• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    I вось празь нейкі час прыбягае з ваенкамату пасыль- ны, прыносіць позву. Карпюк парадаваўся - ці не прый- шоў ад міністра мэдаль? Прыйшоў да палкоўніка-ваенка- ма. Той чамусьці глядзіць ваўком, а потым падае аркуш паперы і кажа: «На чытай». Карпюк моўчкі чытае. «Не, ты гучна чытай», - кажа ваенкам. А там на бланку Міністра абароны Саюза ССР напісана: «Загадваю. Параграф першы. Выклікаць і растлумачыць грамадзяніну Карпюку A. Н., што я ў сваяцтве зь ім не знаходжуся і дзядзькам яму не зьяў- ляюся. Параграф другі. Гродзенскаму аблваенкаму пал- коўніку такому-та за нізкі ўзровень палітмасавай работы з асабовым складам аб’яўляю вымову. Міністр абароны мар- шал Савецкага Саюзу Г. Жукаў». - «Ты зразумеў? - пы- таецца ваенкам. - Мне праз паўгода на пэнсію, хто мне цяпер гэтую вымову зьніме? Ці мне бяз пэнсіі ў адстаўку ісьці? Во што ты нарабіў, разгільдзяй!»
    Прыгнечаны, з сапсутым настроем Аляксей вярнуўся дадому, дзе яго чакаў ліст ад дзядзькі. Той пісаў хімічным алоўкам на школьнай старонцы: «Дарагі пляменьнік, ці ты там з глузду зьехаў у сваёй Горадні, - які я табе маршал і дзе я табе вазьму гэны мэдаль? Я і ў войску ні дня не служыў...».
    Зь дзядзькам, канешне, адносіны ўлагодзіліся, а прад- стаўленьне на афіцэрскае званьне ў Карпюка ляснула. Кар- пюк быў у недаўменьні: падумаеш, напісаў! Я ж маршала не аблаяў. Дык праз тое да пяцідзесяці год хадзіць рада-
    вым? А гэтыя, што ў вайну ні разу па жывым немцу ня стрэлілі, ужо маёры запасу. Вунь як той Гаўрушка, што самагон на хутары для камбрыга гнаў. Цяпер ён член бюро гаркаму, - абураўся Карпюк. Тады ён яшчэ не прадбачыў, што прыйдзе час, і гэты брыгадны самагоншчык дасца Кар- пюку ў знакі...
    63.	Бітыя вокны
    Я прыехаў зь Менску, куды езьдзіў па справах сваёей кніжкі. Рэч у тым, што некалькі год выдавецтва «Мастац- кая літаратура» валыніла з выданьнем маіх дзьвюх аповесь- цяў, нават не ўключала іх у плян. Калі я сказаў пра тое загадчыку адззелу Алесю Бажко224, той нявінным позіркам уставіўся на мяне: «А дзе рукапіс? Рукапісу ж няма». Гады тры таму я асабіста прывёз рукапіс у выдавецтва і ў гэтым жа кабінэце аддаў сакратарцы. Тая паставіла папку ў шафу, мэханічна зірнуўшы на якую, я ўбачыў за шклом свой рукапіс. Дык во ж, рукапіс! Бажко шчыра зьдзівіўся: а мы так шукалі, шукалі... Рукапіс такім чынам быў знойдзены, але кніга ўсё роўна выйшла няхутка...
    Дома, на Кашавога, яшчэ было ня позна, бліскаў тэлеві- зар, і раптам - удар у вакно, шыбіна - у друз, на падлозе кавалак цагліны. Я выбег на вуліцу - нідзе нікога. Назаў- тра пасьля невясёлага роздуму пайшоў у міліцыю, напісаў заяву. Пасьля змусілі перапісаць, сказалі, будуць расьсьле- даваць. Нейкі час чакаў выніку, пасьля перастаў чакаць. Пачаў чакаць іншых вынікаў, якія і пасьледавалі.
