• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны фінансавыя справы Ак- цыі сталі пагаршацца, бюро вымушана было пераехаць у таньнейшы раён Бэрліну. Але Акцыя ўпарта не хацела адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Усходам, у тым ліку і зь Беларусьсю, кожны год слала туды валанцёраў-альтэрна- тыўшчыкаў. Маладыя людзі цягам месяцаў працавалі саніта- рамі ў Навінках і Бараўлянах, яшчэ дзе, навучаліся мове, - шкада, болей расейскай. Адзін толькі малады чалавек вельмі зьдзівіў мяне ў Бэрліне, прамовіўшы з паўтузіна беларускіх словаў, якія ён засвоіў ад старой цёткі-санітаркі ў Бараў- лянах. Кіраваў усімі той жа Крыстаф Хойбнэр. Праўда, вершаў ён стаў пісаць меней, за клопатамі і працай стала не да вершаў. Часта езьдзіў у Беларусь і Польшчу, дзе прыняў на сябе пасаду шэфа нямецкага культурнага цэн- тру ў Асвэнцыме. Кватэру меў у старым фэшэнэбельным раёне Заходняга Бэрліну, там гаспадарыла ягоная фран- цужанка-прыгажуня Мішэль і падрасталі два слаўныя хлопцы, што ўжо ў школьныя гады добра гаварылі на трох мовах - нямецкай, ангельскай і французскай. Неяк малод- шы, Нэма, запытаў: «Скажыце, гэр Быкаў, якой маркі ваш гунд?». Тое дужа пацешыла мяне - у адной фразе пачуліся водгукі дзьвюх розных цывілізацыяў...
    Аднойчы позьняй восеньню ехаў у Нямеччыну на ней- кую імпрэзу Эвангельскай царквы. На бяду якраз у той час забаставалі нямецкія чыгуначнікі. Наш цягнік, не дай- шоўшы да польска-нямецкай мяжы, спыніўся на нейкай непрыкметнай станцыі. Правадніца сказала: далей не па- едзем. Сьвятло ў вагоне адключылі, ацяпленьне таксама. Пасажыры пачалі разбрыдацца, шукаць які іншы транс- парт. Я сядзеў адзін у сьцюдзёным купэ і ня ведаў, што рабіць. Так мінула, можа, гадзіны дзьве. I раптам чую знаёмы голас: «Где ест Васіль Быкаў?». To ж мой Крыс- таф! I адкуль ён узяўся на гэтай польскай станцыі? Аказ- ваецца, прыехаў па мяне з Бэрліну. Мы абняліся, я быў зьдзіўлены і бясконца абрадаваны. Узялі яшчэ аднаго па- сажыра - ленінградзкага навукоўцу, забытага, як і я, на пад’ездах да Нямеччыны. I паехалі.
    У Франкфурце на Одэры падхапілі яшчэ адну паса- жырку, маю зямлячку Людмілу Корбут359, якая чакала Кры- стафа. 3 таго часу яна надоўга стала маёю з жонкаю сяб- роўкай. Жыла ў Бэрліне, добра валодала нямецкай, хадз- іла з намі ў эміграцыйнае ведамства, памагала пісаць роз- ныя анкеты. Затым прыязджала да нас у Віперсдорф, дзе мы жылі, у Копенік360. У самой лёс склаўся ня надта шчась- ліва, але яна ахвотна памагала іншым. Як і яе нямецкі сябра Крыстаф - наш агульны найлепшы таварыш.
    Крыстаф Хойбнэр адзін ці з групай валанцёраў пасьля доўга і рэгулярна прыязджаў у Менск, трэба была гасьці- ніца, зь якой у нас заўсёды ўзьнікалі праблемы. Клапаціліся мы з Анатолем Кудраўцом, які пад той час надрукаваў у «Нёмане» некалькі вершаў Хойбнэра, часам хадайнічалі праз Ваніцкага, a то замаўлялі самі. Налета Хойбнэр запрасіў нас на нейкія імпрэзы ў Бэрлін, а то і ў іншыя гарады ФРГ. Там мы выступалі на малітоўных сходах эвангелістаў, давалі інтэрв’ю газэтам. Спатыкаліся і з палітыкамі, дэпутатамі бундэстагу. Двойчы я меў гутарку зь цяперашнім міністрам абароны, а тады проста дэпута- там спадаром Шарфінгам, а другі раз былі на прыёме ў прэм’ера зямлі Ніжняя Саксонія спадара Шродэра. Усе яны цікавіліся справамі Беларусі ды імкнуліся ёй памагчы.
