• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    У мірны ж час ужо не забівалі дзеля элемэнтарнай патрэбы выжыць, літаратарам не стралялі ў патыліцу. Затое шырока практыкавалася забойства іх твораў. Творы не друкавалі, за імі палявалі, рукапісы перахоплівалі на пош- це, тайна аддавалі ў карныя органы, якія выносілі свае прысуды — і творам, і аўтарам. I рабілі тое не акупанты,
    ня людзі іншай нацыі ці рэлігіі, а свае - калегі, тавары- шы, нават сябры. Партыя не магла (а можа, і не хацела) рабіць усю няўдзячную ўвогуле працу ўласнымі рукамі, рукамі сваіх штатных функцыянэраў, усіх гэтых сакрата- роў-глаўлітаўцаў-цэнзараў, чэкістаў у форме і ў штацкім, актывістаў ідэалягічных камісій, таму шырока карыстала- ся паслугамі тых самых пісьменьнікаў. Як тады гаварылі - літаратурных паліцаяў, і тое было дакладна. Усе рэдакта- ры літаратурных (ды і астатніх) газэтаў і часопісаў, загад- чыкі аддзелаў і рэдакцый, ці ня ўсе члены рэдкалегіяў і асобна давераныя рэцэнзэнты — былі зь ліку пісьменьнікаў, членаў СП, самі пісалі і друкаваліся ў тых самых органах, што і астатнія. Менавіта там яны і выкручвалі рукі ўсім іншым, хто не трапляў у іх кіраўнічае, як бы пастаўленае над літаратурай кола. Некаторыя гэта рабілі зь цьвёрдым бальшавіцкім перакананьнем, што так і трэба, што тое — у інтарэсах партыі і народу. Іван Пташнікаў, праз рукі якога прайшла ў тыя гады ці ня ўся беларуская проза, меў выключнае значэньне ў літаратуры, бо ніхто зь яе кіраў- ніцтва - ні Шамякін, ні Танк, ні шмат якія парторгі - ня мелі такой магчымасьці прымаць, адмаўляць, рэзаць і пе- райначваць, як загадчык аддзелу прозы часопісу «Полы- мя». Дзіўна, што тое амаль не адбівалася на якасьці яго ўласных твораў, якія выходзілі з-пад ягонага пяра зусім неблагія. Але, як часта здараецца, да ўласнага былі іншыя, адмысловыя патрабаваньні. Іншыя з рэдактараў, здаралася, разумелі сваё сабачае становішча, але ж у кожнага былі сем’і, дзецям патрэбны быў хлеб. I яшчэ было распаўсюджана юдава меркаваньне - а каго замест? Маўляў, замест нас паставяць яшчэ горшых, таму лепш - мы. Рэдка хто зь іх знаходзіў у сабе сілу і рашучасьць сказаць: не! Я ня буду. Тое амаральна. Рэзаць пісьменьніцкі твор - тое самае, што рэзаць яго дзіця. Прабачце, падаю заяву і сыходжу. Вядомы толькі адзін прык- лад гэткага кшталту - расейскі пісьменьнік зь Менску - Фёдар Яфімаў241. Ён жа выказаў нязгоду з задушэньнем Чэхаславацкай вясны, за што і быў выключаны з партыі.
    У пэўным сэнсе «Сотнікаў» стаўся літаратурнай рэак- цыяй на тагачасную рэчаіснасьць, хоць дзея там адбыва-
    лася ў іншым асяродку ды ў іншы час. Як заўжды, пасьля напісаньня падкочвалася праблема з друкаваньнем - куды адвезьці? Мне ўжо стала няёмка змушаць на тое «Мала- досьць», мабыць, не адмовіла б мне і на гэты раз, але і ня надта ўзрадавалася б. Тым болей, што адносіны галоўнага рэдактара мілага Пімена242 з начальствам сталі даволі на- цягненыя. I ў немалой ступені праз Быкава. Падумаўшы і павагаўшыся, аднёс рукапіс у «Полымя». Усё ж той часопіс быў болей аўтарытэтны, з большымі заслугамі перад парты- яй, значыцца, і з большымі прабіўнымі магчымасьцямі, што тады найболей было каштоўна. Праўда, друкаваць Быкава «Полымя» не сьпяшалася, ды і я не прысьпешваў яго, памалу пераклаў аповесьць на расейскую мову, Ірына243 перадру- кавала і, маючы «лёгкую руку», адвезла рукапіс у «Новый мнр». Надзіва хутка там прачыталі, пазваніў сам Аляк- сандр Трыфанавіч - будзем друкаваць. Калі? Яшчэ ня вырашана, але цягнуць доўга ня будзем. Абнадзеены, я пачаў чакаць.
