• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    На той час яшчэ ўзьнікалі нейкія літаратурныя пам- кненьні, пабудзілася паўзабытая тэма вайны. Напісаў два- тры апавяданьні на беларускай мове, якія паслаў у Менск на адрас часопісу «Полымя», каб перадалі Міхасю Лынь-
    кову. Прозу гэтага аўтара любіў з даўняй пары, і, думала- ся, ягоная ацэнка будзе спрыяльнай. I праўда, даволі хутка (за якіх, можа, тры месяцы) атрымаў адказ - падрабязны разбор на некалькіх старонках. Як цяпер прыпамінаю, апавяданьні былі даволі слабыя, і Міхасю Ціханавічу спатрэбілася нямала такту, каб нешта сказаць па сутнасьці і не параніць аўтарскага самалюбства. Аўтар адчуў тое і болей не пісаў. Доўга не пісаў наогул.
    Руцінная вайсковая служба ўвогуле была, як і ўсюды: заняткі, нарады, догляд зброі і тэхнікі. Ну і, вядома ж, палітпадрыхтоўка — сьвятая справа ўсёй Савецкай арміі. Але якраз руціннымі заняткамі мы меней за ўсё і займаліся, бадай усё першае лета пайшло на перавозку боепрыпасаў. Вялізныя акіянскія сухагрузы ці ня кожны тыдзень паяў- ляліся на нашым рэйдзе, і мы на лодках-кунгасах згружалі зь іх скрынкі (тысячы скрынкаў) самых розных боепрыпа- саў, вазілі іх углыб востраву ў адмысловыя баясховішчы. Мяркуючы па ўсім, камандаваньне рыхтавалася да новага Порт-Артуру. Якраз усчалася карэйская вайна, і аднойчы нас, падняўшы па трывозе, вывелі на ціхаакіянскае ўзьбя- рэжжа. Адразу ж пачалі капаць-акопвацца, а затым буда- ваць болей грунтоўныя ўмацаваньні (бліндажы, бункеры, агнявыя пазыцыі, НП45 ды КП4е). 3 дня на дзень чакалі нападу амэрыканцаў. Начальства патрабавала дасканаліць абарону, перакрываць збудаваньні лесам ды глыбей закоп- вацца ў зямлю. А лесу не давалі, лясніцтва лавіла і штра- фавала самавольшчыкаў, што секлі піхты ды хвоі. Афіцэры лаяліся, плацілі штрафы, а начальства патрабавала, каб усё было збудавана паводле статуту інжынэрнай службы. I так восень, зіму і лета. I зноў восень...
    Улетку хоць была сувязь з мацерыком, хадзілі парахо- ды, завозілі правізію. А восеньню рэйсы спыняліся, шэсьць месяцаў востраў быў адрэзаны ад краіны. Харчаваліся толькі кансэрвамі, пілі 95-градусны сьпірт, які з жалезных бочак прадавалі рыбалавецкія кааператывы ў суседніх сёлах. Пад вясну канчаўся і сьпірт, тады найбольш спрактыкаваныя пераходзілі на адэкалёны, ласьёны, розныя тэхнічныя вад- касьці накшталт антыфрызу. Камандзіры былі розныя, пера-
    важна ветэраны вайны, але прыбывалі і маладзейшыя - з вучылішчаў. Першыя звыкла цягнулі вайсковую лямку, выслугоўваючы пэнсію, а маладзейшыя, апынуўшыся на краі імпэрыі, часам бунтавалі, служыць не хацелі. Як мой малады сябра Лёшка Клімаў. Ён скончыў вайсковае вучылішча, а раней - Сувораўскае, усё жыцьцё рыхтаваўся стаць афіцэрам, а стаўшы ім, зразумеў, што зрабіў памылку. Але начальства таго не разумела і Лёшкаў бунт перапыняла сродкамі дысцыпліны - вымовамі ды гаўптвахтай.
    34.	Палкоўнік і сьмерш.
