• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Пад камэндатуру я займаў хату псаломшчыка, дзе за- сталося трохі старых расейскіх кніжак. I я там чытаў «Так сказаў Заратустра»32 і яшчэ нешта з антычных аўтараў, вя- дома, у перакладзе на расейскую. Хоць і вайна, але цягнула да ведаў, да культуры, якіх не дабралася за мірным часам.
    Было пагоднае лета, стаялі цёплыя паўднёвыя ночы. I да мяне прыходзіла адна сястрычка зь інжынэрнага бата- льёну, якую я частаваў грэцкімі арэхамі і малдаўскім віном. I мы падоўгу гутарылі пра літаратуру, мастацтва. Яна распавядала пра сваё даваеннае жыцьцё ў зялёнай украінскай Зьвянігарадцы, адкуль была родам. Гэтай па- рой мне споўнілася дваццаць гадоў, яшчэ я ня ведаў жан- чыны і дужа ашчадна адносіўся да нечаканага пяшчотнага пачуцьця. Тым болей першага і гэткага нечаканага. Але неяк прыйшоў незнаёмы лейтэнант, з выгляду старэйшы за мяне, і прадставіўся: «Уполномоченный контрразведкой с м е р ш. Слышалн, что такое с м е р ш?» Так, я што- нішто чуў пра той яго сьмерш, але што яму трэба? А яму
    трэба дазнацца пра нашыя адносіны з чырвонаармейцам Лужковай. Бо гэта - справа бясыіекі. А я, дурань, думаў, што гэта асабістая справа... Але ўсё ж нарэшце аказалася, што асабістая, бо, як пасьля паведаміла мне чырвонаарме- ец Лужкова, той сьмершавец меў на мэце яе перш за ўсё як дзяўчыну. Празь якіх-небудзь дзён дзесяць інжынэрны ба- тальён зьехаў на іншы ўчастак, і пачалося ў мяне пакут- нае, ледзьве не штодзённае ліставаньне. Здавалася, увесь сэнс жыцьця залежаў ад таго, як хутка будзе ад яе ліст. Але правільна зазначана кімсьці, што каханьне - казачка з заўсёды сумным канцом.
    Крыху пазьней і ў іншай вёсцы мяне хацелі судзіць. Ужо завялі справу, прыяжджаў сьледчы з вайсковай пра- куратуры. Здарылася так, што мае салдаты ўлезьлі ў цар- кву. 3 рэлігіяй жа, вядома, як у нас абыходзіліся: то зь ёй змагаліся на зьнішчэньне, то часам адпускалі пятлю на царкоўнай шыі. У вайну якраз адпусьцілі, а салдаты таго не ўлічылі, і я разам зь імі. Салдаты зламалі замок і ўлезьлі ў царкву паглядзець на выявы сьвятых, а болей - за па- перай. Там былі царкоўныя кнігі і ў іх чыстыя старонкі, якія выдзіралі на лісты да бацькоў і жонак: ніякай жа паперы нам не давалі. Курцоў выручалі франтавыя газэ- ты, якія надта цаніліся з тае прычыны, але ж на газэтах ліста не напішаш. Дык вось папы паскардзіліся палітрукам, а тыя — у пракуратуру. I мяне абвінавацілі, што не ўпіль- наваў царкву. Я кажу: а мы яе і не пільнавалі, мы атэістыя. Тым горш, кажуць, будзеце адказваць.
    Паводле той жа царкоўнай справы з ЦК кампартыі Малдавіі прыехаў цывільны чалавек, ён таксама рабіў даз- наньне. А ў час, вольны ад сьледчых спраў, захацеў выпіць. Ды ў сяле выпіць ужо не было чаго, і мы паехалі зь ім на недалёкі хутар. Зьлезьлі з фурманкі, ідзём праз жыта па сьцеж- цы, размаўляем. I раптам ад хутара - стрэлы. Мой госьць хапаецца за карабін, ды тут жа асядае - па твары паўзе долу вока, шчака абліваецца крывёю. А на хутарскім падворку лаецца наш салдат зь вінтоўкай у руках. Два салдаты, што былі з намі, кінуліся туды, я - да госьця. Хутчэй на фур-
    манку і — у шпіталь. Па дарозе дамаўляемся сказаць, што нас абстралялі немцы. Прыехаўшы дадому, я так і даклаў началь- ству. Але назаўтра прыехаў капітан Травін, якому я быў падпарадкаваны, і вылаяў мяне за ашуканства. Ён ужо ведаў, як усё адбылося ў сапраўднасьці. Але адкуль? «Адтуль!» - злосна сказаў стары і вопытны старшына Ганчарэнка. To быў для мяне першы ўрок такога кшталту - урок, які, аднак, я кепска засвоіў. Ня ведаю, чым бы ўсё скончылася, калі б неўзабаве не пачаўся вялікі наступ, стала не да царквы, не да п’янага салдата, які параніў цывільнага.
