• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Аднак неўзабаве сталася працьверазеньне, гераічная аўра Панамарэнкі прыцьмела. «Вучоны крот» адкапаў у бяз- донным партархіве засакрэчаныя раней лісты Панамарэнкі да Сталіна, дзе беларускі гаўляйтар сьлёзна просіць дазво- лу як найхутчэй арыштаваць ворагаў народу, нацыяналістаў Янку Купалу, Якуба Коласа і яшчэ некаторых шкоднікаў, «вредяіцнх успешному стронтельству соцналнзма в БССР». Чаму Сталін ня ўважыў ягоную просьбу, засталося невя- дома, але наўрад ці ў тым ёсьць якая заслуга Панамарэнкі.
    Як вядома, паперка ў сучаснай папяровай цывілізацыі - вялікая сіла. Рукапісы не гараць, але ня ўсе гараць і дано- сы, што ўвогуле памагае ісьціне, да якой імкнецца літаратура. Прынамсі павінна імкнуцца.
    Між тым адказу падпісантам з ЦК КПСС доўга не было, хаця ніхто яго дужа і не чакаў. I раптам навіна — прые- хала камісія ЦК КПСС разьбірацца з праблемай мовы ў Беларусі. Пачалі выклікаць, як і належала - сакрэтна, па адным, у асобны кабінэт будынку ЦК. Мяне паклікалі ці не адным зь першых. У кабінэце сядзелі два надзьмутыя чыноўнікі са Старой плошчы, тут жа прыткнуўся Іван Антановіч. Гутарка скіроўвала такім чынам, што падпісанты не разабраліся, прыватныя факты («факцікі») выдалі за тыповыя і ў выніку напісалі няпраўду, што кладзе пляму на партыйную палітыку ў Беларусі. Мова беларусаў нар- малёва функцыянуе, пасьпяхова разьвіваецца, агульныя тыражы беларускамоўных газэтаў у параўнаньні зь мінулай пяцігодкай узрасьлі на ... працэнтаў. 80 працэнтаў усіх школаў у Беларусі беларускамоўныя. «Ды няма ніводнай беларускай школы!» - не ўстрымаўся я. Чыноўнік адразу змоўк. Ён не прывык, каб яму пярэчылі ці нават яго перапы- нялі. Памаўчаўшы, сказаў, што заўтра яны паедуць па аб- ласьцях і на месцы пазнаёмяцца з моўнай абстаноўкай.
    Праз колькі дзён паклікалі зноў. Другі раз Антановіча не было, у кабінэце сядзелі толькі масквічы. Яны бадзёра паведамілі, што езьдзілі на Гродзеншчыну, асабіста зайшлі ў выпадковую на іхнім шляху школу, і тая школа аказала- ся цалкам беларускай. «Якая гэта школа? - запытаўся я. - Напэўна, у Гудзевічах?» Чыноўнік зьбянтэжана ўставіўся на мяне: «А вы адкуль ведаеце? Хто вам сказаў?» - «Каму ж не вядома, дзе ў нас беларуская школа напаказ? У Гудзевічах. Там і настаўнік такі — беларускі энтузіяст Бела- коз». Тыя два зазірнулі ў паперку - так, Белакоз, ага...
    Здаецца, я ім штось сапсаваў, ці, можа, мне так здалося. Наўрад ці іхні спэктакль можна было чымсь сапсаваць...
    Як і трэба было чакаць, карысьці з нашага ліста было няшмат, нічога ў моўнай праблеме не зьмянілася. Змагань- не за яе даўно набыло хранічны характар, то разгаралася, то затухала безь якіх-небудзь вынікаў. Але на той раз нікога не пасадзілі, ня звольнілі з працы - і то вынік. Усё ж, здаецца, набліжаліся іншыя часы, якія несьлі надзею.
    102.	Італія. Бергаміні
    Улетку пасьля Купальля зьявілася нагода паехаць у Італію. Зьезьдзіць у Італію я заўжды быў рады, памятаў яе з даўняй паездкі ў Рым, яна запомнілася мне як жаданае сонечнае сьвята. На гэты раз запрашала мэрыя гораду Тэрні, сталіцы правінцыі Умбрыі. Ехала нас трое - апроч мяне яшчэ Дайнека з Таварыства дружбы і вядомы Іван Іванавіч Антановіч з ЦК.
    У напаленым летняй гарачынёй аэрапорце імя Мікелян- джэла нас чакаў жвавы гаваркі італьянец з імем Джорд- жыо, які на новенькай «Альфа-Рамэа» паімчаў усіх у Тэрні.
