• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Але па дарозе нас чакала неспадзяванка. He пасьпеўшы перабегчы праезд Спаскай вежы на зялёнае сьвятло сьвят- лафора, спыніліся. Толькі адзін (ня з нашай кампаніі дэ- легат) - стары туркмэнскі пісьменьнік - пасьпяшаўся на пераход і быў затрыманы гэбістам у форме, які груба рва- нуў яго за плячо і пачаў адчытваць. Таго не стрываў Рыгор Бакланаў, што пераходзіў з намі. Я ніколі ня бачыў Рыго- ра такім разьюшаным, як ён накінуўся на гэбіста ў абаро-
    ну старога пісьменьніка-туркмэна, на вачох дзясяткаў пра- хожых ён бэсьціў яго і сарамаціў. Але той таксама разью- шыўся, патрабаваў у Бакланава пропуск, пачаў крычаць: «Я табе яго зараз парву, і ты болей не пабачыш ваш зьезд». Бакланаў на тое адказваў з выклікам: «Ну парві! Парві, ну! Рві...». Аднак не парваў, - мабыць, добры папаўся.
    Той учынак Бакланава шмат што растлумачыў у яго- ным характары, цьвярдым і ўпартым. Сталі зразумелыя яго некаторыя пасажы ў друку і ў выступах. Асабліва бліску- чая, бескампрамісная прамова на ўсесаюзнай партканфэрэн- цыі ў Маскве, калі прававерная аўдыторыя спрабавала сагнаць яго з трыбуны. Мне запомнілася яго рэзкая сутыч- ка з камунапатрыётамі ў прысутнасьці члена гарбачоўска- га палітбюро А. Якаўлева. I яшчэ некаторыя праявы адвагі і прынцыповасьці, зь якімі ў нас мог параўняцца хіба адзін Алесь Адамовіч.
    Беларускія пісьменьнікі, за малым выключэньнем, былі памяркоўныя, трымаліся моўчкі і разам. Памятаю толькі адзін выпадак, калі на самым пачатку, як уладкаваліся ў гасьцініцу, пачалі сварыцца Куляшоў з Макаёнкам281. Пілі і сварыліся - доўга і зацята, ад абеду да вечару і ці ня ўсю ноч. Я спрабаваў іх уціхамірыць, угаворваў і мірыў, і ўсё - марна. Але сварыліся так адмыслова, што зразумець сэнс канфлікту было немагчыма. Іншыя, што былі пры гэтым, па адным разыходзіліся спаць. Урэшце не стрываў і я. A раніцай дазнаўся, што Макаёнак сьпіць, а Куляшоў выпісаўся з гасьцініцы і зьехаў у Менск.
    80.	Дзядкоў. Сеўрук
    На зьезьдзе, як заўжды, гучалі прамовы, звыкла сума- ваў прэзыдыум. У кулуарах было цікавей. Недзе пад канец дня паявіўся Віктар Някрасаў, якога на той час цкавалі ў яго родным Кіеве і ў Маскве таксама. Завітаў ён на зьезд з выглядам парыжскага клашара - у няновай расхрыста- най тэнісцы, старых джынсах і разношаных сандалетах на босую нагу, зь якіх вытыркаліся жоўтыя старэчыя пазногці.
    Сярод параднай, з усіх сілаў выкшталцонай публікі тое выглядала выклікам. Затое яго хутка абкружылі маладыя, і зь іх цеснага кола на лесьвіцы доўга чуліся гоман і сьмех. Гэбісты ў штацкім змушаны былі прычыніць дзьверы ў залю.
    Важна, што сустрэчы і знаёмствы прадаўжаліся і пась- ля зьезду, у гатэлях і рэстаранах. Увечары на кватэры Валянціна Аскоцкага ўпершыню спаткаўся зь вельмі мною шанаваным крытыкам Ігарам Дзядковым282. Той даўно жыў у Кастраме, у сталіцы паяўляўся рэдка, але друкаваў глыбо- кія і разумныя артыкулы пра сучасную літаратуру, у тым ліку і беларускую. Часам ён прысылаў мне цёплыя лісты ў Горадню, а праз колькі год напісаў грунтоўнае дасьледа- ваньне пра маю творчасьць. Бачыўся я зь ім рэдка, але заўжды адчуваў ягоную прысутнасьць у маім пісьменьніцкім лёсе.
