Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
55. «Праклятая вышыня»
Усё апошнім часам перажытае, зьвязанае зь літаратурай, аднак, ня змусіла мяне адрачыся ад вайсковай тэмы. Хоць і даводзілася часам пакутна, парой безнадзейна. Але пад- трымка сяброў - у Менску і Маскве - сьведчыла, што ў творчым сэнсе я на плённым шляху. Неяк у Маскве давя- лося добра і шчыра пагутарыць з Лазарам Лазаравым, які рабіўся ці ня самым аўтарытэтным дасьледчыкам вайско- вай літаратуры і ўжо што-нішто надрукаваў у маю падт- рымку. Як заўжды, на ўсіх калектыўных мерапрыемствах пахвальна і горача гаварыў пра мае аповесьці Алесь Ада- мовіч. Чытачы прысылалі масу водгукаў, пераважна з адаб- рэньнем аповесьці. Сярод іх аднойчы атрымаў добры ліст ад малазнаёмага тады, а пасьля аднаго з самых выдатных пісьменьнікаў Расеі Віктара Астаф’ева192. Выдатны ліст у падтрымку майго погляду на вайну прыслаў камандуючы ЗАКВА193 генэрал арміі Стучэнка. Шкада, мала што з тых эпісталярыяў захавалася: частку я сам спаліў на лецішчы (не было дзе хаваць), частку раскралі. Што-колечы здаў у літаратурны музэй.
Тады ўлетку вольны час бавіў на Нёмане. Тут маім сябрам заставаўся Валя Чэкін, разумны музыка і паэт. Не- благія вершы яго часам друкаваліся ў абласной газэце. Зь ім можна было шчыра пагутарыць пра жыцьцё і літаратуру. Ён умеў слухаць, не любіў спрачацца - таксама, як я. Ну і рыбак быў адмысловы.
Стаўшы сакратаром абласнога аддзяленьня СП, Аляк- сей Карпюк імкнуўся актывізаваць працу гродзенскіх пісьменьнікаў, арганізоўваў усялякія вечары і сустрэчы - у школах, на прадпрыемствах, часам з выездамі ў раёны. Звычайна для таго запрашаў Дануту Бічэль, Вольгу Іпата- ву, якая са школьных урокаў прыбягала куды-небудзь - у пэдінстытут ці ў рэдакцыю і бойка чытала вершы.
Карпюк звычайна ганарыўся маладымі і недалюбліваў старых - некалькіх дужа актыўных пэнсіянэраў-адстаўнікоў. Да майго сяброўства з Чэкіным ён адносіўся даволі стры- мана, але я лічыў, што ён памыляецца. Тое маё меркавань- не яшчэ ўзмацнела пасьля аднаго выпадку.
У адзін зь першых сонечных дзён лета мы дамовіліся з Чэкіным спаткацца на Нёмане, каб пераабсталяваць нашы лодачныя прычалы. Напярэдадні Валянцін прыцяг дзьве таўшчэзныя дошкі, якія за бутэльку здабыў на недалёкай будоўлі. Прыйшоўшы да лодак, я доўга чакаў сябра, а яго ўсё не было. Нарэшце ён паявіўся, але выглядаў чымсьці заклапочаны і не адразу паведаміў мне паціху, што яго клікалі ў КДБ. He на Урыцкага, дзе было іхняе ўпраўлень- не, а ў гасьцініцу. I спрабавалі завербаваць, але ён адмо- віўся. Тое ня стала для мяне вялікім сюрпрызам, але на- строй сапсавала грунтоўна. Зноў жа я ня ведаў, як да таго аднесьціся, тым болей, што Чэкін сказаў, быццам яго папярэдзілі аб «неразглашэньні». Тое, што Валяньцін адмовіўся працаваць супраць мяне, рабіла яго ў маіх вачах яшчэ болей шаноўным сябрам. Болей, аднак, пра тое мы ніколі зь ім не гаварылі, і ён не казаў, ці былі ў яго новыя кантакты з КДБ. Я таксама нічога пра той выпадак нікому не сказаў, апроч як праз шмат год — Карпюку. Аляксей тады крыва заўсьміхаўся — то ж у іх гэткі прыём, а ты думаў... Я падумаў тады, што калі прыём, дык самы паганы і подлы. Бо тое прызнаньне сябра выклікала ў мяне самыя сяброўскія да яго пачуцьці і поўны давер. Думаў, што калі чалавек, не зважаючы на забарону, прызнаецца ў тым, зна- чыцца, ён сапраўды адданы табе сябра. Аказваецца, - прыём...
