• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    У дарозе, мусіць, найлепш, на вайне то будзе найменш фальшыва. Бо вайна - скрозь дарога. Ці туды, ці назад. Ці ў рай, ці ў пекла. А яшчэ больш тыпова, калі пойдуць у
    рай, а прыйдуць у пекла. Тут ужо не рамантызм, а самы жорсткі сучасны рэалізм. Іх поўнае і арганічнае спалу- чэньне.
    Пачатак творчага працэсу ў мастацтве заўжды таемны, няўлоўны і невыразны, першыя ягоныя імпульсы зьяўля- юцца падсьвядома, здаецца, без удзелу волі і розуму. «Твор- часьць бесьсьвядомая», - пісаў некалі англічанін Карлейль. Так і ў мяне неўпрыкмет высьпеў намер «Альпійскай ба- лады»112. Там сапраўды - ён і яна, абое гнаныя і прасьледа- ваныя ў самых драматычных абставінах, дзе, аднак, выяў- ляецца вечная праява жыцьця - каханьне. Вядома, што каханьне перамагае шмат што, бывае, што перамагае і сьмерць. Вобраз гераіні падказаў выпадак з вайны, той жа выпадак нагадаў антураж падзеяў - горы, зусім раман- тычны, пачынаючы з назвы - Альпы. Што ж да героя, дык Іванаў як характары я ведаў добра, шмат іх пабачыў на вайне. Пэўныя складанасьці ўяўляла мова дзяўчыны, гэты кангламэрат зь дзьвюх-трох моваў, галоўнай зь якіх, ведама ж, была італьянская. Італьянскай мовы я ня ведаў і пракансультавацца ня меў у каго. Але дапамог выпадак.
    Аляксей Карпюк на той час уладкаваўся працаваць у агенцтва «Інтурыст», меў на чыгуначным вакзале свой пра- цоўны офіс - маленькую каморку на першым паверсе. Ужо тады мы зь ім сябравалі. Звычайна Аляксей сядзеў за дру- каркай, чарговы раз перадрукоўваў свае аповесьці, на раз- мову ў яго заўжды не хапала часу. Але во неяк пазваніў, кажа - зайдзі. Я прыйшоў і застаў у яго невядомага чала- века з разгубленым позіркам. Выявілася, што гэта італьянскі турыст, якога памежнікі зьнялі з варшаўскага цягніку, бо ў яго не аказалася пашпарту. Што зь ім рабіць далей, было невядома. Успомніўшы, аднак, пра мой клопат, Кар- пюк і патэлефанаваў мне.
    Найперш мы завялі італьянца ў рэстаран, накармілі яго. Ён трохі гаварыў па-расейску і распавёў нам, што згубіў кашалёк, а ў кашальку пашпарт і грошы. Пакуль памежнікі вырашалі, што рабіць зь небаракам, мы пасялілі яго ў прывакзальным гатэліку, дзе ён нудзіўся дні тры ці чатыры. Клікалі яго Марыё, родам ён быў з Генуі, праца-
    ваў у мэдыцыне. Той час я браў у яго ўрокі італьянскай мовы - вядома, у межах патрэбы маёй гераіні, якую я ўжо назваў Джулія. (Імя, дарэчы, не зусім італьянскае, але пра тое я дазнаўся пасьля.) Праз колькі дзён знайшліся даку- мэнты італьянца, якія былі ў яго скрадзены ў Ленінградзе, мы праводзілі госьця на варшаўскі цягнік і разьвіталіся. Той паабяцаў болей не патыкацца ў краіну, дзе гэткія рукас- тыя зладзеі. Гісторыя гэта, аднак, празь нейкі час займела адмысловы працяг.
    Сцэны ўцёкаў герояў ды інтымныя сцэны сярод альпійскіх лугоў пісаліся ўвогуле лёгка, паэзія каханьня захапіла б на- ват чэрствага аўтара. Але дзесь ён адчуў, што аднае паэзіі будзе мала. Усё ж у драматычны ваенны час нельга было выключыць зь сюжэту сацыяльныя акалічнасьці. Хоць Іван з Джуліяй і адасобіліся ў гарах са сваім каханьнем, вайна на іх не забылася. А нядаўняе мінулае ў перадваенныя гады зь іх сацыяльна-палітычнай драмай таксама не зьнікала зь Івана- вай сьвядомасьці. На глебе мінулага і ўзьнік першы разлад адносінаў паміж чалавекам з Усходу і дзяўчынай іншай, заходняй культуры. Разлад, які мог быць улагоджаны толькі каханьнем, што і адбылося ў сюжэце пазьней. (Тыя сцэны пры друкаваньні ў Маскве выклікалі найболыпы супраціў рэдактуры.)