    На той час Карпюк дамогся ад абласнога начальства, каб пісьменьнікам паставілі нарэшце тэлефоны, і тое было зроблена. Стала зручна куды пазваніць, ня трэба было бегчы на пошту ці да аўтаматаў, якія ніколі не былі спраў- ныя. Але пачалося іншае ліха, прынамсі для мяне. Пачалі званіць - з Горадні, Менску, Масквы ці чорт ведае адкуль, - не называючыся. To быў форменны тэлефонны тэрор, пэўна ж кімсьці арганізаваны. Але вядома, кім. У любы час дня і ночы трашчэў телефон, устрывожаны, я ўскокваў
    з ложку і чуў першае пытаньне: «Да якога часу вы будзеце падрываць савецкую ўласьць?». Або: «Многа вам заплаціла ЦРУ за паклёп на партыю і Чырвоную армію?». Удзень нярэдка званіў Дубавінкін - ветліва пра штось пытаўся, штось удакладняў і ненавязьліва выхоўваў. Чытаў мараль. Тую ж мараль некалькі разоў чытаў палкоўнік з паліт- упраўленьня БВА225, які прадставіўся кандыдатам навук (праўда, не ўдакладніў, якіх) і а к т ы ў н ы м226 удзельнікам ВАВ. Добра настаўленым голасам ён з напорам даводзіў, што да тэмы вайны трэба падыходзіць вельмі ашчадна, каб не сказіць рэтраспэктыву. Сам ён мае надзвычай вялікія заслугі ў вайне, перажыў столькі, што, калі напісаць, хапіла б на «Вайну і мір». Але ён ня піша, бо ня мае часу. Увесь яго час займае служба па выхаваньні савецкага салдата, патрыёта сваёй краіны. Я слухаў тую лухту і думаў, ці гэта сур’ёзна? Ці ня ёсьць гэтая размова самаапраўдань- нем чалавека, які дзесь саграшыў і цяпер папраўляецца? Як наш рэдакцыйны Яркін. Ён любіў закласьці, часам п’я- ны штосьці мог натварыць, і з тае прычыны на чарговым партсходзе першы браў слова і палымяна выступаў з пад- трымкай чарговай пастановы ЦК ці абкаму або гаркаму. Для яго не было важна каго - важна было, што з пад- трымкай. Тое яму залічвалася і ратавала да наступнага эксцэсу.
    Маё жыцьцё ў Горадні, да якой я прывязаўся, рабілася, аднак, усё меней прывабным. Сьцяна адчужэньня між мной і рэдакцыйным калектывам расла ўсё болей. (Хаця, калі разважыць, магло быць і горш.) Пасада мая заставалася ранейшаю - літаратурны кансультант, але аплату для мяне зрабілі зьдзельную, - пачалі плаціць толькі за адка- зы аўтарам. Набіраліся за месяц капейкі. Сяброў там у мяне не было, ня стала нават з кім пагаварыць ці выпіць. Валянцін Чэкін, зь якім я меў нейкае сяброўства, «завя- заў», іншыя хоць і не завязвалі, але дужа асьцерагаліся таго. У газэце, частка тыражу якой выходзіла на беларус- кай мове, нельга было пачуць ні слова па-беларуску. Усе размаўлялі па-расейску. Апроч хіба аднаго літсупрацоўніка Вячаслава Ката, які ўпарта з усімі, беларусамі і расейцамі,
    размаўляў толькі па-беларуску, што часьцяком выклікала зьдзіўленьне. Але Вячаслаў цікавіўся беларускай літара- турай, завочна вучыўся ў БДУ, дзе слухаў лекцыі прафэ- сара Навуменкі. Пасьля, вярнуўшыся дадому, заходзіў да мяне ў кабінэт і загадкава, бы са спачуваньнем пазіраў на мяне. Я здагадваўся, у чым справа, але ні пра што не рас- пытваў.
    Часам у рэдакцыю заходзіў былы камандзір батарэі Іван Ушчапоўскі, зь якім у нас усталявалася добрае ўзаемара- зуменьне. Перажыўшы не адно ваеннае ліха і маючы доб- рую памяць, ён праўдзіва апісаў малавясёлую старонку вайны - пагібель некалькіх нашых армій пад Вязьмай і Ржэвам, што афіцыйная гісторыя вайны старанна замоўч- вала. На жаль, аўтару не хапала літаратурнай пісьмен- насьці, і я, шкадуючы матэрыял, зрабіў літаратурны запіс, на што патраціў зіму. Пасьля стараўся прыладзіць яго ў якое-небудзь выдавецтва, ды марна, - ні ў Маскве, ні ў Менску рукапіс не прынялі. Так тыя рэдкія паводле кры- вавай праўды вайны старонкі і засталіся ненадрукаваныя, аб чым шчыра дагэтуль шкадую227.
    Мала хто з маіх знаёмых распавядаў пра сваю вайну шчыра, не становячыся на прапагандовыя хадулі. Запом- ніўся, аднак, фельчар Хандобкін зь ягоным самаіранічным расповедам, як яго з Цэнтральнага штабу партызанскага руху паслалі ў партызаны — высьпяткам выкінулі з сама- лёту, і ён ледзьве жывы ад страху прызямліўся ў «логаве зьвера». Некалі штосьці падобнае распавядаў паэт Ана- толь Астрэйка228, які на пачатку вайны разам зь некаторымі іншымі беларускімі паэтамі жыў у гатэлі «Масква», дзе яны выдавалі газэту «Раздавім фашысцкую гадзіну». Аст- рэйка, аднак, там ня ўседзеў, бо быў беспартыйны, а там атабарыліся паэты-камуністы, якія і даседзелі да канца вайны. За сваю гераічную працу па натхненьні беларуска- га народу на барацьбу з захопнікамі яны былі ўзнагарод- жаны ардэнамі баявога Чырвонага сьцягу, Астрэйка ж, што перажыў не адну партызанскую блякаду, атрымаў мэдаль. Сапраўды, Бог няроўна дзеліць. Тым болей начальства - нават адносна жыцьця або сьмерці.
