• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    вай пасадзе ў ЦК КПБ. Праўду казалі: «Галоўная ісьціна веку: сябра зьеў - сам таўсцейшым стаў».
    Ворагаў той прамовай я, вядома, набыў нямала (усё кіраўніцтва, якое пасьля доўга пазьбягала са мной вітацца), але паболела і сяброў. На сустрэчах і ў рэстаранным за- стольлі вельмі прыязна аднесьліся да таго факту Рыгор Бярозкін183 і яго маладзейшыя таварышы - Валя Тарас, Навум Кісьлік184, Хведар Яфімаў185. Зь імі ж часьцяком быў і няп’ючы Алесь Адамовіч, тым ня менш ці ня самы актыў- ны ініцыятар застольных сустрэч. Пакуль мы хмялелі, ён разумна і зьмястоўна гаварыў пра татальны ўціск літара- туры і нязломнасьць асабістай волі. У абставінах звыклай несвабоды тое было няпроста. Але неабходна. Інакш спра- ва літаратуры ператваралася ў банальную паліцэйскую справу сыску і пакараньня. Я казаў, што тое вельмі важна было б давесьці нашаму кіраўніцтву СП, на што Адамовіч толькі іранічна хмыкаў — яны тое ведаюць лепей за нас. Бо ў тым непасрэдна ўдзельнічаюць. Што ж, як заўжды, Саша меў рацыю, бо ўжо быў навучаны скандальнай гісторыяй у Маскоўскім унівэрсытэце.
    Тэкст майго выступу на зьезьдзе трапіў у Маскву, ад- туль на Захад. Радыё «Свабода» передало яго ў эфір. A неўзабаве я атрымаў з Бэрліну цудоўна выдадзеную кніжку «Мёртвым не баліць» на нямецкай мове. Дырэктар заходне- бэрлінскага выдавецтва «Ргорііееп» пытаўся, якім чынам ён можа заплаціць мне ганарар. Мы з Аляксеем Карпюком доўга раіліся над адказам і вырашылі пакінуць гэтае пы- таньне нявырашаным. Інакш не абярэшся бяды. I, мабыць, зрабілі правільна, бо ўсе замежныя ганарары тады ішлі праз адмысловую дзяржаўную структуру, абыходзіць якую было небясьпечна. Яшчэ нядаўна паведамлялася пра суд над нашчадкамі Барыса Пастарнака - быццам бы за па- рушэньне правілаў валютных апэрацыяў.
    Неўзабаве пасьля зьезду я атрымаў першы ліст ад Твар- доўскага. Пасьля ён прысылаў мне нямала лістоў і пашто- вак, але той самы першы стаўся для мяне самым важным ва ўсіх адносінах. Аляксандр Трыфанавіч найперш абг- рунтаваў уласную пазыцыю ў дачыненьні да сучаснай літа-
    ратуры і засьведчыў пэўную прыхільнасьць да майго вы- ступу на зьезьдзе. Яму спадабалася, што я не апраўдваўся там, не вініўся, а хутчэй - наступаў і абвінавачваў. Пах- вальнае слова рэдактара і мэтра расейскай літаратуры было для мяне важней за ўсе пагрозьлівыя напады ўсіх «літаратураведаў у штацкім». Я адчуў сябе яшчэ болей упэўнена, калі аднойчы пад восень атрымаў тэлеграму зь Ялты ад славутага аўтара «Акопаў Сталінграду» і таксама ўжо бітага крытыкай (за падарожныя нататкі з Захаду) Віктара Някрасава. «П’ём за ваша здароўе, жадаем новых кніг праўды пра нашу вялікую вайну», - значылася ў тэлеграме...
