• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    нага брата Міколу і ў адпаведнай графе той анкеты напісаў, што мой брат Мікола жыве ў Заходняй Нямеччыне. Таго хапіла, ад мяне адчапіліся. (Хай мне даруе мой няшчасны брат, які ў 19 год склаў сваю галаву на вайне. Ён, мёртвы, аднак жа паслугаваў мне жывому.)
    Адклаўшы капітальную працу - пераклад вялікага рама- ну Мележа, Гарбачоў даволі апэратыўна пераклаў «Бала- ду» на расейскую, і неўзабаве яна была надрукавана ў некалькіх нумарах часопісу «Огонёк»121. Ілюстрацыі да яе зрабіў знакаміты графік Пінкісевіч, гэта былі выдатныя ў сваім харастве ілюстрацыі літаратурнага твору, а не сумніўны плён самавыяўленьня мастака, як гэта спрэс робіцца зараз. Ну і, вядома, напомніла пра сябе Беларуская кінастудыя - сказалі, што можна зьняць вельмі прыгожы, рамантычна- патрыятычны фільм міжнароднага гучаньня. Я не знайшоў аргумэнтаў супроць. Мабыць, ранейшыя пакуты з «Трэцяй ракетай» пачалі забывацца, думалася, тут будзе інакш. Ма- быць, у кіно, як і ў літаратуры, кожны наступны твор не падобны на папярэдні і мае ўласны лёс.
    Як пісаць сцэнары, я ўжо ведаў, нешта даволі хутка накрэмзаў. Здымаць фільм узяўся вопытны рэжысэр Ба- рыс Сьцяпанаў.
    Некалі Алесь Адамовіч казаў, што ўсе савецкія рэжы- сэры аднолькавыя і адрозьніваюцца адзін ад аднаго хіба тым, як адносяцца да сцэнару. Адны бясконца перарабля- юць яго самі, змушаюць на тое аўтара, a то і наймаюць памагатых. Другія, атрымаўшы сцэнар, кідаюць яго на сьметнік і здымаюць самі, як хочуць. Хто зь іх лепшы, невядома, але вынік заўсёды аднолькавы.
    Мой папярэдні рэжысэр Рычард Віктараў, відаць, адно- сіўся да першай рэжысэрскай групы, ён выціскаў зь мяне ды іншых, хто да таго меў дачыненьне, усе сокі, дамагаю- чыся дасканаласьці. Другі ж, Сьцяпанаў, як толькі атры- маў зацьверджаны сцэнар, адразу ж кудысьці зьнік. I толькі калі група выехала на натурныя здымкі, запрасіў аўтара прыехаць, найперш каб адпачыць на прыродзе.
    47.	Тэберда. Чэкін
    Я паехаў. Здымкі рабіліся ў раёне Тэберды, на Паўноч- ным Каўказе. Прырода ўвогуле была прыгожая - паро- слыя лесам горы, бурная рэчка, хаця і не такая, як у аўст- рыйскіх Альпах. Кожныя горы, напэўна, маюць свае адметнасьці, свой асаблівы характар. Несупадзеньне пей- зажу было першай уступкай акалічнасьцям на шкоду ма- стацтву. Другой стала неадпаведнасьць акцёраў, найперш адзін аднаму. На ролю Івана запрасілі ўжо знаёмага кіраў- ніцтву «Беларусьфільму» Станіслава Любшына, Джуліі - Любу Румянцаву. Абодва акторы - кожны сам па сабе, можа, і былі беззаганныя, а гарманічны дуэт ня склалі. Тым болей, што на здымках адразу ўступілі ва ўзаемны канфлікт, зь якога так і ня здолелі выйсьці да канца зды- мак. Натуральна, што тое рабіла свой нэгатыўны ўплыў на ўсю атмасфэру ў калектыве. Зноў жа неўзабаве пачаліся творчыя (перарослыя ў асабістыя) паядынкі характараў рэжысэра і апэратара Толі Забалоцкага. Апэратар, казалі, цягнуў творчую коўдру на свой бок, а рэжысэр спрабаваў не паддацца. Урэшце, здаецца, рэжысэр паддаўся, і фільм атрымаўся ні то, ні сё. А шкада. На маю думку, у тым сюжэце былі закладзены пэўныя кінэматаграфічныя магчымасьці, і пры належных умовах можна было б зрабіць прыгожую, паэтычную трагедыю каханьня. На жаль, таго не адбылося.
