Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Адразу пасьля паседжаньня рэдкалегіі, яшчэ пакуль не прастылі сьвежыя ўказаньні, мы з Сачанкам пайшлі да яго на кватэру. Там Барыс мне сказаў, што ня п’е, таму і мне ня раіць, бо рэдагаваць трэба зь цьвярозай галавой - справа сур’ёзная. Я ўжо меў вопыт Сачанкавай рэдактуры, колісь яго намаганьнямі была амаль цалкам перапісана мая невя- лічкая аповесьць «Здрада». Цяпер мне Барыс па-сяброўску адкрыў сакрэт рэдактарскіх закідаў да аповесьці - адсут- насьць у ёй вобразаў камуністаў. Я сказаў, што наогул пазьбягаю тых вобразаў, бо не валодаю патрэбным тален- там. Мабыць, для іх увасабленьня патрэбны талент кшталту Салтыкова-Шчадрына253, а ў мяне, калі і ёсьць, дык іншы. Сачанка сказаў на тое, што ён гэта выправіць у адзін момант, і, пагартаўшы рукапіс, знайшоў здатнае месца. Во тут і напішам: Сотнікаў - камуніст. А што, апроч таго, і сын камуніста, тое вынікае з кантэксту.
Тады я пасумняваўся крыху, але хутка пераканаўся ў рэдактарскай мудрасьці Барыса Іванавіча, што ўрэшце пры- вяла яго на высокую пасаду галоўнага рэдактара БелСЭ254. Хоць мы нічога больш не зьмянілі, у тым выглядзе апо- весьць пайшла ў набор. Прэтэнзіяў да яе больш не знай-
шлося ні ў галоўнага - Паўла Кавалёва, ні ў Галоўліце, ні ў ЦК. Што значыць мудры спрактыкаваны рэдактар! Толькі аўтар пры гэтым адчуваў сябе дурнем, ну але гэта яго прыватная справа.
У выдавецка-рэдактарскай практыцы было прынята, што выдаўцы-рэдактары ніколі не спасылаліся на цэнзуру або начальства, рабілі глыбакадумны выгляд, што літаратурна- ідэйныя хібы выявілі толькі яны. Тое ставіла аўтара ў ідыёцкае становішча, калі ён ідыётам лічыў менавіта таго, хто яму прапаноўваў ідыёцкія патрабаваньні. Напрыклад, я шмат гадоў ня ведаў, што нэгатыўныя адносіны да «Мёр- твым не баліць» запачаткаваў сам старшыня КДБ СССР Сямічасны, як ён абвясьціў пра тое на сакрэтнай нарадзе адразу пасьля публікацыі твору ў «Новом мнре». Вядома, вырак галоўнага чэкіста краіны быў даведзены да ўсіх ніжэй- шых зьвёнаў КДБ, партыйных органаў, цэнзуры, рэдакцы- яў літаратурных ды іншых выданьняў. Ня ведаў пра тое толькі аўтар, які меркаваў, што гэткі вырак знайшоў ра- зумны шараговы рэдактар, які зь ім размаўляе. Але рэдак- тар найперш дбаў пра свой хлеб.
Яшчэ мне давялося быць у Маскве на саракавіны сьмерці Твардоўскага. Сабраліся ў цеснай кватэрцы Ігара Саца, былі ці ня ўсе навамірцы і яшчэ некаторыя. Лакшын з адчаем гаварыў, што раскідалі іх каго куды, нібы галавешкі з вогнішча, і цяпер ім застаецца адно: курэць, не гарэць. Гаспадар - колішні сакратар Луначарскага - жыў неба- гата, выпіўкі не хапіла. Тады Жарэс Мядзьведзеў зьбегаў у «Бярозку», купіў за чэкі віскі, што-нішто з закусі. Выпілі, пасядзелі і разышліся. Болей з апальных навамірцаў, здаец- ца, нікога і ня бачыў. Лакшын хутка памёр, за ім Кандрато- віч, пасьля Сац і Берзер. Вінаградаў перайшоў на «Канты- нент», а дзе і чым займаецца Міша Хітроў, я й ня ведаю.
Зь несправядлівасьцю або супрацоўнічаюць, або змага- юцца, - цытаваў некалі Твардоўскі любімага ім Камю. Ён дык змагаўся, але ўсё роўна не пазьбегнуў паразы. Неспра- вядлівасьць перамагла.
