• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    У вайсковай камэндатуры станцыі Асіповічы, канчатко- вага пункту майго падарожжа, дазнаўся, што патрэбны мне полк зусім ня тут, а ў Лапічах, гэта дзесьці далей, у лесе. Што гэта - буйнакаліберны (152-мм гаўбіцы-гарматы) ар- мейскі полк. Як дабрацца туды? Звычайна - на шашу і галасаваць.
    Так і зрабілі. Неяк ускараскаліся на паўзагружаную трохтонку, куды падсеў яшчэ адзін капітан, які таксама ехаў у Лапічы. Я зь цікавасьцю азіраў восеньскія палеткі наўкола, застаўленыя белымі мяхамі, - сяляне выбіралі бульбу. Дзе-нідзе ў неба віліся празрыстыя дымкі. Надво- р’е было ціхае, стаяла пара бабінага лета. Хвойныя бары абапал дарогі выклікалі ў мяне шчымлівае замілаваньне - столькі год гэтае хараство я бачыў толькі ў снах на Усхо- дзе. Сусед-капітан распавёў, як хораша цяпер ловіцца на блясну шчупак, толькі ўчора ён выцягнуў з рэчкі трох- кілаграмовую рыбіну. Цяпер там пасьля службы ўсе афіцэры размахваюць сьпінінгамі. Я слухаў яго і раптам падумаў: буду служыць! Хай, калі так сталася, ня змог вырвацца там, дык тут застаюся. Усё ж дома, не на чужыне. Бела- русь — не Курылы.
    Той увогуле супакоена-ідылічны настрой трохі апаў, калі ўбачыў ля ракі будучую сваю казарму - старую, абшарпа- ную, яшчэ мікалаеўскіх часін збудоўку з чырвонай цэглы, якая невядома якім цудам захавалася пасьля дзьвюх вой- наў. Але падумалася: можа, і добра, затое не згарыць, ня прыйдзецца за яе нікому адказваць. Усё тут я хацеў ба- чыць лепшым, чым там, на Усходзе. Аднак ідылічны на- строй прадаўжаўся нядоўга, у штабе мне далі прачытаць загад па акрузе, дзе я прызначаўся зусім не камандзірам батарэі, а крышку ніжэй, на штабную пасаду. Трохі разва- жыўшы, вырашыў: можа, і лепш, спакайней будзе. Там жа сказалі зайсьці да нампаліта, які задаў толькі адно пытаньне: «У партыі быў?» - «Не, - кажу, - ня быў». - «Ну, усё, ідзіце». Пайшоў, трохі, аднак, задумаўшыся над тым невы- падковым пытаньнем.
    На кватэрнае ўладкаваньне было дадзена два дні, за якія я яго і вырашыў: знайшоў куток у калгасніка з сусед-
    няй вёскі. Цёмны і даволі сьцюдзёны. Гаспадар ляжаў п’я- ны, гаспадыня лаяла апошнімі словамі і яго, і савецкую ўласьць. Пэўна ж, я тут аказаўся ня самы жаданы. Жонка з сынам паехала ў Горадню да сястры, якая некалі заста- лася ў нашай кватэры, а пасьля выйшла замуж. Як пісала, - таксама за афіцэра.
    40.	Звальненьне. Горадня
    Адзін разумны афіцэр на Сахаліне некалі казаў, што Савецкая армія вельмі нагадвае сабой плянэту-пульсар, якая то сьціскаецца, то пашыраецца, і ў тым уся яе фун- кцыя. У спакойным стане яна існаваць ня можа, спакой для яе — пагібель. А хто хоча гінуць? Во і трапечацца. Каб жа толькі не хацець самой гінуць, але ж ёсьць яшчэ праг- насьць загубіць ворагаў, якія для кожнай арміі заўсёды знойдуцца. Узаемазалежнасьць войска і ворагаў выключ- ная. Як толькі ствараецца войска, у той жа момант зьяў- ляюцца і ворагі. I наадварот. Праблема хіба ў тым, як ім адно да аднаго падступіцца? Зь якога боку. Во тады і паяў- ляецца славутая тактыка (яна ж і стратэгія) тыкаў, спроб і памылак. У пэўным сэнсе таго, што на простай мове называецца: ідзі-пастой. Ідзі - ня ведаю куды, прынясі - немаведама што. To павялічваюць, то памяншаюць. To мабілізуюць, ламаючы жыцьцё людзям, то звальняюць, зноў жа бяз жаднай увагі да людзкіх лёсаў. Увосень Мікіта Хрушчоў аб’явіў аб скарачэньні савецкага войска на 55 тысячаў чалавек. Ужо зманены «гражданкай», я спаткаў тую навіну нават з радасьцю, але шмат іншых афіцэраў, што меркавалі назаўжды зьвязаць сваё жыцьцё з войскам, апынуліся ў разгубленасьці. Перажылі драму лёсу.