    Якраз перад наступам атрымаў першы ліст ад бацькоў - гэта пасьля трох гадоў абсалютнага бязьвесьця. Парада- ваўся, што ўсе жывыя, хата ня спаленая. Сястру Валю вывозілі ў Нямеччыну, але яна была вёрткаю, мая сястры- ца, і ўцякла з-пад канвою. Яны таксама нічога ня ведалі пра мяне і парадаваліся з майго ліста - што жывы. Бо за тыдзень да майго ліста атрымалі «пахаронку», гэта праз тыя баі, пад Кіраваградам. (Зрэшты, тая «пахаронка» яшчэ мела для мяне малапрыемны працяг праз шмат гадоў пась- ля вайны.)
    Пасьля вайны сястра распавяла пра тую сваю «вёрткасьць». Вясной 44-га году яна разам зь некаторымі вясковымі дзяўчатамі ўцякла з «акопаў», якія капалі для нямецкай аба- роны. Але немцы прыехалі ў вёску і пачалі хапаць маладых для адпраўкі ў Нямеччыну. Шмат якіх дзяўчат пахапалі і вядуць у Чарапоўшчыну. А сястру не знайшлі, тая пад той час схавалася ў лазовым кусьце за сажалкай. I тады яе стры- ечная сястра, што ўжо ішла пад канвоем, з зайздрасьці кажа канваіру: «А вы паглядзіце там у кусьце». Так яны апаролі Валю і таксама паставілі ў калёну.
    Праз колькі дзён пешага, пад канвоем, падарожжа, ска- рыстаўшы здатны момант (бамбоўкі ці што), падканвой- ныя пачалі разьбягацца. Канваіры, страляючы, — за імі. Валя прысела ў жыце, аж бачыць: на яе ідзе канваір-немец. Ён згледзеў сястру, але зрабіў выгляд, што не заўважыў, прайшоў поруч. Так сястра ўратавалася і праз колькі дзён дабралася дахаты.
    17.	Бой. Кантузія
    Наступ на Балканы (так званая Яса-Кішынёўская апэ- рацыя) пачаўся для нас увогуле пасьпяхова: абарону пра- рвалі, рынуліся за Прут. Там усчаліся жорсткія баі за масты і пераправы, бо якраз і немцы з Кішынёўскага катла так- сама пёрлі на тыя масты.
    У горадзе Пермі пасьля вайны выйшла кніжка пра нашу дывізію пад назовам «Ветераны дйвйзйй вспомйнают». Там надрукаваны ўспаміны падпалкоўніка Піліпенкі, былога афіцэра штабу дывізіі. Між іншым Піліпенка піша і пра адзін эпізод тых баёў з удзелам лейтэнанта Быкава. «Бо- евые порядкй стрелкового батальона капйтана Савченко, которому был прйдан взвод лейтенанта Быкова, атаковала вражеская пехота, поддержанная сйльным огнем артйлле- рнй, мйнометов. Около трех часов шел напряженный бой... На рассвете следуюіцего дня гйтлеровское командованне бросйло в бой несколько танков. На участке стрелкового батальона, который поддержйвал артогнем лейтенант Бы- ков, появйлйсь 3 вражескйе машйны. Быков подал коман- ду “огонь!”. Два снаряда разорвалйсь рядом с переднйм танком, но тот продолжал двягаться. Грянул третнй выс- трел, й немецкая машйна остановнлась. Другне вражескйе танкй сталй обходйть горяіцую машйну, ведя на ходу огонь по нашнм орудйям. Осколкамй вражеского снаряда было повреждено орудне, убйт старшйй сержант Буяненко, ра- нен наводчйк й заряжаюіцйй. В эту трудную мйнуту к орудню встал Быков. Через канал ствола он навел орудйе, затем зарядял н выстрелйл в прйблйжаюшййся танк про- тнвнйка. Фашйстская машйна развернулась на одной гу- сеннце й остановйлась. Протйвотанковая батарея полка понесла значйтельные потерн в лйчном составе й боевой технйке, поэтому лейтенант Быков был назначен командй- ром взвода роты автоматчнков этого же полка. He раз ему прйходйлось co свойм взводом ходйть в атаку й отбйвать контратакй протавнйка». I так далей. Я ня ведаю даклад- на, але, па ўсёй верагоднасьці, гэты тэкст узяты з т. зв.
    «наградного лнста». На самай жа справе ўсё адбывалася трохі інакш.
