• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Гавана спаткала нязвыклай гарачынёй і строгім мыт- ным даглядам. Асабліва шукалі, каб не было чаго зь ежы, напрыклад, каўбас. Але каўбас няшмат было ў нас і на радзіме, так што пільнасьць рэвалюцыйных мытнікаў не прынесла ім жаданага ўлову. 3 аэрапорту нас з Матукоўскім узяў да сябе ягоны менскі знаёмец генэрал, што служыў міліцэйскім дарадцам у Гаване. Ён займаў нейкую пакінутую буржуазным уладальнікам вілу - шыкоўную, вялікую і занядбаную. За шклянкай віна генэрал распавёў пра сваё жыцьцё, радаснага ў якім, аднак, было няшмат. У пачасту- нак яму мы прывезьлі пару боханаў чорнага хлебу, пра які ў самалёце Матукоўскі казаў: будзе страшэнна рады. Зда- ецца, сапраўды быў рады...
    Групу пасялілі у гатэлі, ці ня самым шыкоўным у Гава- не, каля славутай наберажнай. Але, як і ўсюды, тут на кожным кроку адчувалася безгаспадарчасьць, закінутасьць і занядбанасьць часовых гаспадароў, што дарваліся да неза- коннага гаспадараньня. Яшчэ ў Маскве нам абмянялі на тутэйшыя песа даволі вялікую па тым часе суму (400 рублёў), выдалі тархеты — карткі, зь якімі толькі і можна было што-небудзь купіць. Але купіць не было чаго. Быта- выя тавары прадаваліся толькі па ўнутраных картках, абмежаваных 600 песамі. Прыватны гандаль адсутнічаў.
    Пачаліся арганізаваныя паездкі па Гаване, наведваньні гістарычных месцаў, зьвязаных з гераічнымі ўчынкамі ка- мандантэ Фідэля і ягоных слаўных паплечнікаў Чэ Гевара і Рауля Кастра. У музэі паказалі засьпіртаваныя пальцы Чэ, які, як вядома, гераічна загінуў у Калюмбіі, дзе рабіў рэвалюцыю. Але камандантэ адпомсьціць за пагібель свайго вялікага паплечніка, запэўнілі нас. Зьезьдзілі ў Затоку Сьвіней, дзе адважны камандантэ стрэліў у інтэрвентаў з савецкай самаходкі, якая там і засталася на вечным пры- коле. Затым паглядзелі нейкае балота, што кішэла крака- дзіламі, але ня дужа напалохала нашых жанчынаў, якія, сказалі, на радзіме бачылі нямала іншых кракадзілаў - двухногіх. На камфартабэльных іспанскіх аўтобусах зь мяккімі крэсламі і кандышанамі выправіліся на другі Ka- Heu востраву, у братні з Беларусьсю Камагуэй. Прырода і нават дарога, збудаваная за часы дыктатуры ненавіснага Батысты, былі цудоўныя. Наўкола раскашавалі пальмы, пад якімі пасьвіліся статкі буйвалаў зь белымі птушкамі на хрыбцінах. Воддаль месьціліся пальмавыя халупы аба- рыгенаў, мулатаў і чорных, якія трымаліся далей ад туры- стаў - такі быў загад мясцовых уладаў. Невялічкія гарадкі, што трапляліся па нашым шляху, мелі выразны гішпанскі выгляд - архітэктурай, цеснымі вулічкамі, мноствам касьцё- лаў. Як аўтобус спыняўся, нас адразу абляпляла дзятва — рус, дай! Давалі усё, што ў каго трапляла — ад значкоў да самапісак. Усё бралі зь вялікай ахвотай. Матукоўскі з тае нагоды яшчэ з дому запасься алоўкамі, якія і раздаваў у дзясяткі прагна працягнутых рук. Але напіага запасу яўна не хапала для ўсіх, хто хацеў што ўзяць. Ля крамаў цярпліва застыглі звыклыя для нас чэргі жанчынаў - чакалі часу прадажы папшою. У другім месцы душыліся за ярка- брунатнымі тазікамі з плястыку. Усё тое выдавалася па картках, таксама як і два мэтры чорнай і два мэтры белай тканіны на год. Для вызначэньня стану жыцьця беднасьць тут было недакладнае слов, болей дакладным, мабыць, было - галеча. 3 тым і жылі ў чаканьні канчатковае перамогі сацыялізму.
