Поўны збор твораў. Том 8
Мэмуарная проза
Васіль Быкаў
Памер: 576с.
Мінск 2009
Выехалі ранічкай на двух аўтобусах - госьці і менчукі, некаторыя з жонкамі. На мяжы Жыткавіцкага раёну, дзе я тады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету, нас спаткалі прадстаўнікі працоўных ды кіраўніцтва колькасьцю каля паўста чалавек. Паехалі ў раённы цэнтар, пасьля якога скіравалі ў старажытны Тураў. Адразу пачалі караскацца на гістарычны пагорак зь дзьвюма аблезлымі козамі, якія
там пасьвіліся. На вуліцах жа паселішча ішло звычайнае жыцьцё - гуляла цыганскае вясельле з чарначубым жаніхом у ботах і агнявокай нявестай-цыганкай. Усіх прывабіла Прыпяць, на якой нас чакала рачное судна, і мы паплылі кудысь уверх па цячэньні. Але тубылец Казько ведаў, куды. Там над пясчаным абрывам ужо прывабна курэла цяпель- ца, у вядзерцы варыліся ракі — дужа прыйшліся яны да смаку са сьцюдзёным, вынятым з вады півам. Пайшоў амаль першабытны баль гасьцей і мясцовых, а затым пачалося купаньне. Жонка колішняга марака Лазарава - Ная - пад воплескі прысутных храбра пераплыла Прыпяць - туды і назад. Было радасна, і рабілася трошкі сумна. Гэта ці не ад прадчуваньня непазьбежнага, што сталася з цудоўнай палес- кай ракой, неўзабаве пасыпанай чарнобыльскім попелам.
Надвячоркам Віця Казько не ўпусьціў выпадку звазіць усіх на сваю недалёкую Вільчу зь яе дубамі на ўзрэччы, якімі ён шмат гадоў апекаваўся. Дубы сапраўды былі века- выя, а галоўнае — шмат іх раскашавала на поплаве між ракой і вёскай.
Здаецца, то былі апошнія шчасьлівыя часіны майго не старога яшчэ жыцьця. Хутка ўсё тое незваротна адышло ў нябыт.
100. Немцы. Хойбнэр
Патэлефанавалі з СП, сакратарка паведаміла, што прыйшлі нейкія немцы, пытаюцца каго з кіраўніцтва. Але кіраўнікоў нікога няма, дык яны просяць, каб спаткацца з Быкавым. Ну што мне было рабіць? Кінуў свае справы, паклаў у кейс бутэльку каньяку і паехаў на вуліцу Фрун- ЗЭ358.
Немцаў аказалася немалая група (чалавек 12), усе чакалі ўнізе, я завёў іх у канфэрэнц-залю. Адзін, што больш-менш выразна гаварыў па-расейску, патлумачыў, што гэта група нямецкіх сьвятароў эвангелічнай царквы, што яны прэзэн- туюць Aktion Suhnezeichen, якая апекваецца ахвярамі на- цызму ва ўсім сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі. Што яны ў
Нямеччыне чыталі мае кнігі і ўважаюць Быкава за пісь- меньніка-пацыфіста, прыхільніка дружбы паміж нямецкім і беларускім народамі. Я сказаў, што ўвогуле яны не памы- ляюцца, я сапраўды вораг варожасьці, значыць, прыхільнік міру і дружбы з усімі народамі, у тым ліку і зь нямецкім. 3 гэтай нагоды запрашаю выпіць за беларускім сталом па чарчыне грузінскага каньяку.
Так адбылося мае знаёмства зь нямецкай пацыфісцкай арганізацыяй, якое шчасьліва доўжыцца і па сёньняшні дзень.
Тады ў трупе былі розныя людзі - сьвятары і студэн- ты, два-тры ветэраны мінулай вайны, адзін меў пратэз замест правай рукі. Ён распавёў, як у 43-м годзе ляжаў у шпіталі ў Менску, дзе яму ампутавалі руку. Другі меў царкоўны прыход у Кройцбэргу - раёне Заходняга Бэрліну. Малады, чарнявы, болей падобны на італьянца, чым на немца, быў Крыстаф Хойбнэр, паэт і супрацоўнік Акцыі. Немцы мяне зацікавілі, я адчуў, што гэта - зусім ня тыя, вядомыя з вайны, фашысты. Так яно і атрымалася.
