• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    А ў выдавецтве «Молодая гвардня», дзе яго меліся вы- даць асобнаю кніжкай, атрымалася і яшчэ горш. Ужо доб- ра вычышчаную за папярэднія публікацыі аповесьць рап- там завярнуў Галоўліт. Мяркуючы па ўсім, сакрэт таго палягаў у тым, што Галоўлітам стаў курыраваць мой ста- ры «сябра» Уладзімір Сеўрук, які з кожным годам усё набываў вагу ў апараце ЦК. Відаць, зь ягонай падачы аповесьць трапіла на стол да «второго лпца в государ- стве», якім тады стаў сакратар ЦК Лігачоў. Як вядома, новая мятла заўжды мяце чыста, у дадзеным выпадку ра- зам зь сельскай гаспадаркай падмятала і літаратуру. У выдавецтве ўсчаўся скандал, загадчыцу аддзелу Зою Яхан- таву накіравалі ў Менск - уламваць аўтара. Добрая гэта жанчына прыехала на Танкавую і распавяла пра сваю праблему. Увогуле трэба было няшмат: «Снять вот здесь, здесь н здесь. А также, еслн можно, отсюда н досюда» і г. д. Я шчыра хацеў дапамагчы ўвогуле слаўнай жанчыне (якой да таго ж хутка на пэнсію), бо ведама ж, што кожны рэдак- тар - той жа сапёр. Аднойчы памыліўся, і ўсё прапала. Я
    крэсьліў, выкідваў, але лёгіка твору пратэставала, даводзілася аднаўляць, мы спрачаліся. У рэшце рэшт вытруцілі надта канфліктную сцэну раскулачваньня, яшчэ нешта. Цэнзары, канешне, выдатна адчувалі, дзе быў «знак бяды», і дужа імкнуліся, каб таго ня сьцяміў чытач. Каб усё схаваць у строга засакрэчаных фондах, выкрасьліўшы з літаратуры. Але не ў іх моцы было выкрэсьліць тое з жыць- ця, бо, як казалі антычныя грэкі, - нават багі ня могуць перайначыць былое. Былое вышэй за жывое, яно ўжо не- падуладнае нікому.
    Бальшавікі, аднак, дужа імкнуліся падначаліць сабе мінулае.
    98.	Высокая прэмія
    Тое самае ў яшчэ болей драматычнай форме праявілася, як М. Пташук348 зьняў паводле аповесьці аднайменны фільм. Сьпярша быццам усё ішло добра, амаль прымальна, наколькі тады мог быць прымальным савецкі фільм. Пташук неяк умудрыўся здаць яго без вялікіх стратаў, карціну адправілі ў Кіеў на кінафабрыку рабіць копіі для пракату. Здымач- ная трупа была распушчаная, фінансаваньне спыненае. I тады Пташука тэрмінова выклікае загадчык аддзелу куль- туры ЦК КПБ Іван Іванавіч Антановіч, а разам і аўтара аповесьці. Антановіч даволі нэрвова пачынае даводзіць, што фільм трэба тэрмінова перарабляць. Пташук упарціцца — няма як і няма каму. Антановіч амаль у роспачы - вы разумееце, то ўказаньне «второго лнца в государстве»... — «А я не магу і ня буду...» - «Тады вам не працаваць на кінастудыі». - «Ну што ж, маю правы, пайду баранку кру- ціць». Доўга Антановіч уламваў Пташука, апеляваў да аўтара. Але трэба аддаць належнае гэтаму рэжысэру - той стаяў, бы скала.
    Тым часам у Маскве насьпелі новыя падзеі, «второе лмцо в государстве» перастала ім быць, Антановіч зьехаў зь Беларусі на падвышэньне, - стала не да карціны Пта- шука і Быкава. На гарызоньце замаячыла вялікая для КПСС
    пагроза ў асобах Гарбачова і Ельцына. Пэўна, што зьяў- леньне на краявідзе аднаго, а затым і другога, таксама як і разумнага Аляксандра Якаўлева349, пачало зьмякчаць куль- турны клімат у краіне. Зьмяняліся і адносіны да нядаўніх дысыдэнтаў. Я ня быў дысыдэнтам у дакладным азначэньні гэтага слова, але таксама адчуў, што нешта мяняецца.