    На партыйных i гаспадарчых мерапрыемствах у вобласьці з зайздроснай увагай і смакам абмяркоўваліся «ідэалягічныя дывэрсіі» гродзенскіх літаратараў. Нават патрабавалі адказу ў сакратара абкаму па ідэалёгіі А. Ульяновіча, які ня ведаў, як апраўдацца, але абяцаў «спусьціць штаны» з Карпюка і Быкава. Адна надта кіраўнічая дама, мусіць, хацела апраў- даць Быкава гэткім аргумэнтам: чаго ж вы хочаце ад чалаве- ка, які нават ня скончыў ВПШ, бо ня член партыі? Да таго ж п’е. На тое ёй пярэчылі: але ж Карпюк скончыў інстытут, нават Вышэйшыя літкурсы і ня п’е. Дык куды ж глядзіць абкам КПБ?
    Што да выпіваньня, дык тая дама мела некаторую ра- цыю - за мной быў такі грэх. Асабліва падчас паездак на розныя пісьменьніцкія мерапрыемствы. Аднойчы, памятаю, на пленуме ў Маскве праседзелі з адным маім сябрам увесь дзень у буфэце, дзе, вядома ж, пілі. Але ня толькі пілі, а і вельмі актыўна дыскутавалі з двума ўкраінскімі артадоксамі з гюваду перасьледу Віктара Някрасава.
    Спрэчка перайшла ў злосную сварку, і мы сварыліся (і пілі) аж да сканчэньня мерапрыемства. Так і не зайшоўшы ў залю.
    Тое ж няраз здаралася ў Менску, і Карпюк нават езьдзіў да маіх сяброў сварыцца, што яны спойваюць Быкава. Зь мяне памалу ствараўся вобраз пуставатага абібока і п’ян- тоса. Я не бурыў той вобраз, я яго падтрымліваў у якасьці пэўнай абароны ад таго, што магло спасьцігнуць адказна- га, разважлівага і цьвярозага. I спасьцігла не аднаго. Мяне ж абышло неяк229.
    У цэнтральных газэтах паявіўся артыкул (ці прамова) начальніка ГЛАВПУРА Савецкай арміі генэрала арміі Епішава, у якім ён сярод іншых расейскіх аўтараў (Еўту- шэнка, Вазнясенскі, Аксёнаў) б.эсьціў і Быкава. На чарго- вым партыйным мерапрыемстве ў Доме афіцэраў, куды запрасілі Карпюка, той сказаў са злосьцю: «Калі Епішаў - генэрал, дык хай камандуе войскам, а ня лезе ў літара- туру». Тая ягоная рэпліка выклікала паніку сярод партый- нага кіраўніцтва Горадні. Як Аляксей у чарговы раз пай- шоў у абкам, яго туды не пусьцілі. Насьпявала штось не зусім звычайнае.
    64.	Ленінскі юбілей
    У гэткай атмасфэры надышоў 100-гадовы юбілей Лені- на230, да якога рыхтаваліся, бы да аканчальнай перамогі камунізму. Па гарадах і вёсках ішлі сходы, пленумы, ленінскія сімпозіумы. У Саюзе пісьменьнікаў з гэтай наго- ды наладзілі ўрачысты пленум, прыехалі і мы з Карпю- ком. Я пасядзеў крыху і пайшоў - беспартыйныя сябры запрашалі на пачостку. Карпюк запісаўся ў выступоўцы. Толькі што перад тым па краіне прайшоў ленінскі суботнік, рэпартажы зь якога друкаваліся ва ўсіх газэтах, і Карпюк зрабіў тое тэмай свайго выступленьня. У канцы ён сказаў: «Мы ведаем, як у суботніку ўдзельнічаў Уладзімір Ільліч, з кім ён насіў бярвеньне. Але з кім насіў бярвеньне Леанід Ільліч, таго нам “Правда” не паведаміла. Ці, можа, Брэж- неў ня ўдзельнічаў у ленінскім суботніку, - хай нам адка- жуць». Марцалеў231, які сядзеў у прэзыдыуме, аж скалануў- ся ад тых слоў і ў канцы пленуму сказаў, нібы між іншым: «Што да выступленьня Карпюка, дык гэты чалавек пачы- нае хадзіць па галовах».