Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Неяк дзядзька Лявон распавёў выпадак, як злавіў шчу- пака з самаробнай блісной, якую ў яго адарваў шчупак яшчэ за Пілсудзкім - 20 гадоў таму. I памёр дзядзька Лявон ад рыбы - прастудзіўся на возеры.
А ягоны Антоля ўкінуўся ў пчолы. Колькі год усё на сядзібе гудзе ад пчолаў, ёсьць мёд, а можа і якая капейчы- на. He з калгасу...
52. Дубавінкін. Вылчавы
У нашу абласную рэдакцыю, якая тады перабралася з цэнтру гораду за чыгунку, аднойчы зайшоў незнаёмы ча- лавек і, зірнуўшы выразным позіркам на тых, хто быў у габінэце, сказаў, што яму трэба пагутарыць з Быкавым. Як усе таропка вымеліся, паказаў мне пасьведчаньне з буйнымі літарамі КГБ СССР і назваў сябе: падпалкоўнік Дубавінкін. Размова пачалася з агульнага знаёмства: колькі гадоў, адкуль родам. I далей: «Мабыць, вы разумееце, па якой я справе? Ну, вядома ж, наконт вашай п р а ц ы166, што надрукаваў «Новый міір». Трэба думаць, па недагляду, інакш “нн однн уважаюіцнй себя орган не мог бы напеча- тать такой труд”».
Тая бяседа, аднак, мела ўсе адзнакі допыту. Падпалкоў- ніка дужа цікавілі мае адказы на яго ўвогуле наіўныя ці нават дурныя пытаньні. Я адказваў вельмі стрымана, дужа не хацелася мне ні размаўляць, ні спрачацца. Тады ж, аднак, зразумеў, што гродзенскія органы нічога пра мяне ня веда- юць, ім патрэбны быў першапачатковы матэрыял, і яны ўзяліся зьбіраць яго менавіта такім прымітыўным для сябе спосабам. Мабыць, гэтак прысьпічы-ла. Увечары таго дня без папярэдняга званку на кватэру прыйшоў Павел. Ён выглядаў надта заклапочаным і ні пра што не пытаўся,
нічога не сказаў. Толькі сваім апанураным выглядам сьвед- чыў, што сталася кепскае. Зрэшты, кепскае і сталася, прынамсі для яго. У хуткім часе, мабыць, у мэтах ізаляцыі Быкава яго перакінулі на працу ў самы аддалены раён Гарадзеншчыны - Карэліцкі. (He дзеля апраўданьня яго, а дзеля ісьціны трэба зазначыць, што мой сваяк шкоды мне не зрабіў, і ўвогуле я яму ўдзячны за тое.)
У Беларусь прыехаў балгарскі пісьменьнік Найдзен Выл- чаў. Як заўжды гэта рабілася, пасьля нядоўгай гасьціны ў сталіцы яго скіравалі ў правінцыю - на гэты раз у Наваг- радак. Вылчаў быў першы раз у Беларусі і, мабыць, не чакаў такой увагі да сябе. Першай жа ноччу ў наваградзкім гатэлі яго абрабавалі, але ён нават не распавёў пра тое гаспадарам. Пасьля павезьлі ў Бярозаўку на шклозавод, дзе меліся быць выступы з удзелам мясцовых пісьменьнікаў. Мы з Карпюком паехалі на сустрэчу. Выступ адбыўся, як заўжды, у перапоўненай залі, усім цікава было ня толькі паслухаць вершы, але і паглядзець на паэта з далёкай братняй краіны. На абед, які наладзілі на прыгожым нёманскім беражку, зьехалася ўсё бярозаўскае і наваград- зкае начальства ды яшчэ і гродзенскае таксама. Ежы і пітва прывезьлі цэлую машыну «хуткай дапамогі». Уздоўж Нё- мана разаслалі абрусы, і загучалі тосты - у гонар партыі, перадавікоў вытворчасьці, за росквіт сацыялізму і дружбу народаў. Госьць сядзеў моўчкі, падобна, на яго ўжо забыліся, асабліва як высьветлілася, што ён ня п’е. Тое трохі засмуціла беларусаў, але ненадоўга. Да вечару ўсе бутэлькі былі пустыя, а над нёманскімі плёсамі далёка разносіліся «Под- московные вечера». Найдзен ціха папытаў у мяне: «А што, у вас сваіх песьняў няма?».