Праз колькі часу ў Дом дружбы і культурніцкіх сувязяў, які ўзначальваў Арсен Ваніцкі, прыехала прыгожая, вык- шталцоная дама Хельга Сібаі, дамаўлялася пра канкрэт- нае супрацоўніцтва Акцыі зь Беларусьсю. Было палагод- жана наконт догляду помнікаў ахвяраў фашызму (Хатынь), удзелу нямецкіх валанцёраў у лекаваньні нашых псыхічна хворых (Навінкі), доглядзе малых у занядбаных дзіцячых садках. Напрадвесьні прыехала вялікая група маладых хлопцаў і дзяўчат, якія адправіліся прыбіраць Хатынь. На гэты раз яе прывёз Хойбнэр. Пасьля працы ў гатэлі была наладжана гутарка, мяне папрасілі распавесьці пра Бела- русь, пра вайну і трохі пра літаратуру. Тое было яшчэ да перабудовы, калі савецкія людзі і асабліва чынавенства глядзелі на немцаў як на нядаўніх фашыстаў, некаторыя з навукоўцаў Акадэміі навук у час візыту чужынцаў запіраліся ў туалеце - каб не спатыкацца. Хіба адзін Дом дружбы і ягоны старшыня Арсен Ваніцкі сьмела ішлі на кантакты і нават дамагаліся іх пашырэньня, на тое запрашалі і Бы- кава. Пасьля, як вядома, кантакты разрасьліся з усімі краі-
намі, але дзеля таго спатрэбілася шмат часу і немалых зрухаў у масавай сьвядомасьці. Да тых кантактаў былі прыцягнуты Саюз мастакоў, вельмі нясьмела — Саюз пісьменьнікаў. Прыяжджалі да нас, запрашалі нашых лю- дзей у Нямеччыну, - вядома, за кошт немцаў, у нас жа вечна не ставала сродкаў.
Аднойчы зімой немцы прыслалі мне запросіны ў Заходні Бэрлін на імпрэзу, зьвязаную з угодкамі захопу ўлады Гітл- ерам.
Што гэта будзе антыфашыстоўскае мерапрыемства, у мяне не было сумневу, я ўжо ведаў пра адносіны Акцыі да нядаўняга мінулага Нямеччыны. Але ўсё ж я ня мог ведаць усяго, а найперш меру папулярнасьці антыфашыстоўскіх ідэяў сярод жыхароў Заходняга Бэрліну.
Імпрэза ладзілася ў вялізнай (аграмаднай) залі тэхніч- нага ўнівэрсытэту, пачатак быў прызначаны на 18 гадзінаў. Мы з гаспадарамі прыехалі за паўгадзіны, і заля ўжо была поўная, сядзелі і стаялі ўздоўж сьцен і ў праходах. Кіраўніком (мэдыятарам) усяго стаў мой сябра Крыстаф Хойбнэр, і я ўпершыню падзівіўся зь яго арганізатарскіх і шоўмэнскіх здольнасьцяў. Цягам шасьці гадзінаў ён няс- пынна кіраваў хадой складанага інтэрнацыянальнага фэ- сту, які ўключыў у сябе шматлікія выступы ветэранаў-ан- тыфашыстаў, гасьцей з усіх краінаў Эўропы, што чаргаваліся зь песьнямі і музыкай розных вакальна-інструмэнтальных групаў, у тым ліку і цудоўнай групы і хору зь Ізраілю. Мне таксама давялося там выступіць, распавесьці, як ад- гукнуўся фашыстоўскі пераварот у Беларусі - пра нашыя ахвяры і партызанаў. Заля апладзіравала стоячы.
Пасьля аж да разбурэньня Бэрлінскай сьцяны я шмат разоў наведваў Заходні Бэрлін. Кожная паездка мела свае праблемы. Найперш транспартныя. Заходні Бэрлін ці ня ўвесь час быў у жорсткай блякадзе. Аэрапорт Шонэфэльд, як вядома, знаходзіцца з усходняга боку, цягнік у Заходні Бэрлін не даходзіў. Як было да яго дабрацца? Даводзілася зьвяртацца ў савецкую амбасаду, прасіць памагчы, хоць амбасадаўцы зусім не былі зацікаўлены ў маіх паездках.
Тады з чамаданамі ішоў пехатой. Правілы пераходу сьця- ны-мяжы ўвесь час мяняліся ў бок ускладненьня, часам завярталі назад. Аднойчы, праўда, ужо ў перабудовачны час, мяне з Анатолем Кудраўцом амаль нелегальна пера- везла на той бок жонка Хойбнэра - храбрая францужанка Мішэль. Вярнуцца ж пасьля трох-пяці дзён гасьцяваньня ў Заходнім Бэрліне было яшчэ цяжэй, - ніякі транспарт ва ўсходні не хадзіў. Тады я ішоў напярэдадні ў савецкі кансулят і прасіў генконсула з прозьвішчам Быкаў, каб той даў машыну. Можа, з прычыны сугучнасьці нашых прозьвішчаў генконсул ішоў насустрач, і назаўтра ўранку мяне давозілі да Шонэфэльду. (Пасьля, аднак, генконсула Быкава перавялі ў Маскву, дзе ён і памёр, не дажыўшы да 40 год. Болей у генкансулят я не хадзіў.)