    Як заўжды, аповесьць першым выданьнем выйшла ў «Маладосьці», якая працяглы час даволі ўважліва адносілася да маёй творчасьці. Чаго нельга сказаць пра «Полымя» - тады адмысловы орган, створаны для намэнклятурнай пісь- меньніцкай эліты. Але мяне задавальняла і «Маладосьць», хоць мой узрост і перакрочыў маладзёвыя рамкі. У часе абавязковага тады папярэдняга абмеркаваньня на рэдкалегіі Пімен Панчанка сказаў: «Канешне, усё тое - няпраўда, a верыцца. Значыць, гэта — мастацтва».
    Добрыя водгукі на аповесьць прыслалі шмат якія чыта- чы, звычайна скупы на пахвалы Янка Брыль, маладзей- шыя пісьменьнікі. Атрымаў добры ліст з Зэльвы ад мала каму знаёмай тады Ларысы Геніюш113, яна была ў захап- леньні ад Івана, пакутнага і шчырага беларуса, які сваёй ахвярнасьцю выратаваў эўрапейскага чалавека. А яе муж,
    доктар Іван Пятровіч Геніюш, неўзабаве завітаў да мяне ў Горадню, распавёў пра свой і жончын гаротны лёс. 3 таго часу ён часьцяком наведваўся да мяне на вуліцу Кашавоіа, калі прыязджаў па сваіх доктарскіх справах. Працаваў ён у Зэльве дэрматолягам. Увогуле ён мне падабаўся сваёй непадробнай беларускай шчырасьцю. 3 нашых гаворак я пазлаў нямала новага і нават неспадзяванага з жыцьця на акупаванай тэрыторыі, пад немцамі, а таксама ў Празе. Факты, пра якія распавядаў Геніюш, ня надта ўлагоджваліся з тымі, што мы засвоілі з савецкай прапаганды. Распавёў, як пасьля вайны Геніюшаў «бралі» ў Празе, як Ларыса Антонаўна не адчыняла кадэбістам дзьверы і абяцала выкінуцца ў вакно, а тыя расьцягвалі ўнізе брызэнт, каб яна не забілася. Ім дужа патрэбна была яна жывая, бо празь яе мелі намер дазнацца пра архівы апошняга прэзы- дэнта БНР114 Абрамчыка115.
    Было і яшчэ прыкрае здарэньне, якое прычынілася да лёсу Геніюшаў. Тут праявіўся яго вялікасьць выпадак. Ці правіць ён сьветам, як казалі французы, я ня ўпэўнены, a ўжо лёсам чалавека - пэўна. У маім лёсе было нямала лёсавызначальных выпадкаў, але болей за іншыя ўражвае выпадак з Іванам Пятровічам Геніюшам.
    Іван Пятровіч - доктар, працаваў у Празе, быў далёкі ад палітыкі, якой болей займалася жонка Ларыса Анто- наўна. Але, натуральна, будучы беларусам, належаў да бела- рускай абшчыны, якая часам наладжвала свае імпрэзы. Як пачалася вайна, ніхто зь беларусаў, вядома, не шчыраваў за Гітлера, але і ўхіліцца ад нейкай хоць бы сымбалічнай падтрымкі таксама не выпадала. Праводзілі сход116, на які сабралася трохі народу. А Іван Пятровіч спазьніўся і прый- шоў, як ужо ўсе былі сабраныя. Хітры Ермачэнка117, які кіраваў абшчынай, спытаўся, хто будзе старшынёй сходу. I нехта падказаў: «А во Геніюш, усё роўна яму няма дзе сесьці, апроч як у прэзідыюм».
    А як зь ініцыятывы Ермачэнкі прынялі славутую тэ- леграму Гітлеру, спатрэбілася яе падпісаць. Каму? Вядома ж, старшыні сходу. Іван Пятровіч казаў, што ў той момант
    у яго пацямнела ўваччу. I было з чаго. Тая тэлеграма пасьля вайны абышлася старшыні сходу ў 8 гадоў Варкуты і да сьмерці абвінавачваньнем у прыслужніцтве Гітлеру.
