Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Бо прапіваць не было чаго. Улетку, як нарыхтоўвалі, пісалі дзьмутыя лічбы, а фактычна тут нічога няма. Гурбы сьнегу, а пад гурбамі пуста. Дзякуй, заспакоіў. Думаў, што прыйдзецца плаціць за які недахоп, а тут, аказваецца, наогул пуста...
Старшына бы ў ваду глядзеў - ніякай ні з кога адказ- насьці. Але паколькі дровы патрэбны, дык жалезны загад: пілаваць і вывозіць. Для таго далі паўразьбітую палутар- ку, якая раз за разам ламалася. Лесапавал рабіўся на схіле гары. Сьпілаваўшы, дрэвы цягнулі ўніз, складвалі ля прабітай у сьнезе дарогі. Адтуль цераз аўражыну - за 20 кілямэтраў на станцыю. Там грузілі на плятформы. I так праз усю зіму таго злашчаснага году. А вясной, як растаў сьнег, у тайзе пачаліся пажары. Жахлівая гэта рэч, лясныя пажары. Суткамі мы іх гасілі, вядома ж, падручнымі сродкамі, вецьцем і рыдлёўкамі, затоптвалі ботамі. He зва- жаючы на ўсе салдацкія намаганьні, пажары гойсалі па ўсёй сахалінскай тайзе, выгаралі тысячы гектараў хвой- ных пародаў. Як ідзе вірлівая сьцяна гэткага палу, з-пад агню ўцякае ўсё жывое - зайцы, лісіцы, барсукі, нават мядзьведзі. Ніхто зь іх не нападае адзін на аднаго, і, што цікава, ніводная жывёліна не палохаецца чалавека. Наад- варот, усе шукаюць у яго абарону, толькі на яго і спадзя- юцца. I мы ратавалі іх, адганялі ў болып-менш бясьпечнае месца. А адзін малады мядзьведзь дык упадабаў нашу ле- савую стаянку, дзе пахла тушонкай ды кашай, і, можа, з тыдзень жыў непадалёк. Пасьля кудысьці сышоў.
Улетку, як скончылася патрэба ў дровах, вярнуўся ў гарнізон на батарэю.
38. Долінск
Тут была трохі інакшая атмасфэра - фарсіравалі бая- вую падрыхтоўку, *мелася праверка дывізіі нейкай камісіяй Міністэрства абароны. Зрэшты, тых розных адмысловых камісіяў заўжды было мноства, для салдатаў і нізавых армейскіх падразьдзяленьняў яны ня мелі ніякага значэнь- ня. Затое вышэйшае начальства заўжды ўпадала ад іх у паніку і пасылала свае папярэднія камісіі. Такім чынам, войска кіравалася спрэс камісіямі зь іх праверкамі, кант- ролем, і - бясконцымі нарадамі, дзе «накручвалі хвасты». Адзін наш новы камандзір дывізіёну падпалкоўнік Дзят- лаў заўжды быў спакойны, гэты ўлюбёны ў артылерыю афіцэр, неблагі матэматык, з свае наіўнасьці думаў, што галоўнае для нас - умець па-майстэрску страляць, а не палоць канавы, баючыся прыезду камісій. Кожны тыдзень ён нас, камбатаў, трэніраваў па артстралковай, спакойна, але настойліва выпрацоўваў з нас прафэсіяналаў, майст- роў трапнага агню. Сьпярша тое яму ўдавалася, мы, трое яго падначаленых, няблага правялі самыя цяжкія і склада- ныя батарэйныя стрэльбы па марскіх цэлях, тое ж было пасьпяховым і ў складзе дывізіёну. Камдыў мог быць зада- воленым і нават разьлічваць на нейкія даброты ад началь- ства. Але, як вядома, д’ябал у войску ніколі ня сьпіць, ён заўжды на бязьзьменным дзяжурстве. Падпільнаваў д’ябал і наш дывізіён - неяк уначы загарэлася казарма. Паколькі яна, як, дарэчы, і ўсё тут, была з дрэва, дык да ранку і згарэла датла. Людзі ўберагліся, але згарэла шмат зброі, тэхнікі, рознага вайсковага майна. А тут яшчэ, як прыехалі пажарнікі, у вогнішчы пачаліся выбухі - рваліся снарады і наўкола засквірчэлі асколкі. Як пасьля высьветлілася, то былі прыхаваныя боепрыпасы, якія старшыны мелі ў кап- цёрках, каб кожны раз перад' і.мітацыйнымі стрэльбамі ня бегаць па іх на склады.
