Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Пасьля выкрыцьця «культу асобы» ў расейскай літарату- ры пачалі паяўляцца негатыўныя вобразы чэкістаў, энка- вэдыстаў, здаралася, што і нядаўніх сьмершаўцаў. Але ўсё тое дужа ашчадна і нясьмела. Тады «Архіпэлаг ГУЛАГ» ня быў вядомы, А. Салжаніцын заставаўся аўтарам толькі «Аднаго дня Івана Дзянісавіча». Але ў грамадзкай сьвядо- масьці ўжо склаўся адыёзны тып гэтых людзей, пэўныя
адносіны да якіх у мяне склаліся даўно. Карцела напісаць, хоць я пэўна ня ведаў, чым можа скончыцца такая спроба. Пэўнае адчуваньне, аднак, было, у паветры павеялі ўжо іншыя вятры, але думалася, можа, часова. Можа, тое, што адбылося ў грамадзкім жыцьці краіны, беззваротна, і краіна назаўжды скончыла з уласным крывавым мінулым. Вайс- ковыя пляны пісаў асобна, пасьля ў іх уставіў пасьляваен- ны сюжэт з маладымі людзьмі таго часу. To быў мой нерэалізаваны доўг маладзёжнай тэмы, і меў яшчэ адну прычыну. Як заўжды, друкаваць аповесьць меўся ў «Мала- досьці», а ў Маскве Гарбачоў паабяцаў перакласьці яе для «Юностн» - часопісу, які тады стаў дужа папулярны ня толькі сярод моладзі. Дзейнага сюжэту хапала аж занадта, па магчымасьці я стараўся яго скараціць. Памятаючы па- раду А. Чэхава, ад сюжэту адсек пачатак і канец, бо, як пісаў клясык, — там найболып фальшу. Што ж да самага канфліктнага вобразу сьмершаўца, дык давялося нямала паламаць галаву над тым, якое даць яму прозьвішча? Было вядома, якія ў нас склаліся адносіны да нацыянальнай прыналежнасьці літаратурных пэрсанажаў, асабліва пэр- санажаў адмоўных. Звычайна на дадатныя рэагавалі моўчкі, бы так і трэба, а на адмоўныя слалі аўтарам і ў рэдакцыі пратэсты і рэклямацыі з крыўдамі за абразу. Шахцёры крыўдзіліся за шахцёраў, сталявары - за сталявараў, настаўнікі - за настаўнікаў. Толькі за адмоўных калгасьнікаў ніхто ня крыўдзіўся і не заступаўся. Чыста расейскае прозьвішча не падыходзіла з самага пачатку (не прапусьціць Галоўліт), сярэднеазіяцкае выклікала немалы сумнеў, азіяцкія «чытачы» на гэты конт былі яшчэ болей чуйныя. I я не без ваганьня выбраў амаль нэйтральнае — Сахно, якое хоць і несла ў сабе нейкі славянскі элемэнт, але, на мой погляд, ня мела выразнай нацыянальнай прына- лежнасьці. Напэўна, аднак, тут да канца не дадумаў, нека- торыя прызналі яго сваім, што мне пасьля каштавала нямала папсутай крыві. У тым ліку і ад маіх украінскіх сяброў - пісьменьнікаў.
Абмеркаваньне на рэдкалегіі адбывалася ўвогуле даб- ражадана, некаторыя члены рэдкалегіі выказваліся нават
залішне апалягетычна (Генадзь Бураўкін, сакратар ЦК камсамола Арсен Ваніцкі). Праўда, былі і такія, што глы- бакадумна прамаўчалі, хоць тое пасьля ня шкодзіла ім сьцьвярджаць, быццам яны галасавалі супроць. Нехта ска- заў, што гэта ўжо не аповесьць, а паўнакроўны раман. Але такога азначэньня жанру я пазьбягаў, мяне задавальняла і аповесьць. Пімен Емяльянавіч134 не хваліў, хаця і ня ганіў, толькі на самым пачатку сказаў, як пра штось вырашанае: пасаду Сахно трэба зьмяніць. Тое мне ня дужа падабалася, бо такая папраўка шмат што мяняла ў сыстэме ідэяў. Але я зразумеў, і пасьля нядоўгай нарады мы вырашылі ня ўказваць ягонай пасады наогул. Проста - афіцэр штабу. Разумны здагадаецца, а дурню няма чаго ўсё да драбніц разжоўваць.
Аповесьць друкавалася ў двух нумарах «Маладосці»135, даволі хутка паявіліся і рэцэнзіі на яе*. Рэцэнзэнты зьвяр- талі галоўную ўвагу на франтавыя рэаліі, дэталі вайны і гераізм яе радавых удзельнікаў. Пра «афіцэра штабу» Сахно імкнуліся ня надта пісаць, і я супакоіўся. Нават зьявілася такое адчуваньне, што галоўнай ідэі твору могуць не зра- зумець, і я ня ведаў, як аднесьціся да таго.
