• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 8 Мэмуарная проза Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 8

    Мэмуарная проза
    Васіль Быкаў

    Памер: 576с.
    Мінск 2009
    157.69 МБ
    Тое, па ўсёй верагоднасьці, было праўдай. А той псыхія- тар праз кароткі час зьнік. Можа, паплаціўся за сваю давер- лівасьць, а можа, яшчэ што. Мы з Куранёвым спрабавалі яго адшукаць, але Куранёў неўзабаве памёр. I тады я зра- зумеў, што ў маім жыцьці трэба нешта мяняць. Тым болей, што сыны мае на той час вырасьлі і абралі свой шлях. Старэйшы, Сяргей, скончыў вайсковую вучэльню ў Палта- ве і служыў у Лейпцыгу. Нядаўна ў яго нарадзіўся сынок, таксама Сярожка. Малодшы, Васіль, ужо працаваў докта- рам у Горадні, захапляўся рыбалкай. У мяне з сынамі былі нармальныя адносіны. Дрэнна хіба, што пры пэўных абставінах жыцьця я ня мог стварыць ім нацыянальных умоваў выхаваньня, і хлопцы вырасьлі па сутнасьці ў касмапалітычным гарадзкім асяродку. Жонкі іх таксама былі небеларускамі, — у аднаго расейка, а ў другога ўкра- інка.
    Вельмі шкада было пакідаць Горадню, якая стала для мяне роднай, але мусіў перабрацца ў Менск. Нейкі час жыў у гатэлях, ды тое было ня надта зручна ва ўсіх адносі- нах. Тады Андрэй Макаёнак, зь якім я неяк па-добраму зблізіўся, пазваніў у ЦК Кузьміну. Той адразу зрэагаваў — паклікаў мяне да сябе, распытаў, што і як. Пачуўшы, што мне трэба жытло, прыпамятаў, як колісь таксама агітаваў мяне на пераезд у Менск, дзе я меў магчымасьць выйсьці з-пад гнятлівай увагі абласных босаў. У Менску, казаў, усё ж лягчэй будзе дыхаць. Тады я адмовіўся, а цяпер сам прашуся. Аляксандр Трыфанавіч павёў мяне на іншы па- верх - да Аксёнава, які без даўгіх размоваў зьняў тэлефон- ную трубку і кудысь пазваніў. Празь дзень я атрымаў ордэр на недабудаваную, праўда, кватэру па Танкавай, дзе і жыву дасюль. У навасельскіх клопатах мне нямала дапамог спа- чувальны Мікола Матукоўскі зь яго паслужлівым шафё- рам Пецем. Матукоўскі затым вазіў мяне да міністра ган- длю, каб набыць для новай кватэры мэблю (іначай было
    немагчыма), перавозіў некаторыя рэчы з Горадні322. Як уве- чары я саматугам зьбіраў-зьвінчваў тую мэблю, прыехаў для знаёмства палкоўнік Сульянаў323. Яшчэ вучачыся ў акадэміі ў Маскве, ён чытаў мае кнігі і адчуў пэўную сым- патыю да аўтара. Неўзабаве Анатоль Канстанцінавіч стаў генэралам, пісьменьнікам і адарыў мяне адданай і сардэч- най дружбай.
    У Менск я прывёз новую аповесьць - тое апошняе, што напісалася ў труднай і блаславёнай Горадні. «Пайсьці і не вярнуцца» вырасла з апавяданыія на тэму складанасьці спрадвечнай зьявы - каханьня. Асабліва ў пераломны ці канфліктны пэрыяд жыцьця, калі ад каханьня да нянавісьці сапраўды адзін крок. Аляксей Карпюк, прачытаўшы апо- весьць, не ўхваліў яе, нават прасіў не друкаваць, і я не разумеў, чаму. Зразумеў толькі надта пасьля... Тады ж маімі пачуцьцямі валодалі іншыя справы.
    У цёплы сонечны май семдзесят восьмага году да мяне ў Менск з Горадні прыехала Ірына Суворава, зь якой мы да таго доўга ў добрым сяброўстве працавалі ў газэце.
