• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Апошнія гады яе жыцьця, як і шмат якіх старых, былі азмрочаныя бытавой неўладкаванасыцо, псыхалягічнай несу- мяшчальнасьцю. Дзе і з кім жыць — яна вырашала шмат гадоў свае старасьці, ды так і ня вырашыла. Вядома, най- лепш было б жыць у сваёй хатцы, памерці на сваім ложку. Але ў свае хатцы яна адна жыць не магла. Праўда, непа- далёк жыў яе сын, мой малодшы брат Мікалай, можна б у яго. Але там была нявестка, зь якой маме было ня надта душэўна. Яе ж дачка, мая сястра Валя, пад той час выйшла ў спазьнелае замужжа за разьведзенага калгаснага мэханізатара ў Ваўчо. Той мужык быў трохі шумнаватага нораву, да таго ж любіў выпіць, мама не магла да яго прывыкнуць. У горад да старэйшага сына яна не магла і паткнуцца - не хапала адвагі на старасьці год. Мама за жыцьцё далей Вушачы нідзе не была, нават у больніцу нікуды ня езьдзіла. Як зламала шыйку бядра, месяцы тры ляжала бяз доктара, пакуль не загаілася само. Наогул калі хварэла, дык усё на хадзе, не кладучыся, пераборваючы хваробу бязь лекаў. Памятаю, у дзяцінстве быў выпадак,
    калі яна захварэла на рожу твару. Бацька прывозіў фель- чара, ды ён не памог. Тады спакутаваная маці аднойчы кажа бацьку: звазі ты мяне да знахаркі. Бацька не пагад- жаецца: што табе знахарка, калі не памог доктар? Але маці дужа баліць, і неяк у сьнежны дзень бацька запрог у сані каня і яны паехалі. Мы засталіся дома чакаць. I вось адвячоркам вяртаюцца, я адразу пытаюся: «Ну як, мама, ці палепшала?». А яна спакойна гэтак адказвае: «Палеп- шала, сынок». I сапраўды, знахарка памагла, мама папра- вілася.
    Але прыйшоў час, калі не памагае нічога.
    Мама пражыла шмат гадкоў і аднойчы неўпрыкмет адышла ўначы.
    Альбер Камю свой апошні раман прысьвяціў маці, якая не магла яго прачытаць з прычыны свае непісьменнасьці, што, аднак, ня зьменшыла яе гонару за выдатнага сына. Мая мама таксама не прачытала ніводнага радка з маіх твораў, і таксама праз сваю непісьменнасьць. Бацька быў пісьменны, але на той час, як сын пачаў друкавацца, нічога чытаць ня мог, бо ня бачыў, а акуляраў ня меў. Прасіў каго пачытаць сынава апавяданьне, як сам калісь чытаў мало- му «Гой» Міхася Лынькова. Параўноўваў і казаў, што ў Лынькова было лепш - цікавей.
    Маму хавалі ў цёплы сонечны дзень бабінага лета331. Намесьнік старшыні райвыканкаму даў аўтамабіль і нават арганізаваў невялічкі аркестрык. На такія паховіны сыш- лося нямала народу. Труну павезьлі цераз Вушачу на быч- каўскія могілкі, дзе мама і лягла поруч з бацькам. Шкада, што болей там месца не засталося — далей яма. Брата Міколу, як памёр летась332, пахавалі на другім канцы могі- лак...
    Вельмі шмат цяжкога і нават беспрасьветнага зьвязана ў мяне з маёй малой радзімай, куды, аднак, езьдзіў ці ня кожны год. Але пакуль жывыя былі бацькі. Як перасталі жыць, кожны раз, вяртаючыся адтуль, казаў сабе: «Ну, гэта апошні раз, больш не паеду». Ды мінаў час, наставала лета (ці вясна, ці восень) і ехаў зноў. I зноў казаў сабе: «Ну, гэта ўжо канчаткова апошні». Дужа мала радасьці
    набіраўся я там, а засмучэньня - звыш меры. Але ў тым, мабыць, і ёсьць горкая слодыч жыцьця... А можа, і яго натуральны сэнс.
    93.	Першае дэпутацтва
    У Нясьвіжскім палацы, дзе апошнім часам быў дом адпачынку, памёр Аркадзь Куляшоў333.
    Нібы прадчуваючы свой блізкі канец, ён шмат пісаў, выдаў некалькі вельмі неблагіх паэмаў - як нярэдка зда- раецца ў пісьменьнікаў - напрыканцы стараўся дабраць раней упушчанае. I, мабыць, перабраў меру, сэрца ня выт- рымала. Пайшоў наўздагон за сваім сябрам Аляксандрам Твардоўскім.