    Пасьля ўжо дазналіся, што ўся прадукцыя сельскай гаспадаркі належала дзяржаве і разьмяркоўвалася цэнт- ралізавана, строга паводле нормаў. У прыватнай уласнасьці не заставалася нічога. Выгадаваную ў гаспадарках жывё- лу, курэй і яйкі ад іх трэба было сьпярша здаць дзяржаве, а пасьля атрымаць ад яе тое, што належала паводле зако- наў. Утаіць што і зьесьці было немагчыма, за тым сачылі так званыя камітэты абароны рэвалюцыі, сфармаваныя ўладай зь бяднейшых і заслужаных рэвалюцыянэраў. Для таго, каб атаварыць карткі, патрэбна 600 песаў, астатнія можна было выкінуць на сьметнік. На прадпрыемствах, як і ў Савецкім Саюзе, папулярнае было сацыялістычнае спаборніцтва, якое і на Кубе ўсё шырылася і шырылася. I за перавыкананьне плянаў плацілі. Тую плату можна было назіраць на вуліцах, калі разам з сухім лісьцем ад пальмаў вецер гнаў запрацаваныя звыш пляну песа.
    У Гаване ў нас была нядоўгая гутарка з адным кубінскім пісьменьнікам, які пісаў і выдаваў раманы на рэвалюцый- ныя тэмы. Працаваў пісьменьнік на нейкай гаспадарчай пасадзе, пісаў выключна ў вольны час, ганарараў за свае творы не атрымліваў. Мы папыталіся, які ў дадзеным вы- падку сэнс іх пісаць? Стуліўшы галаву, той сумна адказаў: то мой рэвалюцыйны абавязак.
    Узорна-паказальная школа, куды нас аднойчы павезьлі, усіх надзвычай уразіла. Мы прыехалі ў дзённы час, калі, як думалі, дзеці будуць вучыцца. У вялікіх мадэрновых будынках сярод шырокіх плянтацыяў цытрусавых было, аднак, ціха і бязьлюдна. Двух’ярусныя, беззаганна засла- ныя ложкі, пад лінеечку састаўленыя цацкі і падручнікі дужа напомнілі мне незабыўны салдацкі парадак колішняй казармы. Нават днявальны стаяў ля тумбачкі каля дзьвя- рэй. Тое ўражаньне яшчэ болей пацьвердзілася, калі ў двор з плянтацыяў прымаршыраваў першы атрад на чале з настаўнікам. Ніякага шуму, дзіцячай мітусьні, нават вык- рыкаў і гучных размоў. Гучалі толькі каманды. Пасьля абеду ў сталовай адзін увішны дванаццацігадовы хлапчук прадэманстраваў нам зайздроснае ўмельства разабраць і
    сабраць аўтамат Калашнікава, другі тое зрабіў нават з завязанымі вачыма. Сапраўды дужа ліха. Але навошта?
    Вось пра навошта328 неўзабаве адбыўся дыспут у нашай групе, дзе было некалькі настаўнікаў. Адны казалі, што тое - правільна, няма чаго распускаць моладзь, бо адсюль п’янства і ўсё іншае. Тут пануе мэтад Макаранкі329, які ў нас, на жаль, занядбаны. Іншыя пярэчылі, што лепш быў бы мэтад Сухамлінскага - болей свабоды і павагі да асобы дзіцяці. Свабоды і так звыш меры, вунь яна да чаго давяла, не пагаджаліся зь імі, паглядзіце на нашых пісьменьнікаў. Хоць бы на таго ж Салжаніцына! Тады, мабыць, самы разумны з нас сказаў, што тое - не прадмет для дыскусіі на Кубе, тут свае парадкі, і ня нам у іх умешвацца. За размовай пільна сачылі нашыя гіды, што некалі вучыліся ў інстытуце імя Лумумбы і разумелі па-расейску.
    Мікола Матукоўскі тады рабіў у «Нзвестнях», і на Кубе ў яго быў калега, спэцкор тае газэты. Аднойчы ён прапа- наваў нам зьезьдзіць да старэйшага брата Фідэля - Рамо- на, які недалёка ад Гаваны працаваў шэфам аграрнага комплексу.
    Перад паездкай трохі паспрачаліся, браць ці ня браць бутэльку «Маскоўскай», якая ў нас засталася апошняй. Купіць тут гарэлкі ці якога алкаголю было немагчыма: хоць мы і мелі грошы, ды скончыліся тархеты. Мікола сказаў: «Што ж, у брата Фідэля ня знойдзецца для гасьцей чаркі?». Але ягоны калега мякка зазначыў: «Вазьміце». I мы ўзялі.
