• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Дэпутацкія сэсіі (два разы на год) адбываліся чынна і спакойна. Даклады гучалі строга фармальна, паводле рэг-
    лямэнту, спрэчкі ніякіх эмоцый ні ў кога не выклікалі. Дэпутаты звычайна драмалі ў залі, некаторыя чыталі га- зэты; пісьменьнікі (Панчанка, Лужанін, Гілевіч), падобна, складалі вершы. Вёў паседжаньні старшыня Вярхоўнага Савету Іван Шамякін, які ня мог падрамаць за сталом прэзыдыуму, хаця было бачна, як тое яму хацелася. Каман- ды ў залю ён падаваў з паперкі, якую яму прыносіла з-за кулісаў сакратарка Чагіна. Аднойчы, кіруючы галасавань- нем, не адрываючыся ад паперкі, прачытаў запар: «Хто за, хто супраць, устрымаўшыхся няма - аднагалосна». У залі засьмяяліся, бо ніхто яшчэ не пасьпеў падняць рукі. Але затым дакладна гэтак жа паднялі.
    Звычайна я выседжваў толькі першую частку - да пе- рапынку. Надалей ужо не хапала сілы, і, як зьвінеў званок, выходзіў з будынку. Мяне па дарозе даганялі два іншыя неслухі - мастак Савіцкі і скульптар Анікейчык336. Тыя сьпяшаліся ў свае майстэрні і казалі, што ім гэтая балбат- ня - на хрэн сабачы. To была праўда. Пройдзе трохі гадоў, і Анікейчык без пары памрэ, а Савіцкі рэзка зьменіць свае адносіны да нязьменнага па сутнасьці рэжыму, зробіцца ягоным апалягетам. Таксама, як і ягоны калега і дэпутат, тэатральны дзеяч М. Яроменка337, які на піку перабудовы заявіў, што насуперак беларускім нацыяналістам быў, за- стаецца і памрэ камуністам. I праўда, застаўся ім да канца. Што значыць слова бальшавіка - цьвярдое слова.
    95.	Піцунда. Валодзя
    Як заўсёды, новы намер сьпеў нібы між іншым - у будзённасьці і справах, якія мелі мала адносінаў да літара- туры. У падсьвядомасьці, аднак, ішла свая праца — пакуль невыразная, неакрэсьленая, якая, аднак, абяцала калі-не- будзь акрэсьліцца. Часам нечакана.
    Пад восень мы зь Ірынай паехалі ў Піцунду338. Туды звычайна езьдзілі шмат якія пісьменьнікі. У мяне абваст- рылася астма, таму марскі клімат Ялты, куды я пару разоў езьдзіў раней, стаўся няздатны. У Піцундзе ж, казалі, ёсьць
    рэліктавы хвойны гай, дужа спрыяльны для лёгачнікаў. Напачатку той дом творчасьці мяне расчараваў - вялізны жылы корпус, гармідар у вялізнай, на сотні месцаў, ста- лоўцы. Ну і людзі, сярод якіх добра, калі знойдзецца два- тры знаёмыя. Але на гэты раз трохі знайшлося, і сярод іх нешматлікіх — мілы Валодзя Караткевіч з жонкай Валяй. Цікава было даведацца, між іншым, што Валя пэўным чынам мая зямлячка, яе бацька паходзіў з Воцькавіч, што былі цераз луг ад нашае вёскі, і дзявочае прозьвішча яе - Ваць- ковіч. Хаця яна нарадзілася ня там і, канешне, мала што там ведала. У дамах творчасьці, якіх было багата па Са- юзе, тою парой самы раз было знаёміцца, таварышаваць, выпіваць. Працаваць - наўрад ці. Асабліва калі зьбіралася кампанія.
    Тут асаблівай кампаніі не было (апроч хіба Спрынча- на339 з сынам ды Алеся Савіцкага), але яны болей працавалі, мы іх ня надта турбавалі. Надвор’е ўвогуле было добрае, мора спакойнае. Аднойчы Валодзя сказаў, што трэба рас- старацца гарэлкі, бо ён заўтра раніцай ідзе з рыбакамі ў мора. Гэта добра - ісьці ў мора, але дзе ўзяць гарэлкі, якой не было ў продажы? Заставалася брысьці ў пасёлак да цётак-абхазак.