    Летняя Італія нават праз шкло аўтамабіля выглядала цудоўнай, казачнай краінай, мы імчаліся па новай аўтаст- радзе з хуткасьцю 120 кілямэтраў у гадзіну. Побач мільгала кустоўе прысадаў зь белымі і жоўтымі кветкамі, здаля велічна праплывалі хвойныя парасоны пініяў. На схілах
    абпаленых сьпёкай гораў грувасьціліся каменныя будыніны старажытных гарадкоў з касьцёламі пасярэдзіне, замкі, абстаўленыя кіпарысамі вілы. Тэрні як горад з сучаснай індустрыяй быў меней прывабны, затое вадаспад на яго- най ускраіне, знакаміты Каскадо, незвычайна ажыўляў увесь навакольны ляндшафт.
    3 гораду Джорджыо павёз нас у свой курортны гарадок Педылюка, дзе жыў зь сям’ёй. Крывая дарога доўга вілася паміж белых скалаў і прывяла да невялікага ўтульнага пасёлачку, што прыткнуўся да крутаватага схілу на беразе горнага возера. Над пасёлкам грувасьціліся руіны стара- жытнага замку, а па той бок высілася белая скульптура Мадонны на зялёным пагорку-сопцы. Усё тое маляўніча адбівалася ў ціхай азёрнай вадзе.
    Мы пасяліліся ў прыдарожным матэлі, і Джорджыо Бер- гаміні пачаў нас вазіць на ўласным старэнькім дызелі, які ў яго ўвесь час псаваўся. To пацячэ вада з радыятару, то выбухне шына... Мы зьезьдзілі ў Тэрні, за Тэрні на сядзібу ягонага прыяцеля-мастака. Сядзіба тая, званая студыяй, была збудавана з старога млыну, пасярод памяшканьняў па каменнай падлозе цёк чысты і сьцюдзёны ручай. Стары бацька мастака частаваў нас віном і распавядаў, як працуе сын. Паводле прафэсіі ён мэталюрг, а мастацтва - ягонае хобі. Зьезьдзілі ў горную вёсачку Паліна, зь якой адкры- ваўся цудоўны пагляд на шырокую, завалочаную шызай дымкай даліну. Тая вёска ў сусьветную вайну была парты- занскай базай, і яе насельнікі мелі пляны завязаць сяброў- ства зь беларускімі гіартызанамі.
    У Тэрні давялося прысутнічаць на адкрыцьці беларус- кай мастацкай выставы, то было ўвоіуле сорамнае відовішча. Тузін старадаўніх (40-50-я гг.) карцінаў на тэмы ўздыму льнотрасты ці заключэньня дамовы аб сацспаборніцтве, партрэтаў перадавікоў вытворчасьці, разьвешаных у невя- лічкай зальцы, рабілі гнятлівае ўражаньне на рэдкіх наведвальнікаў. Сапраўды, паказваць тое ў краіне высока- га клясычнага мастацтва было для арганізатараў выставы вялікай саманадзейнасьцю, мабыць, і яны разумелі тое. Пасьля яе закрыцьця ўсе экспанаты былі безгаспадарча
    пакінуты, ніхто імі не апекаваўся. Назад на радзіму іх прывёз усё той жа Джорджыо - паводле ўласнай ініцыятывы і за свой кошт.
    Сьвяточнай нядзеляй паехалі ў Флярэнцыю, то была, мабыць, самая незабыўная мая паездка. Я ўбачыў сапраў- дную статую Давіда на плошчы перад саборам, у якім калісьці спатыкаліся героі несьмяротнага Дантэ, а ў знака- мітай галерэі Уфіцы цяжка было стрымаць сьлёзы перад палотнамі Сандра Бацічэлі, якія я памятаў з рэпрадукцый пары сумнага майго юнацтва. У невялічкай утульнай траторыі выпілі па пары бакалаў к’янці, якое тады палюбі- лася мне на ўсё жыцьцё. Джорджыо паслугоўваўся намі і за шафёра, і за гіда, і за клапатлівага гаспадара. У асобе гэтага італьянца мы набылі тады вернага і шматгадовага сябра. Ці ня кожны год пасьля ён прыяжджаў у Менск - то са спартоўцамі, то з турыстамі, то зь ветэранамі-парты- занамі, a то як дарадца італьянскай фірмы па рэканструк- цыі аўтадарогі Брэст - Масква. Я дапамог яму наладзіць супрацоўніцтва з Таварыствам дружбы, і Арсен Ваніцкі заўсёды з радасьцю прымаў яго за філіжанкай кавы. 3 Антановічам ягоныя адносіны ня надта ладзіліся, увесь час нашага гасьцяваньня ў Італіі яны аб чымсьці спрачаліся. Джорджыо належаў да італьянскіх камуністаў, а Антановіч, як вядома, да савецкіх, -- мабыць, у тым і палягаў канфлікт паміж імі. Усё ж італьянскія камуністы былі іншай паро- ды, чым нашы, савецкія.