За кароткі час, можа, за месяц, напісаў невялічкую апо- весьць, названую «Праклятая вышыня»194. Гэта ўсё муляў у сьвядомасьці той выпадак вясны сорак чацьвёртага году на фронце. Думалася, там ёсьць штосьці новае, што можна выкарыстаць, прынамсі ў літаратуры. Хаця новае - вельмі адноснае разуменьне, тое, што я меў на мэце, даўно стала банальнасьцю ў нашым жыцьці, удоўж і ўпоперак прані- заным тымі самымі «органамі». Але напісаўшы, завагаўся,
ці варта друкаваць? Хацелася з кімсьці параіцца, ды ў Горадні такіх людзей было мала. Карпюк, здаецца, на той час кудысь зьехаў, мой Валянцін беларускай мовы ня ведаў. Ды й наогул, будучы паэтам, ён ня надта цікавіўся маёй празаічнай творчасьцю. Але часам я сустракаўся (пера- важна ў кампаніі Карпюка) з выкладчыкам мэдыцынскага інстытуту дацэнтам Клейнам195. Барыс чытаў будучым мэ- дыкам гісторыю КПСС, быў эрудзіраваны навуковец, ведаў літаратуру і філязофію. Да нашай рэчаіснасьці адносіўся стрымана крытычна, і тое надало мне рашучасьці прапана- ваць яму аповесьць. Ня надта ахвотна ўзяўшы, ён прачытаў яе за адну ноч і пры сустрэчы дужа хваліў. Сказаў, што гэткую рэч Твардоўскі з радасьцю надрукуе. Яна таго вартая.
Найперш я завёз аповесьць у Менск, перадаў Пімену Панчанку. Пімен быў заклапочаны, - мае аповесьці, па- добна, пачалі пагражаць ягонаму рэдактарству ў «Мала- досьці». Сказаў: добра, калі б падтрымаў «Новый мнр». Але ж для «Нового мнра» трэба перакласьці, а пераклад- чыка ў мяне не было. Тады Пімен кажа: зрабіце падрад- коўнік, а перакладчыка яны самі знойдуць. У Маскве пе- ракладчыкаў - навалам.
Так і зрабіў — перапісаў тэкст больш-менш па-расей- ску. Знарок не шліфуючы, ня дбаючы пра стыль, адно клапаціўся пра сэнс. Нейкай аказіяй адправіў рукапіс у Маскву. Праз дужа кароткі час патэлефанаваў Кандрато- віч196 - трэба прыехаць.
56. «Новый мнр»
На гэты раз адбылася сустрэча з усёй рэдакцыяй. У шырокім крэсьле сядзеў грузнаваты, афіцыйна апрануты Аляксандр Трыфанавіч Твардоўскі, прыйшлі стрыманы Аляксей Кандратовіч, акулярысты Ігар Вінаградаў197, гавар- кі Уладзімер Лакшын198, мая рэдактарка Аня Берзер і яе каляжанка Іна Барысава. Пасьля падышоў сівавалосы ўсьмешысты Ігар Сац199, а сакратар Хітроў200 быў тут ад самага пачатку. Пачалося абмеркаваньне, якое ішло нядоў-
га, стрымана і грунтоўна. Памятаю, Кандратовіч гаварыў пра некаторую жорсткасьць самой канструкцыі аповесьці, Лакшын - пра характары. Твардоўскі адзначыў пэўны новы ньюанс у распрацоўцы няновай тэмы, але сказаў, што надрукаваць аповесьць для яго - абавязак. Вось толькі пераклад... Хто зробіць пераклад? Лакшын сказаў, што пераклад мог бы зрабіць Дудзінцаў201, нядаўна раскрыты- каваны за раман, ён сядзіць бяз працы. Твардоўскі зірнуў на яго з дакорам: «Ага, значыцца, так: аўтар Быкаў, рэдак- тар Твардоўскі, перакладчык Дудзінцаў? I вы хочаце з такім трыё надрукаваць аповесьць?». Усе засьмяяліся, зра- зумеўшы марнасьць прапановы Лакшына. Тады, пасьля нядоўгага роздуму, Аляксандр Трыфанавіч кажа: «Вось, няхай Васіль сам папрацуе над рускім тэкстам, як мае быць вычытае, Анна Самойлаўна паможа. А мы паглядзім». На тым і вырашылі. I на шмат год запачаткавалі з Быкава перакладчыка ўласнай прозы. Хаця хлеб той апынуўся над- звычай цяжкі, прынамсі для мяне, які ня раз спрабаваў яго кінуць. Але зноў браўся, бо інакш не выпадала.
У заключэньне Твардоўскі аб’явіў, што аўтарская назва ня пойдзе, над назвай патрэбна думаць. Мусіць, тое мне найбольш не спадабалася, але я ўжо ведаў, што тут надта патрабавальна адносяцца менавіта да назвы. Таго ад іх вымагае палітыка. А там, дзе палітыка, там няма месца ні густу, ні нават логіцы. Уся мая далейшая практыка адно- сінаў з выданьнямі і выдавецтвамі пацьвердзіла тую няз- рушную выснову.
