Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
самыя здаровыя ў сьвеце», «Памятай: перажоўваючы стра- ву, ты памагаеш дзяржаве» ды інш.). Беларускі «Вожык» неўпрыцям пачаў набываць характар, хаця ягоны крытыч- ны пафас і не ўзьнімаўся вышэй пасады ўпраўдома. Гэты часопіс надрукаваў штось з маіх фэльетонаў, і галоўны рэдактар Павел Кавалёў82 запрасіў у Менск для знаёмства. (Тады асабістае знаёмства з аўтарам было абавязковым, перад тым вывучалася яго мінулае, сацыяльнае становішча, партыйнасьць.) Прыехаўшы аднойчы па ганарар, пазнаёміўся з Паўлам Нічыпаравічам, а каб замацаваць знаёмства, пайшлі ў рэстаран. Нашай кампаніяй не пагрэ- бавалі і інпіыя працаўнікі «Вожыка», і ня толькі сатырыкі. Вынікам таго супрацоўніцтва празь нейкі час стала кніжачка сатырычных апавяданьняў пад характэрным на- зовам «Ход канём»83.
43. Зборы. «Трэцяя ракета»
Я пісаў апавяданьні, штораз мяняючы тэмы - то браў- ся за вайну, то за маладзёжныя праблемы. Адно «маладзёж- нае» апавяданьне паслаў у Менск на фэстывальны кон- курс і атрымаў першую прэмію ў галіне прозы. Такую ж прэмію ў галіне паэзіі атрымаў тады малады пачатковец з Воршы Уладзімер Караткевіч. Неяк у Менску мы зь ім бегла пазнаёміліся, але агульных сяброў у нас не знайшло- ся, і наступная сустрэча адбылася няхутка. Натуральна, я спрабаваў супрацоўнічаць з «Чырвонай зьменай», празь якую, кажуць, прайшла ўся маладая беларуская літаратура. Але дасланае туды апавяданьне было жорстка раскрыты- кавана Іванам Калесьнікам84, які па нейкай патрэбе пры- яжджаў у Горадню, і я зь ім увогуле пагадзіўся. Затое дасланае ў «ЛіМ»85 апавяданьне на ваенную тэму было прыязна прынята намесьнікам рэдактара Раманам Саба- ленкам86, які сказаў, што гэтую тэму мне варта разьвіваць і паглыбляць. Акрылены гэткай парадай, за кароткі час напісаў невялічкую аповесьць «Жураўліны крык», якая неўзабаве была надрукаваная ў «Маладосьці» і выйшла ў
маім першым празаічным зборніку87. Гэты зборнік прывёз мне ў Горадню загадчык аддзелу выдавецтва Мікола Та- тур88. Ды яшчэ з гасьцінцам - бутэлькай армянскага кань- яку, які тады можна было дастаць толькі па блаце. To быў добры знак89. Я адчуў сябе амаль шчасьлівым.
А ў рэдакцыі «Гродзенскай праўды» адбылася сумная падзея - раптоўна памёр Міхась Васілёк90. Хавалі яго пры- народна, з Дому-музею Элізы Ажэшкі. Быў цёплы дажджлівы дзень, народу сабралася надта шмат. Цяпер, калі ён памёр, аказалася, што гарадзенцы яго дужа любілі, некаторыя нават плакалі на паховінах - асабліва старэй- шыя людзі, што памяталі сялянскага паэта з польскіх часоў. Мяне як члена СП91 перавялі на ягонае месца ў рэдакцыі, і я перасеў з тлумнага сакратарыяту ў зацішны аддзел культуры. Тое было зручней для творчасьці, вольнага часу паболыпала.
У той час я захварэў. На апэндыцыт. Але каб тое выз- начыць, спатрэбіўся час, а «хуткая» прывезла мяне ў баль- ніцу позна ўначы. Дзяжурны хірург пад той час ужо «хлоп- нуў» сваю дозу сьпірытусу і лёг спаць. Рэзаць мяне ўзяўся, як праспаўся, мабыць, час быў упушчаны. Як выпісаўся, пачаліся ўскладненьні. Дактары не маглі даўмецца, думалі, што брушны тыф. Добра, што папыталіся ў старога гарадзенскага лекара Нічыпарука, які адразу паклаў мяне на хірургічны стол і разрэзаў другі раз. Тым і ўратаваў, бо я ўжо не ўставаў92.