    Неяк, прыйшоўшы ў рэдакцыю, Валя Чэкін сказаў, што купіў лодку з маторам, запрашаў пракаціцца па Нёмане.
    Прыхапіўшы з сабой падрослага сына Васю, пайшлі цераз мост на той бераг Нёману, дзе было багата настаў- лена маторак, там жа, на беразе, грувасьціліся мэталёвыя скрынкі з рачным начыньнем. Валя запусьціў свой «веця- рок», і мы паціху пачухалі пад чыгуначны мост уверх па Нёмане. 3 вады я ніколі яшчэ ня бачыў ягоных берагоў, водмеляў, стром, прыбярэжных паселішчаў і бароў, усё мне было новае і прывабнае. Тады ж Чэкін, апроч маторкі, захапіўся рыбалкай і аднойчы паказаў мне фота - сваю
    «візытную картку»: ён з вудамі каля перакуленай гумовай лодкі, на якой - цэлая гара ляшчоў. «30 штук, - сказаў Валя. - За адзін ранак».
    Мабыць, тое зачапіла ў маёй душы паўзабытую дзіцячую хэнць - я ж колісь таксама зь незвычайным захапленьнем вудзіў у сваім возеры плотачак. Празь нейкі час. я таксама купіў матор (болей дужы «віхор») і лодку «казанку» з булямі; з пратэкцыі Валянціна займеў на лодачным прычале Mee­na. Удвух зь ім мы пачалі гойсаць па Нёмане, лавіць рыбу. Аднойчы паехалі з начлегам на старыцу пад Масты, ды на юшку налавіў драбязы мой Вася, у нас жа з Валяньцінам нічога не ўзялося. Калі не рыбалка, дык рака нас захапля- ла, і аднойчы мы запрасілі зь Менску сяброў. Прыехалі Матукоўскі, Гілевіч122, Бураўкін123 з заўсёды юнаю Юляй124, мы знайшлі непадалёк на беразе ўтульны лужок і наладзілі пачостку. 3 шашлыкамі. Рыба ў Нёмане ўпарта не хацела лавіцца, мусіць, яе там і не засталося, асабліва як вышэй па цячэньні збудавалі азотна-тукавы камбінат. Казалі - нічога страшнага, сьцёкі ачышчаюцца. Але аднойчы раніцай на прычале мы ўбачылі мноства рыбін, што плылі ўгару жыватамі; на мэталёвых лодках да паловы аблезла фарба. Да рыбалкі я хутка астыў, зразумеўшы, што рыба мяне ня любіць.
    Тады часьцяком даводзілася езьдзіць у Маскву - з выда- вецкімі клопатамі і на розныя мерапрыемствы Саюзу пісь- меньнікаў. На адным зь іх у Доме літаратараў пазнаёміўся з крытыкам і літаратуразнаўцам Лазарам Лазаравым125, пра якога чуў раней, і тады ўпершыню паціснуў яго скале- чаную на вайне руку. Пасьля зрэдчасу мы сталі сустракац- ца ў Маскве, ён прыяжджаў у Менск, я бываў у яго дома, пазнаёміўся зь ягонай мілай разумніцай Наяй126. Лазар хутка стаў маім сябрам і праніклівым крытыкам, нразь нейкі час напісаў грунтоўную кнігу пра маю творчасьць127. Недзе тою ж парой у Маскве, здаецца, у рэстаране ЦДЛ128, упершыню спаткаўся зь Юрыем Бондаравым129, зь якім мяне пазнаёміў Рыгор Бакланаў. Тады гэтыя аўтары «лей- тэнанцкай прозы» сябравалі, і ня можна было нават паду- маць, што жыцьцё калі-небудзь іх разьвядзе. Але, як ні
    дзіўна, атрымліваецца так, што жыцьцё часьцей разводзіць, чым зводзіць.