    Ня ведаю, як тое скарачэньне адбывалася ў іншых ак- ругах, на Далёкім Усходзе (хаця можна было сабе ўявіць па тым бязладзьдзі, якое суправаджала там нядаўняе па- шырэньне), у Лапічах усіх афіцэраў пагналі на мэдкамісію. Вайсковыя мэдыкі, бы на канвэеры, агледзелі кожнага і ў кожнага нешта знайшлі. У мяне - недастатковасьць міт-
    ральнага кляпану56, і як вынік - запіс у дакумэнце: не прыгодны для службы ў мірны час. (Дарэчы, як шэсьць год таму прызывалі, тады не знайшлі нічога. Тады я быў цал- кам прыгодны.)
    Разьлік з гэтым палком быў просты і непрацяглы, за кароткі час ніякіх запазычаньняў там не пасьпеў зрабіць. На разьвітаньне выпіўшы са сваім кватэрным гаспадаром, выйшаў на піашу і трохі счакаў спадарожную машыну. Сыпаў рэдкі сьняжок, дзьмуў зімовы вецер. А я, можа, упер- шыню за шмат год адчуў сябе вольным ад усяго на сьвеце. Праўда, радасьць з тае нагоды чамусь была невялікая. Насыпаліся няпрошаныя клопаты і трывогі. На гэты раз, аднак, суцяшала, што я - дома, а не дзе-небудзь на краі зямлі. Ужо дома, мабыць, не прападу.
    Празь Менск прыехаў у Горадню, куды трохі раней пры- ехала жонка з сынам. Тут настрой мой крыху апаў: ква- тэрка жончынай сястры Веры аказалася мізэрненькай, у старым доме, і хоць гаспадары спаткалі падсяленцаў уво- гуле гасцінна, я зразумеў, што доўга тут жыць нельга. Тут жа высьветлілася, што гаспадар і праўда афіцэр, але з пэўнага роду войск і служыць у абкаме ў якасьці ад’ютан- та першага сакратара.
    Колькі дзён патраціў на стаўленьне на ўлік у ваенкама- це, атрыманьне пашпарту. Наконт кватэры ваенкамат нічым памагчы ня мог, адсылаў у гарвыканкам. Той абяцаў паста- віць на чаргу. Чарга, вядома ж, ільготная, так што чакай- це, можа, калі і атрымаеце. Забягаючы наперад, зазначу, што чакаць давялося тры доўгія бескватэрныя гады, пера- жыўшы не адну кватэрную драму.
    Першая зьявілася ці не праз тыдзень пасьля прыезду.
    Увечары аднаго дня прыйшоў з працы Павел Зьмітравіч (дарэчы, мой аднагодак) і кажа: ёсьць магчымасьць. Адзін іхні работнік зьехаў на раён, ягоная кватэра вызвалілася. Трэба займаць. Увогуле акт незаконны, але цяпер усе так робяць, інакш не дачакаешся. Ня дужа мне хацелася рабіць тое, ужо меў некаторы на гэты конт вопыт. На Сахаліне спрабаваў самавольна заняць - не кватэру - суседнюю каморку, ды нічога не атрымалася, выперлі праз тыдзень.
    Ну, але тут, можа, іншая справа. Можа, хоць з увагі да Паўла, калі не да мяне, дадуць дажыць да вясны. Злавіў на вуліцы машыну і перавёз свае клумкі.
    Кватэрка ўвогуле аказалася самая занядбаная, пакой- чык зь сяньмі, дзьверы ў двор. Замок без ключа, заткнуты дужкай за прабой. Няспраўная грубка, тэлефон на падаконьніку. Тэлефон выклікаў у мяне падазрэньне — чаму ён тут? Да таго ж нявыключаны.
    Чаму і для чаго, высьветлілася ранкам, як у дзьверы моцна пастукалі. Завіталі двое і ветліва пацікавіліся, хто тут пасяліўся. Я патлумачыў, яны моўчкі выйшлі. Праз пару гадзінаў прыйшлі зноў, але ўжо зь міліцыянтам і дамаўправам. «Немедленно освободнть квартнру! Почему? А потому. Нначе выброснм самн».
    У абед прыбягае жончына сястра Вера - у іх таксама скандал. Выклікалі Паўла, пагражалі адказнасьцю. Куды выклікалі? Ды ў КДБ, ён жа там працуе. А гэта ж іхняя тайная кватэра, дзе яны спатыкаюцца з кім трэба. Во дык справы, сказаў сабе Быкаў, во дык улез. Мала што сам улез, дык яшчэ і чалавеку нашкодзіў.
    Яшчэ некалькі дзён стукалі ў дзьверы, пагражалі і папя- рэджвалі. I я ня вытрываў, пайшоў у пошукі іншай кватэ- ры. Спаткаў на вуліцы даўняга знаёмага мастака Блізьня- цова, і ён кажа: ёсьць кватэра, нядаўна вызвалілася. Праў- да, халодная і без вады. I без туалету. Ня ведаю, ці падк- лючана да электрасеткі. Кватэра аказалася на вуліцы Падгорнай, паблізу ад Нёмана, куды я і пераехаў пад новы 1956 год.