    Найперш СП Беларусі вылучыў «Знак бяды» на Ленін- скую прэмію. Таму найбольш пасадзейнічала прыватная ініцыятыва Ніла Гілевіча, які нядаўна стаў першым сакра- таром Саюзу (пасьля шматгадовага сакратарства Івана Шамякіна). Раней такога кшталту вылучэньне было не- магчыма, бо Іван Пятровіч, набыўшы тузін ордэнаў за літаратуру, ня мог яшчэ дамагчыся сабе Ленінскай прэміі. Такім чынам Быкава вылучылі як бы ў абыход законнай чаргі. Масква не аспрэчвала, мабыць, меркавала - хай дзеля прыліку ў немалым сьпісе намінантаў пабудзе і адзін беларус. Ды раптам на тайным галасаваньні ў камітэце па прэміях бальшыню галасоў якраз набраў ён. Як пасьля распавялі, той вынік схіліў на мой бок выдатны і паважа- ны расейскі музыка Георгі Сьвірыдаў350, які сказаў прык- ладна гэтак: «Я люблю расейскую культуру і расейскую літаратуру, але яшчэ больш - ісьціну. А ў дадзеным вы- падку ісьціна ў тым, што аповесьць “Знак бяды” ёсьць лепшая сярод іншых».
    Тое ўсё і вырашыла. Ляўрэатам стаў Быкаў.
    99.	Юбілей. Тураў
    Прэмія - хай сабе, так ці інакш яна апраўдана канкрэт- ным учынкам, плёнам аўтарскіх высілкаў. Трохі іначай выглядаюць іншыя ганараваньні, узаконеныя за дзесяці- годзьдзі савецкай улады - усе і ўсялякія ўзнагароды, коль- касьць якіх пад канец царства Леаніда Ільліча пераваліла за сотню. На кожным прадпрыемстве, ва ўстанове, нават у калгасе цяжка было знайсьці працаўніка, не ўзнагарод- жанага хоць бы адным ордэнам, тым болей мэдалём. Іншыя
    іх мелі тузіны - ад міністраў да даярак. 3 таго ліку не былі выключэньнем і пісьменьнікі. У шаноўнага Максіма Танка толькі ордэнаў Леніна было болей, чым у маршала Конева, і трохі меней, чым у маршала Жукава. Хоць Яўген Іванавіч, як пісаў Карпюк, за вайну ні разу ня стрэліў.
    У мой 60-гадовы юбілей прыйшла вестка пра прысва- еньне мне званьня Героя сацыялістычнай працы.
    Па-праўдзе кажучы, таго я ніяк не чакаў, узнагарод- жаньне мяне напачатку зьдзівіла, а пасьля засмуціла. Інстынктыўна я адчуў, што карысьці з таго будзе няшмат, а клопату хопіць, і як бы ня стала бяды. Увогуле недалёка ад таго ўсё і атрымалася.
    Сябры, аднак, былі іншага меркаваньня: адны шчыра радаваліся, ішыя былі задаволеныя (усё ж лепш, чым каму іншаму), некаторыя і пазайздросьцілі - не без таго. Усё, як у людзей. Тою ўзнагародаю я быў прыроўнены да маіх калегаў Івана Шамякіна, Максіма Танка, Петруся Броўкі. Да доўгага шэрагу пранырлівых старшыняў калгасаў, пра- біўных дырэктараў прадпрыемстваў-скрынак, перадавых мэханізатараў і даярак. Было б, аднак, разумней, калі б тую ўзнагароду атрымаў той, хто яе дужа дамагаўся, або той, хто быў болей варты, чым я, болей плённы ў літа- ратуры. Мне думалася, што тое ганараваньне не па заслу- гах. Праўда, сябры і жонка казалі, што тое - за талент. Але я не адчуваў за сабой такога таленту — талент у мяне калі і быў, дык інакшы, далёка не апалягетычны ў адносінах да рэжыму. I рэжым ведаў пра гэта.
    Але, мабыць, рэч у тым, што мяняўся час, — нязграбна, непаваротліва, ды саступаў месца новаму - новым людзям і новай палітыцы. Першым сакратаром ЦК КПБ стаў Сьлюнькоў. У Маскве ўсё большую сілу набіраў малады, пэрспектыўны Гарбачоў, які фактычна і браўся кіраваць дзяржавай. Як я дазнаўся пасьля, у час нейкага мерапры- емства Сьлюнькоў папытаўся ў Гарбачова наконт яго думкі, калі б даць Быкаву героя, і той пагадзіўся. Усё вырашала- ся апэратыўна, але, як заўжды, да пары, да часу таемна.
    Толькі падпісаўвіы ўказ, Грамыка351 прыслаў віншаваньне маладзёну-герою.
    Недзе пад той час у мяне адбылася гутарка са Сьлюнь- ковым.