    Выправіліся ўчацьвярых - мы з Валодзем і жонкі. Вало- дзя туды ішоў не ўпершыню і ведаў шлях. Здалёку яшчэ на месцы самадзейнага базарчыку згледзеў вярблюдзіцу Нэлю. Ну, калі тут Нэля, дык недзе і яе гаспадыня - цётка Марыя, ужо ў яе разжывемся. Так і атрымалася, - безь вялікіх праблемаў, праўда, злосная вярблюдзіца пару разоў плю- нула на жанчынаў, якіх чамусь не любіла, а Марыя даста- ла з-пад палы дзьве бутэлькі з мутнаватай вадкасьцю. Узрадаваныя, мы скіравалі дадому, дзе некаторыя калегі на вэрандзе спрабавалі нас «раскалоць», але Караткевіч трымаўся цьвёрда і лёг спаць цьвярозы.
    На сьвітаньні ён зьнік. Сказаў Валі, што надвячоркам вернецца.
    Але не вярнуўся да ночы, не было яго і назаўтра ўран- ку. Мы пачалі трывожыцца. Некаторыя супакойвалі: маў-
    ляў, зь дзьвюх бутэлек нічога ня здарыцца. Але да дзьвюх можна было дадаць шчэ колькі. Зрэшты, так яно і сталася. Валодзя вярнуўся на трэці дзень - мокры, змэнчаны, але вясёлы і нават зь некаторымі трафеямі, якімі ён адарыў жанчынаў, - маленькімі марскімі канькамі. «А рыба?» — спыталіся мы. «Рыба плавае па дну, не спымаеш ні адну», - быў рыфмаваны адказ.
    Я дасюль ня ўпэўнены, што Валодзя хадзіў у мора, а не яшчэ куды. Але колькі дзён ён бы жыў тым паходам, кра- самоўна распавядаў пра буру, у якую трапіў каля мысу Карадагу, калі іхні баркас ледзьве ня выкінула на скалы. Але рулявы (канешне ж, то быў Караткевіч) спрытна пе- раклаў руль і тым уратаваў утлую пасудзіну. Жанчыны войкалі ад спалоху - а раптам бы патануў! Такога не магло здарыцца, адказваў Валодзя, бо я аўтар няскончана- га твору, над якім апекваюцца багі. Я слухаў яго красамоў- ны аповед і прыпамінаў другі выпадак у Менску, калі аднойчы спаткаў Караткевіча з забінтаванай і падвешанай на перавязі рукой. «Разумееш, стары, - сказаў ён тады, - якая са мной здарылася гісторыя. Учора іду во па гэтай вуліцы і бачу: два боўдзілы б’юць дзяўчыну. Прыгожую дзяўчыну. Ну як мне з маім шляхотным выхаваньнем было такое стрываць! Я кінуўся ў бойку і раскідаў іх, бы шчаню- коў. Праўда, і мне перапала - зламалі руку. Але чорт яе бяры - зрасьцецца. Затое ўратаваў дзяўчыну, прыгожую дзяўчыну». Тады я падзівіўся, - і верыў, і не. А пасьля ўжо выпадкам дазнаўся, што ўчора п’яны Караткевіч упаў з лесьвіцы ў пад’езьдзе і зламаў руку. Той ды іншы выпадак, калі б ён здарыўся з кім іншым, мог бы абурыць. Караткевіч жа не абураў. Мабыць, уся справа ў тым, як тое падаць і каму выпадак належыць. Караткевічу ўсё належала дужа арганічна. Можна было толькі сьмяяцца...
    Пасьля тае рыбалкі Валодзя колькі дзён не паказваўся ў сталовай, Валя казала, што піша. I сапраўды пісаў - сьпяшаўся скончыць свой прыгодніцкі раман, прысьвеча- ны жонцы. А як паявіўся зноў, узьнікла пытаньне - дзе ўзяць чачы? Той самадзейны базарчык у пасёлку міліцыя прыкрыла. На ўтаптанай пляцоўцы пры апусьцелых лаў-
    ках тупала адна злая вярблюдзіца Нэля. Трэба было вып- раўляцца куды яшчэ.
    Мы зрабілі такую вандроўку ў суседнюю, хаця і нябліз- кую вёску.
    Па дарозе Валодзя быў цьвярозы і змрочны, гаварыў пра апрыклае - літаратуру. Распавядаў, як нядаўна яшчэ ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтавалі да друку ягоны раман «Каласы пад сярпом тваім». Як сябры- сабутэльнікі не хацелі ці не маглі памагчы, і ён адзін зма- гаўся з колішнім знакамітым выдавецкім босам Матуза- вым340. I ўсё ж ён перамог, раман выйшаў. А дзе цяпер Матузаў? Прапаў, згінуў, памёр, і ніхто яго не прыпомніць. А раман застанецца ў літаратуры, як застаўся ў гісторыі ягоны герой вялікі Каліноўскі. Бо раман - ад Бога. A рэдактар - параджэньне д’ябла.
