Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
біль з амбасады, і малады служачы паведаміў папраўку: амбасадар запрашае на прыём усіх, у тым ліку і нярускіх. Давялося вяртацца ў гатэль, каб перамяніць сарочкі ды надзець гальштукі. I мы спазьніліся. На ганку гатэлю спаткалі башкіра Мустая Карыма з Аляксандрам Твардоў- скім, якія таксама не гіасьпелі на аўтобус з астатнімі. Да- вялося наймаць таксі. Твардоўскі быў у чорным гарніту- ры, увесь распараны ад гарачыні і лаяўся. У амбасадзе аказалася, што прыём ня тут, а ў летняй рэзыдэнцыі за горадам. Паехалі туды, зноў жа на таксі, па дарозе трапілі ў аўтамабільную аварыю, хаця дужа ніхто не пабіўся. Настрой быў сапсаваны, але грэла мэта. Твардоўскі, ад- нак, быў на мяжы нэрвовага зрыву. Прыехалі зь вялікім спазьненьнем, усе сядзелі за лёгкімі столікамі з прахаладжальнымі напоямі, амбасадар заканчваў чытаць свой даклад і пералічваў працэнты росту выплаўкі чыгуну і сталі ў чарговай пяцігодцы. Як скончыў, пацікавіўся, ці будуць пытаньні. Пытаньняў не аказалася, і ён падзякаваў усім за ўвагу. Усе расчаравана ўсталі, і Твардоўскі гучна, па-сялянску вылаяўся. Амбасадар здаля спытаўся: «Што вы сказалі, таварыш Твардоўскі?». Аляксандр Трыфанавіч стрымана адказаў: «Тое, што чулі». Усе з каменнымі тварамі скіравалі з душнага памяшканьня на вуліцу.
Наш самалёт з Рыму Масква не прыняла з прычыны надвор’я, давялося вяртацца ў Кіеў. Адтуль ехалі цягніком. Была глыбокая ноч, рэстаран не працаваў, дык мы пабудзілі буфетчыцу, набралі ў яе шампанскага. I пачалі піць. У Рыме тым не надта захапляліся - бракавала ліраў, а тут размахнуліся. Барыс Сучкоў, падпіўшы, распавядаў, як колісь арганізоўваў выдавецтва «Нностранная лнтерату- ра», як было з матзабесьпячэньнем, і ён зьвяртаўся да ўсіх - ад Малянкова да Калініна. Але ніхто ня мог ці не хацеў выдаць яму два аўтамабілі, усё цягнулі, спасылаліся на ваенныя абставіны. Тады хтось параіў рэдактару зьвяр- нуцца да Берыі. Сучкоў сьпярша не хацеў, баяўся, а як наважыўся, Берыя адразу сказаў: «Будуць табе машыны!». Праз тыдзень звоніць: «Сучкоў, пачаму не забіраеш пяць “студэбэкераў”, чакаюць на грузавой станцыі». Той выпа-
дак паказаў Сучкову, хто гаспадар у краіне. Праўда, яшчэ праз колькі гадоў той жа гаспадар адправіў рэдактара на мардоўскі лесапавал, адкуль яго вызваліў XX зьезд партыі. А ў суседнім купэ таксама падпіты Аляксей Суркоў скупа паведаміў, як ён у Брусэлі хацеў скончыць самагубствам - гэткія абавязкі навешалі на яго ў Маскве, за невыкананьне якіх пагражала Лубянка.
Як пасьля выявілася, праблемы ў А. Суркова ўзьніклі ў Нідэрландах пасьля гісторыі з Пастэрнакам159. Суркова абвінавацілі ў фальсіфікацыі і паклёпе на нобэлеўскага ляўрэата, і савецкае кіраўніцтва ініцыявала судовы пра- цэс, каб яго апраўдаць. Але, здаецца, марна.
I я думаў: бедныя, няшчасныя расейскія пісьменьнікі! I гэта - эліта! Нядзіва што, можа, самы элітны зь іх АТК адразу заваліўся спаць на ніжняй паліцы. Каб нічога ня чуць. Кажуць, так заўсёды рабілі ў паездках разумныя са- вецкія людзі. Той, хто добра выпіў, заўсёды меў апраў- даньне.
Паездка пісьменьніка за мяжу на той час была амаль сэнсацыяй. Па вяртаньні ў мяне бралі інтэрв’ю, я высту- паў з аповедамі ў рэдакцыі, пісаў пра тое ў «ЛіМе».
Зь Менску прыйшла прапанова стварыць балет павод- ле «Альпійскай балады», але я, навучаны вопытам кіно, адмовіўся. Я не хацеў празьмернай папулярнасьці, ужо адчуў, як да таго адносяцца мае менскія калегі-пісьменьнікі. Лепш сядзець ціха і ня надта высоўвацца.