    Пра пісьменьніцкія зьезды ў Маскве можна ўспамінаць доўга і шмат. Ці з нудой ад іхняй руціны, ці, здаралася, і з захапленьнем ад некаторых сьмелых і разумных высту- паў. Асабліва падчас перабудовы, калі жалезна арганізаваны СП пачаў прыкметна развальвацца. Але і тады партыя ўпарта трымала яго ва ўласных руках. Паспрабавалі рэ- фармаваць кіраўніцтва, у праўленьне паўводзілі нядаўна яшчэ адыёзных пісьменьнікаў. Кіраваць зьездам даручылі Юрыю Бондараву, аднаго разу нават мяне пасадзілі за ганаровы стол прэзыдыума. Аляксандр Якаўлеў меў з намі спрыяльную гутарку ў кулуарах. Але і тады ў ЦК прадаў- жаў сядзець Шаура і ягоны зямляк Сеўрук, які пад той час зрабіў найвышэйшую для сябе кар’еру - кіраваў усесаюзнвім галоўлітам, практычна ажыцьцяўляючы цэнзуру над усёй савецкай літаратурай. Гэты ўчэпіста трымаўся за свае цэкоў- скія пасады нават пры Гарбачове і канчаткова рухнуў толькі тады, як рухнула партыя КПСС. Перабраўся ў гасьцінную лукашэнкаўскую Беларусь, дзе і дагэтуль заняты сваёю звыклаю справай.
    Недзе яшчэ ў брэжнеўскія часы Масква нечакана для сябе знайшла дзіўнаватага аўтара зь яго ня меней дзіўнава- тым творам пад назовам «Москва-Петушкн». Прозьвішча
    аўтара было Веніямін Ярафееў283 або проста Венічка, як яго з сымпатыяй клікалі сябры і чытачы. Мне гэтую кніжку даў пачытаць Адамовіч, якому яна дужа спадабалася, можа, з тае прычыны, што, не парываючы з гуманізмам, несла ў сабе зачаткі будучага постмадэрну. Пасьля мы даведаліся, што аўтар працаваў на пракладцы газаправоду, быў дужа хворы і сябраваў з групай маскоўскіх літаратараў, якія выдалі на той час скандальны «Метрополь». Аднойчы Адамовіч мяне зьдзівіў, папытаўшыся ў тэлефоннай размо- ве, што такое м э н і с к284? To быў не філялягічны тэрмін, і далёкі ад тэхнікі Адамовіч не павінны быў ім зацікавіцца. Я ж прыпамятаў зь фізікі, што меніск — крывалінейнае нацяжэньне паверхні вадкасьці. У наступнай размове высьветлілася, што ў адным інтэрв’ю, надрукаваным, зда- ецца, у «Лнтературной Росснн», Венічка вельмі прыхільна адгукаўся пра нас з Адамовічам і сказаў, што Адамовічу наліў бы пры сустрэчы поўную шклянку, а Быкаву — на- ват з мэніскам. Бедны алкаш Венічка, мабыць, ня ведаў, што Адамовіч ня п’е, і тым павесяліў апошняга. А ўсё роўна ягоны маральны жэст быў куды болей прыемны для нас абодвух, чым ідэалягічная пахвала якога-небудзь «літарату- раведа ў штацкім».
    81.	Ларыса Шэпіцька. Генрых Бёль
    На пачатку 70-х гадоў, калі маё літаратурнае рэнамэ пайшло на папраўку, зноў павярнуўся да мяне кінематограф. На Ленінградзкай кінастудыі зьнялі фільм на сюжэт «Да- жыць да сьвітаньня» - фільм няўдалы ва ўсіх адносінах. Я тады некалькі разоў зьездзіў на «Ленфільм», папраца- ваў з рэжысэрам, але адразу зразумеў, што вялікага толку ня будзе. Ня той рэжысэр. 3 ранейшага вопыту ведаў, што рэжысэру-пастаноўшчыку патрэбны ня так розум і густ, колькі характар і воля. Умельства выбіваць і дамагацца. Рэжысэр Віктар Сакалоў быў чалавек разумны і сумлен- ны, але не валодаў усім наборам неабходных для таго
    якасьцяў. Зноў жа дадаліся недахопы сродкаў, абмежава- насьць матэрыяльна-тэхнічнай базы. I ў дадатак да ўсяго падвяло надвор’е - раней часу растаў сьнег, што для пат- рэбнай зімовай натуры было пагібельлю. Рэжысёра зьнялі, дазьнімаць даручылі іншаму, усё пайшло наўкось і скон- чылася поўным фіяска.
    Неўзабаве, аднак, атрымаў ліст з «Масфільму», дзе мала- дая рэжысэрка Ларыса Шапіцька прапаноўвала зьняць фільм па «Сотнікаву». Зрабіць тое параіў ёй наш агульны сябра Алесь Адамовіч. I я пагадзіўся. Праўда, ёй належала яшчэ атрымаць д а б р о ад кіраўніцтва студыі, кінаглаўку, аддзелу культуры ЦК. Але прабіўная Ларыса мела надзею і ўсё брала на сябе.
