• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Літаральна праз тыдзень новы начальнік упраўленьня КДБ па Гродзенскай вобласці раптоўна памёр ноччу на ўласнай кватэры. Ягоны плян знаёмства зь мясцовымі літа- ратарамі павіснуў у паветры.
    А пасьля і згінуў зусім. Літаратары з абласным КДБ так і не пазнаёміліся.
    83.	Лазар Лазараў
    Да мяне ў Горадню прыехаў мой даўні маскоўскі сябра Лазар Лазараў. Я спаткаў яго на вакзале, знарок павёў дадому цераз гарадзкі цэнтар — па Ажэшка, Савецкай, каля фары. Мне хацелася, каб ён пабачыў і ацаніў тое, што мне асабліва дорага ў Горадні — яе старажытную заходнасьць. Здаецца, ён зразумеў мой намер і пахваліў мой выбар месца пражываньня. Канешне, Горадня - не сталіца, не буйны прамысловы ці культурніцкі цэнтар, якімі звыкла ганарацца расейцы, - проста ўтульны для чалавека куточак, дзе можна прытуліцца, прагнучы жыцьцёвай адзіноты. Прынамсі, так думалася мне. Фактычна ж было не зусім так. Мастаку ці пісьменьніку ў наш час нідзе немагчыма схавацца, дзяр- жаўная сыстэма кантролю і нагляду нідзе не пакідае яго ў спакоі - ні ў сталіцы, ані ў правінцыі. Ані за мяжой нават.
    Разумны Лазар бачыў усё і, мабыць, усё разумеў. Але ён тактоўна памоўчваў, і я быў удзячны яму за тое, што ён лішні раз не напамінаў мне пра патрэбу перабрацца бліжэй да сталіцаў. Пра тыя пярэбары мне ўжо нямала нагудзелі ў вушы мае сябры - Матукоўскі, Бураўкін і нават Адамовіч. Шмат у чым яны мелі рацыю, але я адмаўляўся. Я ня мог сказаць ім тады, што ў Горадні ў мяне, апроч іншага, ёсьць
    некаторая сардэчная прывязанасьць, якая мяне тут тры- мае.
    Пасьнедаўшы ў той дзень, мы доўга гаварылі гіра спра- вы і літаратуру, тым болей, што Лазар прыехаў ня так сабе, а па інтэрв’ю для часопісу «Вопросы лнтературы», у якім ён працаваў. Абыходзіцца зь ім мне было лёгка і проста, як, можа, болей ні з кім іншым - мы належалі да аднаго пакаленьня і валодалі прыкладна аднолькавым вопытам вайны. Хіба што ён раней за мяне адваяваўся з сваёй цяжкой ранай, і ягоны лёс павёў яго па шпіталях, у той час як я яшчэ змагаўся зь нямецкімі танкамі. Але ён і пачаў раней - з-пад Сталінграду, дайшоў да ўкраінскай зямлі, дзе мы абодва пралілі сваю кроў. Апроч таго, і нашы літаратурныя сябры ці ня ўсе былі агульныя для абодвух. Некаторых Лазар моцна любіў, некаторых не любіў зусім, але і тое ды іншае гіачуцьцё звычайна праяўлялася ў яго далікатна, зважліва і спакойна.
    Пасьля я яшчэ пасьпеў паказаць госьцю два старажыт- ныя замкі, касьцёлы, царкву, паўразбураную сінагогу ў квар- тале былога яўрэйскага гета. Ну а замест узарванай камуніс- тамі царквы і разбураных у вайну ратушы і гатэлю пака- заў толькі іх месцы, даўшы яму самому ўявіць, як тое выглядала калісьці. Таксама як і зьнесены квартал ліёнскіх дамкоў, што колісь былі збудаваны для тамтэйшых ткачоў. Зь нясьціхнутым сумам па былой Горадні паехалі ў летувіскія Друскенікі, якія шмат гадоў былі адхланьнем для гарадзенцаў, бы Вэрсаль для парыжанаў. Расслабле- ная курортная атмасфэра гэтага гарадку ўціхамірвала сму- так, асабліва ягоныя паркі са старымі дрэвамі, духмяныя кавярні ды цудоўны сваёй сьціпласьцю музэйчык Чурлёніса295. Каньяк у кавярнях яшчэ быў той, што пахнуў клапамі, — выдатны армянскі каньяк. Нёман там здаўся ня надта прыгожы, і я, прыпамятаўшы колішнюю прыхіль- насьць Лазара да воднай стыхіі, прапанаваў яму пазнаёміцца з Нёманам заўтра. У Горадні Нёман лепшы. Рэч у тым, што госьць калісьці вучыўся на марака, ваяваў у пяхоце, a хлеб колькі гадоў еў зь літаратуры. Таксама пярэсты па-
    кручасты лёс, як і ў ягонага гаспадара. Але, мабыць, то агульны лёс нашага пастралянага на вайне пакаленьня.