    На чарговым прэзыдыуме СП разглядалася нечарговае пытаньне - выключэньне з СП перакладчыка Васіля Сё- мухі130.
    Васіль Сёмуха быў шмат каму вядомы ў Менску як добры перакладчык зь нямецкай. У свой час скончыўшы Маскоўскі ўнівэрсытэт, ён настойліва перакладаў нямецкую прозу і паэзію, нядаўна скончыў пераклад «Фаўста», але ня меў уласнай кватэры, бадзяўся зь сям’ёй па прыватных кутках. А між тым у час вайны немцы спалілі дом ягоных бацькоў. Шматлікія звароты ў СП наконт кватэры не давалі выніку, і Васіль у адчаі напісаў ліст да нямецкай амбасады ў Маскве. Ён прасіў пасадзейнічаць у выданьні «Фаўста» і ў набыцьці кватэры. Ліст, ведама ж, быў перахоплены КДБ і вернуты ў Менск для прыняцьця мераў.
    Перад паседжаньнем прэзыдыуму пісьменьнікі між са- бой абмяркоўвалі неардынарны выпадак. Ці ня ўсім было шкада харошага хлопца Сёмуху, які «зрабіў глупства». Хіба ж можна прасіць дапамогі ў ворага? Іван Чыгрынаў131 ска- заў, што ён перад пагрозай сьмерці таго б не зрабіў, бо вораг заўсёды ёсьць вораг. Некаторыя казалі, што на пер- шы раз Васілю трэба дараваць. Бураўкін злосна зазначыў, што гэты нумар з выключэньнем ня пройдзе, — ня тыя часы. Валя Тарас132 лаканічна зазначыў - усё тыя ж.
    Пачалося абмеркаваньне. Пісьменьнікі з партбюро ледзь ня плакалі ад крыўды, якую нанёс партызанцы-рэспубліцы Васіль Сёмуха. Іван Новікаў133, што працаваў спэцкорам газэты «Правда», патрабаваў яму самай суровай кары. (Гэта той самы Новікаў, які праз год скажа пра аўтара гэтых радкоў: «Мне б аўтамат у рукі, я б у яго ўвесь магазын...» Піліп Пястрак, які ніколі не служыў у войску, пачуўпіы тое, выйшаў у калідор і папытаўся: «Хлопчыкі, а колькі патронаў у магазыне?» - «Пяцьдзясят два», - сказалі яму знаўцы. Пястрак шматзначна падняў палец угору: «Ого!».)
    У выніку галасаваньня Сёмуха быў выключаны з Саю- за амаль аднагалосна. Устрымаўся адзін Васіль Быкаў.
    48.	«Мёртвым не баліць»
    Прыехаўшы дадому ў Горадню, узяўся за новую апо- весьць, назву якой знайшоў не адразу. Пра назву наогул думаецца ў апошнюю чаргу, звычайна як ужо твор напі- шацца. Зусім дарма некаторыя выхваляюцца: «Пачаў ра- ман, ужо ёсьць назва - “Агнём гартаваныя”. Звычайна з такога гарту мала што атрымліваецца. Ведаю яшчэ такую на гэты конт асаблівасьць: у добрай прозе звычайна так сабе назва, а вельмі звонкая назва ёсьць знак прозы кеп- скай. Праўда, тое ўсё ж суб’ектыўна, і першыя выключэньні з таго - творы заходніх аўтараў, дзе і проза выдатная, і назвы нязвыклыя, прынамсі для нашага вуха.