    Джорджыо стараўся падтрымаць мяне эканамічна ў пару, як у нас разгулялася палітыка-эканамічная крыза, ня ста- ла ні гарэлкі, ні харчу. Аднойчы патэлефанаваў з Менска- га матэлю, кажа: прыяжджай па гасьцінец. Толькі на аўтама- білі. Я паехаў, усё думаючы, які то гасьцінец, што па яго трэба ехаць на аўтамабілі? Аказалася, то была цэлая скрын- ка к’янці, схаваная ў Джорджыо пад сядзеньнем ягонага мікрааўтобуса. Я зьдзівіўся: як жа ты тое прывёз? Джорд- жыо толькі ўсьміхаецца: «Італьяно - буно кантрабандысто!». Што ж, дзякуй табе, вопытны кантрабандысто, мы доўга ўспаміналі цябе, п’ючы зь сябрамі тваё цудоўнае к’янці.
    Аднойчы і я яго выручыў у сілу маёй магчымасьці. Ён лічыць, што нават вельмі.
    Рэч у тым, што ягоны падлетак-сын трапіў у матацык- летную аварыю і зламаў нагу. Італьянскія лекары зрасьцілі яе, але нага аказалася карацейшаю за здаровую. Патрэбна была новая апэрацыя, якую пагадзіўся зрабіць знакаміты доктар Елізараў з Кургану. Джорджыо павёз сына туды, дзе нікога ня меў знаёмага, ня ведаў мовы і пачуваўся дужа бездапаможна. У дадатак яго абрабавалі. Бяз грошай і без дакумантаў ён апынуўся ў міліцыі і тады ўспомніў пра Менск і Быкава. I вось позна ноччу на маёй кватэры раз- даецца званок з далёкага Кургану, палкоўнік міліцыі пы- таецца, ці я ёсьць пісьменьнік Быкаў, пра якога ён нядаўна чытаў у газэтах. А пасьля пытаецца, ці ведаю я італьянца з прозьвішчам Бергаміні, які затрыманы ў Кургане? Вядо- ма ж, я найлепшым чынам атэставаў міліцыі майго ма- лашчасьлівага сябра, які нейкім чынам нарэшце выблы- таўся з свайго незайздроснага становішча. Апэрацыю сыну зрабілі ўдала, я за тое асабіста падзякаваў доктару Еліза- раву, а Стэфано неўзабаве спрытна танчыў на ўласным вясельлі.
    Якя ўжо казаў, Джорджыо шмат разоў наведваў Бела- русь і кожны раз бываў у маёй кватэры на Танкавай. Адной- чы — зь сям’ёй: жонкай Аннай і дачкой Сімонай, некалькі разоў прывозіў сваіх сяброў з Тэрні і ветэранаў з Паліна. Натуральна, ён таксама запрашаў мяне зь Ірынай у Італію - адпачыць і пакупацца ў Адрыятыцы, дзе Анна мела жыльлё. Мы былі ўдзячныя нашаму міламу італьянцу, але не паехалі. He паехалі і тады, як я атрымаў узнагароду ад прэзыдэнта Італіі370, а таксама прэмію сьв. Валяньціна371. Нялоўка было выступаць у ролі беднага родзіча, які спадзяецца на ласку гаспадара. Тым болей, што і гаспадар быў ня зь ліку ба- гацеяў... Госьць, амаль як заўсёды, быў бедны і імкнуўся хаця не згубіць рэшту гонару - тое апошняе, што ён яшчэ крыху меў.
    103.	Літзаробкі. Парыж
    Зь сярэдзіны 80-х гадоў мае кнігі даволі часта выдаваліся ў Саюзе; у Беларусі крыху радзей. Ганарары ў рублях
    былі стандартныя, можа быць, мне як ляўрэату трохі пад- вышаныя. Так, за кнігу прозы старонак на 500 можна было купіць «Жыгулі». Іншая справа, што купіць шмат што не было магчымасьці, усе папулярныя або каштоўныя тавары вольна не прадаваліся. Трэба было хадайнічаць перад уладамі (пераважна - партыйнымі) або мець блат у ган- длёвых структурах. Праўда, Саюз пісьменьнікаў у гэтых адносінах меў пэўныя прывілеі, прыкладам, на аўтамабілі ці пыжыкавыя шапкі, і шырока карыстаўся імі. Грошы ў грамадзтве, арганізаваным паводле плянава-разьмеркаваль- нага прынцыпу, мелі другасны характар. Але прыватна- ўласьніцкія патрэбы людзей упарта не хацелі лічыцца з тым і існавалі незалежна ад дзяржаўных устанаўленьняў. Раптоўна ўспыхнуў бум на кніжкі (бы ў прадчуваньні хут- кага разьвітаньня з кніжнай цывілізацыяй), вартую кнігу нельга было набыць бяз блату, падпісацца на клясыкаў - таксама. Заходнія інтэлектуалы тады зайздросьцілі нам, бо ў Эўропе прэстыж літаратуры даўно ўжо ўпаў, уступіўшы аўдыёвізуальным атрыбутам культуры, кніга ўвачавідкі губляла духоўную ды інфармацыйную каштоўнасьць.