73. Прафілактыка
Якіх-небудзь рэгулярных зносінаў з замежжам на той час у мяне не было. Зрэдчас атрымліваў віншавальныя паштоўкі ад балгараў - двух Вылчавых. Ад Марыё зь Генуі пад новы год прыйшла бандэроль - прыгожая сраб- рыстая елачка з музыкай. Накруціш унізе шрубку, і загу- чыць ціхая мэлёдыя хваласьпеву ў славу Езуса - Ісуса Хрыста. Але неяк атрымаў ад яго ліст - пакамечаны, параны-перапараны канвэрт з заштэмпэляванымі маркамі. У ім кароценькі, на паўстаронку, тэкст з прывітаньнямі і паведамленьнем, што Марыё жэніцца зь менскай беларус- кай. Тут жа з канвэрту выпаў і другі аркуш - на жоўтай паперыне тыпу ўлёткі было надрукавана буйным шрыф- там: «Да грамадзян Беларусі!». Далей ішоў заклік згурто- ўвацца, арганізоўвацца і выступаць супраць савецкай каму- ністычнай улады. Гэтая ўлётка мяне зьдзівіла і зьбянтэжы- ла - няўжо гэты італьянец такі дурань! Навошта ён мне яе шле? Ці гэта ня ён шле? Чым болей я над тым разва- жаў, тым усё болей прыходзіў да высновы, што гэта — правакацыя. Ім спатрэбілася мая рэакцыя.
Вельмі нялёгка было мне прыняць пэўнае рашэньне, ды мусіў. Ня стаў дамагацца сустрэчы з маім «загадчыкам» Дубавінкіным, вечаровай парой пайшоў у КДБ. Даўно на дзьвярох там вісела прыгожа напісаная аб’ява «Прнем посе- тнтелей круглосуточно», і я аддаў канвэрт дзяжурнаму пры ўваходзе. Калі той папытаўся, ад каго, сказаў: ад Быкава - і ўсё. Як ні дзіўна, ні назаўтра і ніколі ніякіх размоў пра тую ўлётку не было. Але па нейкіх ускосных прыкметах я зразумеў, што ўлётка сталася пэўнай мяжой маіх адносінаў з органамі. Быццам бы штосьці яны вырашылі. Празь нейкі час пазваніў Дубавінкін і папытаўся, калі я зьбіраюся па- ехаць у Менск. Мне тое пытаньне не спадабалася, я сказаў, што пакуль ня ведаю, ня маю там справы. Тады праз колькі дзён ён пазваніў зноў. Сказаў, што мяне хочуць бачыць у іхнім упраўленьні. «Што - прафілактыка?» - папытаўся
я. Падпалкоўнік, падобна, зьбянтэжыўся, але хутка адка- заў: «Не, для гутаркі. Запрашае генэрал255 КДБ».
Я зразумеў, што колькі ні цягні, а калі запрашае генэ- рал КДБ, дык прыйдзецца ехаць. Ведама ж, для прафі- лактыкі і за свой кошт. Так яно і атрымалася.
Аднойчы ўранку я паднімаўся па шырокіх прыступках параднага ўваходу ў палац КДБ на Ленінскім праспэкце ў Менску. Расчыніў цяжкія дзьверы і апынуўся ля стала дзяжурнага прапаршчыка. Той патэлефанаваў кудысь, - з палацавых нетраў хутка прыбег маладжавы афіцэр, павёў на паверх, у кабінэт намесьніка старшыні КДБ. Тоўсты сіваваты генэрал за сталом стрымана запрасіў сесьці.
Пачалася гаворка - даўгая і лянівая. Відаць было па ўсім, генэрал адбываў свой нумар, ягоны суразмоўца ўво- гуле мала яго цікавіў, — ён ведаў пра яго ўсё. Куды ахвот- ней ён распавёў пра сваю вайну на Палесьсі, што аднойчы расстраляў начальніка паліцыі - «Як урэзаў яму з маўзе- ра, толькі мазгі па сьцяне размазаліся». To быў уражлівы аповед. А пасьля генэрал прапанаваў напісаць пра чэкістаў кніжку. У Маскве ўжо напісалі шмат, а ў Беларусі мала. Я сказаў: «Што ж, напішыце, у вас такі вопыт». На што пачуў стандартны ў такіх выпадках адказ: «Вопыт ёсьць, але няма часу, — праца! Вось каб вы ўзяліся, у вас талент, а мы б маглі памагчы. Мы вам дамо матар’ял, можаце выбраць любога чалавека, любы эпізод і на яго аснове стварыць аповесьць. А яшчэ лепей раман. Тое і нам і вам было б на карысьць. A то вас там абляпалі гаўном гэтыя перараджэнцы Карпюк з Клейнам».
Генэрал націснуў кнопку, услужлівы афіцэр прынёс стос папак. «Во - на ваш выбар. Пачытайце».