    69.	Выключэньне Клейна
    Тым часам падзеі ў Горадні разьвіваліся па адмысло- вым сцэнарыі. Наш сябра Барыс Клейн быў чалавек ра- зумны і заўсёды даваў слушныя парады. Асабліва апошнім часам, як над Карпюком сабралася гэтае ліха. Болей схільны да безнадзейнасьці, я часам лічыў, што нічога ня зробіш, трэба мірыцца з тым, што ёсьць. Ён жа заўсёды раіў зма- гацца, некуды пісаць, езьдзіць, зьвяртацца. Толькі адной- чы я ўбачыў яго разгубленым, гатовым зьняверыцца ва ўсім.
    Неяк я сядзеў за сталом, штосьці пісаў, ды ў вакно пастукаў Карпюк (я жыў на першым паверсе.) Як я вый- шаў на вуліцу, Аляксей запытаўся: «Барыс табе не званіў?» - «Не, не званіў. А ў чым справа?» - «А ў тым, што яго зранку паклікалі ў гаркам і дагэтуль няма. Пойдзем у парк, там пачакаем».
    Тое ўжо была навіна - кепская навіна. Мы моўчкі дайш- лі да Каложы, селі пад кустом на ўзьмежак. Клейн ведаў
    гэтае месца і павінны быў прыйсьці. Мы маўчалі. Пра што было гаварыць?
    Ён і праўда прыйшоў, гадзіны празь дзьве, ужо надвя- чоркам. Прыйшоў і стомлена сеў побач. «Ну, усё! Усё пра- пала. Выключылі і мяне... Зьнялі з работы, адбяруць кан- дыдацкі дыплём... Цяпер я — ніхто...»
    Але што здарылася? I што прычынай таму?
    Пачалося, аказваецца, не цяпер, - здаўна, пра што Ба- рыс не здагадваўся і не падазраваў. Пры ўсёй яго памяр- коўнай асьцярожнасьці, трапіў, бы вяпрук у нерат, зь яко- га наўрад ці было як выкруціцца.
    Кандыдацкую дысэртацыю Барыс Клейн абараняў у Вільні, дзе часам сустракаўся з аднакашнікам па ЛГУ244 дацэнтам Д. Але на той час усчалася барацьба з літоўскім нацыяналізмам, і Клейн дачуўся, што ягонага аднакашніка звольнілі з працы і, здаецца, зьбіраюцца выключыць з партыі. Рухомы сэнтымэнтальнымі пачуцьцямі, Барыс ад- нойчы па дарозе зь Ленінграду ў Горадню завітаў на ква- тэрудацэнта. Якраз было трохі часу паміж цягнікамі, і былы асьпірант хацеў зь ветлівасьці суцешыць літоўскага наву- коўца, выказаць яму свае спачуваньні. Яны няблага пагава- рылі той вечар, гаспадар пачаставаў госьця чаркай кань- яку. I, абняўшыся, разышліся. Па дарозе ў Горадню Барыс усё перажываў за калегу, думаў, як яму памагчы. Мабыць, і калега, застаўшыся ў сваёй віленскай кватэры, не займеў злога намеру супраць госьця, але ён баяўся. Ён дужа баяў- ся, што ягоны беларускі калега мог быць падасланы з бе- ларускага КДБ, запісаў іхнюю гаворку і данясе ў літоўс- кую бясыіеку. Невядома, колькі часу гэтак прапакутаваў- шы, Д. надумаў апярэдзіць беларускага «агента» і сам напісаў пра іхнюю сустрэчу і, вядома ж, пра крамольную размову. Літоўскі КДБ пераслаў тую інфармацыю ў Менск. Менская бясьпека даручыла гарадзенскай - разабрацца і прыняць меры.
    Разьбіраліся даволі доўга і грунтоўна. Барыс гаварыў, што запісалі зь вялікай дакладнасьцю ўсе тэлефонныя раз- мовы і нават побытавыя размовы з жонкай - на кухні і ў спальні, так што наконт выказваньняў - поўная адэкват-
    насьць. I наконт Карпюка і Быкава, і асабліва наконт «братняй дапамогі» Чэхаславаччыне, якую камуніст Клейн недзе назваў вераломнай акупацыяй. Абвінавачваньне сьцьвярджала.што ўжо з пачатку 60-х гадоў ён пераконваў людзей весьці барацьбу супраць сталіністаў і крамлёўска- га кіраўніцтва, якое называў «групай вырадкаў», і шмат што іншае. 3 фармулёўкамі праблемаў не было, таму лёгка і аднагалосна выключылі. Амаль адначасна ён страціў паса- ду дацэнта ў мэдінстытуце, неўзабаве змушаны будзе здаць свой кандыдацкі дыплём і сапраўды стане «ніхто».