    Геніюшаў зьвезьлі ў Варкуту, дзе адбылі восем год, але архіваў ня выдалі. I дагэтуль, кажуць, архівы ў надзейным месцы. Геніюшы ў Зэльве жылі ў рэжыме рэгулярнай аблогі, пад няспынным наглядам КДБ ды суседзяў. I ня дзіва. Ларыса Антонаўна адмаўлялася прыняць савецкае грамад- зянства і прасілася адпусьціць яе з мужам у Чэхію, пісала лісты за мяжу. Іхні сын Юрка, якога яны знайшлі, вярнуў- шыся з Варкуты, жыў у Беластоку, быў польскі падданы, і бацькі доўга ня мелі магчымасьці нават наведаць яго. (Пасьля сьмерці бацькоў ён таксама загінуў загадкавым чынам. Добра, што маці ўжо ня суджана было дазнацца пра тое.) Так зьвёўся некалі вялікі і слынны род беларускіх Геніюшаў.
    46.	Гарбачоў. Сьцяпанаў
    Рэдакцыйныя справы на тую пару мяне ня надта даймалі. Звычайна на дні прымаў маладых паэтаў зь іх вершамі, пісаў адказы на іхнія допісы, рабіў агляды паэзіі, што дасылалася ў газэту. Раз у месяц або ў квартал газэта друкавала літаратурную старонку, на якую трэба было падабраць тузін вершаў і адно-два апавяданьні. Увогуле тое было няцяжка і не рабіла клопату. У Горадні няблага пісалі маладыя. Са сваім адметным голасам ішла ў літаратуру студэнтка Данута Бічэль118 і яе таварышы Ул. Шурпа, Ул. Васько. У дзіцячым доме падрастала спрытненькая школьніца Вольга Іпатава119, на якую мы з Карпюком надта ж спадзяваліся. Часам у рэдакцыю заходзіў разважлівы менскі асьпірант Сяргей Габрусевіч, вершы якога сталі паяўляцца і ў рэспубліканскім друку. У Наваградку пачаў пісаць вершы ўласны карэс- пандэнт газэты Валянцін Блакіт120. Аднойчы прынёс не- благую падборку на рускай мове выкладчык музычнага вучылішча Валянцін Чэкін, тым запачаткаваўшы наша зь
    ім працяглае таварышаваньне. Праўда, здаралася, што даймалі і некаторыя дужа актыўныя вершатворцы, асабліва зь ліку адстаўнікоў, былых вайскоўцаў. Адзін зь іх - падпалкоўнік Е. кожны панядзелак прыносіў два-тры вер- шы, напісаныя за выхадныя пад пэўныя даты наступнага тыдню. Ен не спазьняўся, тое было добра, але газэта не магла рэалізаваць усёй ягонай вершаванай прадукцыі, якая да таго ж была ня надта высокай якасьці. Часьцяком я ня ведаў, што яму адказаць, усе мае аргумэнты даўно былі вычарпаны. Тады я сказаў аднойчы: «Нашто вам харошыя вершы друкаваць у нашай правінцыйнай газэце? Пашліце куды ў Маскву». - «А што, думаеце, пройдуць?» - «На- пэўна!» - «I ў “Правду” падыдуць?». Ён забраў вершы і пабег, а я першы раз уздыхнуў з палёгкай - ужо адтуль яму дадуць адказ! I якое ж было маё зьдзіўленьне, калі праз даволі кароткі час Е. прынёс мне «Правду» са свайм вершам на першаіі старонцы. Выгляд ён меў трыумфатара і вельмі дзякаваў мне за параду. Праўда, болей ягоных вершаў у «Правде» не зьявілася. На вялікі мой жаль.
    Тут здарыўся выпадак, які ў каторы раз пагражаў пе- райначыць мой лёс і, натуральна, дужа мяне занепакоіў.
    Зноў, як і тыя разы, паклікалі ў ваенкамат і далі запоў- ніць вялізныя, на некалькі столак анкеты. Ды яшчэ ў шасьці экзэмплярах. Навошта - тое мне не сказалі, але праз слухі я неўзабаве дазнаўся, што зноў рыхтуюцца прызваць афіцэраў-рэзэрвістаў дзеля перавучэньня іх на ракетчы- каў. Праз мае атэставаныя матэматычныя здольнасьці, засьведчаныя ў асабовай справе, я трапіў у іхні лік. Тое мне зусім не падабалася, але што я мог зрабіць? Адзін наш журналіст быў знаёмы з афіцэрам ваенкамату, падпалкоў- нікам і ўвогуле мілым чалавекам, якога мы аднойчы запрасілі ў рэстаран павячэраць. Аматар няблага выпіць яшчэ з часоў мінулай вайны, ён добразычліва паставіўся да нашай праблемы і спытаўся, ці няма каго ў мяне за мяжой? За мяжой, на жаль, у мяне не было нікога. Тады ён папытаў: можа, хто з родзічаў прапаў у вайну бязь вестак? Такіх, вядома, знайшлося, я прыпамятаў стрыеч-