: «А ну, упярод! Хто першы?». У яго некалькі падначаленых у белых маскхалатах. Але іх ён не пасылае, ён хоча паслаць кагосьці з чужых. I паслаў аднаго, пара- ненага ў галаву пехацінца. Той падарваўся першы. Затым другі пехацінец пайшоў, але падарваўся якраз ня ён, a «свой» у белым халаце, які ішоў, здаецца, ці не чацьвёр- тым. Хоць і ішлі па сьлядах першага. Я стыргікаў ці ня пятым. Урэшце дабрылі да сьціртаў...
Закапаліся ў сьціртах, сядзім. Назіраем. Сапраўды, празь нейкі час прыходзіць бронецягнік, спыняецца на пераезь- дзе. Зь яго выходзяць чалавек пяць немцаў, ідуць у наш бок. А там у полі стаялі дзьве пакінутыя машыны, мы думалі, яны таксама падарваліся на мінах. Аж не. Тыя немцы дайшлі да машын, там нешта парабілі (можа, замі- навалі), павярнулі назад, да чыгункі. Час ідзе, мы чакаем.