    Ірыну я ведаў зь яе студэнцкіх гадоў, як яна прыязджа- ла ў Горадню на практыку з журфаку БДУ. Неўзабаве пасьля таго я апынуўся другім разам у войску, зьехаў на Далёкі Усход, а Ірына, скончыўшы вучобу, выйшла замуж, нарадзіла сынка Сярожку і амаль да самай пэнсіі прарабіла ў «Гродзенскай праўдзе». Таксама я яе і застаў на другі раз, вярнуўшыся з войску. Ірына адной зь першых у рэдакцыі адзначыла мае літаратурныя спробы, выявіўшы адмысловыя веды і дасканалы літаратурны густ. Пасьля яна паслугоўвала мне таксама ў якасьці машыністкі-друкаркі і першага крытыка маіх твораў. Я быў ёй удзячны за ўсё, і тая ўдзячнасьць пакрысе перарасла ў сталае пачуцьцё. Пачуцьцё тое набыло пэўны характар, калі я трапіў у чор- ную паласу літаратурна-палітычных зьдзекаў, калі гарад- зенскае начальства і шмат якія з маіх калегаў-пісьменьнікаў і журналістаў пачалі праяўляць да мяне непрыязь. Ірына стаяла на сваім, падтрымлівала і верыла ў мой шчасьлівы літаратурны лёс, хаця з кожным годам рабіць тое выпада- ла ўсё болей складана. Важна яшчэ і тое, што толькі двое
    нас у рэдакцыі былі беспартыйныя. Як астатнія пачыналі засядаць на сваіх рытуальных партсходах, мы выпраўляліся на прыроду, якую Ірына любіла зь няўрымсьлівасьцю гараджанкі.
    Блізячыся да пэнсійнага ўзросту, Ірына нічога не чака- ла, ні на што не разьлічвала і з выгляду заставалася амаль ранейшай дзяўчынкай-падлеткам, абыякавай да жыцьцё- вых дабротаў, - Гаўрошкай, як яна сама сябе называла. Тое было праўдай, як я пасьпеў пераканацца пасьля, яна доўга заставалася бескарысьлівай, па-маладому імклівай. Хаця гады, як вядома, не ашчаджаюць нікога. Тым болей жанчыну.
    90.	Багамолаў і яго раман
    Неяк на пачатку вясны, у самую для нас галодную пару, у Менск прыехаў Уладзімер Багамолаў з жонкай. Мая Ірына кінулася ў крамы, каб чаго купіць, і, добра пабегаў- шы, набыла толькі кіляграм польскіх бульбяных клёцак. Тым і частавалі б гасьцей, калі б яны, едучы ў братнюю Беларусь, не запасьліся харчамі ў Маскве.
    3 Багамолавым было ня так лёгка, як зь іншымі. Яго- ная Раіса, праўда, у гэтым сэнсе не ўяўляла праблемы, была гаваркая і вясёлая, затое яе муж... Уладзімер ніколі не скідаў зь сябе змрочна-пакрыўджанага выразу, пачуваў- ся надзвычай стрымана і распавядаў пра ўсё вельмі сур’- ёзна. Ён быў падрабязна інфармаваны аб крымінальных справах дачкі Брэжнева Галіны, гандлі ёю брыльянтамі, аб шмат якіх падрабязнасьцях у пісьменьніцкіх і кадэбісцкіх вярхах. Мяне парою зьдзіўляла, як гэты пісьменьнік, які тыднямі сядзіць за рабочым сталом, так шмат ведае пра тое, пра што ня пішуць у газэтах. У той жа час ён не хацеў ніякіх кантактаў з маімі сябрамі ў Менску, апроч хіба Міколы Матукоўскага, зь якім я яго пазнаёміў. Як мы ўвечары гулялі па вуліцы, Багамолаў паведаміў, што сядзеў у Львоў- скай турме, дзе сваімі кайданкамі разьбіў галаву яе кадэ- боўскаму начальніку. А да таго быў разьведчыкам, пасьля
    вайны езьдзіў па Нямеччыне і, валодаючы надзвычайнай зрокавай памяцьцю, фіксаваў, што яму было загадана. Там і пагарэў, калі заступіўся за таварыша, апынуўся ў турме. Але ён перамог і цалкам рэабілітаваны. Цяпер піша ра- ман. Пра што? Пабачым, як той выйдзе ў «Новом мяре».
    Часам да мяне на сустрэчу з новым чалавекам прыходзіў заўжды цікаўны да людзей Алесь Адамовіч, мы шмат пра што гаварылі - на тэмы вайны і міру. Асабліва пра маскоў- скія справы. Меркаваньні і ацэнкі Багамолава ўвогуле нам падабаліся, паступова ён зрабіўся нашым, можа, самым блізкім з масквічоў сябрам. Мы таксама заяжджалі да яго дадому, асабліва як ён атрымаў кватэру ў прэстыжным доме на Бязбожным завулку ў Маскве.
    Аднойчы ўлетку ён прыехаў з Раісай на Нарач. Раённае начальства паставілася да яго вельмі гасьцінна, пасяліла ў асобным рыбацкім дамку на беразе возера. Туды прыехалі і мы з Матукоўскім, папляскаліся ў цудоўным возеры, пага- манілі пра жыцьцё. Мясцовы рыбгас забясьпечыў нас рыбай, зь якой зварылі адмысловую, трайную юшку. (Як усё было зладжана, Багамолаў змрочна заявіў, што рыбу ня любіць, і на ранку перамыў усю мэблю, каб не было і рыбнага духу.) Затое ў размовах ля вогнішча ня стрымліваўся, ва ўсю бэсьціў Брэжнева і яго акружэньне. Пра беларускае кіраўніцтва, праўда, не гаварыў нічога. Першы сакратар райкаму, які прысутнічаў пры гэтым, зважліва маўчаў — не пярэчыў і не пагаджаўся. Увогуле тое было ня надта звычайна для партыйнага кіраўніка. Хаця чаго не бывае на сьвеце...