    Патрэба ў нямецкай дапамозе стала дужа канкрэтнай, як у Кудраўца ад наступстваў Чарнобыля захварэла ўнуч- ка. У яе лячэньні памагла Хельга Сібаі, якая пазнаёміла дзеда з уплывовым чалавекам у Нямеччыне, і шасьцігадовая дзяўчынка з маці паехала ў гарадок Ісьні (зямля Альгой). Здаецца, тое дапамагло, хаця і няхутка361.
    У час наглых візытаў у Нямеччыну наш мілы гід Кры- стаф Хойбнэр імкнуўся паказаць нам розныя бакі нямец- кага (заходняга, буржуазнага) жыцьця. I ў культурніцкай сфэры, і ў побыце. Мы з Кудраўцом толькі глядзелі і маўчалі. Часам скупа абменьваліся захапленьнем пасьля ў гатэлі. Адказаць Крыстафу тым жа па нашай радзіме пры ягоных наведаньнях Беларусі мы не наважыліся — баяліся шакаваць яго кантрастам. Тады здавалася - правільна рабілі, бо невядома, як бы ён паставіўся да таго кантрасту. А разам і да нас таксама.
    Хаця, як пасьля выявілася, ён ведаў пра нас ня меней за нас. Але як чалавек далікатны нідзе і нічым ня даў нам зразумець таго...
    Некалькі разоў нас з Кудраўцом клікалі на кірхентагі, якія рэгулярна ладзіла эвангелічная царква. Хойбнэр вазіў нас у Дортмунд, Гамбург, Франкфурт - цераз увесь захад Нямеччыны. Неяк напрыканцы існаваньня ўсходненямец- кай дзяржавы кажа: «Ці вы ня хочаце выпіць гэдээраўска- га піва?». Мы, вядома, хацелі, але як? Яшчэ стаяла славу- тая Бэрлінская сьцяна, пры ёй была пільная варта. Тады Крыстаф павёз нас у Ванзэе, дзе ў зарасьніку на старых могілках была вузкая праломіна ў сьцяне. Мы праціснуліся празь яе і апынуліся на ўскраіне ўсходненямецкага дорфу, знайшлі на вуліцы мясцовы гаштэт, дзе і выпілі па куфлю ўсходненямецкага піва за заходненямецкія маркі. А як выбраліся назад, на той жа сьцяне напісалі флямастэрам: «Тут былі два беларусы і адзін немец». Паставілі дату і ўтрох расьпісаліся. Той знак нямецка-беларускага сяброў- ства, мабыць, пабурылі ўжо, і заходнія немцы піць піва ў тую вёску езьдзяць на сваіх «фольксвагенах». Што ж, у час добры!
    101.	Зноў мова. Кулік
    Пасяліўшыся на Танкавай, не адразу пазнаёміўся з сусе- дзямі. Мінуў нейкі час, пакуль дазнаўся, хто жыве побач, на адной пляцоўцы. Вышэй на паверхах былі мастакоўскія майстэрні, але хто там гаспадарыў, я ня ведаў. Mae старыя знаёмцы-мастакі жылі ў іншых месцах - пераважна ў новым доме па вуліцы Сурганава. Таму трохі падзівіўся, як ад- нойчы пачуў у тэлефоне запрашэньне зайсьці ў пэўны нумар на дванаццатым паверсе.
    Там была майстэрня мастака-графіка Яўгена Куліка362, якога я часам сустракаў на падворку. Вечна самотны, хвара- віта згорблены, ён нетаропка ішоў з крамы ці ў краму, ветліва вітаўся і ўсё. Размовы між намі не ўзьнікала. А тут ён гасьцінна запрасіў сесьці за стол, сказаў, што ёсьць
    справа. Апроч яго ў майстэрні быў Мікола Купава363, яшчэ хтось незнаёмы. Яны мне паведамілі, што мастакі падрыхта- валі ліст у Маскву з нагоды бядотнага стану беларускай мовы і цяпер зьбіраюць подпісы. Я бегла прачытаў той ліст, мабыць, ён быў звычайны. Такіх лістоў цягам ста- годзьдзя было напісана нямала, ды ўсё без аніякага знаку. Бо справа зусім ня ў тым, што мова беларусаў сама па сабе гіне. Тое, што яна гіне, партыйнае кіраўніцтва ведала ня горш за беларускіх інтэлігентаў, можа, лепш нават, бо валодала поўным наборам фактаў і лічбаў. Але як да таго адносілася? Калі інтэлігенты плакалі, дык партыйцы радаваліся, бо гэта было якраз тое, чаго ад іх вымагала іх вера, да чаго камуністы імкнуліся. А менавіта, да акан- чальнай перамогі камунізму ў паасобна ўзятай краіне з адзінай мовай, адзінай верай і адзіным кіраўніцтвам ленін- скага ЦК на чале... Важна было хіба захаваць лінгвацыд у сакрэце, не парушыць стану псыхалягічнай камфортнасьці высокага кіраўніцтва ў гэтым пытаньні. А тут нейкая жмень- ка мастакоў і пісьменьнікаў сунуцца са сваім лістом...
