• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Але ўлады стрываць таго, напэўна, не маглі і прымалі свае д’ябальскія меры. Найперш шырокім патокам праз прэсу і тэлебачаньне ішла кампрамэтацыя Салжаніцына як франтавіка, пісьменьніка і грамадзяніна, ён аб’яўляўся
    здраднікам, паліцаем, уласаўцам. Яго прасьледавалі па мес- цы жыхарства, і ён нейкі час жыў на лецішчах пад Маск- вой, у гаражы Растраповіча, пасьля перабраўся ў Маскву. За ягоных сяброў і знаёмых таксама ўзяліся, патрабуючы ад іх выступаў супраць «уласаўца». Газэты друкавалі лісты з подпісамі слынных інтэлігентаў супраць Салжаніцына і Сахарава, звароты працоўных калектываў, якія патрабавалі кары здрайцам.
    У гэты час да мяне ў Горадню прыйшла паштоўка з Масквы, дзе невядомы мне югаслаў паведаміў, што хоча прыехаць у Горадню, каб спаткацца са мной па нейкае важнай справе. Што ж, я паважаў югаславаў і пачаў ча- каць. Але якраз напярэдадні ягонага прыезду пазванілі з абласнога КДБ, дзе я нядаўна выступаў з гутаркай, і сказалі, што спатканьне лепей за ўсё ладзіць у гатэлі. Яны зака- жуць, усё забясьпечаць. Мне тое надта не спадабалася, я ўжо ведаў, якія госьці бываюць з-за рубяжа. I ў дзень яго- нага прыезду сышоў з дому, сказаўшы сыну, што калі паз- воняць, сказаць, што мяне няма і ня будзе. Тым болей, што я не абяцаў яго прымаць. Але куды было дзецца самому? Дзень быў дажджлівы, на прыродзе не пагуляеш. Дык я паехаў за Нёман да Дануты, там бавіў час да вечару. Юга- слаў зьехаў. А мне назаўтра званілі з КДБ, дакаралі, што я іх падвёў.
    Паляваньне на пэўных пісьменьнікаў прадаўжалася, і я зьехаў у Маскву. Там нейкі час туліўся на гасьціннай ква- тэры Грышы Куранёва. Цэкоўцы і кадэбісты шукалі мяне ў Горадні і Менску, у Маскве мяне было не знайсьці. A некаторыя масквічы ў той час зьяжджалі ў іншыя гарады. Бакланаў, напрыклад, тыдзень ці болей інкогніта жыў у Ленінградзе ў рэжысэра Хейфіца. Яго таксама дужа шукалі. Каб запэцкаць і выкарыстаць.
    Але колькі дзе ні хавайся, урэшце мусіш вярнуцца да- дому. Вярнуўся і я. Трохі пажыў на кватэры, туляючыся, бы злачынца.
    А праз колькі дзён пазванілі зь Менску, клікалі, каб ехаць у Магілёў. Я падумаў, што тое будзе дарэчы, і пры- ехаў у Менск. Адтуль на аўтобусах павезьлі ў Магілёў.
    У Магілёве былі нейкія выступы і сустрэчы з удзелам вялікае трупы беларускіх пісьменьнікаў на чале з Іванам Шамякіным. Пасьля абеду паехалі на галаўное магілёўскае прадпрыемства - капралактамавы камбінат. Пашвэндаў- шыся па цэхах, зайшлі ў кабінэт дырэктара, дзе той, як звычайна, пачаў распавядаць пра посьпехі прадпрыемства. У сярэдзіне яго расповеду расчыняюцца дзверы, і элеган- тна апрануты мужчына пытаецца: «Хто тут Быкаў? Тэрмі- нова выклікае Менск». Я спалохаўся - ці ня здарылася кепскае дома - і выйшаў з кабінэту. Аказалася, трэба ехаць у абкам да прамога проваду. Машына і шафёр чакаюць. Прадчуваючы кепскае, пайшоў да машыны.
    У пустым кабінэце першага (быў выхадны) чамусьці доўга ня ладзілася з тэлефонам, мабыць, злучалі з рознымі абанэнтамі. Нарэшце далі трубку, у якой я пазнаў голас аднаго тагачаснага беларускага цэкоўца. Ён ветліва і ціха паведаміў, што ў ЦК КПСС ёсьць ліст слынных дзеячаў культуры, якія рашуча асуджаюць падрыўную дзейнасьць Сахарава і Салжаніцына. Ад Беларусі той ліст падпісаў Мележ, трэба, каб быў і подпіс Быкава. Я сказаў, што той ліст не чытаў, таму падпісваць яго не магу. Ён сказаў, што то мая справа, але ён павінен папярэдзіць аб магчымых наступствах. Я, не разьвітаўшыся, паклаў трубку і выйшаў з кабінэту.