    У выніку буйнай кампаніі дыскрэдытацыі твору Быка- ва аўтар пачаў атрымліваць шмат лістоў ад яго чытачоў. Пісалі зь Беларусі, з Масквы, зь Пецярбургу і нават зь Сібіры і Далёкага Усходу. Аўтары былі самыя розныя - ад ветэранаў былой вайны да моладзі і студэнтаў. Значная бальшыня пісьмаў была ў падтрымку пазыцыі аўтара, па- дзяка за праўду вайны. Тады ж празь лісты я пазнаёміўся зь некаторымі пісьменьнікамі, што былі, так бы мовіць, «укушаныя вайной», інваліды, якія самі пісалі пра яе. Гэта быў выдатны рускі пісьменьнік У. Тэндракоў186, а таксама С. Круцілін187, В. Ганчароў188, [нечытэльная ўстаўка], Д. Гу- сараў189 зь Петразаводзку. Яны дзякавалі мне і пісьмова ціснулі руку. Тады і пасьля такіх лістоў у мяне набраўся не адзін чамадан. Частку іх пазьней я спаліў на дачы, як пабачыў, што іх могуць украсьці, бо дужа цікавяцца пэў- ныя людзі. Але ўжо тады заўважыў, што ўсе лісты былі пэрлюстраваныя, што ня надта і ўтойвалася пэрлюстрата- рамі. Вядома, што папера савецкіх купэртаў была благая, і сьляды гарачага адпарваньня на другім баку былі віда- вочныя. Пры тым некаторыя з лістоў пэрлюстраваліся па некалькі разоў, у розных інстанцыях. Асабліва пашкумата- нымі выглядалі лісты да бацькоў, у вёску. Падобна, іх адпар- валі ў Гародні, дзе я іх апускаў у скрынку, затым у Менску і, вядома ж, па месцы адрасата - усім трэба было ведаць, што піша Быкаў. Але я даўно ўжо не пісаў нічога падазро-
    нага, тым болей бацькам. Як, дарэчы, і яны мне, чые лісты былі ня лепшыя з выгляду. Калі трапляла якая бандэроль - кніга ці рукапіс, дык яна была бязьлітасна пашкуматаная (бы яе грыз сабака) і мела чорны паштовы штэмпель: «Постугшла в поврежденном внде».
    Некаторыя лісты наогул не прыходзілі - мабыць, адра- зу ішлі ў «справу». Тады ксэраксаў яшчэ не было, а на перадрук органы ашчаджалі працу «кваліфікаваных машы- ністак».
    54.	Сафія. Сьмерць бацькі
    Яшчэ падчас паездкі Найдзена Вылчава ў Беларусь было дамоўлена, іпто балгарскі Саюз пісьменьнікаў запросіць мяне на госьці. На тое меліся падставы, і першая зь іх — мае «Трэцюю ракету» і «Альпійскую баладу» пераклалі на балгарскую мову і выдалі ў Плоўдзіве. Значыць, я меў права на нейкі там ганарар. Але ў мяне не было замежнага пашпарту. Калі я зьвярнуўся ў менскі МВД, дык там доўга не адказвалі, штосьці цягнулі. Мінаў час, настала восень. I тады аднойчы пазванілі: можаце прыехаць па пашпарт. Праз тыдзень я ўжо ехаў цягніком з Масквы ў Сафію. Мне дужа карцела наведаць краіну маёй хай сабе і малашчась- лівай маладосьці, зірнуць на знаёмыя і мілыя мне мясьціны. Ну і, вядома, пагасьцяваць. Усё ж я ехаў паводле запра- шэньня афіцыйнай арганізацыі, а не як бяспраўны пры- ватны паязджанін.
    На памежнай станцыі Унгены, якую я некалі адваёўваў у немцаў, ужо добра функцыянавала пільная памежная служба, і мяне адразу папрасілі з вагону ў будынак вакза- лу. Чамадан, сказалі, можна ня браць. Я нічога з сабой ня вёз, апроч бутэлькі гарэлкі ды пару кніжак. Яшчэ праўда, жонка Аркадзя Куляшова - Аксана Хведараўна - дала каробку цукерак для дачкі Валі, што была замужам у Сафіі.
    У вакзале павялі на другі паверх, дзе ў прасторным габінэце сядзеў бляндыністы чалавек, што яўна мяне чакаў. Я адразу здагадаўся, хто гэта, хоць ён і не назваў сябе.
    Пачалася размова — што, як? Адкуль і куды? Якія там у вас сябры? Якія зь імі сувязі - паштовыя ці асабістыя? Пасьля гаворка набыла болей эмацыйны тон - чаму вы гэтак тэндэнцыйна пішаце? У нас шмат вайсковых пісьмень- нікаў, але ж іншыя пішуць добра, без скажэньня праўды вайны і працы органаў. Без арганізаванай працы органаў не было б і нашай перамогі ў вайне - ворагі і здраднікі хутка б здалі Савецкі Саюз Гітлеру. А так во вы маеце магчымасьць паехаць у Балгарыю, сустрэцца і выпіць зь сябрамі. У гэткай размове мінула гадзіна ці болей, і я пачаў баяцца, што магу адстаць ад цягніка. Пра тое яму і сказаў. Ён толькі ўсьміхнуўся - цягнік бяз вас ня пойдзе. I праўда, добра нагаварыўшыся і, мабыць, дарэшты выка- наўшы свой абавязак, ён правёў мяне да вагону. Як цягнік перайшоў мяжу, я расчыніў свой чамадан і зьдзівіўся: усё там было ператрэсена. Адзін з суседзяў па купэ пасьля шапнуў у калідоры: чамадан яны таксама бралі туды. Што ж, дзякуй, што хоць не пакралі чужыя цукеркі...