    Палком камандаваў стары служака, герой мінулай вай- ны, чалавек увогуле разважлівы, але малапісьменны. На- ват і ў вайсковай справе малапісьменны, чым нярэдка ка- рысталіся яго маладзейшыя падначаленыя. На ягоны за- гад штосьці зрабіць звычайна спакойна адказвалі: «Але ж тое не па статуце». Палкоўнік хвіліну раздумваў і пага- джаўся: ну калі не па статуце, хай будзе так. Насамрэч ніякага статуту тут не было і блізка, падначаленыя ашуквалі. Аднойчы здарыўся выпадак, які засьведчыў, хто галоўны ў палку. Неяк прапаў мой салдат, не было яго на сьняданку, не прыйшоў на абед. I ніхто ня бачыў, дзе ён. Тое ўжо было ЧП, і я пайшоў дакладваць. Якраз у кабінэце каман- дзіра палку было некалькі афіцэраў, я далажыў, і кампал- ку кажа: «Пачакаем да вечара». I тут ускочыў палкавы асабіст ды як пачаў крычаць на камандзіра палку, старога афіцэра: «Што значыць - пачакаем? Зараз жа арганізуйце пошукі, пасылайце на перахват. Ен ужо, можа, па дарозе ў Японію, здрадзіць радзіме, тады ў нас з вамі паляцяць галовы з плячэй». Палкоўнік моўчкі выслухаў капітана і паціснуў плячыма, што значыла: рабіце, як гэты сказаў. A салдат пасьля абеду знайшоўся - проста ён заснуў у траве за артпаркам. Быў змораны. Трэба, аднак, зазначыць, што страх асабіста быў ня марны, у нас ужо здараліся выпадкі пераходу некаторых вайскоўцаў у Японію. Зімой туды цераз забіты таросамі праліў перабег памежнік. Але на востраве
    была ня толькі памежная служба ў выглядзе наземных заставаў, але і марская, што ажыццяўлялася пагранкатэрамі, асабліва ўлетку. Катэры прыходзілі часам да нашага пірсу. I вось аднойчы салдаты ўбачылі, як з такога катэру згру- жаюць нейкі мех, бы з качанамі капусты, і адтуль чуецца знаёмы голас: «Прывет, землякі, мяне ўжо прывезьлі». Таго ўцекача ўжо прывезьлі ў завязаным мяшку.
    Сваю чэкісцкую ролю ў палку капітан-сьмершавец за- тым даказваў няраз. I яго баяліся болей за ўсіх. Камандзір палку мог аблаяць, пасадзіць на гаўптвахту, ня даць чар- говага званьня. Гэты ж быў здольны спляжыць усё жыцьцё. I пляжыў, не зважаючы на рэпутацыі і званьні.
    Аднойчы (тое было яшчэ на самым пачатку майго жыць- ця на востраве) я раненька выправіўся на пірс спаткаць катэр з Паўднёвага Курыльску, які павінен быў прывезьці з рамонту стэрэатрубу. Але не прывёз, і я пайшоў з пірсу на бераг. I тут спатыкаю таго капітана, за якім ідзе другі капітан, начальнік штабу батальёну, - чамусь у шынялі і без пагонаў, з маленькім чамаданчыкам у руках. За ім сал- дат-аўтаматчык з нарыхтаваным ППШ. Яны хуценька зьбеглі па сходнях і схаваліся на катэры. Тое было дзіўнавата, бо начальніка штабу я толькі ўчора бачыў на палкавой нарадзе. Што ж здарылася за ноч? Праз колькі дзён таксама на нарадзе кампалку аб’явіў, што капітан Авяр’янаў арыштаваны за антысавецкія размовы. А пась- ля сталі вядомы і самі размовы. Аказваецца, капітан ад- нойчы праспаў развод на заняткі (не пазваніў будзільнік), і ён, мацюгнуўшыся, памянуў злым словам «стахановское проязводство». Праз фанэрную сьцяну тое ўчуў начальнік артылерыі батальёну, які тады быў дома, і, канешне ж, стукнуў. Капітан атрымаў 5 год лягероў.
    С ь м е р ш там лютаваў, як нідзе. Адмысловых упаў- наважаных тае службы ў палку было цэлае падразьдзя- леньне, і яны шчыравалі як мае быць. Іх «хітры дамок» мясьціўся якраз паміж казармай і салдацкай прыбіральняй - для зручнасьці карыстаньня і эканоміі часу. Занавеша- ныя акенцы там сьвяціліся да позняе ночы. Нават і пасьля адбою.