    Тая ж машына адвезла мяне на хімкамбінат, але пісь- меньнікі адтуль ужо зьехалі. Да гатэлю я дабіраўся сама- пасам. А як прыехаў, ці ня ўсе мае калегі сядзелі перад тэлевізарам, глядзелі праграму «Время». Знаёмая дыктар- ка якраз чытала той самы ліст з «Правды», дзе група савец- кіх пісьменьнікаў асуджала Сахарава і Салжаніцына. 3 асаблівай інтанацыяй пералічыла падпісантаў, у тым ліку і маё прозьвішча. Mae калегі ажывіліся, некаторыя павярну- ліся да мяне. Іван Чыгрынаў моўчкі, але выразна паціснуў руку. Іншыя нядобра нахмурыліся. Я быў разгублены і падаўлены...
    3 тым жа настроем прыехаў у Менск. Усё думаў, што рабіць? Ад аднаго дасьведчанага чыноўніка з ЦК дазнаўся, што ўсё вырашалася ў Маскве, а беларускаму толькі загадалі
    перадаць, што ён і зрабіў са спазьненьнем. Празь дзень вярнуўся ў Горадню. Карпюк быў абураны, як я яму рас- павёў маю гісторыю. Сказаў, што трэба пісаць. Куды? Скрозь. Усюды. Я патэлефанаваў у Маскву Сяргею Залы- гіну317, імя якога таксама значылася пад тым лістом. Сяр- гей Паўлавіч сказаў, што, на жаль, ня можа аб тым гава- рыць па тэлефоне, няблага, калі б я прыехаў у Маскву. Я хутка сабраўся і паехаў.
    Залыгіна застаў дома, ён пачуваўся ня лепшым чынам і ціха распавёў, што ўсё тое - вялікая правакацыя, учыне- ная Шаурам ды іншымі. Іх па адным выклікалі ў ЦК і там проста выкручвалі кожнаму рукі, дамагаючыся подпісу. Вер- ныя партыйнай дысцыпліне камуністы-пісьменьнікі, хоць і неахвотна, змушаныя былі падпісаць. Залыгін жа, спас- лаўшыся на сваю беспартыйнасьць, спрабаваў адмовіцца. Тады перад ім паставілі пытаньне: з кім ён — зь імі ці з намі? Яны хутка апынуцца на лаве падсудных, як бы не далучылі да іх і вас. Залыгін толькі нядаўна перабраўся ў Маскву, атрымаў неблагую кватэру, меў нейкія літаратур- ныя і выдавецкія пляны (пасьля стаў галоўным рэдакта- рам «Нового мнра»), а тут такі зьверскі выбар. I ён падпісаў. «Але ж я не падпісваў!» - сказаў я. - «Ну дык ты ж - у правінцыі. У правінцыі ўсё прасьцей. I страшней», - ска- заў Залыгін, які толькі месяц таму выбраўся зь сібірскай правінцыі.
    Мы доўга гаманілі і думалі ў той вечар. Я застаўся начаваць у Залыгіных. Вырашылі прыдумаць што заўтра. Найперш належала перапрасіць Аляксандра Ісаевіча. Зран- ку пачалі званіць па знаёмых. Нехта даў тэлефон Растрапо- віча318, дзе нейкі час жыў Салжаніцын. Але той тэлефон не адказваў, а аўтаадказчыкаў тады не было. He адказваў і маскоўскі тэлефон будучай жонкі Салжаніцына. Нехта з агульных знаёмых сказаў, што Аляксандр Ісаевіч зьехаў. Напэўна, за мяжу. Тут яго не знайсьці. Тады я напісаў ліст у ЦК, Залыгін памагаў. Але ў ніводны пад’езд на Старой плошчы мяне не пусьцілі. Давялося аднесьці ліст на по- шту, адправіць заказным. Адказу на яго не атрымаў ніколі.
    Пайшоў у часопіс, дзе працаваў Лазар319, які пад той час пісаў кнігу пра маю творчасьць, і я хацеў параіцца зь ім. Выйшлі на вуліцу, пагаманілі, штораз азіраючыся. Мудры Лазар мяне суцешыў: «Ня тузайся, не апраўдвайся, нічога нікому не тлумач. Тыя, што цябе ведаюць, усё зразумеюць бяз слоў, а хто ня ведае, таму не растлумачыш. Хай заста- юцца пры сваім».
    Тым ня менш тлумачыць давялося - тады і пасьля. Некаторыя слухалі і маўчалі. Некаторыя абураліся. Я пачуваўся вінаватым. Але што можна было зрабіць?