    Назаўтра раніцай паплылі ад гарадзенскіх мастоў уніз - да Пышак, паўзь Мелавыя горы, Ласасянкі і далей да вусьця Чорнай Ганьчы. У мяне тады быў невялічкі матор- ны кацярок маркі «Прагрэс», на якім я тут аб’езьдзіў усё навакольле ўверх і ўніз па Нёмане. I цяпер з захапленьнем старажыла паказваў госьцю тое, што шмат разоў бачыў сам. Чахаў на малых абаротах маторчык, міма праплывалі баравыя і лугавыя беражкі, пясчаныя косы і парослыя трысьнягом старыцы. У зацішных мясьцінах зьдзіўлена пазіралі зь берагу нерухомыя чаплі, а поруч боўталі ў вадзе цяжкія рыбіны. Навокал не было ні душы. Мы выбралі здатны мурожны беражок і дасталі начыньне для шашлы- ку. Пакуль над плёсам расплываўся смачны дымок, размаў- лялі пра наша паганае жыцьцё, хоць у Маскве ці ў Горадні, за якое колісь пралівалі кроў. Мы дык хоць выжылі, a нашыя таварышы (97 з сотні) - даўно ў братніх магілах, раскіданых па зямлі ад Сталінграду да Эльбы. Пагінулі, так і не дазнаўшыся, калі скончылася вайна — тое най- больш для іх крыўдна. Можа, думаюць, што мы ўсё ваю- ем? Як той партызан з анэкдоту, што вылез зь лесу і пытаецца ў хлопчыка: дзе немцы? Хлопец кажа: якія нем- цы, вайна ж даўно скончылася. Партызан расчаравана выла- яўся: а я ўсё цягнікі пад адхон пушчаю. Падобна, гэтак і мы. Вайна даўно скончылася, а мы ўсё ня можам адчапіцца ад яе - усё пішам і пішам. Можа, каму гэта трэба? Так, трэба, кажа Лазар. Пакуль будзе балець, трэба пісаць. Ды ўжо ж, ад таго болю колькі гадоў няма нам спакою. I ня будзе, кажа мой сябра. Тое - наш пажыцьцёвы боль. «Мае веды пэсымістычныя, але мая воля і надзея аптымістычныя», — хацелася мне думаць словамі Альбэрта Швэйцара296.
    Позна ўвечары па ціхай вадзе вярталіся ў горад. Нёман рыхтаваўся да начнога спачыну, абапал на берагах зблізку і здалёку запальваліся агні. To было маё апошняе нёман- скае падарожжа, нечаканае разьвітаньне з гэтай мілай ракой, сьціплай сваёй мілосьцю, лепшаю за ўсе вядомыя мне рэкі Эўропы і Азіі.
    84.	МХАТ
    Яшчэ калі я жыў у Горадні, неяк прыехаў туды Андрэй Макаёнак, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету па Га- радзенскай акрузе, меў з намі спатканьне. Мы з Карпюком і Данутай вадзілі яго ў рэстаран, заходзілі да яго ў гатэль. Тады ён у мяне запытаў: «Слухай, чаму ты не напішаш п’есу? У цябе такі драматычны матар’ял, — што ні апо- весьць, то амаль гатовая п’еса. Напішы. Калі што, і я па- магу, пачытаю...». Пасьля мяне пра тое ж прасілі з тэатру, рэжысэр Раеўскі297, і я неяк міжволі пачаў прымервацца да п’есы. Вядома ж, драмы на тэму мінулай вайны. Але я ўсё ж не драматург і нават не аматар тэатру, тое, мабыць, паўплывала на працу і на яе вынік. Як празь нейкі час мяне ўгаварылі прачытаць мой твор перад калектывам Купалаўскага тэатру, стала зразумела, што шэдэўру не атрымалася. Але тут усё праз таго ж Макаёнка прыйшла прапанова з маскоўскага МХАТу, там захацелі пазнаёміцца зь п’есай. Пасьля знаёмства загадчык літаратурнай часткі паведаміў, што п’есу варта трошачкі дацягнуць і можна будзе паставіць у іхнім тэатры. Я ўзяўся дацягваць.
    Тое дацягваньне доўжылася ці ня ўсё лета, я перапса- ваў кіляграмы паперы, якую тады трэба было «даставаць», але мхатаўцы заахвочвалі - яшчэ трошкі... Знайшлі ўжо і рэжысэра — маладога і таленавітага Валодзю Салюка зь ягонай таксама маладой і таленавітай жонкай-актрысай. Тыя прыяжджалі ў Горадню, каб папрацаваць з аўтарам і дацягнуць п’есу, каторая атрымала назву «Апошні шанец». Нарэшце ўсё быццам было зроблена, мяне запрасілі ў тэ- атр, дзе адбылося абмеркаваньне.