    «Новый мнр» у двух нумарах надрукаваў раман У. Бага- молава «Август 44-го». У друку сьпярша настала пэўная паўза, афіцыйная крытыка нібы ўзяла тайм-аўт. Я прачы- таў раман без захапленьня. Няблага напісаны, з немалой колькасьцю спэцыфічных дэталяў, ён, аднак, нёс ледзьве замаскаваную апалягетыку пэўных органаў. Праўда, я ўстрымаўся, каб выказаць усё, што я пра той раман думаў, але аўтар быў чалавек здагадлівы і штось сьцяміў. Я толькі сказаў, што па мне дык ягоная «Зося» лепшая за раман.
    Адамовіч жа зь ягонай нецярпімасьцю да ўсялякіх літаратурных хітрыкаў, як бы яны ні маскаваліся, наўпрост сказаў аўтару, што ягоны раман - той жа «Шчыт і меч» Кажэўнікава324, хіба лепей напісаны. Багамолаў пакрыў- дзіўся, аблаяў Адамовіча і спыніў зь ім усялякія адносіны. Mae ж зь ім адносіны яшчэ працягваліся нейкі час, але рабіліся ўсё болей нацягненыя. Мабыць, дзеля свайго ап- раўданьня Багамолаў распавядаў пра сваю барацьбу з генэраламі КДБ за раман і ягонае надрукаваньне асобнай кніжкай. Хаця навошта было змагацца? Тут аўтар яўна крывіў душой, генэралы КДБ у рэшце рэшт дазволілі выдаць ягоны «Август» і нават спрабавалі вылучыць на дзяржаў- ную (ці Ленінскую) прэмію. Да гонару аўтара трэба аднесьці ягоны супраціў кадэбісцкаму вылучэньню. Як Багамолаў сказаў, яму патрэбны грошы, а ня слава. Ад шматлікіх перавыданьняў у расейскай правінцыі і ў сацкраінах (ап- роч Польшчы), а таксама ад кіно, пастаўленага і прымер- каванага да пастаноўкі, ён атрымаў грошы. Ягоны раман пра слаўных «чысьцільшчыкаў» у постмадэрнісцкую эпоху стаў культавым у папулярным жанры чэкісцкага дэтэкты- ВУ-
    Аднак Бог яму судзьдзя, кожны іграе на скрыпцы жыць- ця, як умее. Ці варта ў яго страляць?
    Праўда, пасьля таго ці ня чвэрць стагодзьдзя Багамо- лаў не надрукаваў нічога. Кажуць, усё піша.
    Што ж, у час добры!325
    91.	Куба
    Таварыства дружбы з замежнымі краінамі зьбірала ту- рыстычную групу на Кубу. Першым туды быў запісаны Мікола Матукоўскі, які, вядома ж, з такой нагоды ўспомніў пра сваіх сяброў і патэлефанаваў мне. Сказаў, што едзе Генадзь326, Ніл327, яшчэ нехта зь пісьменьнікаў. Я пагадзіўся. Хаця далёкі шлях за акіян трохі і палохаў, але чаго ня зробіш за кампанію? Праўда, у апошні момант Генадзь зь Нілам адмовіліся, а мне адмовіцца было нязручна — не
    хацелася падводзіць Матукоўскага. Група падабралася нема- лая — чалавек 20 менчукоў, амаль пароўну мужчынаў і жанчынаў, што да мяне, дык амаль усе незнаёмыя. Пералёт сапраўды быў даўгі і цяжкі. Самалёты аэрафлоту, як заў- жды, загружаліся поўнасьцю, каб не пуставала ніводнага месца. Сканструяваны ж яны былі такім чынам, што кож- ны пярэдні сядзеў амаль на каленях задняга. Пры далёкіх пералётах тое рабілася невыносным.
    Ляцелі з пасадкай у Рабаце (Марока), дзе была запраў- ка. 3 самалёту вывелі ўсіх у цесны закуток аэрапорту, дзе нельга было ні сесьці, ні прайсьціся, доўга чакалі ў задусе, калі дадуць па бутэльчыне кока-колы. Узброеныя аўтаматамі людзі ў высокіх цюрбанах клапаціліся пра нашу бясьпеку - казалі, ад мараканскай апазыцыі. Насамрэч выглядала - ад кантактаў з тамашнімі бэдуінамі, каб яны не набраліся ад нас камунізму.