    Пасьля Аляксандра Салжаніцына выслалі з краіны, і я зь ім не пабачыўся і не павініўся. Было дужа няёмка. Я праклінаў тых, што ўчынілі такое нялюдзтва...*
    89.	Справы асабістыя
    У даволі драматычным і багемным пісьменьніцкім побы- це немалая праблема склалася праз алкаголь. Частыя паездкі, бадзяньні і гасьцяваньні, паседжаньні і зьезды амаль ніколі не абыходзіліся без таварыскіх пачостак, нярэдка даўгіх і празьмерных. He заўсёды яны міналіся ў таварыскай ла- годзе - часам адбываліся ў сварах і каштавалі нэрваў...
    Памятаю, на нейкім зьезьдзе мы з адным маім сябрам, толькі спаткаўшыся ўранку, вядома ж, скіравалі ў буфэт, дзе і заселі надоўга. Неўзабаве да нас далучыліся два кіеўскіх літаратары, і пачалася спрэчка пра адносіны да Віктара Някрасава, якога цкавалі ў Кіеве. Спрэчка перайшла ў злосную сварку, і мы сварыліся і пілі аж да сканчэньня мерапрыемства. Так і не зайшоўшы ў залю. I гэта не адзі- ны выпадак. Былі і горшыя.
    Натуральна, што такія паводзіны не маглі не застацца
    *Шмат гадоў пасьля адзін адказны працаўнік ЦК КПСС па шчырасьці растлумачыў мне, што тое было зроблена дзеля майго паратунку. Інакш яны змушаны былі б скіраваць мяне сьледам за Салжаніцыным.
    без непажаданых наступстваў. He маглі не прывесьці да канфліктных адносінаў у сям’і320.
    Першы адчуў кепскае ў маім жыцьці Аляксей Карпюк, каторы пачаў захады здалёку. Аднойчы паехаў у Менск і насварыўся на маіх сяброў за тое, што яны нібыта спойва- юць Быкава. Тады гэта мяне абурыла, і я пасварыўся з Карпюком. А як пагляджу цяпер, з вышыні пражытых гадоў, дык бачу, што цьвярэзьнік Карпюк меў рацыю. Хаця яго прынцыповая цьвярозасьць, штодзённыя зарадкі і наогул любоў да фізкультуры не прадоўжылі ягонага жыцьця. На чалавека заўжды знойдзецца якая халера - ня рак, дык начальства, якое ня горш за хваробы ўмее загнаць чалаве- ка ў дамавіну. А што да гарэлкі, дык хто яе ня піў? Як казалі мае землякі, той ня п’е, у каго няма грошай. Не- ўпрыцям стварыўся пэўны імідж Быкава, вядома, ня самы лепшы, і я знарок не бурыў яго. Ён што-нішто мне выба- чаў, найперш у вачох начальства321. Хаця тут важна было не перабраць меры. Іначай сьвяціла яшчэ большая небясь- пека.
    У Маскве ў той час я калі-нікалі заходзіў да Куранёва і там пазнаёміўся зь ягоным сябрам, псыхіятарам Вало- дзем. Валодзя працаваў загадчыкам аддзяленьня псыхіят- рычнай больніцы, ня так даўно лячыў генэрала Грыгарэн- ку і яшчэ некаторых дысыдэнтаў. Аднойчы ў выхадны, калі мы з Куранёвым былі ў яго на гасьцях, доктар прапанаваў пазнаёміцца зь ягонымі хворымі, тым болей што больніца знаходзілася ў суседнім корпусе. Мы пайшлі. Увогуле было цікава, ні Куранёў, ні я з псыхамі яшчэ не знаёміліся. I мы іх пабачылі. To было жахлівае відовішча. Адзін, лежачы на ложку, скардзіўся, што не выконваецца плян вывазкі драўніны, толькі што ён званіў у дальні лясгас. Я запытаў- ся ў доктара, ці адсюль у яго ёсьць магчымасьць званіць? Ды не, кажа доктар, тое яму толькі здаецца. To сакратар абкаму па прамысловасьці, і ён усё кіруе выкананьнем пляну. Другі, здаровы дзяцюк, што еў за сталом кашу, аказваецца, быў выпускнік школы КДБ, які перад тым, як ехаць на заданьне, збаяўся, і яго падазраюць у сымуляцыі. А трэці - вунь той, што ляжыць на ложку і пазірае на нас, прапана-
    ваў Суславу праэкт рэфармаваньня ўраду. Суслаў яго сюды і прыслаў. Куранёў запытаўся: «А што, яны - сапраўды хворыя?». Доктар з усьмешкай сказаў: «Здаравейшыя, чым мы з вамі».