    Рэч у тым, што там немцы прарываліся з Кішынёўскага катла, таму ўпартасьці ў іх хапала. Таксама справа ішла пра жыцьцё і сьмерць... У маёй гармаце ня толькі разьбіла прыцэл, яе таксама разьбіла снарадам з танка. Снарад ударыў амаль пад левае кола, ад выбуху нас заваліла зям- лёй. Я быў побач з зараджаючым, між станінаў, і на колькі сэкунд, відаць, страціў прытомнасьць. Як узьняў галаву, бачу: мае не паднімаюцца, наводчык зусім у зямлі. А танк - во ён, стаіць у якіх пятнаццаці мэтрах і скіроўвае гармату далей, на кагось у наш тыл, - з намі ён ужо скончыў. A нашая гармата зараджаная, наводчык не пасьпеў стрэліць. Я дацягнуўся рукой і, лежачы, ціскануў на кнопку спуску. Узьняўся пыл, штосьці там сталася. Гляджу, танк павароч- ваецца, паварочваецца, - ну, думаю, зараз дасьць мне тут. Аж не - ня дасьць, бо ззаду сьцелецца гусеніца, усё ж я яе зьбіў. Куды дзеліся танкісты, так і не зразумеў. Бой тым часам трохі перасунуўся збоч, да пераправы, куды яны пра- рваліся. Каля агнявой прайшла нашая самаходка, прыбег нехта з другога разьліку. Але ў мяне дужа баліць галава, з вуха ідзе кроў. Сяржант штось да мяне кажа, а я ня чую. Аглух. Аказалася, ня толькі ня чую, але і нічога не магу сказаць. Адняло мову. I ўвесь я калачуся. Ужо ці не адва- яваўся, думаю...
    На нейкай грузавой машыне паехаў у санбат. Там шмат параненых, дактары ўсе на апэрацыях. Я сеў у цяньку на прызьбе, праседзеў да вечара. Нават падрамаў трохі. Вуха баліць, але кроў больш не ідзе. На зьмярканьні пайшоў у палатку, дзе дактары. Ды зачапіўся за вяроўку расьцяжкі і - вылаяўся. Паявілася мова. Тое ўзрадавала неверагод- на, і я яшчэ некалькі разоў вылаяўся — усё грамчэй і грам- чэй. 3 заткнутым ватаю вухам пайшоў на дарогу. Позна ўвечары дагнаў свой батальён.
    Адчуваю сакрамэнтальнае пытаньне пра страх: ці баяў- ся? Канешне, баяўся, а можа, калі і трусіў. Але страхаў на вайне шмат, і яны ўвогуле розныя. Страх перад немцамі - што маглі ўзяць у палон, застрэліць; страх ад агню, асабліва
    артылерыйскага ці бамбовак. Калі побач выбухне, дык, здаецца, цела само, без удзелу розуму, гатовае разарвацца на кавалкі ад дзікіх пакутаў. Але ж быў і страх, што ішоў ззаду, - ад начальства, усіх тых карных органаў, якіх у вайну было ня менш, чым у мірны час. Нават болей. Калі цябе камандзір абяцае расстраляць пад ранак, калі ты ня возьмеш страчаны хутар ці вышыню, ці траншэю (што па тым часе зусім верагодна), дык яіпчэ невядома, каго ты пачынаеш баяцца болей - немцаў ці камандзіра. Немцы яшчэ могуць не пацэліць, і табе абыдзецца. А свае, каман- дзіры (ці калі ўвяжацца трыбунал), ужо прамаіпкі не да- дуць. Тут ужо ўсё дужа пэўна і катэгарычна.
    Пасьля яшчэ былі баі, але ў Румыніі па танках мы не стралялі. Маю падбітую гармату выцягнулі з агнявой, замя- нілі кола, а прыцэлу не знайшлі. Так мы яе і вазілі на фармоўку над Луцк, пасьля ў Венгрыю. I да майго новага раненьня яна заставалася без прыцэлу.
    А наконт танка. На фармоўцы ўвосень пачалі прадстаў- ляць да ўзнагародаў, напісалі і на мяне: «к орудню встал Быков, через канал ствола навел орудне, затем заряднл» і г. д. Але аказалася, што за той танк ужо ўзнагародзілі кагось з дывізійнай артылерыі, якая там таксама страля- ла. Выходзіць, Быкаў падбіў падбіты танк? Можа, і так, я спрачацца ня стаў, з начальствам тое бескарысна. Тым болей, што на тым часе я ўжо стаў аўтаматчыкам. He за- хацеў стаць ад’ютантам у камандзіра палку, крыклівага маёра Коваля, і той са злосьці паслаў мяне ў аўтаматчыкі.