Дагэтуль не магу зразумець, як за той пажар наш Дзят- лаў ня страціў пагоны. Ды і мы разам зь ім. Праўда, тое ды іншае страціў адпраўлены на пэнсію немалады ўжо
камандзір палку. Мабыць, гэта выратавала іншых. Што да мяне, дык я ў чарговы раз падаў рапарт на дэмабілізацыю. ГІаколькі ранейшыя мае захады на гэты конт ня мелі вы- ніку, дык я зьвярнуўся да міністра абароны маршала Маліноўскага, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ад нашай акругі. Тое давала мне права на адмысловы зварот.
Доўга не было ніякага адказу, і я пачаў ужо думаць, што мой рапарт не дайшоў да маршала. Ды неяк сьцюдзё- ным студзеньскім ранкам пазванілі з Долінску, каб я неад- кладна прыбыў у штаб дывізіі. Адзіная дарога туды колькі дзён была перамецена, і я пашыбаваў чыгункай. Насустрач дзьмуў ледзяны вецер, мароз быў градусаў пад 30. Але я шыбаваў, радуючыся, што, мабыць, нарэшце наш дэпутат звольніць мяне з свае апрыклай мне арміі, якая ўжо рабілася для мяне вечным пракляцьцем. Азяблы і абмёрзлы прый- шоў у пэўную штабную каморку, далажыў. Малады фран- таваты афіцэр-кадравік паварушыў на стале паперы і знай- шоў патрэбную. «Вы зьвярталіся да Міністра абароны, маршала Савецкага Саюза, дэпутата Вярхоўнага Савету Саюза СССР таварыша Маліноўскага?» - «Так, зьвяртаў- ся». - «Атрыманы адказ. Зачытваю: паводле артыкулу тако- га Канстытуцыі СССР служба ва Узброеных Сілах СССР ёсьць сьвяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна СССР. Растлумачыць тав. Быкаву В. У„ што ён як грамадзянін СССР цалкам і поўнасьцю павінен выконваць патрабаваньне Канстытуцыі Саюза ССР. Подпіс: Міністр абароны Саюза ССР, Маршал Савецкага Саюза, дэпутат Вярхоўнага Савету Саюза ССР Р. Маліноўскі. Вам зразумела?» - «Зразумела». - «Расьпішыцеся, што азнаёмлены...»
Бы пабіты, стомлены і падаўлены прыбрыў у свой та- ежны пасёлак. Даўно ўжо зразумеў, што вырвацца з войска па-добраму — марная справа. Заставалася адно выйсьце - скандал. Але на тое патрэбны быў іншы характар, якім я не валодаў. Зноў жа, тут важна было не перабраць меру, каб замест дэмабілізацыі не апынуцца пад трыбуналам. Як мой колішні сябра Лёшка Клімаў, які, неяк добра «ўзяў- шы», нацкаваў на крыклівага начальніка штабу сваю аўчар- ку - вялізнага, даволі злоснага Джыма, і загрымеў пад суд. 3 адной няволі прыдбаў яшчэ горшую.