    Здаецца, першы сакратар ЦК КПБ меў час і быў у добрым гуморы. Папытаўся пра літаратуру і літаратараў, як яны сябе пачуваюць у зьменлівых, складаных умовах сучаснасьці. Я коратка адказваў. Увогуле я іх паважаў, яны заслугоўвалі таго. Ці шмат знойдзецца ў сьвеце літаратараў, якія пра- цуюць у варунках моўнага вакууму, калі побач не чутно ні слова па-беларуску, родная мова захавалася толькі як ру- дымэнт і рызыкуе хутка стаць рарытэтам - як санскрыт ці лаціна. А беларускія літаратары пішуць - раманы і паэмы, лірыку і эпіку - усё на роднай беларускай мове. Хаця выдаваць з кожным годам трудней. Гаспадар рэспублікі ўвогуле не пярэчыў. Перад ім на стале ляжаў ладны стос нейкіх кніжак, якія пад канец гаворкі ён ціха пасунуў да мяне. «Во - Ніл Гілевіч, за два гады дзесяць кніжак!» - «Што ж, чалавек піша, ну і друкуюць, тое ж ня крадзенае». - «Але ж інпіых столькі не друкуюць?...» Тут ужо я ня ведаў, што адказаць, - стаяць за ўраўнілаўку ці што? Але пасьля з гутаркі стала зразумела, што пад Саюз пісьменьнікаў даўно і настойліва капае загадчык аддзелу прапаганды ЦК Савелій Паўлаў. Пройдзе яшчэ нейкі час, і Ніл Гілевіч арганізуе яго прыём у Саюз. Хіба, каб улаго- дзіць варажнечу гэтага чалавека да сябе і нацыянальнай літаратуры?
    Як вядома, юбілей горш за хаўтуры - столькі надае клопату і адбірае жыцьцёвай сілы. Але мае і несумненную радасьць - радасьць дображаданых сустрэчаў зь сябрамі, якія знаходзяць пэўную нагоду прыехаць, пабачыцца, a можа, і пабаляваць - кожны ў меру ўласных схільнасьцяў. Вядома ж, ня так, як я нейкі час таму, запрасіўшы ў Менск добрых людзей, сам зваліўся напярэдадні банкету, і сябрам замест балю давялося мяне ратаваць. А я так марыў тады пабыць разам з мілым Юрам Каракіным, Ігарам Дзядко- вым, які прымчаў у Менск з сваёй Кастрамы. Зь Юрам дык мы хоць напярэдадні ўзялі каньяку ў «Мінску», a
    любага мной Ігара Аляксандравіча я пачуў хіба праз паўсь- вядомае трызьненьне, як ляжаў на лаве, чакаючы «хут- кую». Тады мяне ратаваў Сульянаў разам з Законьнікавым, — рабілі сардэчны масаж. Прыбегла з дому пакліканая Ірына і роспачна - з парогу: «Што з табой, Васілька?» A Ігар недзе блізка сьцішана мовіў: «Таму што кахае...». Гэта ў адказ на нейчую, можа, сумніўную рэпліку. Той яго ціхі голас дасюль прадаўжае гучаць у маёй удзячнае памяці.
    Цяпер, на маю радасьць, прыехалі мае даўнія сябры: масквічы Лазар Лазараў зь Наяй, стары няўрымсьлівы Залыгін, зь якім мы нядаўна перажылі адну бяду, асяцін Нафі Джусойты352, мой аднадумца і аднагодак. Зь Ленін- граду прыляцеў Данііл Гранін353, зь Вільні - літоўскі зла- тавуст Пяткявічус354, які на ўрачыстасьці павесяліў усіх трапным выслоўем: «Каўбаса павінна быць даўгая, а пра- мова кароткая». Можа, раней за ўсіх зьявіўся з Малдовы жартоўны Васіль Васілаке355. Ну а мае беларускія сябры даўно былі напагатове - Алесь Адамовіч адразу ўзяўся апекавацца гасьцямі, поруч заўжды былі Бураўкін, Казь- ко356, Матукоўскі. Недзе, праўда, прапаў Рыгорка Барадулін, але той паявіўся пазьней. Аляксей Карпюк на вечары ў Купалаўскім тэатры, нібы ў дакор сябрам, якія расчынялі перад сабой прывітальныя адрасы ў папках, цырымонна ўзнагародзіў юбіляра вялізнымі фанэрнымі крыламі - для высокага літаратурнага палёту. Я быў крануты адмысло- вым жартам майго даўняга пакутнага сябра.
    Самае, аднак, вясёлае чакала ўсіх на другі дзень і было зьвязанае з арцельным выездам у легендарную і экзатыч- нуюкраіну ~ Палесьс е357, што рыхтавалася клопатам майго малодшага сябра і выдатнага пісьменьніка Віктара Казько.