49. Нарада ў «Юностн»
Улетку мяне запрасілі ў Маскву на нараду, наладжа- ную рэдкалегіяй «Юностн» і прысьвечаную абмеркавань- ню яе маладой прозы. Справа ў тым, што партыйнае кіраў- ніцтва было незадаволенае некаторымі публікацыямі ма- ладых аўтараў, найперш Анатоля Гладзіліна136 і Васіля Аксёнава137. Перад тым быў зьменены галоўны рэдактар часопісу, — замест В. Катаева138 прыйшоў Б. Палявой139. На нараду зь Сярэдняй Азіі прыехаў Анатоль Ананьеў140, які ўжо надрукаваў расхвалены крытыкай ваенны раман «Танкі ідуць ромбам», галоўны герой якога надта ж напамі-
*Першая была надрукавана ў «ЛіМе», аўтарам яе стаўся крытык Васіль Буран. (Зноска аўтара.)
наў Мікіту Сяргеевіча Хрушчова. Мы з Анатолем былі аднагодкі, на фронце абодва ваявалі ў саракапятках, ён быў цяжка паранены. Пасяліўшыся ў адным гатэлі на За- маскварэччы, цэлы вечар правялі ў гутарцы пра вайну ды літаратуру і выявілі, здавалася, агульны падыход да творчасьці маладых. Я меркаваў, што заўтра мы падтры- маем маладую прозу «Юностн», і ў гэтым накірунку рых- таваўся да выступленьня. Таму дзіўнавата было пачуць уранку, як Ананьеў адразу пачаў з нападак на Гладзіліна, Аксёнава і яшчэ некаторых. Вядома, я выступіў у іх абаро- ну, але тады яшчэ болей зьдзівіў мяне Б. Палявой, які ў заключным выступе падтрымаў не мяне, а Ананьева за яго «нелнцепрнятную крнтнку». Зрэшты, Ананьева я неўзаба- ве зразумеў - калі ён з свае Сярэдняй Азіі перабраўся ў Маскву на пасаду намесьніка рэдактара аднаго аўтарытэт- нага часопісу141.
Недзе тою парой ці, можа, трохі раней у Маскву пры- яжджаў амэрыканскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «Гро- нак гневу» Джон Стэйнбек, які завітаў у «Юность» і дужа горача падтрымаў маладых. «Ня бойцеся быць злымі, ма- ладыя ваўчаняты», - скончыў гэты масьціты празаік, зьвяр- таючыся да Еўтушэнкі142, Гладзіліна, Аксёнава, Вазьнясен- скага143 ды некаторых іншых. У ЦК, казалі, падняўся вялікі скандал, і болей амэрыканскаму маэстру візу ў Савецкі Саюз не далі. Магчыма, аднак, ён яе і не прасіў.
Міхась Гарбачоў тым часам скончыў пераклад аповесьці, але «Юность» адмовілася яе друкаваць. Тады ён аддаў рукапіс у «Новый мнр», які перад тым пачаў набываць дысідэнцкую славу. I вось аднойчы мне прыносяць тэлег- раму з Масквы ад намесьніка галоўнага рэдактара «Ново- го мнра» Аляксея Кандратовіча з прапановай надрукаваць аповесьць, «еслн только вам не протнвен этот журнал». Ведама, я адразу ж адказаў згодай. Гарбачоў чамусьці маўчаў.
50. Рым
На пачатку восені ў Рыме зладзіўся чарговы кангрэс КОМЭСА, эўрапейскай пісьменьніцкай адзінай арганізацыі,
зь якой супрацоўнічаў СП СССР. У Маскве арганізавалі прадстаўнічую пісьменьніцкую дэлегацыю, у якую ўключылі і мяне. Гэта была ўвогуле рэдкая па тым часе паездка пісьменьнікаў на Захад, а для мяне дык першая144. Напярэ- дадні выезду выклікаў загадчык аддзелу культуры ЦК КПБ, даваў інструктаж: трымаць вуха востра, быць асьцярож- ным, ні з кім не кантактаваць. За мяжой - усе ворагі. 3 Масквы на лётнішча прыехала вялікая група маладых і старэйшых - Віктар Шклоўскі145, Аляксандр Твардоўскі, Канстанцін Сіманаў146, Рурыкаў147, Сучкоў148, Аксёнаў, Ка- рым149, Марцынкявічус150. Кіраўніком дэлегацыі быў прыз- начаны Аляксей Суркоў151. У Рыме ўсе разьмясьціліся ў адным гатэлі паблізу ад галоўнай вуліцы Корса і пайшлі аглядаць горад. Рым, канешне, ашаламляў сваімі старажыт- насьцямі, руінамі Калізэю, музэямі і палацамі. Схадзілі ў сабор сьв.Пятра, капэлу Рафаэля. Дужа вабілі крамы бур- жуазнага гораду, ды заходзіць туды не было з чым - гро- шай мы мелі мала. Заставалася хіба разглядваць вітрыны. У мяне захавалася фота, дзе Юсьцінас Марцынкявічус пільна ўглядаецца праз шкло на выдатную друкоўку, пра якую нам заставалася толькі марыць. Аксёнаў аднойчы згледзеў у кніжнай вітрыне раман сваёй маці, нядаўняй зэчкі Яўгеніі Гінзбург «Ожог» і шапнуў нам, каб пра тое маўчалі.