    Рэшта таго шляху па Румыніі і да самай Сафіі была азмрочана, я ўжо не хацеў і ехаць. Але неўзабаве ў Сафіі, якая спаткала мяне знаёмым пахам смажанай кебабчы, настрой памалу падняўся. Асабліва пасьля добрай чары грэнай ракіі190 ў сьцюдзёны час. Найдзен тут жа ўладкаваў мяне ў гатэль і папярэдзіў, што на тым афіцыйная гасьціна СП канчаецца, далей мной апекваюцца прыватна. У тым ліку і ён. Так загадала Масква, наогул хацела адмяніць візыт, але балгары палічылі такі акт бестактоўным і дазво- лілі прыехаць. Што ж, прыватна яны прымалі таксаіма няблага. Найперш добра пачаставалі на кватэры ў Найд- зена зь яго мілай Мінкай, куды прыйшоў другі Вылчаў - Георгій, зь якім я знаёміўся ў час ягонага прыезду ў Менск і Горадню. Празаік Івайла Пятроў пры сустрэчы на вуліцы пачаставаў віном і распавёў дужа палітычны анэкдот. У паветранай катастрофе загінулі тры нацыянальныя лідэры: Адэнаўэр, Эйзенхаўэр і Хрушчоў. Пытаньне: які народ найбольш шкадаваць будзе? Адказ: балгарскі. Чаму? Таму што сярод іх не было Тодара Жыўкава. Анекдот у алега- рычнай форме ўсё вытлумачыў. Болей пра настроі і жыцьцё
    ў Балгарыі можна было не пытацца. Хаця жыцьцё тое было ва ўсіх адносінах куды лепшае, чым у нашай краіне. Я там меў гонар быць запрошаным на некаторыя госьці і памятаю, як гаварыў пра Менск рэдактар адной балгарс- кай газэты. Казаў, што, наведаўшы Беларусь, хацеў пла- каць, бо ня ўбачыў на вуліцах ніводнай беларускай шыль- ды, не пачуў у Менску ніводнага беларускага слова і тады зразумеў, што чакае Балгарыю. Ён быў недалёка ад праў- ды...
    У Сафіі зьезьдзіў на Плоўдзіўскую шашу, у былы наш вайсковы гарадок. Гарадок быў на сваім месцы - тыя ж драты агароджы, прахадная, будынкі і казармы. Але нешта і зьмянілася. У рамантычнай віле цераз дарогу, дзе жыў балгарскі генэрал, а пасьля наш камбрыг, цяпер месьціліся камунальныя гаспадары, у двары сушылася на вяроўцы бялізна, а ў доле два балгарыны смалілі кабана. Акурат, як на беларускай вёсцы. Вёска і там прыйшла ў горад. Гасьцін- ныя балгарскія пісьменьнікі хацелі пачаставаць мяне сла- вутым іх каньяком «Пліска», ды марна. Шукалі па ўсім горадзе, завіталі ў фірменны гатэль «Пліска», але каньяку не знайшлі, сказалі - пайшоў на экспарт. Я падумаў тады: добра, што наш «сучок» не ідзе на экспарт, хоць ёсьць што выпіць.
    На пачатку сьнежня191, якраз на дзень сталінскай кансты- туцыі памёр бацька. Паехаў на паховіны. Да Полацку ехаў цягніком, а адтуль - на таксі. He даяжджаючы Кубліч, у Штундаравых гарах таксоўка забуксавала, давялося ісьці пехатой. Добра, было недалёка. Бацька перад сьмерцю доўга хварэў на нейкую ліхаманку, якую лячылі ў Селіцкай бальніцы, ды марна. Ён дужа пакутаваў - ад хваробы і яшчэ за сына. Як я прыяжджаў апошнім часам, пільна ўглядаўся ў мяне і цяжка ўздыхаў: дастаецца табе, сынок, лепш бы ты кінуў пісаць. Пад страхой хлеўчука ў яго даў- но ляжала колькі хваёвых дошак, якія, мяркуючы па ўсім, чакалі свайго часу. He дачакаўся мой стары бацька, калі я кіну пісаць. 3 тым і пайшоў у хвойнік пасярод вёскі, дзе сабраліся ўсе тамтэйшыя пакаленьні жыхароў. Жылі і адносіліся адзін да аднаго па-рознаму, але тут ляжаць
    цесьненька - у міры і згодзе. Мусіць, толькі на могілках тое і магчыма.