    «I ты паднімеш рукі? Здасіся гэтым душагубам? Ты ж мне раіў тузацца, бы жаба ў малочным збане? Дык тузай- ся! Пішы, хадзі - ня сьпі ў шапку!» - злосна раіў яму Карпюк. Сам ён усё і ўсяляк тузаўся, праўда, пакуль без жаданага выніку. Цяпер будуць тузацца ўдвух. Але тузац- ца ўдвух ім ніхто не дазволіць, бо тое групавуха - гэта яшчэ болып строгі артыкул. Паасобку, па адным, яшчэ дазва- лялася. Тузацца.
    Увечары мне хтось пазваніў, ціхім голасам сказаў, каб я трымаўся далей ад тых двух. Бо яны нібыта хочуць утапіць і мяне. У тое я слаба паверыў, але ранейшая ахвота сустра- кацца, абмяркоўваць, гутарыць пакрысе змарнела. Я заста- ваўся адзін. I я парадаваўся тады, што ня член партыі, не дацэнт, што мяне выключыць няма адкуль. Хаця, канешне, можна зрабіць шмат іншага, ад чаго ня ўзрадуешся. I я міжволі стаў чакаць гэтага іншага. Бо адчуваў - чарга набліжаецца.
    Клейн тузаўся. Як звычайна ў такіх выпадках, змушаны быў прайсьці ўсе дантавы колы пакутаў - найперш шмат- лікія парткамісіі са злобнымі катамі - састарэлымі бальшавікамі, якія, бы помсьцячы за безьліч уласных паку- таў і прыніжэньняў, зласьліва прыніжалі выключанага, прымушалі яго прызнацца ў злачынстве, раззброіцца пе- рад партыяй і савецкім народам. Сынхронна з партыйнымі органамі працавалі і ўсе іх кафедры, вучоныя саветы, рэкта- раты і ВАКі245. Я, хоць сам адчуваўся дужа няпэўна, распа- вядаў пра гродзенскія драмы, дзе толькі было магчыма, у тым ліку і ў Маскве. Аднойчы зьвярнуўся і да Кузьміна. Той
    з уважлівай заклапочанасьцю выслухаў, пагадзіўся, што Клейн разумны чалавек і добры навуковец, але і ўсё. I я зразумеў, што ёсьць іншыя сілы, уладай над якімі сакратар ЦК не валодае. Хутчэй - яны валодаюць уладай над ім.
    Вельмі хутка гісторык Клейн апынуўся на гарадзкой гарод- ніннай базе, дзе цягаў скрынкі з буракамі і морквай. Але суду над ім не было, нікога не пасадзілі. Тое ўжо было зразумета як добры сімвалічны знак, амаль вястун лібэра- лізацыі. I праўда, неўзабаве нейкі зрух адбыўся і ў справе Карпюка, якога нечакана выклікалі на бюро ЦК КПБ.
    Значна пазьней, калі напал драматызму тых даўніх па- дзей стаў забывацца і шмат якія былыя «загадчыкі» на- шых лёсаў разышліся хто куды, сталі вядомыя некаторыя дэталі тагачасных падзеяў. Былы гаспадар Гродзенскай вобласьці Мікуловіч распавёў за чаркай, як ён уратаваў Алёшу, а заадно і Васю (Карпюка і Быкава) ад бяды і турмы. Калі гродзенскі КДБ накапаў на Карпюка справу, абласны пракурор прынёс яе на санкцыю «першаму». Міку- ловіч паглядзеў, пагартаў і ажно спалохаўся - кожны артыкул абвінавачваньняў цягнуў мінімум на 15 гадоў. A ўсяго тых артыкулаў было ці ня 7. Шкада яму стала Алё- шу, і ён папытаў у пракурора, ці пэўна ўсё тое даказана? Ці грунтоўна? Пракурор трохі «замяўся» - што-нішто, можа, і ня надта грунтоўна. Тады Мікуловіч: «Вярніце справу назад, хай дасьледуюць як мае быць». (Каб ужо засадзіць пэўна і надоўга.) Пракурор паслухмяна вярнуў. Але ні ён, ні Мікуловіч, ні КДБ, мабыць, не ўлічылі, што Карпюк не дарма браў прыклад з жабы і прадаўжаў «ту- зацца».
    70.	Ларыса Геніюш
    Аднойчы ў Горадню завітала Ларыса Геніюш. Раней яна ніколі не прыяжджала сюды, жыла ў сваёй Зэльве, пісала. Звычайна езьдзілі да яе, у тым ліку аднойчы і мы з Карпюком. Перажыўшы нямала драмаў і трагедыяў, яна ўвогуле была жанчына негаваркая, мала каму давярала,