Па дарозе са службы спаткаў знаёмага нампатэха, які сказаў: «Дзівак-чалавек, да каго ты зьвяртаешся! Што мы для міністра, дэпутата і маршала? Во і я, напрыклад. Служу з вайны і ўсё камандзірам тэхроты. Неяк прыехаў Малі- ноўскі з інспэкцыяй, сабраў афіцэраў - якія жалабы? Ну я і сказаў: званьне не прысвойваюць, 15 год - капітан. Ён да ад’ютанта: запішы. Той запісаў. Чакаю. Увосень загад па кадрах. Параграф першы - званьне палкоўнік прысвоіць... Параграф другі - званьне падпалкоўнік... Трэці - маёр. Я чакаю, мяне ўсё няма. Нарэшце - званьне капітана прысвоіць камандзіру транспартнай роты Сьце- паненку, гэта значыць, мне. Я ўстаў, плюнуў і пайпюў. Дзякуй за клопат, таварыш маршал. Так і хаджу - двойчы капітанам».
Я маўчаў, бо мне ня званьне патрэбна - патрэбна, каб мяне адпусьцілі на волю. Абрыдзеў мне гэты расейска- японскі Усход, хачу дамоў. Мінула ўжо чатыры гады, як я абыходжуся бяз водпуску, зьнябыўся на чужыне, сумую па сваіх чэзлых алешніках. Што мне гэтыя таежныя нетры, кедры ды бамбук[?] Ды гэтае вайсковае бязладзьдзе, уціск і дысцыпліна - я хачу дадому.
Але тое былі асабістыя, суб’ектыўныя жаданьні, а служ- ба і рэальнае жыцьцё патрабавалі свайго - жорсткага і канкрэтнага. Кожнага дня, як заўжды ў 9.00 - развод на заняткі. Камандзіру батарэі трэба прыйсьці раней, узяць рапарт ад дзяжурнага, праверыць якасьць «запраўкі коек». О, гэтыя «койкі» ды іхняя запраўка, зь якой пачынаўся лёс кожнага дня! Іх правяралі дзяжурныя, старшына, камбат, а пасьля і камдыў. I ня дай Бог, калі яшчэ праверыць камандзір палку ці начальнік штабу. Ужо яны абавязкова знойдуць, што дзесь крыва ці няроўна, і ўбачаць у гэтым злачынства супраць дзяржавы. Можна быць выдатным спэ- цыялістам свае вайсковай іірафэсіі, «адданым справе Леніна- Сталіна», але калі ў тваёй атэстацыі будзе запісана, што ты недастаткова патрабавальны да выкананьня ўнутрана- га распарадку, дык ніякага падвышэньня табе ня бачыць. Я ня прагнуў падвышэньня, таму аднойчы і назаўжды плюнуў на ўнутраны распарадак зь ягонымі «койкамі».
Але тое ня значыла, што на яго ж плюнулі мае начальнікі. Яны якраз і ня плюнулі, а засяродзілі на тым усю сваю пільную ўвагу, якую і зафіксавалі ў характарыстыках і атэстацыях Быкава. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што як Быкаў адносіўся да вайсковай службы, так і служба адносілася да яго. Узаемна мы адно аднаго не прымалі.
39. Замена. Лапічы
У адпаведнасьці зь існуючымі законаўстанаўленьнямі афіцэры на Далёкім Усходзе павінны былі служыць тры гады і пасьля замяняцца зь іншымі на цэнтральныя і заход- нія акругі. Але то - павінны. На справе ж служылі па чатыры, пяць і шэсьць гадоў без замены і адпачынкаў, кожны год пішучы рапарты, якія заставаліся без адказу. Звычайна прасіліся ў болей камфортныя Маскоўскую або Кіеўскую ці Закарпацкую акругі, часам у Прыбалтыйскую. У Беларускую было мала аматараў, лічылася, што там жыцьцё беднае. Калі з дэмабілізацыяй у мяне нічога не атрымалася, я пачаў дамагацца замены і напісаў, што жадаю паехаць у Беларускую акругу. Нечакана на шостым годзе далёкаўсходняй службы прыйшоў загад аб маёй замене. Належала здаць батарэю, разьлічыцца са службамі і ад- быць у горад Асіповічы, БССР.