    Паколькі ягоная выбарчая акруга засталася непрадстаў- ленай у Вярхоўным Савеце, наверсе вызначылі, што яе павінны прадставіць Быкаў. Трэба было зьбірацца на спат- каньне з выбарцамі.
    Дэпутацтва ўвогуле не было для мяне навіной, гады два я ўжо быў дэпутатам абласнога савету па Турэцкай акрузе. Памятаю, тады спаткаў мяне тамашні старшыня калгасу, які першым чынам пасадзіў кандыдата ў «Ніву» і павёз у поле. Поле было цудоўнае, пасевы стаялі сьцяной. Прыпы- ніўшы машыну, старшыня пытаўся: «Ты калі піў у жыце?». Я сказаў, што не. «Тады вып’ем». Ён дастаў з багажніку бутлю шампанскага і спрактыкавана стралянуў коркам у жытні палетак. Мы выпілі па пары шклянак і паехалі далей. Далей быў пасеяны авёс, і старшыня спыніў машы- ну. «А ты піў калі ў аўсе?» - «Не, ня піў». - «Дык вып- ’ем». I ён бахаў коркам далёка ў авёс. Пасьля па чарзе - у кукурузу, ячмень і буракі. Апошні стрэл з апошняй бутэлькі даручалася зрабіць мне - у бурныя хвалі бацькі- Нёмана, адкуль пара была ехаць на перадвыбарчы сход у Турэц.
    Але тое было ўлетку, зімой у поле ня выедзеш.
    3 Талачына прыслалі райкамаўскую «Волгу», у якой я і паехаў у паселішча, дзе ніколі ня быў. Раённае началь- ства прыняло вельмі цёпла, пабедавала па нябожчыку Куля- шову і павяло ў сьцюдзёны клюб, дзе сабраліся выбарцы. Першым чынам распавялі маю біяграфію, абвясьцілі, што пісьменьнік Васіль Быкаў будзе ня горшы дэпутат, чым памерлы Аркадзь Куляшоў. Далей належала даць наказы будучаму дэпутату. Доўга ніхто не хацеў браць слова, ма- быць, рупілі іншыя справы. Нарэшце адзін спрацаваны мэханізатар выйшаў наперад і сказаў, прыкладам, так: «Якія ў нас да таварыша пісьменьніка наказы? Каб гэта быў міністар будоўлі, дык мы б папрасілі яго наконт недабуда- ваных майстэрняў. Калі б міністар шасэйных дарог, дык напомнілі б, што мост цераз рэчку хутка праваліцца, мініс- тар адукацыі — школа ўся прагніла, цераз сьцены сьнег сыплецца. A то пісьменьнік... Хай жыве, піша, меней хва- рэе...».
    Кароценькі той выступ даў мне зразумець маю дэпу- тацкую ролю і мой пісьменьніцкі кошт.
    Уночы праводзіць з Талачыну выправіліся аж тры машы- ны. У прыдарожным беразьнячку спыніліся, увішныя ша- фёры хуценька распалілі цяпельца з сухіх дроўцаў, прыпа- сеных у багажніках. Гэпнулі на сьнег пару скрынак з бутэлькамі. I пайшла бяседа, і зазьвінелі чаркі, загучалі пранікнёныя тосты ў гонар партыі і яе ленінскага ЦК на чале з Леанідам Ільлічом. А пасьля і расказалі анэкдоты пра баб. А пасьля і прапяялі «Ручнікі»... Позна ўначы вярнуўся я на сваю Танкавую ў Менску. Наконт вынікаў выбараў не было ніякога сумневу.
    Гэта было маё самае лепшае, хоць і нядоўгае дэпутац- тва з найменшымі клопатамі. Тым болей, што другі раз завітаць у Талачын не давялося, скончыўся тэрмін склікань- ня, пачынаўся новы з чарговымі выбарамі.