Як і шмат для каго з нашых чытачоў, для мяне ў той час было дужа важным адкрыцьцё Э. Хэмінгуэя93. У друку паявіліся ягоныя творы («Бывай, зброя», «Сьвята, якое заўсёды з табой», аповесьці і апавяданьні), ягоны «Стары і мора». Мне дужа імпанавала ягонае жыцьцялюбства, не- падробны рамантызм лепшых старонак ягоных твораў, яго публіцыстыка, выказваньні пра літаратуру і літаратурныя справы. «Нешчасьлівае дзяцінства - лепшая школа для пісьменьніка», - прачытаў я ў ягоным артыкуле, і тое бы вытлумачыла штосьці ў маёй схільнасьці да літаратуры. A
ён яшчэ пісаў: «Проза - гэта архітэктура, а не майстэрства дэкаратара» і «Вайна пакідае ў пісьменьніка рану, якая дужа марудна зажывае». Зноў жа і ягоны выкрутлівы літа- ратурны лёс. Пісаў вялікі раман з жыцьця на моры ў час сусьветнай вайны, ды спатрэбіліся грошы. Тады Хэм вы- лучыў з раману больш-менш скончаны разьдзел пра рыба- ка, які злавіў вялікую рыбіну і змагаецца зь ёю. Назваў той урывак «Стары і мора», які нечакана прынёс яму Но- беля. He раман, ня ўся безумоўна выдатная творчасьць, a толькі невялікі ўрывак.
He любіў тэатру, кіно... Дужа мкнуўся да натуральнага жыцьця простых людзей, да якіх і сам хацеў бы належаць. Калі б ня стаў пісьменьнікам. На пачатку творчасьці ня ўмеў засвоіць тагачасны літаратурны стыль, пісаў «не сты- лёва», па-свойму, што, аднак, дало падставу ўбачыць у ягонай мове асаблівасьць нейкага запачаткаванага ім х э- мінгуэеўскага стылю94.
Здавалася, у краіне ажывела ўся літаратура наогул, другое дыханьне набывала вайсковая проза. Пасьля «У акопах Сталінграду»95, «Валакаламскай шашы», дзьвюх аповесьцяў Эм. Казакевіча, адна зь якіх («Двое ў стэпе», яна ж самая лепшая) была разгромлена партыйнай кры- тыкай, можна было думаць, што тэма вайны вычарпана і не адновіцца. Аж аднавілася ды зазьзяла яшчэ з большым, чым раней, бляскам, галоўным чынам высілкамі маладых, аўтараў т. зв. лейтэнанцкай прозы. Сьпярша гэта былі Юры Бондараў зь ягонымі «Батальёнамі», затым Рыгор Бакланаў зь «Пядзьдзю». Увогуле там былі ня Бог ведае якія адкрыцьці, але была праўда і боль вайны, ад якіх савецкае грамадзтва амаль адвыкла. (Калі толькі і прывы- кала.) Недзе ў гэты час мне давялося прачытаць невялічкую кніжку Р.Бакланава96 «На поўдзень ад галоўнага ўдару», якая мяне амаль аблавушыла. Рэч у тым, што аўтар пад- рабязна і праўдзіва апісаў там некалькі момантаў зь вядо- мых мне па ўласным вопыце баёў пад венгерскім горадам Секешфехерварам, дзе *мяне параніла. Я быў зьдзіўлены, як простая праўда вайны рабілася высокім мастацтвам, якія,
аказваецца, магчымасьці нясе з сабой банальны кавалак жыцьця. (Хаця вайна, канешне, не банальны кавалак...) A прачытаўшы ў «Новом мнре» ягоную «Пядзь зямлі», адк- лаў усё, піто на той час пісаў, і з жарам сеў за «Трэцюю ракету»97.
Скончыць яе за вясну не ўдалося, а на пачатку лета - зноў вайсковыя зборы. Ваенны гарадок пад Наваградкам, заняткі. Зноў - статуты, палітпадрыхтоўка, артылерыя, якую я пастараўся забыць. Але там усё напомняць. I ўсё ж болей захапляла мая няскончаная аповесьць. Мабыць, нівод- ную я не пісаў з такой апантанасьцю, як «Трэцюю раке- ту», сам ня ведаю, зь якой прычыны. Бывала, як толькі наставала пасьляабедзьдзе і па звыклым распарадку дня вайскоўцы клаліся спаць, я бег у ціхманы куток салдацкай курылкі і пісаў - алаўком у сшытку. Самапісак жа тады не было, тэхнічны прагрэс нашую аргтэхніку яшчэ не кранаў. Немалой праблемай было перадрукаваць напісанае. Дру- каркі меліся толькі ва ўстановах, іхні ўжытак строга кан- траляваўся кіраўніцтвам і КДБ. На выхадныя і сьвяточ- ныя дні машбюро звычайна апячатвалася. Даводзілася неяк выкручвацца, перадрукоўваць амаль нелегальна. I тут мяне выручала машыністка Станіслава Фадзееўна, а пасьля Ірына Міхайлаўна98, якая прытым стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся.