    Ці ведалі гэта тыя, што пісалі лісты-жальбы ў высокія партыйныя органы?
    Мабыць жа, ведалі, бо ня першы раз рабілі тое. Але ўсё роўна рабілі, бо нічога іншага не заставалася, а рабіць было трэба. Хоць бы дзеля чысьціні ўласнага сумленьня, дзеля прыкладу наступным пакаленьням, якім наканавана рабіць тое самае. Каб яны ў мінулым бачылі прэцэдэнт. На які-небудзь посьпех таго мог спадзявацца хіба скончаны дурань.
    Я падпісаў ліст, які празь дзень-другі, папоўнены іншымі подпісамі, мастакі адправілі ў Маскву - Гарбачову.
    Асабіста я прычыніўся да моўнай справы не ўпершыню. Год таму надрукаваў у «Нзвестмях» артыкул менавіта ў абарону мовы, нядаўна з тым жа выступаў па маскоўскім тэлебачаньні ў прамым эфіры. Тады маім калегам у студыі НТВ364 быў выдатны ўкраінскі пісьменьнік Уладзімер Ява- рыўскі365, і мы ўдвух зьвярталіся да расейскай інтэлігенцыі дапамагчы нам абараніць нацыянальныя сьвятыні. Водгу-
    ку, на жаль, ніякага ня мелі. Зянон Пазьняк надрукаваў у эстонскім часопісе «Радуга» выдатны артыкул, прысьвеча- ны лінгвацыду нашае мовы. Нямала выступалі ў абарону мовы Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі ды іншыя пісьменьнікі. Цяпер мы ўпершыню зьвярталіся не- пасрэдна да генэральнага сакратара ЦК КПСС.
    Hi на што не спадзеючыся, чакалі, аднак, адказу. Нека- торыя пачалі жартаваць: ну, цяпер мову ўзаконяць, пры- мусяць кіраўніцтва загаварыць па-беларуску. Іншыя толькі крыва ўсьміхаліся. Выказвалася такая думка, што Машэ- раў, калі б не загінуў, вярнуў бы мову ў канстытуцыю БССР. Але іншыя казалі, што не вярнуў бы, бо сам яе і вывеў. Ды і наогул невядома, ці ведаў ён хоць бы слова па- беларуску...
    Якраз на той час у Менск прыехала на гасьцяваньне група касманаўтаў і разам - стары Панамарэнка366. Для сустрэчы зь імі на Вайсковы завулак былі запрошаны некато- рыя дзеячы культуры, патэлефанавалі і мне. Я трохі зьдзівіўся - навошта? Бо ніколі не захапляўся космасам, мала каго з касманаўтаў ведаў. Але змушаны быў пайсьці. Там ужо былі Клімук367, Кавалёнак368, Церашкова369 з дач- кой, яшчэ нехта. Гасьцей, як і належыць, пасадзілі на га- наровыя месцы за сталом, пачаліся тосты і размовы. Празь нейкі час чынны парадак парушыўся, сфармаваліся групы «па інтарэсах». На адным канцы стала ў акружэньні за- хопленых дамаў прыгожыя касманаўты вымаўлялі добра пасоленыя анекдоты, а на другім — штось ціхім голасам распавядаў Панцеляймон Кандратавіч. Я прыслухаўся. Падобна, то была старая байка пра тое, як Панамарэнка ордэры на арышт беларускіх пісьменьнікаў замяніў у Ста- ліна на ордэны для іх. Тое далося яму вельмі складана, сам змушаны быў ратавацца, - праз Слуцак і Бабруйск таем- на дабірацца да Масквы і там дамагчыся прыёму ў Сталіна. Сталін уратаваў ад Берыі гонар беларускай літаратуры Купалу, Коласа, Броўку з Глебкам. Той расповед старога боса меў посьпех, нехта прапанаваў тост за здароўе дара- гога Панцеляймона Кандратавіча. Пасьля пра яго гераічны
    ўчынак напісалі газэты, ня раз распавядаў Барыс Сачанка (які неўзабаве надрукуе артыкул, як «незавязаныя шнуркі», а зусім не кадэбісты згубілі жыцьцё Янкі Купалы). Пана- марэнка пры жыцьці рабіўся высакародным героем бела- рускай гісторыі.