    На гэты раз быў прызначаны ў родныя мясьціны - у Вушачу. Тут давялося паезьдзіць, і пасустракацца, і папіць гарэлкі зь ня меней гасьціннымі гаспадарамі раёну, земля- камі і прысланымі невядома адкуль. Клопату было ў кож-
    ным калгасе, у кожным паселішчы і найперш у райцэнтры. Дарогі, школы, майстэрні, кароўнікі і сьвінарнікі, угнаеньні і будматэрыялы. Усяго не хапала, усё трэба было прабіць, дастаць, выбіць. 3 тае мэтай кожны дэпутат меў адмысло- вы блакнот з дэпутацкім грыфам, на якім і пісаў звароты ў міністэрствы і ведамствы, суды і пракуратуру. Мабыць, карысьці з тае пісаніны было няшмат, разумныя дэпутаты вырашалі справы спосабам асабістых кантактаў, у час сэсіяў. Але да міністраў і папулярных дзеячаў і на сэсіях было не прабіцца, да таго ж на перапынках яны атабарваліся ў асобных памяшканьнях, куды было не дапяцца. Хадзіць жа па іх кабінэтах было не ў маім характары. Таму за час дэпутацтва ў родных мясьцінах мне пашэнціла ня шмат што зрабіць. Галоўную вуліцу ў Вушачы не заасфальтаваў, школу на радзіме Петруся Броўкі не адбудаваў. Зь вялікай напругай ледзьве дамогся пакласьці тры кілямэтры асфальту ад Кубліч да Бычкоў, па якой і дасюль бычкаўцы гойсаюць на веласіпедах зімой і ўлетку. Трохі не хапіла асфальту да бацькавай хаты, і апошнія мэтры да яе засталіся ў гразі. Ну, але што дзе ў нас канчалі ладам?
    Затое пашчасьціла пару разоў добра пабаляваць на род- най прыродзе - аднойчы на лесавым беражку ля матчы- нага возера Супонец, да якога ў гады дзяцінства не было доступу. (Мяжа!) I другі раз добра пасядзелі веснавым адвячоркам над ушацкім прыгажуном Вечальлем, якое год- на апяяў Рыгор Барадулін334.
    Маё трэцяе дэпутацтва ў Тураве запомнілася цяжкой паромнай пераправай цераз Прыпяць (новы мост тады толькі пачынаў будавацца), крыклівымі сходамі выбарцаў і даўгім (пяцігадовым) клопатам вакол будаўніцтва больні- цы. Тое будаўніцтва распачынаў галоўны доктар Волкаў, які надарваўся ад тае ініцыятывы і памёр. Дасталося так- сама і дэпутату. Але на той час, мабыць, зрабіць што здат- нае іначай не было магчымасьці, усё рабілася на мяжы абсурду. У рэшце рэшт больніца была збудаваная, і я цешыў сябе думкай, што ёсьць у ёй цаглінка і майго клопату. Хай добра лечацца няшчасныя тураўцы, багата пасыпаныя радыенуклідамі ад Чарнобылю.
    94.	Дэпутацтвы
    Цікава, што ў той час, як я стаў дэпутатам, адразу адшу- каліся мае даўнія прыяцелі, землякі ды родзічы. Пайшлі пісьмы і тэлефонныя званкі, у якіх мне прызнаваліся ў даўняй прыязнасьці, вялікай павазе і... прасілі. Хто — што. Ад кватэры і аўтамабіля да лепшай пасады і падвышэньня заробку. I былі дужа расчараваныя, калі я каму адмаўляў. Калі я спасылаўся на немагчымасьць уладкаваць сына ці дачку ў інстытут ці памагчы пераехаць з Ушачы ў Менск, мне гаварылі: ну, ты ж такі вядомы... Адзін далёкі родзіч прыехаў на кватэру з бутэлькай і, як яна была выпіта, папрасіў пазычыць... адзін мільён рублёў. Быў дужа зьдзіў- лены, калі я сказаў, што такіх грошай у вочы ня бачыў. «Які ж тады ты пісьменьнік?» - папракнуў ён. Сапраўды, жахлівая справа — страта невядомасьці, як пісаў разумны амэрыканец Джон Стэйнбек335.
    Грошай, і праўда, трохі сабралася на ашчаднай кніжцы, мяне ўвогуле выдавалі ў Менску і Маскве. Іншая справа, што за тыя грошы нічога і нідзе немагчыма было купіць. Як пад дзень нараджэньня жонкі спатрэбіўся нейкі падару- нак, Матукоўскі павёў мяне да знаёмага дырэктара ўнівэр- магу ў Менску, і той па вялікім блаце дазволіў купіць са складу нейкую танную кофтачку. Зімовую шапку можна было набыць толькі па адмысловым сьпісе, пададзеным зь міністэрства гандлю. Білет на самалёт або цягнік я набы- ваў у адмысловай дэпутацкай касе, пры выпадку — сябрам і знаёмым таксама. У тым была несумненная выгода дэпу- тацтва. Але болей ніякай. Усё астатняе вырашалася па блаце, шляхам асабістага знаёмства. I пісьменьнікі ў Мен- ску і Маскве (ды і ўсюды) заводзілі такія знаёмствы - з прадаўцамі і прадаўшчыцамі, дырэктарамі і партыйнымі сакратарамі, якія, як заўжды, пачуваліся гаспадарамі. На дэпутатаў жа ніхто не зьвяртаў ніякай увагі. Апроч хіба тых, каму болей не выпадала да каго зьвярнуцца.