Часопіс «Маладосьць», зь якім я ўжо наладзіў сталае супрацоўніцтва, неўзабаве надрукаваў аповесьць. Галоўны рэдактар Пімен Панчанка" сказаў мне з гэтага поваду трохі ласкавых словаў. Яны, ведама ж, узьнімалі настрой, дадавалі жаданыія пісаць і яшчэ. На нейкай нарадзе да мяне пады- шоў малады навуковец і пачынаючы празаік Алесь Адамо- віч100, які павіншаваў з праўдай вайны, што зьявілася на старонках і беларускага друку. Я быў удзячны абодвум.
У краіне паяўлялася новая літаратура з новым бачань- нем сьвету. I, у прыватнасьці, мінулай вайны. Галоўнай ідэйна-мастацкай адметнасьцю гэтай літаратуры стала прызнаньне наяўнасыді на вайне ня толькі зьнешняга, так бы мовіць, ворага - нямецкага фашыста, але і кагось унут-
ранага, мала за немца лепшага. Раней гэта быў проста здраднік, часам трус, дэзэртыр. Цяпер стаў яшчэ і пераст- рахоўшчык, кар’ерыст, эгаіст. I лепшыя творы гэтага накі- рунку паказалі, што ва ўласных шэрагах здаралася ба- рацьба, якая па вастрыні мала ўступала барацьбе на пера- давой. У вайсковай прозе ўпершыню паявіўся злачынца- асабіст, недацёпа-палітрук. Тое было з энтузіязмам успры- нята пэўнаю часткай літаратурнай крытыкі, хаця і ня ўсёй. Партыйная крытыка пагрозьліва прыжмурыла вочы. Такога яна трываць не зьбіралася, яна толькі чакала сыгналу. Хрупі- чоў сваім рэвізіянізмам падкопваў традыцыйны падмурак культуры, замуціў яе ідэалягічную стэрыльнасьць. Нават дазволіў Твардоўскаму101 надрукаваць «Адзін дзень Івана Дзянісавіча»102, гэтую калядную казачку пра лягернае жыцьцё. Сьпярша належала прыбраць Хрушчова.
Як яго прыбіралі, цяпер шырока вядома, — то была змова членаў палітбюро. Але ў палітбюро абмяркоўваліся і іншыя спосабы. Кіраўнік КДБ таго часу Сямічасны пась- ля пісаў, што распрацоўваўся плян тэракту ў паветры, як Мікіта Сяргеевіч будзе вяртацца з Эгіпту. Той варыянт ня быў прыняты толькі таму, што маглі загінуць некалькі дзясяткаў «рабят з КДБ» — ахова Хрушчова. Таму зрабілі інакш - ціха і тайна. Руль дзяржаўнага караблю пера- кладвалі на іншы курс.
He было яшчэ ніякіх пастаноў на гэты конт, ды людзі, блізкія да калідораў улады, зразумелі, куды трэба ісьці, і выскачылі, каб не апынуцца ззаду. У Менск на пасаду галоўнага рэдактара «ЛіМу» прыехаў з Маскоўскай ВПШ партыйны журналіст Нічыпар Пашкевіч. Натуральна, яму карцела праявіць сябе, засьведчыць партыйную хэнць, пера- ацаніць да яго ацэненае. Штосьці не задавальняла яго ў апошняй аповесьці Я.Брыля. Але Брыль ужо быў ляўрэа- там Сталінскай прэміі, зноў жа нядаўна выдаў звонкагало- сы нарыс «Сэрца камуніста». Мабыць, на ролю хлопчыка для біцьця Брыль мала гадзіўся. Затое цалкам гадзіўся малады празаік з Горадні Васіль Быкаў. I хутка ў «ЛіМе» паявіўся грамадны, на цэлы разварот артыкул пад краса- моўным назовам «Героі ці ахвяры лёсу?»103. Пытаньне ў
загалоўку стаяла, вядома ж, рытарычнае. Яшчэ не пачаў- шы чытаць, можна было зразумець, што аўтар аповесьцяў - ёлупень і недарэка, а ягоныя героі - ахвяры і сьлюнцяі, зь якіх ні ў якім разе нельга браць прыклад. А калі яны створаны не для прыкладу, дык чаму ж у іх можна наву- чыцца? Чаму не відно адкрытага аўтарскага асуджэньня ягоных пэрсанажаў ды іхніх учынкаў?