    Абмеркаваньне, афармленьне, дэкарацыі мне ўвогуле не спадабаліся; мала радасьці выклікалі, мяркуючы па ўсім, яны і ў галоўнага рэжысэра Алега Яфрэмава298. Калі я ўбачыў, што ў афармленьні «абыгрываецца» вобраз пад- польшчыкаў у выглядзе людзей, што вылазяць «з-пад полу», то-бок - падлогі, зразумеў, што праз той фармалізм рэаліс- тычнага спэктаклю не атрымаецца. Так яно і выйшла. На
    абмеркаваньні ж, у якім удзельпічалі спрэе заслужаныя і масьцітыя маэстры, выказваліся па дробязях, а сакратарка партбюро, знакамітая Ангеліна Сьцяпанава, вядома ж, шчы- равала пра палітычнае гучаньне п’есы, каб ня дай Бог, не адбылося куды перакосу ад ідэяў партыйнасьці і народ- насьці. Прэм’ера мне кепска запомнілася, хіба што банке- там, дзе запрошаны мной Віктар Астаф’еў стрымана ска- заў: «Столькі людзкога гора, а назва блатняцкая. He ста- суецца!». Мабыць, мог бы сказаць і болей, але з увагі да аўтара змоўчаў. 3 Аляксандрам Вампілавым299 мы разам ішлі ўвечары ў гасьцініцу і размаўлялі. Гэты сібірскі дра- матург тады толькі ўзыходзіў на маскоўскую ецэну, напісаў сваё «Вуцінае паляваньне», якое зрабіла яго славутым, на жаль, пасьля ягонай трагічнай пагібелі ў Байкале. А тады ён быў поўны тэатральных клопатаў і праэктаў. Ён між іншым сказаў, што рэжысэрам падабаюцца «цёмныя» п’е- сы, якія б дазвалялі сябе трактаваць як заўгодна і як заў- годна ставіць. Калі ў п’есе ўсё ясна і рэальна, тое для іх нецікава, бо суадносіцца з крытэрыямі рэальнага жыцьця. А яны ня хочуць крытэрыяў. Гэта былі залатыя словы. Мы гутарылі таксама пра сучасных актораў, і, памятаю, я скардзіўся яму, што сучасныя, нават самыя таленавітыя акторы ня ў стане адчуць псыхалёгію ваеннага часу і ня могуць пазьбегнуць фалыпу. Ён з гаркатой зазначыў, што яны не адчуваюць і часу, у якім жывуць. Асабліва сталічныя акторы. Таму ім лепей гуляць у клясыку.
    Пасьля прэм’еры мяне стрымана віншавалі, віншавалі рэжысэра-пастаноўшчыка і галоўнага, але я думаў, што болей у тэатр не пайду. He падабалася мне гэтае мастацтва наогул зь яго празьмернаю ўмоўнасьцю (ці наадварот - натуральнасьцю), ненатуральнымі галасамі актрыс, пастановачнымі вывертамі. Я думаў, што калі вартая п’еса, дык лепш я яе прачытаю на адзіноце і ўяўлю. А тэатр у ягоных вобразах і дзеях — хіба для тых, хто пазбаўлены ўяўленьня. Я прыпамінаў некалі чытанае ў Буніна пра тэатр зь яго ненатуральнасьцю і фальшам, ад якіх яго «каробіла». Але мне казалі: трэба яшчэ ўлічваць непасрэд- нае ўзьдзеяньне асобаў актораў і актрыс, іхняе чалавечае
    абаяньне. Ну, калі абаяньне актрыс, тады іншая справа, думалася мне. Але тады лепей - балет. Нездарма началь- ства з усіх вядомых мастацтваў найболей падабае балет.
    Пасьля за чаркай мы нядоўга, але, на маю думку, шчы- ра пагутарылі з Алегам Яфрэмавым, які скардзіўся на сваю тэатральную долю. Тэатр, як, зрэшты, і ўсё савецкае мас- тацтва, задушаны палітычным гнётам, рэжысэр знаходзіцца пад няспыннай палітычнай залежнасьцю і, калі мае якія магчымасьці, дык толькі ў галіне формы. Фармальныя па сутнасьці магчымасьці. Усё іншае - не ў ягонае кампэтэнцыі. Часам паяўляецца вялікае жаданьне на ўсё махнуць рукой і... Але што за тым «і»? Там, на жаль, пустка... Я слухаў яго і думаў: дык гэта ж у Маскве, у сталіцы. А як нам у правінцыі, якой ёсьць Беларусь зь яе ўяўным нацыяна- лізмам, якога ўсе баяцца? I калі ў нас яшчэ не тупік, дык ці ня дзякуй за тое нашай нацыянальнай эліце, найперш жменьцы беларускіх пісьменьнікаў. У цалкам зрусіфікава- най, скамунізаванай краіне яны яшчэ маюць адвагу тры- мацца свае нацыянальнай мовы і нейкіх парэштак стара- даўняй культуры.