    Першы імпульс да аповесьці атрымаў, аднак, па дарозе з Масквы - у Менску. Паміж цягнікамі ў мяне быў вольны час, і я зайшоў у рэдакцыю «ЛіМу», дзе застаў аднаго толькі галоўнага рэдактара Нічыпара Пашкевіча. Пачала- ся размова, у якой Нічыпар праявіў поўны антаганізм да маіх думак-поглядаў, што я вёз з Масквы. Апроч хіба ад- ной - пайсьці і разам выпіць. За рэстаранным сталом дыскусія працягвалася болей мірная, мы амаль паразумеліся і, калі зайшла гаворка пра вайну, я распавёў партызану- камсоргу Пашкевічу эпізод майго раненьня пад Кірава- градам. Гэта як доказ таго, што і на фронце хапала ліха. Змораны гаворкай і вячэрай, Нічыпар лагодна сказаў, ма- быць, каб скончыць спрэчку: «Ну во, амаль гатовая апо- весьць». Пасьля, едучы цягніком у Горадню, я пачаў над тым думаць і вырашыў паспрабаваць напісаць.
    Я ня ведаў яшчэ, што гэта будзе - апавяданьне, апо- весьць ці, можа, які ўспамін. Але намер напісаць засеў у галаве моцна.
    «Мёртвым не баліць» пісаў у асноўным улетку і ня так таропка, як ранейшыя аповесьці. У мяне ўжо атрымлівалася раней і пасьля, што рэчы зь зімовай натурай пісаліся ўлет- ку і наадварот. Тое, канешне, ня надта добра. Добра, калі натура перад вачыма, і яе ня трэба ўзнаўляць у зрокавай памяці. Як у мастакоў. Некаторыя пісьменьнікі, як і мастакі,
    любяць пісаць з натуры: пра вясну — вясной, пра лес - у лесе. У мяне так не атрымлівалася. Мабыць, з тае прычы- ны і малая ўвага да антуражу, болей - да дзеі. Але пэўна ня ведаю, як лепш. Мабыць, як хто ўмее.
    Тады ўжо я ведаў, што залішняй драматызацыі ваенна- га сюжэту можа ня быць, што можа ня быць і ніякага сюжэту, аб чым колісь пісаў яшчэ Чэхаў. Драматызацыя на вайне - натуральная рэч. Крыху іншая справа - за кошт чаго? Якімі сродкамі? Вядома, найперш сродкамі выяўленьня сутнасьці барацьбы двух бакоў, што ўвогуле было надта традыцыйна, калі не сказаць руцінна. Мяне ж здаўна цікавілі канфлікты іншага кшталту - унутраныя, якіх хапала і на вайне таксама. Вайна зусім не спыніла (калі не абвастрыла) унутраную палітыку ў адносінах пар- тыі (і асабліва яе карных органаў) да народу. Рэпрэсіўная палітыка працягвалася, хаця, можа быць, ня гэтак заўваж- на, як да вайны. Вядома, увага тады была адцягнена на іншую барацьбу. Але мне стаў вядомы лёс аднаго нашага аднапалчаніна, журналіста дывізійнай газэты. Ён пісаў вершы, якія рэгулярна паяўляліся на старонках нашай дывізіёнкі за подпісам малодшага лейтэнанта Д. Кугуль- цінава. А затым раптам зьніклі. Тады тое ня дужа зьвяр- тала на сябе ўвагу: людзі на вайне ўвесь час зьнікалі - хто на той сьвет, хто ў шпіталь. Пасьля вайны ўжо стала вя- дома, што калмыка Кугульцінава з фронту адправілі ў ссылку, куды выслалі ўвесь ягоны калмыцкі народ. Вяр- нуўся ён толькі празь дзесяць год і стаў слынным калмыцкім паэтам. Тое ж, дарэчы, адбылося з другім вы- датным паэтам, балкарцам Кайсынам Куліевым ды з мно- ствам іншых. Пра пасьляваенныя пасадкі афіцэраў я ўжо апавядаў, тое тады было сьвежае ў памяці і ўражвала.