51. Гатэль «Советская»
Увосень пазванілі з «Нового мнра» - трэба прыехаць рыхтаваць да друку «Мёртвым не баліць». Хутка сабраў- ся, паехаў, адшукаў рэдакцыю ў Малым Путнікаўскім за- вулку — вузкі калідорчык, цесныя пакойчыкі, дужа пахне камунальнай кухняй (на трэцім паверсе быў рэдакцыйны буфэт). Маім рэдактарам аказалася немаладая прыветлівая
дама з блізарукім позіркам - Анна Самойлаўна Берзер, якая адразу сказала, што пераклад кепскі, трэба шмат працаваць. Тое ж сказаў і загадчык аддзелу прозы Ігар Вінаградаў і дадаў: «Гэты раз надрукуем. Але ў наступны каб гэтага вашага перакладчыка тут і нагі не было». Тое мяне нямала зьдзівіла, і толькі пасьля я дазнаўся, што Міхась Гарбачоў на пасадзе сакратара партбюро СП СССР нажыў у Маскве нямала ворагаў. Вядома, «Новый мнр» у гэтым сэнсе ня быў выключэньнем.
Пару тыдняў сядзеў у шыкоўным, але сьцюдзёным ну- мары гатэлю «Савецкая» і правіў, правіў адпаведна адзна- кам Анны Самойлаўны. Пад вечар адносіў у рэдакцыю і назаўтра зноў правіў. Спатрэбілася таксама перастаўляць некаторыя часткі, асабліва сучасныя пляны. Некаторыя сцэны ўзбуйняць, іншыя, наадварот, - здрабняць. Часам аж кружылася галава ад той працы. Аднойчы ў дзьверы пастукала незнаёмая жанчына, аказалася, што гэта менс- кая лібрэтыстка Чарахоўская, яна гатовая ўпасьці мне ў ногі, абы я дазволіў ёй напісаць лібрэта балету «Альпійскай балады». Ды яна яго ўжо і напісала - во, пачытайце. Ёсьць усе падставы, што атрымаецца выдатны балет, тым болей, што музыку піша малады кампазытар Яўген Глебаў160, які дужа любіць усю творчасьць Васіля Быкава. Сэрца, як кажуць, - ня камень, насуперак пачуцьцю я пагадзіўся. Той факт запачаткаваў маё доўгагадовае сяброўства з таленавітым кампазытарам і грунтоўным чалавекам Яўге- нам Аляксандравічам Глебавым. Балет ён стварыў выдат- ны. Я глядзеў яго аднойчы зь Ірынай Міхайлаўнай (якая пад той час стала маёй жонкай), у якой тады цяклі сьлёзы. Да таго спэктаклю яна была катэгарычна супраць, як ёй здавалася, апашленьня высокай тэмы161.
«Новый мнр» тады ўжо бамбавалі з усіх інстанцыяў - з Галоўліту, з СП, з ЦК. Выходзіў часопіс нерэгулярна, кожны раз зь вялікім спазьненьнем. Спазьніліся і №№ 1- 2162 з маёй аповесьцю і трапілі якраз падчас чарговага і, можа, самага рэакцыйнага зьезду КПСС - то быў яму падаруначак! У той час, як зьезд набіраўся рашучасьці рэабілітаваць сталіншчыну, абяліць запэцканыя Хрушчо-
вым слаўныя чэкісцкія органы, Твардоўскі б’е іх залпам з двух нумароў, у якіх зьмешчана аповесьць беларускага пісь- меньніка. Мабыць, сваіх у Маскве не знайшлося. Тым горш для «Нового мнра».
Інстанцыі зрэагавалі апэратыўна, і праз колькі дзён выйшаў чарговы нумар «Правды» зь вялікім артыкулам У. Сеўрука163 (як пасьля выявілася, слухача Акадэміі грамад- скіх навук). У гэтым артыкуле канстатавалася несумнен- ная няўдача пісьменьніка, абараняўся гонар Савецкай арміі, пераможцы фашызму, даваліся ўстаноўкі, як трэба пісаць на тэму мінулай вайны. Мабыць, артыкул дужа спадабаў- ся галоўнаму ідэёлягу КПСС тав. Суславу, бо аўтар неўза- баве быў пакліканы на Старую плошчу, дзе зрабіў нечува- ную для правінцыйнага (здаецца, чукоцкага) журналіста кар’еру. Родам гэты чалавек быў зь Беларусі і, мабыць, на гэтай падставе стаў галоўным дарадцам Суслава - сьпяр- ша па творчасьці Быкава, а пасьля і па ўсёй савецкай літаратуры.