У тых грозных грымотах, якія раздаваліся з поваду апо- весьці Быкава, Саюз пісьменьнікаў доўга не прымаў ніякага ўдзелу, і я ўжо быў пры думцы, што ягонае кіраўніцтва на маім баку. Ды дзе там! Аказалася, што на партсходах так- сама ішло бурнае асуджэньне, некаторыя камуністы патрабавалі прыняць меры. Асабліва абураўся Іван Новікаў, зь якім мы разам ваявалі ў Венгрыі. Другі Іван167, які пры
сустрэчы ветліва і дабражадана вітаўся, у сваіх лекцыях ва ўнівэрсытэце падвяргаў жорсткай крытыцы адступніка ад сацрэалізму. Толькі маладзейшыя былі абураныя тым, што вакол мяне адбывалася. Сустрэты мной у Менску малады, але паважаны крытык Віктар Каваленка168 моцна паціснуў руку і сказаў, што хлопцы з Акадэміі [навук] — на маім баку. I ня толькі з Акадэміі. Алесь Адамовіч, які тады быў звольнены з Маскоўскага ўнівэрсытэту за адмову падпісаць прафэсарскі ліст супраць Сіняўскага і Даніэля, ня раз тэлефанаваў зь Менску, каб я трымаўся і не ўпаў у паня- верку. Праўда, сам ён тады ўжо абараніў доктарскую ды- сэртацыю, здаецца, у Кіеве з дапамогай масьцітага Леаніда Навічэнкі169. Той жа Навічэнка аднойчы выпадкам завітаў у Горадню, каб сустрэцца са мной і падтрымаць. Шкада, мяне не аказалася дома. Затое іншыя ўкраінскія пісьменьнікі, у тым ліку і мае нядаўнія сябры, гатовыя былі наладзіць мне байкот. Пры сустрэчы на маскоўскім пленуме Алесь Ганчар170 папытаўся, хто даў гэткае імя прахвосту-сьмер- шаўцу Сахно? Я сказаў, што аўтар. Тады ён абурыўся: «А мы чулі, што тое зрабіў нейкі жыдок з “Нового мнра”. Ад цябе таго не чакалі...». Празь нямала гадоў, як у Кіеве абмяркоўвалася магчымасьць друку гэтай аповесьці на ўкраінскай мове, той жа Ганчар сказаў: толькі цераз мой труп! I я думаў: няўжо тут уся справа ў хай сабе і адыёз- ным прозьвішчы? А можа, яшчэ ў чым, болей глыбінным, пра што, аднак, не гавораць? Саромеюцца ці што? Дзякую- чы, аднак, прынцыповай пазыцыі маіх сяброў, славутых украінскіх пісьменьнікаў У. Яварыўскага171, Д. Паўлычкі172, I. Драча173 аповесьць выйшла на ўкраінскай мове ў пераклад- зе нашай мілай Тані Кабржыцкай174.