Мяне адвялі ў суседні пакой і пакінулі з чатырма ці пяцьцю папкамі. 3 пэўнай цікавасьцю я пагартаў іх. Гэта былі не якія там справы, а акуратна перадрукаваныя выняткі з паасобных чэкісцкіх гісторыяў пэрыяду вайны. Чэкіст - у логаве зьвера, чэкіст - кіраўнік дывэрсійнай групы... Яшчэ нешта. Адна гісторыя мяне нават зацікавіла - як савецкага афіцэра-сувязіста выкарыстоўвалі па чарзе то немцы, то нашы. Ня ведаю, як там наконт гераізму, а паку-
таў - можна было сабе ўявіць! Аказалася, герой гэтай гісторыі жывы, працуе на Лепельшчыне. Гарадзенскія чэкіс- ты памогуць мне зь ім зьвязацца.
74. Агент Абверу
He пасьпеў прыехаць дадому, як - званок ад Дубавінкіна: Касінец ужо ў Горадні, можна арганізаваць сустрэчу. Можна ў гасьцініцы. Дамовіліся, што праз гадзіну прыйду.
Спаткаў каля дзяжурнай незнаёмы чалавек у штацкім, павёў на паверх. У страшэнна накураным нумары сядзеў на ложку змрачнаваты немалады чалавек. Чэкіст пакінуў нас удвух. Я прысеў ля стала. «Дык раскажыце...» Чалавек пачаў успамінаць - трудна, неахвотна, коснаязычна. I нарэшце змоўк. «Ат, не магу я так. Каб што глыкнуць...» Я зразумеў і павёў яго ў рэстаран, дзе мы абодва глыкнулі і вярнуліся ў ягоны накураны нумар. Перадыхнуўшы, чала- век пачаў свой гаротны аповед. Цяпер гаворка лілася склад- на.
«Вайна застала мяне ў Беластоку, я быў тады камандзір роты сувязі. Старшы лейтэнант. Полк разграмілі. Дывізію разграмілі. Армію разграмілі. Паасобнымі групамі прабіра- ліся на ўсход. Паасобныя групы таксама разграмілі. Трапіў у палон.
Апынуўся ў палявым шталагу. Вёска Калбасіно, во тут, пад Гродна. У чыстым полі дзесяць тысяч людзей. Hi жраць, ні піць. Пад дажджом і сонцам. Сабралі чалавек пятнац- цаць - капаць капанір. Капаем. Сілы ўжо не засталося. Я са злосьці вылаяўся і спалохаўся. 3 брустверу на мяне глядзіць немец. Чыста апрануты. Малады, Афіцэр. «Ком!»
Ну вылез. Кіўнуў галавой - комэн зі! Некуды павёў. Тады ўжо іх стала два. Зайшлі ў іх кантору. Пачаму ругалі нямецкую ўладу? - Я не ругаў. — Я чуў. Мы вас зараз расстраляем. (Ну, што ж, страляйце, - думаю сабе. - Але штось непадобна.) - Вы хочаце тодт? - Быццам бы не, кажу. Толькі дваццаць шэсьць год маю. - Гут, кажуць. Пой- дзеце на абучэньне. Нічога не разумею - куды? На каго?
Тым ня менш павялі. Пасьля павезьлі ў нейкі штаб. Там яшчэ допыты - ужо пад пратакол. Праз ноч кудысь павезлі ў крытай машыне. Куды - не зразумець. Але да- лёка. Цэлую ноч ехалі. Нас там ужо набралася чалавек дзесяць. I трое немцаў з аўтаматамі. Канешне, можна б уцячы. Каб, скажам, везьлі на расстрэл. Але ж, мабыць, вязуць не на расстрэл. А горш, чым у шталагу, наўрад ці будзе.
Карацей кажучы, прывезьлі ў нейкі польскі гарадок, заехалі за агароджу. А там абвэршуле А-3. Значыць, бу- дуць вучыць на разьведчыкаў. Проціў сваіх, рускіх. Што ж, думаю, абучайце, спатрэбіцца. Як навучуся, я вам разьве- даю. Абы толькі дапяцца да фронту. Адсюль усё ж дале- кавата.
Абучалі тры месяцы. Ну там - сувязь, кансьпірацыя, шыфры-коды і парашутная справа. Тэарэтычна, вядома. Курсанты — усе такія, як я, пераважна сувязісты. Між сабой ніякіх размоў, толькі пра вучобу. Але ўпэўнены - усе думаюць адно: толькі б дапяцца да фронту.
Раньняй вясной пачалі адбіраць, кудысь вывозіць па 2- 3 чалавекі. Надышла і мая чарга. Выпала ў пары зь Лёш- кам Кнышом. Хлопец такі, малады лейтэнант зь Віньніцы. Снарадзілі рацыі, шыфры, грошы па тры пачкі, запасныя батарэі. Надзелі парашуты і — у самалёт. Перад адлётам — заданьне: пранікнуць у горад Горкі, уладкавацца на вай- сковы завод. I наладзіць сувязь. Яволь, гер маёр, наладзіць сувязь.