Звычайна ў Заходнім Бэрліне мы з Кудраўцом пасяляліся ў «Б a г о це» не дарагім і не шыкоўным гатэліку, які мясьціўся амаль на Курфюрстэндам, што вяла да Кудаму зь яго выдатным помнікам мінулай вайне - Гедахтніскірхе. Гатэлік той зь цягам часу мне вельмі спадабаўся — і мес- цам, і абслугай. Пасяліўшыся пару разоў запар, ты ўжо рабіўся там як бы сябрам ці добра знаёмым, цябе пазнавалі ў рэцэпцыі і пры сустрэчы радасна ўсьміхаліся. Мне дарэ- чы ўспаміналася колішняе сьведчаньне Хэмінгуэя, які пісаў, што варта пры ад’езьдзе даць гішпанцу-парцье трохі даля- раў, як у наступны раз - хоць праз год ці тры, калі ты вернешся, цябе пазнаюць і прымуць як лепшага сябра. Тут мы не давалі ніводнага даляра (самі ня мелі), але сапраў- ды нас пазнавалі. I не гішпанцы, а немцы, што таксама нешта ды значыла.
У дзень прыезду ці на другі дзень пачыналіся нейкія сустрэчы — у бюро Акцыі каля вакзалу, дзе-небудзь з мо- ладзьдзю ў якім клюбе, са студэнтамі ў Свабодным нямецкім унівэрсытэце. Або з актывістамі Акцыі ў Кройцбэргу ці іншым з рабочых раёнаў Бэрліну. Часам, асабліва на па- чатку майго супрацоўніцтва, удзельнічаў у працы цэнт- ральных органаў эвангелічнай царквы на Ванзэе, цудоў- ным зялёным прыгарадзе Заходняга Бэрліну. Аднойчы выступаў на пратэстанцкай імшы ў царкве, разам зь вельмі
шаноўным епіскапам Шарфам любаваўся беларускімі тан- цамі ў зялёным тэатры. Усе немцы, зь якімі я меў кантак- ты, вельмі спаважна адносіліся да беларускага народу і спачувалі яму ў бядзе, спасьцігнутай беларусамі цераз нямецкі фашызм. Пра бяду ад бальшавізму, аб якой я рас- павядаў, выказвацца ўстрымліваліся, але я адчуваў, што і тут яны - на маім баку. Звычайна з Хойбнэрам мы карыс- таліся складанай трасянкай з трох моваў — расейскай, нямецкай і польскай, апошнюю Хойбнэр няблага ведаў. У іншых выпадках перакладчыцай служыла Ірма, студэнтка паходжаньнем з Рыгі. Гэта была разумная маладая асоба, якая няблага арыентавалася ў нямецкай гісторыі і палітыцы і шмат пра што распавяла мне. Шкада, пасьля яна выйш- ла замуж, нарадзіла дзіця і перастала супрацоўнічаць з Акцыяй. Намі з таго часу стала апекавацца наша зямлячка зь Менску Лена Прэнц, якая вучылася ў Бэрліне.
Там я дазнаўся пра некаторыя дзівосныя рэчы, недас- тупныя на радзіме. Неяк мне паказалі кнігу супрацоўніка Гітлера доктара Раўшнінга, які запісваў для гісторыі кож- нае выказваньне фюрара. I сярод іх - такі во пасаж: «Паміж намі і балыпавікамі болей падабенства, чым розьніцы. Я аддаў распараджэньне, каб былых камуністаў бесьпераш- кодна прымалі ў нашу партыю». Або іншае сьведчаньне - ужо доктара Лямперса. «Нацыянал-сацыялізм - гэта тое, чым мог бы стаць марксізм, калі б вызваліўся ад сваёй бязглуздай сувязі з дэмакратычным уладкаваньнем. Рэва- люцыйнае вучэньне - во сакрэт новай стратэгіі. Я вучыў- ся ў бальшавікоў. Я не баюся гаварыць пра тое», — казаў Гітлер. Несумненна, і Сталін вучыўся ў фашыстаў, пэўны час яны дзейнічалі суладна і згодна, аж пакуль не схапіліся ў двубоі. Як піша іншы сьведка, Сталін, дазнаўшыся пра самагубства Гітлера, раздумна мовіў, стоячы ля крамлёў- скага вакна: «Дагуляўся падлюга! А колькі слаўных спраў мы маглі б зрабіць разам...». Ды не зрабілі. Ня ўсё ў сьвеце было падзелена паміж чырвонымі і карычневымі, заста- ваўся свабодны сьвет, які і сьцёр з мапы карычневую палаві- ну. Чырвоная пакуль што заставалася.