Неўзабаве пасьля прыезду да нас Найдзена Вылчава прыехаў другі Вылчаў - Георгі, навуковец, унівэрсытэцкі выкладчык. Ён аказаўся дужа кампанейскім чалавекам, ня- блага гаварыў па-расейску. Рыгор Барадулін175 узяў яго і яшчэ мастака Барыса Заборава176 ў Вушачу, на госьці да маці. Я наведаў іх па дарозе з дому ў Менск. Бацькоўская хата Рыгора хавалася ў засені пасаджанага бацькам вяза,
ззаду за ёй быў садок. А на ганку стаяла мілая кабета Акуліна Іванаўна — Грышкава маці, тыповая ўшацкая аўдавелая з вайны гаротніца, у якой адзіная ўцеха ў жыцьці - сынок. Геніяльны нацыянальны паэт, што для маці, аднак, мала значыла. Для маці значыла ўсё толькі тое, што ён - сынок. I жыла яна тым вялізным пад неба пачуцьцём, вышэй ад якога не бывае нічога. Памятаю, там ці, можа, пазьней я паспрачаўся з Барысам Заборавым, які ў адрозьненьне ад некаторых з нас ня дужа надаваў хвалы калегу Міхасю Савіцкаму177, што тады шпарка і ўпэўнена ўзыходзіў на беларускі мастакоўскі алімп. Час, аднак, паказаў, што За- бораў меў рацыю, а я памыляўся - на вялікі мой жаль.
У Горадню зь Менску прыехаў Васіль Буран178, які рых- таваў да абароны кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Быкава. Дысэртацыю не прымалі, бо там даваліся ня тыя ацэнкі некаторым момантам маёй творчасьці. Васіль біўся над ёй колькі месяцаў і ўсё марна. Я сказаў яму: «Напішы ты, што ім патрэбна». Але Васіль, які аказаўся слаўным украінскім хлопцам, маім аднагодкам, упарціўся. Дык мы разам сядзелі вечар, і я памагаў яму рабіць фармулёўкі ўласных творчых хібаў. Здаецца, тое памагло, дысэртацыю прынялі.
53. Шосты зьезд СП БССР
Так сталася, што маімі літаратурнымі сябрамі ў Мен- ску сталі маладзейшыя пісьменьнікі, народзінаў 30-х гадоў. Сяброў зь ліку аднагодкаў (апроч хіба Алеся Адамовіча, маладзейшага за мяне на 3 гады) амаль не было нікога. Увогуле тое зразумела. Маё пакаленьне ці ня спрэс заста- лося на вайне, а тыя нешматлікія зь яго, што ўцалелі, занадта навучыліся на вайне і пасьля. «Філялягічнае ж пакаленьне» пісьменьнікаў, мабыць, яшчэ ня страціла сваіх маладых памкненьняў да праўды і справядлівасьці і часам, можа нават міжволі, канфліктна рэагавала на нэгатыўныя праявы літаратурнага жыцьця179.
Напярэдадні чарговага зьезду Саюзу пісьменьнікаў Бела- русі Генадзь Бураўкін і Анатоль Вярцінскі арганізавалі збор подпісаў пад лістом у абарону Быкава. Як пасьля яны пра тое апавядалі, цікава было паназіраць за рэакцыяй шмат якіх пісьменьнікаў на прапанову падпісаць ліст. Нека- торыя адразу адмовіліся, іншыя абяцалі падумаць (г.зн. параіцца з кімсь). Балыпыня, аднак, не раздумваючы, падпі- сала ліст, і мяне ўсьцешыла, што сярод іх нямала старых, вельмі шаноўных пісьменьнікаў: Міхась Лынькоў, Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў. (Дарэчы, Аркадзь Куляшоў, які быў у даўняй дружбе з Твардоўскім, адзін зь першых павіншаваў мяне з надрукаваныіем у «Новом мнре».) Але ні Шамякін, ні Броўка, ні Танк180 ліста не падпісалі. Ведама, той ліст мала чым дапамог апальнаму аўтару (ды і ня мог памагчы), але вэрхалу нарабіў нямала. Тое, што вакол яго адбывалася, дало зразумець партыйна- му кіраўніцтву, што ў надта апекаваным калектыве пісьмень- нікаў няма былога сцэмэнтаванага адзінства. Што пісьмень- нікі, як ні дзіўна і не зважаючы на шматгадовы ўціск і рэпрэсіі, здольныя да пратэсту. Ліст, зразумела, ня быў нідзе надрукаваны, а арганізатараў яго ня раз выклікалі на допыты і разьбіральніцтвы у розныя інстанцыі (у тым ліку і ў КДБ). Але справа была зробленая, пісьменьнікі ўпершыню засьведчылі, што могуць не падпарадкавацца грознай партыйнай волі. Тое ўжо было небясьпекай, якая дайшла да Масквы і якую належала прадухіліць.