За праўдзінскім артыкулам, бы па камандзе, пасыпаліся вельмі крытычныя, часта зьневажальныя артыкулы з палі- тычным падтэкстам ва ўсіх іншых цэнтральных газэтах. Абвінавачваньні кожны раз гучалі ўсё болей грозна. «Крас- ная звезда» ў артыкуле Баранца і Дашкова выкінула свой галоўны абвінаваўчы козыр - намер аўтара сутыкнуць два спрадвеку братнія народы, беларускі і ўкраінскі. Ветэ- раны ў сваіх лістах у рэдакцыі, як заўжды, скардзіліся на прыніжэньне іхняе ролі ў разгроме нямецкіх захопнікаў. Вельмі хутка да абвінаваўчага хору маскоўскіх газэт пад- ключыўся і беларускі друк. Можа, даўжэй за іншыя тры- маў паўзу «ЛіМ». Правінцыйныя газэты, якія не маглі апэратыўна арганізаваць уласныя артыкулы супраць «ідэа- лягічнай дывэрсіі» Быкава, перадрукоўвалі іх з цэнтраль- ных. У тым ліку і мая родная «Гродзенская праўда». Цікава, што ўвогуле аўтара білі за што заўгодна - паклёп, прыні- жэньне, скажэньне - але нідзе не было сказана ніводнага слова пра «сьмерш», ці НКВД, ці КДБ. Быццам напісанае ў аповесьці ня мела ніякага дачыненьня да гэтых «орга- наў». Я чытаў і ня мог даўмецца: што гэта? Знарок ці непаразуменьне?
Toe, аднак, хутка высьветлілася164.
«Мёртвым не баліць» былі аб’яўлены безумоўнай няў- дачай аўтара. Але аўтару важнай была не ацэнка твору, не адносіны да яго начальства, а тое, ці сапраўды гэта - няўдача? Тое важна было для маіх наступных задумаў, бо, як пісаў У. Фолкнэр165, «няўдача для мяне вышэй за ўсё. Пачаць штось, што табе не пад сілу — ты нават ня можаш спадзявацца на посьпех, але ўсё ж спрабаваць і стрываць паразу, пасьля спрабаваць зноў. Во для мяне ўдача». Зра- зумела, я ня мог раўняцца з Фолкнэрам, але і ягоны вопыт тады быў для мяне важны. Здаецца, аднак, тая «няўдача» абярнулася для мяне чымсь іншым. Хаця, каб зразумець і адчуць тое, аўтару спатрэбілася болей за 20 гадоў.
Калі-нікалі летняй парой наведваўся на радзіму, у мае Бычкі. Бацькі яшчэ былі жывыя, і на падыходзе яшчэ зда- лёку бачыў, як ля падворку чакае бацька, выглядаючы з- пад рукі ў бок Азевічавай гары. Сустрэўшы ў Слабодцы аўтобус, мае клумкі каціў на веласіпедзе Мікола, я з пад- леткамі сынамі ішоў побач. Пасьля частаваліся за агуль- ным сталом, бацьку дужа карцела папытаць, як жыве сын у далёкім горадзе, дзе і ён некалі жыў - служыў у салда- тах. Але сына вабіла не размова з бацькам, a - возера. Заўсёды, ужо ў дзень прыезду, шыбаваў сьцежкай цераз поле і кустоўе да свае запаветнае мэты - хоць на пару гадзін, а ўсё астатняе потым. Увечары бацька скажа, што трэба схадзіць да хроснай Барысіхі - каторы год ляжыць старая, чакае сьмерці. Прыхапіўшы якую цукерыну ці хоць бы яблык, ішоў да хроснай, з гадзіну слухаў яе горкі рас- повед пра тое, як яна моліць Бога, каб той паслаў сьмерць. А ня шле. Жыла яна зь нявесткай, унучкі вучыліся ў го- радзе, сын прапаў на вайне. Кепска жылося маёй хроснай. I ня хутка яшчэ пачуў яе малітвы Гасподзь Бог.
Празь дзён колькі мама прасіла наведаць яе брата - дзядзьку Лявона, што жыў у Завулку. Дарога была праз поле і лес, каля возера Супонец. Дзядзька з працавітым сынам Антолем будаваў сядзібу (ранейшая згарэла ў вай- ну, сям’я доўга жыла ў асеці). Дзядзька, як заўжды, лавіў
рыбу ў навакольных азёрах, часам у добрае надвор’е браў з сабой і госьця. I тады я знаёміўся зь дзядзькавым умель- ствам - ня тое, што маё. Рыба ў дзядзькі заўсёды лавілася, заўсёды была на стале. He заўсёды быў хлеб, нават бульба, а рыба была заўсёды - смажаная, вяленая, сушоная.