На кангрэсе гаворка ішла пра літаратурны авангард, вядома ж, заходні, - у нас тады свайго яшчэ не было. Там жа ў зале паседжаньня стала вядома пра арышт у Маскве Сіняўскага і Даніэля152, і мне дужа спадабалася, як К. Сіма- наў нягучна сказаў, што арышт паэта - заўжды ганьба для ўраду. Яго, аднак, ніхто не падтрымаў, ды мала хто і пачуў. Мы ўважліва і зь некаторым зьдзіўленьнем слухалі глыбакадумныя выступы Сартра153, рэжысэра Антаніёні, Джона Карла Вігарэлі, якія гаварылі зусім ня так і не пра тое, што мы прывыклі чуць на радзіме. Асабліва ўразіў Сартр сваімі філязофскімі экспромтамі пра экзістэнцыялізм. Разумна ён гаварыў, Сартр, а я думаў, што ўсё ж праўда, мабыць, на баку ягонага земляка Камю154, які зганіў СССР за канцлягеры, а Сартр за тое парваў зь ім адносіны.
Авангардысты, якія там выступалі, нас меней цікавілі, сярод савецкіх пісьменьнікаў тады мала было прыхільнікаў гэтае плыні. Апроч хіба Віктара Шклоўскага, які пасьля свайго выступу на гэтую тэму адразу стаў папулярны сярод заход- ніх маэстра. Роб Грыйе155 і Наталі Сарот156 горача ціснулі ягоную руку. Там я пазнаёміўся з Аляксандрам Твардоўскім, які сказаў, што будзе друкаваць мой твор, хаця яго яшчэ не чытаў. А на рымскай вулічцы за маленькім круглым столікам спаткаў двух слынных палякаў В. Івашкевіча157 і Е. Путраманта158, якія жартоўна зьдзівіліся, што ў Беларусі ёсьць пісьменьнік, маладзейшы за Танка. Танк тады быў для іх маладзён.
Утрох - Аксёнаў, Марцынкявічус і я - пайшлі на шпа- цыр убок сабора сьв. Пятра. Тут трапляла шмат сьвятароў у чорным, цікава было бачыць групы маладых манашак у чорна-белых касынках. На вуліцах у невялікіх шапіках прадавалі рознае царкоўнае начыньне - крыжыкі, расьпяць- це, пацеркі. Мы вырашылі набыць біблію. У нас жа ў Саюзе дабыць яе не было як, мо тут можна. Зайшлі ў адзін шапік з рэлігійнай літаратурай, папыталі - каб на рускай мове. На рускай мове блізка не аказалася, служка пайшоў некуды шукаць. Мы чакалі. Урэшце ён прынёс - на жоў- тай паперы, у мяккай вокладцы. Але па-ўкраінску. Хлоп- цы адмовіліся купляць, а я ўзяў - была рызыка правезьці цераз мяжу (то ж лічылася недазволенай літаратурай), але рызыкнуў. I пасьля чытаў сьв. пісаньне па-ўкраінску, вучыў украінскую мову і божае слова па ёй.
Напрыканцы, ці не ў апошні дзень нашага гасьцявань- ня ў Рыме, адбыўся дробны, але шматзначны для таго часу выпадак, пра які, можа, варта тут распавесьці. Уранку нам аб’явілі, што савецкая амбасада запрашае на прыём рускіх пісьменьнікаў, аўтобус будзе пададзены да гатэлю. Паколькі ў складзе дэлегацыі былі ня толькі рускія, дык астатнія палічылі сябе вольнымі ад запрашэньня і выправіліся на шпацыр у горад. Мы зь літоўцам Марцынкявічусам пайшлі ў парк Венета. Аднак на падыходзе туды нас дагнаў аўтама-