Я асьцярожна парадаваўся і пачаў складаную працэду- ру разьвітаньня з палком.
Здаць батарэю, яе маёмасьць, зброю і тэхніку аказалася надзвычай складана. Суцэльныя недахопы. Нешта згубілася, нешта ў час ня сьпісана і, хоць даўно знасілася, значыцца ў наяўнасьці. Штось даўно перададзена іншаму падразьд- зяленьню, а ў палкавых дакумэнтах таго не адзначана. Калі ўжо шмат з чым разабраліся, выявілася, што не хапае аднаго буйнакалібернага кулямёта, які некалі выкарыс- тоўвалі для імітацыйных стрэльбаў. Праз той кулямёт я рызыкаваў застацца зімаваць на Сахаліне. Выйсьце падка- заў адзін вопытны служака. Ён сказаў: «У цябе знойдзецца восем дваццаць? Схадзі ў краму, купі бутэльку каньяку,
пастаў начальніку боепітаньня». Так і зрабіў. Калі мы з начбоем выходзілі ўвечары з забягалаўкі, я папытаўся, дзе ўсё ж ён знойдзе той кулямёт? Ці хоць бы дастане на замену? А маёр кажа: нашто мне яго шукаць? Я яго проста выкрасьлю з кнігі ўліку...
Нарэшце ўсё было скончана, усе бегункі падпісаныя, атрымаў дакумэнты на праезд ад Сахаліну да ст.Асіповічы, што ў Беларусі. Зноў прыйшлося з тыдзень ці больш ну- дзіцца на бакавых паліцах плацкартнага вагону, пакуль даехалі да Масквы. Ехалі спрэс афіцэры, што адслужылі сваё на дзікім Усходзе і цяпер радыя былі, што дапяліся цывілізаванага Захаду. У Маскве жонка з сынам паехалі наведаць яе сястру, што жыла ў Моніна, а я пайшоў паг- лядзець сталіцу, у якой па сутнасьці яшчэ ня быў. Пачаў, вядома ж, з Чырвонай плошчы, якая зусім не здалася мне вялікай, якой уяўлялася на сьвяточных здымках, затое сьце- ны Крамля падаліся куды вышэйшыя, чым уяўлялася. У даўжэзную чаргу да маўзалею ня стаў, пайшоў па вуліцы Горкага ўгару. Хадзіў-хадзіў, захацелася дзе-небудзь пераку- сіць. Сярод сталічнага люду адчуваў сябе, як і трэба было чакаць, няўклюдай - бы чалавек, што прыехаў з тайгі ў цывілізаваны край. Хадзіў спатнелы, у кіцелі, юхтовых ботах. Афіцыянтка кафэ, куды не без ваганьняў завітаў, вядома ж, найперш зьмерала наведвальніка пагардлівым позіркам і праз зубы папытала, чаго ён жадае. Чаго я мог пажадаць? Сто грамаў і чаго-небудзь на закусь. Спытала - амлет? Хай будзе амлет. Асабліва выпіваць аднаму не хацелася, але мусіў. Памятаў, як колісь у Мікалаеве, ідучы ранкам на службу з Валькам Бахцігозіным, заўжды хацелі есьці. На вуліцах у латках прадавалі бутэрброды з кількай і тут жа гарэлку на разьліў. Купляць адны бутэрброды было сорамна, дык мы дадавалі: ну і сто грам. Тады бойкія цёткі-прадаўшчыцы роблена зьдзіўляліся: ай-яй, такія ма- ладыя, што вам па сто грам! Бярыце па дзьвесьце! Даводзілася браць па дзьвесьце. Гэтак і тут. Выпіў сто, пасьля яшчэ сто. Ну і добра! Настрой стаў весялейшы і Масква прыгажэйшая.