    Найбольшы клопат быў вырашаны, заставаўся наступ- ны - праца. Жонка ўладкавалася ў школу хутка, а мне давялося чакаць.У рэдакцыі, куды, вядома ж, неўзабаве завітаў, людзі памяняліся, зьмяніўся і галоўны рэдактар. Новы, Васіль Булай, найперш папытаўся пра маю партый- насьць і, учуўшы адказ, моўчкі разьвёў рукамі. Ён наогул не любіў свае думкі выказваць словамі. Відаць, засвоіўшы пэўныя ўрокі 30-х гадоў, у гутарцы аддаваў перавагу жэ- стам, якія можна было разумець як заўгодна. Але тут я зразумеў правільна - працы няма.
    Нейкі час падзарабляў у майстэрні мастацкага фонду, дзе таксама амаль усе мастакі былі ўжо новыя. Мой сябра Віктар Марозаў зьехаў на Украіну, Дзешка памёр. Кох сядзеў у лягеры. (Неўзабаве прыехаў рэабілітаваны. Вык- рыты КДБ як аўтар карыкатур на Сталіна, аказаўся невіна- ваты, карыкатуры маляваў іншы.) Я набыў у камісійнай лаўцы радыёпрыёмнік і, застаўшыся ранкам у кватэры з сынам, пачынаў слухаць «Свабоду» ці Бі-Бі-Сі. Апантана працавалі глушылкі, але часам што-нішто можна было ўчуць. Апроч інфармацыйных праграмаў падабаліся шмат якія перадачы на культуралягічныя тэмы - лекцыі В.Вэй- дле і Гольдбэрга. Тое было новым і вельмі ўражвала. На Далёкім Усходзе нічога з тых станцыяў учуць было немагчы- ма.
    Там жа, на Падгорнай, напісаў першае пасьля зваль- неньня апавяданьне, якое аднёс у рэдакцыю. Там у адзьд- зеле культуры пазнаёміўся з літкансультантам Міхасём Васільком і аднавіў колішняе знаёмства з літсупрацоўніцай гэтага аддзелу Ірынай Суворавай. Трохі знаёмы з ёй быў з 49-га, калі яна студэнткай прыязджала на газэтную прак- тыку ў Горадню. Пра Міхася Восіпавіча я ведаў няшмат. Да нядаўняга часу гэты заходнебеларускі паэт жыў у Баброўні за Скідалем і за год перад тым перабраўся ў Горадню. Выглядаў ён дужа змарнелым, пакамячаным жыцьцём чалавекам, зрэдчас пісаў юбілейныя вершы, што зьмяшчаліся на першай старонцы газэты. 3 выпадку зна- ёмства мы выпілі зь ім на рагу Савецкай і Цэткін, я папы- таўся, як яму жывецца, і ён заплакаў. На ўсе мае пытаньні чаму, у чым справа, - ён толькі махнуў рукой. Ужо пасьля стала вядома, што ў той час (як, зрэшты, і пасьля) яго ці ня кожнага дня цягалі ў КДБ, чагось дамагаліся. Але чаго - Міхась Восіпавіч так і не сказаў да самай сваёй сьмерці ў шасьцідзясятым годзе57.
    Ужо пасьля сьмерці Міхася Васілька стала вядома яго ваенная драма. Змабілізаваны ў польскае войска напачат- ку Другой сусьветнай вайны ён разам са шматлікімі жаў- нерамі трапіў у нямецкі палон, адкуль выбавіўся пасьля
    нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз. Вядома, як папуляр- ны ў народзе беларускі паэт, ён ня мог прамінуць увагі да сябе нацыянальных сілаў, таксама як і савецкай парты- занкі. Міхась Васілёк ухіляўся ад абодвух бакоў, хацеў за- ставацца нэўтральным, жыць разам зь сям’ёй у сваёй род- най Баброўні. Але тое не ўдавалася. Як ён мне распавёў аднойчы, зь «вялікай зямлі» за ім быў прысланы самалёт, каб вывезьці яго ў Маскву, дзе на той час жылі ягоныя сябры-пісьменьнікі Максім Танк, Піліп Пястрак ды іншыя. Але Васільку позна паведамілі пра тое, ён спазьніўся на партызанскае лётнішча, замест яго ў Маскву паляцеў іншы. 3 таго моманту ў паэта-селяніна пачаліся вялікія беды. Яго змусілі прыняць удзел у мясцовым зьезьдзе БЦР, які адбываўся ў Беластоку, што стала падставай для арышту Васілька сьмершам пасьля вызваленьня, і ён дужа пашкадаваў, што разам зь іншымі не падаўся на захад. Нейкі час патрымаўшы ў Лідзкай турме, пасьля допытаў і катаваньняў яго, аднак, выпусьцілі. Але не пакінулі без увагі цераз увесь час да самае сьмерці, падазраючы ў ім калябаранта, нямецкага агента.