    Караткевіч шмат у чым суцяшаў мяне ў маіх даўніх і цяперашніх клопатах і казаў, што нашая літаратура будзе жыць у народзе. Пакуль будзе жыць народ.
    Але народ можа і ня жыць, калі таго не захоча, бы спахапіўшыся, дадаваў ён. Я не пярэчыў. У маёй падкорцы ўжо колькі часу фармаваўся сюжэт новага твору. Праз колькі дзён, седзячы ў зацішнай лоджыі нашага корпусу, напісаў першую фразу:
    «Карова скубала траву».
    96.	Уладзімер Караткевіч
    Мабыць, праўда, што ўжо на генэтычным узроўні жан- чына мацнейшая за мужчыну і далей у працэсе нялёгкага існаваньня найменш паддаецца ўзьдзеяньню асяродзьдзя, захоўвае сваю самасьць. Асабліва тое праяўляецца ў канф- ліктныя моманты, калі трэба абараніць сябе, сям’ю, дзя- цей. A то і мужа. Мужчына ня мае такой пэўнасьці, бо дужа шмат магутных акалічнасьцяў уплываюць на яго — улады, партыі, войска, дзе зь ім толькі і робяць, што лама- юць, становяць на калені. Мусіць, усё тое і сфармавала сучасны, ня надта зайздросны архетып беларускага мужы-
    ка ў жыцьці і літаратуры, - беднай, рахманай, баязьлівай істоты. Taro, пра каго кажа выслоўе: красьці баіцца, пра- цаваць лянуецца, прасіць саромеецца. Тое мы спрэс назіралі пасьля вайны, калі адважныя цягам чатырох год партыза- ны ў мірны час страцілі ўсю сваю адвагу і даюць памы- каць сабой кожнаму, хто таго захоча. У тым ліку і з жано- чага боку, які, аднак жа, мала ў вайну згубіў. А можа, яшчэ і набыў - розуму і рашучасьці.
    Некаторыя пытаюцца, чаму ў вайну беларускія парты- заны апынуліся гэткімі храбрымі, адкуль яны набраліся тае храбрасьці ў абязбожанай, калгаснай, паўгалоднай краі- не? А ўсё адтуль жа - з 30-х гадоў, у выніку савецкай дрэсіроўкі голадам, вынішчэньнем і страхам. Калі сялян- ству ўжо мала што засталося губляць. Хіба жыцьцё як апошнюю ўласнасьць. Але і жыцьця шмат каму было ня шкода, такое яно стала нясьцерпнае. У той сытуацыі і палягае псыхалягічная крыніца шмат якіх учынкаў, у тым ліку і тых, якія цяпер называюць подзьвігамі.
    Мы гаварылі пра тое, што нельга нікога заганяць у кут - ні сябра, ні ворага. Беларускае сялянства ў 30-я гады, пазбаўленае зямлі і волі, па сутнасьці апынулася ў куце. Ад галоднай сьмерці яго ўратавалі гароды — сорак сотак дзедаўскай зямлі, якія кармілі. Пасьля немцы загналі яго яшчэ глыбей - што было рабіць сялянам? Што робіць сабака ці воўк, калі яго прышчэмяць у загарадзі? Кідаецца на людзей. Беларусы кінуліся на немцаў. 3 адчаю. Во і вытокі гераічнай партызанкі.
    Калі б акупацыйная палітыка немцаў была больш ра- зумная ды немцы распусьцілі б калгасы, вярнулі белару- сам іхнія царскія надзелы зямлі, цягло, дык нават ва ўмо- вах вайны і акупацыйнай няволі беларусы паводзілі б сябе інакш. Прынамсі, як летувісы, латышы ці эстонцы. Як укра- інцы нарэшце. Аралі б зямлю, гадавалі дзяцей і плюнулі на бандыцкую партызанку, якая, наўрад ці памагаючы фронту, адно забясьпечвала амбіцыі маскоўска-партызан- скага кіраўніцтва. Той факт, што немцы нішчылі ў мястэч- ках яўрэйскае насельніцтва, беларусаў ня вельмі турбаваў - абы не чапалі саміх. Але ж «зачапілі» і беларусаў - пачалі
    бязьлітасна страляць і паліць. Казалі - як расплата за партызанку, што ўвогуле было падобна на праўду. Па- сутнасьці тут Гітлер са Сталіным апынуліся ў адным хаў- русе, хаўрусе катаў. Тое, што Сталін ня справіўся дарабіць у перадваенныя гады, дарабіў за вайну Гітлер. Беларусь страціла чвэрць уласных насельнікаў і апынулася на руі- нах, каб затым пачаць «гераічную» эпоху адраджэньня341.