    Напачатку я быў прызначаны камандзірам узводу кіра- ваньня, абсталёўваў назіральны пункт, вёў дзяжурства і назіраньне за пэўным участкам акіяну. Там жа знаходзіўся і камандзір батарэі, малады, але заслужаны маёр з пяцьцю ордэнамі за вайну. Увогуле ён быў неблагі афіцэр, не на- шмат старэйшы за мяне. Сталася, аднак, што яго пакінула жонка - зьехала на мацярык, і маёр застаўся бы саламяны ўдавец. Канешне, выпіваў, часам занадта. А ў астатнім быў дысцыплінаваны і паслухмяны перад начальствам. I вось аднойчы, як я дзяжурыў па палку, раніцай у двары штабу паявіўся сьмершавец, падсеў да мяне ў курылцы. Дагэтуль безь людзей я зь ім ніколі не спатыкаўся. I тут ён пыта- ецца: якія ў мяне адносіны з маім камбатам? Кажу, нар- мальныя. А той, памаўчаўшы, кажа: «А вы ведаеце, што ён быў у палоне і служыў у паліцыі?». Тое мяне зьдзівіла - я ведаў, што маёр усю вайну праваяваў на фронце, у суп- рацьтанкавай артылерыі і, трэба ж так пашчасьціць, на- ват ня быў паранены. Зноў жа, калі праўда тое, што кажа сьмершавец, дык чаму яго не арыштоўваюць, чаму ён - дагэтуль маёр і яшчэ камандуе батарэяй? Так я падумаў, але гэтаму нічога не сказаў - хіба можна было ўсумніцца ў ягонай праўдзе? Яны ж ведалі пра кожнага ўсё, скрозь зямлю бачылі наша мінулае. I нават нашую будучыню.
    Якраз ва ўсіх часьцях акругі (а можа, і ўсяе Савецкай арміі) ішла праверка афіцэрскіх кадраў. Часам на палка- вых нарадах чыталі загады камандаваньня пра выкрытых зламысьнікаў. Запомніўся адзін, як сяржант, ардынарац камандзіра палку, стаў палкоўнікам. Сталася так, што кампалку забіла, а паранены ардынарац узяў ягоныя даку- мэнты і выдаў сябе за свайго начальніка. Са шпіталю ён атрымаў прызначэньне на полк і камандаваў ім да самай перамогі. I камандаваў, мабыць, няблага, бо на той пасадзе атрымаў аж тры ордэны, ды і полк быў узнагароджаны. На судзе ў яго запыталі: «Як жа ты, ня маючы вайсковай адукацыі, таго дамогся?» Палкоўнік-сяржант адказаў: «Вельмі проста: былі камбаты-героі, якіх я выклічу і так накручу ім хвасты, што бягуць у атаку, бы ўгарэлыя».
    Афіцэры на нарадзе аднесьліся да таго па-рознаму. Ста- рэйшыя абураліся: нахабнік! Як можна?! Маладзейшыя ж яхіднічалі: галоўнае мець хвастатых герояў.
    Відаць, аднак, настала і мая чарга на праверку. Пасьля заняткаў выклікае ПНШ47 па ўліку і моўчкі дае прачытаць сакрэтную паперу. У ёй напісана прыкладна наступнае. Паводле ўліку асабовага складу такой-та арміі, лейтэнант Быкаў В. У. значыцца забітым 7.01.44 году і пахаваным у братняй магіле каля вёскі Вялікая Севярынка Кірава- градзкай вобласці. Параграф другі: запатрабаваць ад лей- тэнанта Быкава В. У. тлумачэньня дадзенага выпадку. Ма- тэрыял дазнаньня даслаць да 17 верасьня гэтага году. ПНШ сьмяецца: «Ну пішы, як ты вылез з братняй магілы». Што ж, жарты жартамі, а давялося пісаць. I не аднойчы. Пасьля яшчэ патрабавалі сьведак, дакумэнты са шпіталю. Адзін раз выклікаў сьмершавец, пісаў і таму тлумачэньне. Але гэтага цікавіла галоўным чынам, ці быў кантакт з ворагам пасьля майго раненьня. Пра тое, як я ноч праляжаў з трупам нямецкага афіцэра, я, канешне, яму не распавёў.
    Цікава адзначыць адносіны паліторганаў да таго вы- падку. Калі перад тым парторг палку неяк разы два заводзіў са мной размову наконт маёй непажаданай беспартыйнасьці, дык пасьля - бы адрэзала. Ніхто ні слова. I я быў увогуле рады, бо беспартыйнасьць адкрывала для мяне пэўныя пэр- спэктывы, партыйнасьць жа - заводзіла ў поўны тупік. Я ўсё ж марыў вырвацца на волю...
    35.	Сярожка
    Як і здаўна, у арміі карай боскай былі ЧП (надзвычай- ныя здарэньні). To ўтопяцца, то зваляцца з машынай пад абрыў, то хто застрэліцца падчас чысткі зброі. To нап’ец- ца. А ў мяне адзін салдат здорава параніў другога. Неблагі салдат, старанны, стаяў на пасту ля гарматы. Як сьцямне- ла, па беразе ідуць двое, нясуць яму вячэру. А той, як і належала, крычыць: «Пропуск!». Яму адказваюць: «Пяр- лоўка, Хакімаў! Пярлоўку нясём»... А той зноў: «Пропуск!