    Аднак далёка ня ўсё заладзілася на самым пачатку. Най- перш турбаваў сцэнар - хто напіша? Кіраўніцтва студыі пярэчыла супраць аўтарства Быкава. Я пагадзіўся - хай будзе хто іншы, паводле іхняга выбару. Выбралі маладога таленавітага кінасцэнарыста і паэта Генадзя Шпалікава, які напісаў хутка і добра. Праўда, знайшліся прэтэнзіі, нешта хацелі зьмяніць у параўнаньні з аповесьцю. Я даў сваю згоду і наогул напісаў Ларысе, што прадастаўляю ёй по- ўны карт-блянш - рабіць, што захоча. Па праўдзе ўся гэтая кінамітусьня мяне даўно ня вабіла, я ўжо быў ёю сыты і прагнуў толькі аднаго - каб мяне пакінулі ў спакоі.
    У спакоі, аднак, ня кідалі, мітусьня вакол сцэнару пра- цягвалася. Патрабавалася мая аўтарская падтрымка, і я прыяжджаў у Менск, дзе Ларыса вяла перамовы ўжо зь «Беларусьфільмам». 3 тых перамоваў нічога ня выйшла — беларускія кінаўлады не адважваліся зноў зьвязвацца з прозай Быкава. Былі ўжо навучаныя. Ларыса зноў перакіну- лася на Маскву, пачала хадайнічаць перад цэнтральнымі ўладамі. Прасіла мяне прыехаць.
    Я прыехаў у Маскву, і мы дамовіліся з Ларысай спат- кацца ў Доме кіно падчас абеду. Народу было няшмат, размове не перашкаджалі. Ларыса сказала, што справа дрэнь, здымаць не даюць. Хто не дае? Ніхто не дазваляе, усе забараняюць. Трэба прабівацца да самога Суслава285. Я
    хацеў сказаць: ну і прабівайцеся. Яна ж кажа: «Трэба ўдваіх, зараз я патэлефаную памочніку і паедзем да Суслава». Я ня ведаў, што ёй на тое сказаць. Рэч у тым, што яшчэ гадоў шэсьць таму чуў, што ў ЦК прынята была пастанова наконт маёй творчасьці, падпісаная менавіта Суславым. А цяпер мне да яго ехаць? Я ў самыя змрочныя для мяне часіны нікога ні пра што не прасіў. Пакуль Ларыса хадзіла ўніз званіць, я шмат перадумаў і дужа прагнуў тады, каб усе яны там, у суслаўскім ЦК, спрахлі, нават разам з маім «Сотнікавым». Я не хацеў ні фільму, ні нават самой аповесьці.
    Мабыць, Бог пачуў мае малітвы. Прыйшла Ларыса, на яе твары ляжаў выраз прыкрасьці і расчараваньня: Сус- лаў хворы. Слава табе, Госпадзі, падумаў я. Хутка мы выйш- лі з Дому кіно, і я з палёгкай паехаў дахаты.
    Празь нейкі час атрымаў ад Ларысы разьвітальны ліст, у якім яна выбачалася і пісала, што змушана адмовіцца ад задумы, зь якой жыла ці ня два гады. Ну, што ж - адмовіцца, дык адмовіцца, мне нават спадабалася тое. Менш клопату. Бо вынік быў бы адзін, думаў я. У той жа час мне было шкада Ларысу Шапіцька за яе зайздросна працяглую пры- хільнасьць да маёй аповесьці.
    Але я ў чымсь памыляўся, усё ж Шапіцька, і адмовіўшыся, штосьці рабіла. I раптам яшчэ ці не праз паўгода тэлегра- ма: «Фільм запускаем, ствараем групу. Музыку піша Аль- фрэд Шнітке». Штось закруцілася ў жаданым кірунку...
    Але я слаба верыў у пэўнасьць гэтага нашага самага няпэўнага з мастацтваў, чакаў адбою. Адбою не было. Зрэд- час атрымліваў паведамленьні: здымаюць за Масквой, у старым расейскім гарадку. Іншай натуры не знайшлі. На захад ад Масквы ці ў Беларусі ўся старажытнасьць запас- куджаная сіласнымі вежамі ды сілікатнымі каробкамі. Здымалі цяжка, у цэнтральнай Расеі быў люты мароз, хтось з трупы прастудзіўся і памёр. На дзьве галоўныя ролі Лары- са запрасіла маладых, малавядомых акцёраў Барыса Плотнікава і Віктара Гасьцюхіна. (Апошні затым зрабіў пэўную кар’еру ў Беларусі, падтрымаў рэжым Лукашэнкі і быў ім аблагоджаны. А тады ён сапраўды няблага выка- наў ролю Рыбака, мабыць, выявілася роднасьць натуры.)