У «Маладосьці» аповесьць, як і належала, выйшла pane^02 за новамірскую публікацыю. Але не пасьпеў я атры- маць чарговы нумар «Маладосьці», як у Менску зьявіўся вялікі артыкул партыйнага журналіста, нейкага Агеева, які каменя на камені не пакідаў ад аповесьці. Дасталося, вядома, і аўтару. Хаця іншай ацэнкі я і не чакаў, але было трохі крыўдна - колькі ж можна! На гэты раз беларускае кіраўніцтва не спудлавала - папярэдзіла пэўную маскоў- скую ацэнку. Калі раней яно апыналася «на падхопе», дык цяпер падхопліваць маглі расейцы. Ініцыятыва была за Беларусьсю.
У Маскве, канешне, ня спалі, падхапілі ў час. Ці не па ўсіх газэтах пракацілася хваля крытыкі і асуджэньня. He прытупляў палітычнае пільнасці ГЛАВПУР203. На ўсялякіх палітычных нарадах ягоны начальнік генэрал Епішаў у якасьці нэгатыву прыводзіў у прыклад «паклёпніцкую» апо- весьць Быкава. Ягоныя ацэнкі перайшлі нават ў вайско- выя падручнікі і дапаможнікі па палітзанятках для салда- таў Савецкай арміі. Тут якраз падасьпеў і «Новый мнр» з аповесьцю, дзе яна была названа «Атака сходу». Тое, што «сходу», павінна было неяк прабачыць няўдачу самой атакі, — так мне растлумачылі пасьля ў «Новом мнре». Але не прабачылася нічога. Уся савецкая прэса, чынячы расправу над аўтарам заганнай аповесьці, граміла і часопіс, асабліва ня раз ужо зганьбаванага Твардоўскага. Чытаючы, як яго бэсьцяць, я адчуваў некаторую няёмкасьць, што «падставіў» часопіс і яго шаноўнага рэдактара. Той, аднак, не вініўся, а прыслаў мне чарговы ліст з падтрымкай і спасылкай на пратапопа Авакума, які з астатніх сілаў топае сабе з прата- попіцай. Толькі да якой мэты, думаў я. Да свайго апошня- га вогнішча ў закінутай хаціне? Праўда, «Лнтературка» зьмясьціла адзіную на той час пазытыўную рэцэнзію204 на аповесьць, і для мяне сталася важна, што аўтарам яе быў Юры Бондараў.
57. Каця. Румынія
Я працягваў працаваць у рэдакцыі, але заўважаў, як адносіны да мяне робяцца ўсё болей кіслыя. На пасаду адказнага рэдактара прыехаў новы чалавек, ветэран вай- ны, былы лётчык Георгій Лысоў. Ён меў са мной гутарку, зь якой я зразумеў, што абкам доўга тут мяне не пацерпіць, і Георгій Сьцяпанавіч раіў пісаць трохі ашчадней. «Ну іх да д’ябла, гэтыя органы! Іх лепш не чапаць, я ж па сабе ведаю...» Я думаў: хто з нас таго ня ведае? Але ўсе маўчым. Можа, і мне трэба змоўкнуць. Я ўжо гатовы быў змоўк- нуць. Можа, і зрабіў бы тое, каб не наступныя падзеі...
Жонка ўвесь час працавала ў школе, дома падрасталі два хлопцы, хапала хатняе працы, і яна шукала памочніцу.
Хтось з выкладчыц пэдінстытуту параіў добрую жанчыну, адзінокую, якая магла б прыходзіць разы два на тыдзень прыбіраць у кватэры. Хутка яна і зьявілася ў нас - доб- рая, руплівая жанчынка. Яна сапраўды жыла адзінокай, хаця мела сына, і ўжо пабывала ў лягеры. Праўда, ня надта было зразумела, за што. Ды я не цікавіўся. Звычайна, як яна прыходзіла прыбіраць, мы з хлопцамі вымяталіся на падворак ці яшчэ куды - каб не замінаць. Прыбірала доб- ра, старанна. Жонка была задаволеная.
Але неяк я паткнуўся ў шафу па патрэбную кнігу - «Нюнь 41 года» Некрыча, якога толькі што разграмілі ў друку, - а кнігі не аказалася. Памятаю добра: днямі ставіў на пэўнае месца ў шафе, а цяпер яе там няма. I ніхто ня бачыў, нічога ня ведае. Прапала кніга. Перад тым цягам доўгага часу атрымліваў з Мальмэ ад адной эмігранткі даўгія лісты з апісаньнем яе асабістых прыгодаў у Менску падчас акупацыі. Напісаныя дробненькім почыркам на дужа тонкай паперы, яны былі вельмі цікавыя, бо мелі масу падрабязнасьцяў, прозьвішчаў, датаў. Я зьбіраў іх у пачак (набралася ўжо, можа, лістоў дваццаць), таксама ставіў за шкло ў шафу. Пасьля кнігі зьніклі і тыя лісты. Каму яны маглі спатрэбіцца? Але вядома, каму. Мяркуючы па ўсім, пасьля таго, як з кватэры вымяталіся гаспадары, туды пры- ходзілі госьці.