Зусім нечакана ў Горадні паявіўся мой перакладчык Міхась Гарбачоў. Ранкам проста зь цягніку ён прыбег да мяне на Алега Кашавога181, сказаў, што прыехаў інкогніта, бо мае дужа пільную справу. Праз публікацыю маёй аповесь- ці, да якой і ён прычыніўся, у ЦК КПСС падняўся вялікі скандал, рыхтуецца закрытая пастанова на гэты конт, якая чорт ведае што можа нарабіць. Таму трэба папярэдзіць — прызнаць крытыку і павініцца. Найлепш таемна, у выг- лядзе асабістага ліста ў ЦК. Я, натуральна, не пагадзіўся, Міхась пачаў націскаць. Мы ўсчалі спрачацца, сварыцца і, вядома, піць. Спрачаліся і пілі ці ня суткі запар, але да згоды так і не прыйшлі. Сказана было шмат усялякай п’я-
най лухты, але нямала і прынцыповага, што неадольнай мяжой разьдзяліла мяне з маім перакладчыкам. У канцы ён сказаў: што ж, аповесьць, канешне, цяпер ня выдадуць, будзе ляжаць, бы запасны капітал у сэйфе. Можа, калі- небудзь... Апроч шмат чаго іншага, яму як перакладчыку, канешне, было шкада ўласнае працы, якая прападала мар- на, і ён спадзяваўся на калі-небудзь. На жаль, ягоныя спадзя- ванкі ня спраўдзіліся, Гарбачоў памёр, так і не дачакаўшы- ся выданьня адыёзнага твору.
Правёўшы Гарбачова на маскоўскі цягнік, я засеў за прамову. Нячаста я выступаў на пісьменьніцкіх зборыш- чах такога роду, але тут рашыўся. (Пасьля некаторыя з маіх дужа інфармаваных апанэнтаў абсалютна дарэмна звальвалі гэта на невінаватага ў тым Гарбачова.) Ды й Алесь Адамовіч сказаў па тэлефоне: прамаўчаць ты ня маеш права, асабліва калі за цябе могуць пацярпець іншыя. За дзень я накідаў выступ з маімі поглядамі і маімі нязгодамі. Прыехаўшы ў Менск, даў прачытаць тое некаторым маскоў- скім гасьцям - Аскоцкаму і Лазараву, яны не пярэчылі. Хіба толькі Лазараў, які крыху ведаў маю ня надта спрак- тыкаваную манеру выступаць, сказаў: не затараплівай. Тое было правільна: я стараўся прачытаць напісанае як мага хутчэй, і тое выглядала кепска. Чытаў у вялікім нэрвовым напружаньні, пры абсалютнай цішыні ў залі, а як скончыў, заля нечакана грымнула воплескамі. Некаторыя ў задніх шэрагах нават усталі. Начальства ў прэзыдыуме, вядома, сядзела з каменнымі тварамі. Але начальства ведала тое, чаго ня ведалі іншыя — недарма яно рыхтавала зьезд доў- га і старанна. Пасьля перапынку адразу выступіў Алесь Савіцкі182, які незадоўга перад тым прыехаў з асьпірантуры Літаратурнага інстытуту і таксама пачынаў кар’еру. Цьвяр- дым, разьмераным голасам пераконанага артадокса ён умо- мант прыгвазьдзіў да ганебнага слупа рэнэгата і антыса- ветчыка Быкава за яго паклёп на Савецкую армію і яе авангард - партыю камуністых. Савіцкаму таксама апладзі- равалі, а я там жа ў залі напісаў яму запіску: «Далёка пойдзеш, Алесь!». I бы ў ваду глядзеў. He мінула і месяца, як мой зямляк і аднагодак апынуўся на хлебнай і ганаро-