    Яшчэ не даехаўшы да таго комплексу, убачылі сярод ананасавых плянтацый мноства людзей, занятых тым, што ў нас звыкла называецца барацьбой з пустазельлем. Мы папыталі, дзе офіс прадпрыемства і дзе можна ўбачыць ягонага шэфа спадара Кастра. Нам паказалі на дахі, што непадалёк вытыркаліся з-за пальмаў, а шэф — вунь ён, ачышчае канаву. I праўда, блізка на ўзбочыне дарогі ўвішна працаваў шырокім мачэтэ мажны чалавек са знаёмым ба- радатым абліччам, то і быў старэйшы брат камандантэ Рамон. Як мы загаварылі зь ім, сказаў, што цяпер во — працуе, скончыць працу гадзіны праз тры, тады і прыме нас у канторы. Мы пачалі чакаць.
    Паблукаўшы па ня надта дагледжаным полі, аддыхаліся ад сьпёкі пад пальмамі, потым зайшлі ў кантору. Спадар Рамон аддаў пэўны загад, паслужлівыя крэолкі прынесьлі засланкі з курацінай, гаспадар запрасіў частавацца. Алка- голю не было ніякага, і Матукоўскі дастаў бутэльку, якую разьлілі ў тузін фужэраў. За сталом яшчэ апынуліся людзі. Рамон сказаў, што ў іхнім быце алкаголь не прыняты, і тут жа запар выпіў два фужэры. Пасьля стаў апавядаць, што ў рэвалюцыі ня ўдзельнічаў, зарабляў грошы для братоў, якія вучыліся ва ўнівэрсытэтах і цяпер кіруюць. Двух рэ- валюцыянэраў для сям’і даволі, ён жа просты латыфун- дыст. Ад часу перамогі ў казарме Манкада ня меў ніводнага дня адпачынку. Ніякіх прывілеяў таксама ня мае, працуе нароўні з усімі, а спаганяюць зь яго болей за ўсіх, бо ён - брат камандантэ. Мы паспачувалі пагарджанаму брату, напомніўшы біблейскае: Бог няроўна дзеліць. Тым суцешылі яго ды і суцешыліся самі таксама.
    У горадзе-пабраціме Камагуэі нам наладзілі бадай царскі прыём - з ромам і багатай закусьсю, пасьля чаго ўсе скіра- валі на гарадзкі мітынг зь нейкай важнай нагоды. Зрэшты, як нам сказалі, мітынгі тут праводзіліся ці ня кожны тыд- зень і не абавязкова зь якой нагоды. Мітынг доўжыўся з поўначы да ранку, увесь той час выступаў з прамовай шэф правінцыі - мажны, таўсташыі мужчына, які, мабыць, пераймаючы сваё начальства, шырока жэстыкуляваў рукамі і кулакамі, некаму пагражаў, кагось улагоджваў. Час ад часу ён штось наліваў сабе з графінчыку, які быў уладка- ваны ў яго пад палічкай трыбуны. Натоўп моўчкі і пакорліва слухаў, не разыходзячыся. Зь ветлівасьці мы цярпліва драмалі збоч.
    На аканчальна-разьвітальнай імпрэзе ў Гаване з карот- кай прамовай ад дэлегацыі выступіў Мікола Матукоўскі. Тую прамову па-гішпанску ён старанна рыхтаваў яшчэ ў Менску, і адзін кубінец зь ліку тамашніх гідаў, што сядзеў побач, ціха сказаў: «Во ня ведаў, што ваша беларуская мова гэтак падобна да гішпанскай». Мікола дужа пакрыў- дзіўся, калі я пасьля сказаў яму пра тое - сам ён быў пра яе трохі іншае думкі.
    Тая кубінская пілігрымка была ўвогуле цалкам дыскам- фортная (я дужа прастудзіўся ў тропіках, да таго ж мы атруціліся айчыннымі кансэрвамі), але ў чымсь і карыс- ная. Мы ўбачылі, што ёсьць на справе славуты Востраў Свабоды, таксама як і зразумелі пэўныя грымасы сацыялізму ва ўмовах аўтарытарнай улады. Бедаку заўжды прыемна ўведаць, што камусь яшчэ горш, чым яму. Але наўрад ці тады разумелі тое кубінцы, якія адно - спадзяваліся. За- калыханыя шматгадзіннымі мітынгамі ў гонар рэвалюцыі, яны ўсё чакалі. Мінуць гады, і, не дачакаўшыся, яны ры- нуцца цераз пратоку да ненавіснага капіталістычнага Мая- мі330, дзе знойдуць нейкія магчымасьці жыць. Хіба не на сваёй - на чужой зямлі.
    92.	Сьмерць маці
    Увосень на дзевяностым годзе жыцьця ў вёсцы Ваўчо пад Вушачай памерла мама.